Дзе скарб ваш
Дзе скарб ваш читать книгу онлайн
У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
— Пагаварыць хацелася, падзякаваць, а ён i лыка не вяжа. I дзве бойкія бабы пры ім смярдзяць перагарам...
Такое трэба забыць, ахоўваючы памяць таленавітых. I так жа нямала гэтага, што трэба ўтойваць!
* * *
Пасля мюнхенскай змовы 1938 года Польшчу ў Заходняй Еўропе называлі шакалам Герман!!. Пішуць пра гэта — сам i палякі. («Пшэглёнд тыгоднёвы», 7. VI. 1987 г.) Трэба вучыцца такому позірку на сваю гісторыю.
* * *
Маладзенькіх герояў скідзельскага падполля вешаць прывезлі ў родны гарадок.
Маці аднаго з ix, пакуль дабегла з дому на плошчу, ссівела.
* * *
Схематычная, з псіхалагічнымі правалам! аповесць — нібы адзін каркас, якія прыязныя крытыкі запоўняць у артыкулах сваімі домысламі.
* * *
Брэсцкі раён.
Перагружанасць вясковых дзіцячых садоў разьбою па дрэве. Заблудзіць можна малому паміж тымі фігурамі. I раскоша такая ўсюды, ужо ўсярэдзіне, што дзеці, чаго добрага, дахаты ўвечары дамоў ісці не хочуць.
Дома бацькам, хоцькі-няхоцькі, трэба падцягвацца да ўзроўню садзіка.
* * *
Старая, нямоглая Танкава Люба поле грады, a курортнікі ідуць нарачанскім берагам каля іхняй дачы — i гаспадыня чуе — гавораць:
— Во, наймічцы i выхаднога не даюць!
А потым i другое:
— Што вы, у яго ж толькі кухарак дзве!..
«Голас народа — голас божы».
Хоць i катарга ў гэтай бабулі Любові Андрэеўны з дзецьмі-ўнукамі-праўнукамі, хоць i дзеду, народнаму паэту-акадэміку, штодня хапае таўкатні на гаспадарцы. Апроч вершаў. Асноўная рабочая сіла — дзед i баба.
* * *
Раней i нам, i мы самі далдонілі пра ідэйнасць. Цяпер — пра праўду. A ў чым яна? I колькі яе можна?
Слухаючы даклад.
Што гаворыцца i што застаецца ў падтэксце?..
* * *
Бабка — прыбіральшчыца каля грамадскага туалета над ракою. Восьмае сакавіка, i я, праходзячы міма, кажу ёй:
— Ca святам вас!
Яна, i рукой не махнуўшы на гэта, толькі з нейкай трохі ўсмешкай:
— Тут мае свята...
* * *
«Таварыш — Гаўнаварыш». Груба. Але i справядліва, калі пра чалавека пустога, які толькі што жыве, існуе, «варыць»...
* * *
У добрага ўкраінскага пісьменніка ў абласным цэнтры свой дом i цэлых пятнаццаць сотак саду-агарода. Паказвае нам, беларусам, свае любімыя дрэўцы, якія ўжо хораша родзяць.
— Гэтыя сліўкі заўтра можна будзе есці,— гаворыць ён гасцям, a ў падтэксце нам весела чуецца: калі вас не будзе...
* * *
Мой першы медаль, найпершая ўзнагарода — «За доблестный труд в годы Великой Отечественной войны». Я нават i калодачку купіў. А госць далёкі — нашмат старэйшы брат, выкладчык рабфака з Урала,— усміхнуўся i сказаў:
— У мяне такі самы ёсць, але я не нашу.
Пра калодачку.
Успомніў гэта смешнае пра самога сябе — нібы збоку. Ужо таксама нашмат старэйшы сёння за брата ў тыя пасляваенныя гады. I з правам на іншыя калодачкі, якіх так i не сабраўся дагэтуль набыць.
* * *
Пра акуратную гаспадыню хораша: «У яе кожны дзень — Вялікдзень!..»
I тым больш прыемна, што гаворыць гэта жанчына пра жанчыну.
* * *
Абедаем, i ён расказвае, як яны з Барысам арганізоўвалі ў недалёкіх Прылуках калгас. Сабралі сход, пачалі выступаць. А тут з двара: «Пажар!..» Усе хацелі рвануцца са школы, але Барыс выхапіў пісталет i да дзвярэй. Не выпусціў. Бо i пажаpy ніякага не было...
Успамінаў ён i пра «народную медыцыну». Як загнаў быў у партызанах застрамку ў вялікі палец на назе. Босаму на прывале прайсціся захацелася. А Щура дастаў яе зубамі, бо пальцамі было не ўхапіць, а потым памачыўся на ранку — для дэзінфекцыі.
I пра тое згадаў, як мы на саракагоддзі вызвалення нашага раёна лавілі ў «неманінах»-старыцах рыбу крыгай, a зачэрпалі ў зеллі бабра. Парваў нам сетку i ўцёк.
Вясковы настаўнік з Магілёўшчыны, пасля франтавы афіцэр, камандзір мінамётнай роты, у адзін час з пісьменнікам Уладзімірам Карпавым, потым Героем, кнігу якога «Полководец» нядаўна прачытаў, закончыў Ташкенцкае пяхотнае вучылішча, паўтара гады ваяваў, двойчы паранены. A ў партызанах быць камбрыгам не змог.
— Ніякай дысцыпліны! — усміхаецца мне.— Акурак на губе i мат за кожным словам. Ён, бачыш, i сам камандзір! I пакамандуй такімі!..
Напісаў pa парт камандзіру злучэння, i той паслаў яго ў другую брыгаду начальнікам штаба. Там мы яго i любілі за добры, людскі характар.
Не змог быць потым i старшынёю калгаса: «няма камандзірскай жылкі», «залішне мяккі»...
З далёкай Свіслачы быў у Міры ў сваячкі і, дзякуй яму, не паленаваўся наведаць мяне — за семнаццаць з гакам кіламетраў. I нам вось добра сядзіцца, гамоніцца то на верандзе, то пад ліпай. Яшчэ ўсё выглядам ён нагадвае мне сваю лясную спраўную маладосць, яшчэ ўсё хораша ўсміхаецца. Наш Міхась Маскалёў.
Успамінаю, як ён быў абнасіўся, ды так, што боты вось-вось папросяць кашы. Тыя, у якіх ён у групе прытопаў сюды з «Вялікай зямлі». Да нас, разведчыкаў, звярнуўся — з просьбай, не з загадам: «Хлопцы, памажыце». I прыйшлося дапамагчы. Зайшлі на хутары каля Міра ў ладную хату, а яны стаяць сабе ў кухні на зэдліку — i над мазаны я, i вушкі з халяваў тырчаць, i дзядзька такі ветлівы:
— Калі трэба, таварышы, дык трэба...
Дарэчы, з год перад гэтым таксама паехалі ў пушчу i мае юхтовыя, тыя, што брат заказаў мне пасля майго вяртання з палону, набор сабраўшы загадзя, калі мяне чакалі.
* * *
Малады празаік, ён жа i мастак, таксама з прэтэнзіямі на наватарства. Абмахвае сяк-так рэальнае жыццё вялізным веерам недаспелай а остра ктнасцю выдумкі. Герой яго купіў сабе чырвоны капялюш i прайіпоўся па пляжы. Ну i што? A нічога. Hi больш, ні лепшага.
* * *
Старая, што ў домакіраўніцтве ЦК партыі, дамагалася ветэранскага святочнага пайка, хоць i не мела на гэта дакументаў.
— Калі я працавала ў ЦК, з мяне даведак не патрабавалі!..
Праўда, сказала без клічніка, а ледзь не са слязьмі як быццам справядлівай крыўды.
* * *
Miколa Мікалаевіч Улашчык, «Была такая веска».
Уражанне — сумесь цікава-значнага з пашанай,— нібы ты ў добра наладжаным скансене. Якія мне давялося бачыць каля Рыгі i каля Осла.
* * *
Ануар Алімджанаў у «Дружбе народов» піша пра яшчэ адну хрушчоўскуго «навацыю»: у мусульманским Казахстане — конска-свіная каўбаса з палітычна прыцэльнай назвай «Дружба».
* * *
Два царскія штабс-капітаны, у Турцы i ў Чыжыноўцах.
Турэцкага мне, вучню, даводзілася бачыць у царкве. У яшчэ нязношана-элегантным, светлашэрым шынялі без пагонаў, у акулярах-пенснэ. A ў будзень неяк вёз ён гной, i пуга, збоку на возе ўваткнутая, неўпрыцям згубілася на брук. Наш сусед, вясёлы дзядзька Паўлюк, які i ў арміі царскай служыў, i вайну ўсю адваяваў, рады быў гэта заўважыць i гукнуць яму:
— Ваше благородие, шашку потеряли!..
Расказваў пра гэта ў нашай хаце i ўсмак рагатаў.
Чыжыноўскага штабс-капітана я бачыў часцей у полі, пры дарозе, за плугам ці бараной. Вечна непаголены, рыжы, зубаты, маўклівы, але з патаемнай усмешкай. Чытаючы ў Леніна, як пад канец першай сусветнай вайны быў выбіты афіцэрскі корпус царскай арміі i пачалі яго папаўняць з радавых або унтэраў, якія закончылі хоць бы «гарадское вучылішча», я якраз i ўспомніў яго.
Дарэчы, ён разам з маімі найстарэйшымі братамі закончыў «гарадское» ў Міры.
Пры немцах, калі ў жніўні сорак другога была аб'яўлена першая «беларуская» мабілізацыя, спроба стварыць нейкае войска, штабс-капітана знайшлі ў яго Чыжыноўцах (турэцкі быў ці застары, ці ўжо i памёр — не помніцца) i паставілі ў Міры раённым ваенкомам, здаецца, неяк інакш назваўшы гэтую пасаду.