-->

Дзе скарб ваш

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Дзе скарб ваш, Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Дзе скарб ваш
Название: Дзе скарб ваш
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 454
Читать онлайн

Дзе скарб ваш читать книгу онлайн

Дзе скарб ваш - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 61 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

* * *

А чым не тыпы тыя молада-тлустыя браты, што, закончыўшы вучылішча на скульптараў, халтураць на помніках? Добра мяне памарочыўшы, добра ўзяўшы, на развітанне запрашалі прыязджаць i потым... Калі мы ездзілі з Анікейчыкам глядзець на «палігоне» валун для Караткевіча, яны зноў «ветліва» спыталіся, чаму я так доўга не быў...

* * *

Мікалаеўскія грошы. Наша маці хавала ix ад унучкі, якая выкрадала з яе старога куфра гыя прыгожыя паперкі, каб пазабаўляцца. Праз чвэртку веку пасля рэвалюцыі. Няўжо ўсё верыла, нястомная векавая руплівіца, што «яшчэ пойдуць»?

Нарачанскі кульгавы дзядок, пан Яцына, з турыста-нумізмата патрабаваў рубель за злоты: «Едын за едын!..» Бо столькі ж укладзена працы i ў тыя, польскія паперкі!

Мама пра бацьку нашага гаварыла: «На ўсё разумны быў, а вось на золата не памяняў тады, у Адэсе, пазапіхаў паперкі ў бутэльку ды сургучом заляпіў...»

* * *

Танк нядаўна расказваў, што Лужаніна калісьці білі не так за навершаванае ў «Вожыку» («Была ў сабакі хата»), а таму, што Панамарэнка на адным вожыкаўскім малюнку ўбачыў як быццам самога сябе на трыбуне стадыёна i яму здалося, што гэта падкарыкатурылі яго. Зрабілі з Лужаніна «беларускага Зошчанку». Яшчэ больш адпаведна: Агняцвет — «беларуская Ахматава».

* * *

Васілій Бялоў з трыбуны ўсесаюзнага пісьменніцкага з'езда, з найвышэйшай, з крамлёўскай трыбуны сказаў, што яму як рускаму зусім не патрэбна, каб была адна толькі мова для ўсіх,— «это было бы очень скучно...».

* * *

«Здохнеш сам, i дзеці будуць хварэць!..» — так бабы крычалі на таго, што прыйшоў узарваць у іхняй вёсцы спрадвечны валун. I не далі.

* * *

Адзін з начальнікаў на нашым радыё, журналіст старое вывучкі, не хацеў калісьці дазволіць пастаноўку маёй «Галі».

— Нет никакой современности. Тракторист и тот только под конец появляется...

* * *

Пажылая прыбіральшчыца ў літфондаўскай паліклініцы глядзіць, як тэрапеўт i медсястра вяла збіраюцца ехаць на хуткім выкліку, а потым проста, па-народнаму:

— Ды едзьце ж вы ўжо! Бо дзед той сканае, не дачакаўшыся!..

Сюды ж — пытанне пры кожным выкліку «хуткай» па тэлефоне: «Колькі гадоў хвораму?» З падтэкстам. Які быў i ў пытаннях змрочнага прафесара да мяне: «Колькі гадоў?» Разоў са тры спытаўся на аглядах маёй нагі, ажно хацелася адказаць пытаннем: «А вам колькі?» Хоць i відно, што не стары, як я.

* * *

Два дажджлівыя дні, а потым распагодзілася. I я здзівіўся радасна, што за гэты час у цёмназялёным, лапушыстым жыце насторчылася процьма свежанькіх каласоў.

* * *

Нізкае ранняе сонца асвяціла граду сасняку, што стаіць пры палявой дарозе. Меднастволыя — правільна гэта, бо i ствалы, i таўсцейшыя галіны бачацца здалёк, цераз жыта, іменна такімі, нават з медным побліскам. Яшчэ больш — ад ствалоў i гол л я медны водсвет i дзе i на ігліцу.

* * *

Прывезенага мамай з горада на дачу Ёжку, лялечна-чалавекападобнага вожыка, малыя сястра i брацік усцешана абнасілі па ўсіх пакоях, бо ён, іхні зімовы друг, тут упершыню. Зайшлі ў найменшы: — А тут жыве твая прабабулька!..

* * *

Намеснік міністра знешняга гандлю атрымаў трынаццаць гадоў турмы, бо «зарабіў» на сваёй пасадзе 127 тысяч рублёў. Жоначка ўзначальвала нейкі блізкі да мужавай службы аддзел i аказалася больш руплівай: «зарабіла» 322 тысячы рублёў. Адзінаццаць гадоў турмы.

Колькі людзей, чытаючы такое, падумае: «Дык мы ж, у параўнанні з вамі, якія намі кіруюць, проста святыя!..»

* * *

Пагодлівым кастрычнікам пяцьдзесят чацвёртага года я частаваў Шамякіна i Макаёнка Наваградчынай. На новай, ці не першай у маладых пісьменнікаў, Андрэевай «Победе», з саюзным шаферам за рулём.

У Наваградку мы зайшлі ў сталовую. Іван, нядаўна выбраны на з'ездзе намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў, уваходзіў трэцім. Спыніўся на парозе, прынюхаўся i спытаўся ў бліжэйшых за сталамі:

— У вас тут, у горадзе, нічога лепшага няма?

Усё-такі мы паабедалі там, а потым, на скверыку,

Андрэй, па-свойму горача i проста, накінуўся на Івана:

— Калі ты стаў такім панам? Даўно ты дзяцей на печы рабіў?..

Можа, таму, што мы былі крыху ўзяўшы, Іван ледзь не расплакаўся:

— Я вас люблю, а вы мяне тут...

Тады ён быў яшчэ ранімы.

Мы з Андрэем нават цішком змаўляліся купіць яму на дзень нараджэння спартыўную «кабылу», зацягнуць на ягоны пяты паверх — няхай зганяе свой пачатак панства. Але не вытрымалі да студзеня, прагаварыліся i падарунка гэтага не купілі.

Андрэй быў тады таксама ў першай славе. Пасля фельетонаў у «Вожыку» i сякіх-такіх аднаактовак добра пайшло сатырычнае, «Выбачайце, калі ласка!». Прымерваўся i на яшчэ вастрэйшае. А сам быў просты, свойскі, вясёлы.

Потым яны з Іванам спакваля зрасліся ў светапоглядзе, як сіямскія блізнюкі. Папулярнасць робіць сваё.

Згадаю толькі падарожнае.

Увосень семдзесят трэцяга, калі нас, тры вялікія аўтобусы работнікаў культуры, вазілі па Віцебшчыне, натхняючы калгаснай паказухай, на кожным прыпынку, дзе нас да непрыстойнасці святочна віталі хлебам-соллю, «блізнюкі» вылучаліся вельмі выразна, смеху сяброўскага ці намёкаў не заўважаючы. Ніхто не паспяваў раней за ix выйсці з першага аўтобуса, прыняць, пацалаваць той каравай. Нават яшчэ i пыталіся ў асцюдзянелых ад доўгага чакання бедных піянерчыкаў ды ў адарваных ад працы, пераапранутых, як на канцэрт, дзяўчат i маладзіц, ці ведаюць яны, хто перад імі,— пыталіся адзін пра аднаго...

Нават сатырыка можна давесці да такога росквіту.

Ды што хацець, калі на Андрэевым юбілеі прывітанне ЦК партыі чыталася так: «Наш дорогой, уважаемый...», а тады, адарваўшыся ад паперы: «...я сказал бы: наш обожаемый Андрей Егорович!..»

Обожаемый начальствам сатырык — з'ява, трэба сказаць, унікальна-гістарычная. Адзнака доўгага перыяду застою, пра які мы сёння ўжо гаворым. Як-ніяк, a другі год перабудовы.

* * *

На пісьменніцкім з'ездзе ў шэсцьдзесят шостым годзе старшынёй падліковай камісіі быў абраны Алесь Бачыла. Потым расказваў, як адзін памяркоўна-ціхманы саюзапісьменніцкі чыноўнік сам-насам, па службе ўгаворваў яго замяніць Броўку трыццаць бюлетэняў з адзнакай «супраць» — на чыстыя. Каб не Алесь, а яшчэ адзін паслухмяны рахманец, дык i зрабілася б так.

Пасля ў пакой, дзе працавала падліковая камісія, ткнуўся сам загадчык аддзела культуры ЦК партыі, відаць, з падобным намерам. Але Бачыла папрасіў яго, як старонняга, выйсці. Што яму, вядома ж, у далейшым не забылася.

Пазней на нашых з'ездах — асабліва ў 76-м i ў 81-м — над такімі камісіямі добраахвотна віселі сам сакратар ЦК па ідэалогіі i два прыдворныя веселуны, Празаік i Драматург. Таварыш сакратар браў на сябе права праводзіць першы пленум толькі што абранага праўлення асабіста, замест новага старшыні праўлення, як належыцца па статуце, сам называў кандыдатуры загадзя зверху намечаных сакратароў ды членаў прэзідыума. I супраць яго ніхто не асмельваўся ці не хацеў выступаць — тут жа славутая думка «адтуль»!..

* * *

Такое трэба забыць, выкрасліць з памяці, а яно ўсё жыве там...

Два нашы i прыезджы госць запрасілі мяне па тэлефоне ў гасцініцу, дзе яны святкавалі сустрэчу. Пайшоў, стары дурань, бо гэта ж добрыя хлопцы, таленавітыя, бо з моладдзю добра i трэба дружыць.

Свае яшчэ трохі трымаліся на нагах, а госць, колькі яго ні адмочвалі пад халодным душам, так з тое ванны i не выйшаў...

I яшчэ:

Маскоўскі медык паглядзеў там, у сталіцы, спектакль па нашай п'есе, выпадкова даведаўся, што аўтар на адным з ім курорце, спецыяльна знайшоў яго i наведаў. А потым скардзіўся мне:

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 61 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название