-->

Дрэва вечнасцi

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Дрэва вечнасцi, Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч-- . Жанр: Рассказ / Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Дрэва вечнасцi
Название: Дрэва вечнасцi
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 502
Читать онлайн

Дрэва вечнасцi читать книгу онлайн

Дрэва вечнасцi - читать бесплатно онлайн , автор Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 159 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Тых, каго спакусай згубнай апляла, нібы змяёю.

Перад богам я клянуся: знішчу здрадніцу датла!»

У цара быў звычай строгі — не кідаў ён слоў без мэты.

Калі даў аднойчы клятву — да канца яе трымаў.

Да сястры Давар адразу хтось данёс пагрозу гэту,

Хоць вядзьмарка-чарадзейка лёс свой ведала сама.

Ёй сказаў пра ўсё бязбожнік той, што сам паходзіў з каджаў:

«Пагражаў твой брат пры людзях, што цябе чакае кат».

«Бачыць бог, не вінавата перад братам. Добра зладжан

Нагавор ліхі. Мне бачна тут паклёпніка рука!»

Як пакінуў ты царэўну, засталася ў тым жа стане,

З-пад падоранага шалю вочы бліскалі яе.

Тут Давар прыбегла раптам з крыкам дзікім, апантаным:

«Ты, распусніца, падкопы распусціла тут свае?!

На забойства ты, пачвара, падштурхнула амірбара!

І за гэта паплаціцца я павінна галавой?

Ты зрабіла, каб сястрыца стала братавай ахвярай!

Дык жа ведай: Тарыэлю не спаткацца век з табой!»

І, царэўну паваліўшы, стала біць яе няшчадна,

Шаль сарвала, выскубала ў дзікім гневе валасы.

Моўчкі ўсё цярпела дзева, не чакала слоў спагадных,

Заступіцца ж за царэўну я зусім не мела сіл.

Тут з'явіліся на вокліч два рабы чарней ад сажы,—

Гэткіх вырадкаў ніколі не было йшчэ на зямлі! —

Ў паланкін штурхнулі груба сонца-дзеву тыя каджы,

Не зважаючы на стогны, прэч яе павалаклі.

Ім Давар сказала: «Кіньце вы яе ў бяздонне хваляў.

Хай вады не ўбачыць чыстай, смагу з вуснаў каб сагнаць».

Тыя ж, вышчарыўшы зубы, нешта глуха мармыталі.

Скамянела я ад страху, хоць было мне лепш сканаць.

І павезлі яе морам у нязнаныя краіны.

Кадж-Давар тады сказала: «Засталося мне адно:

Чым сканаць ад царскай помсты, лепей мне самой загінуць!»

І ад роспачы вялікай усадзіла ў сэрца нож.

Дык чаму ж цябе не дзівіць, што жывой я засталася?

Што вястункаю няшчасця я стаю перад табой?

Разлучы з душою цела, бо ад гора я змаглася».

Горка плакала дзяўчына, працінаў мне сэрца боль.

Я сказаў: «Не плач, сястрыца, ты ні ў чым не вінавата.

Я знайду сваю царэўну, не схаваць яе нідзе —

Ні на моры, ні на сушы, ні ў пячорах гор пакатых!»

Так сказаў — і маё сэрца стала каменя цвярдзей.

І хаця, працяты горам, я дрыжаў, бы ў ліхаманцы,

Сэрцу я сказаў: «Даволі! Ты абдумайся, вар'ят!

Лепш яе шукаць бясконца, пакараць тых ашуканцаў.

Дык збяры сяброў, што змогуць за цябе гарой стаяць!»

Сотні паўтары адважных я сабраў сабе ў дружыну

І, надзеўшы ўсе даспехі, сеў на шпаркага каня.

Смела рушылі ў дарогу мы, пакінуўшы цвярдыню,

І дамчаліся да мора на змярканні ціхім дня.

Селі ў судна мы з дружынай, паплылі далёка ў мора.

Я дапытваўся дарэмна ўсіх, хто нам насустрач плыў.

Не сустрэў нідзе і следу я царэўны ў тым прасторы,—

Міласэрны бог, напэўна, пра мяне зусім забыў.

Год мне здаўся, нібы дваццаць — быў такім бясконца доўгім.

Той, хто бачыў дзеву-сонца, не прысніўся і ўва сне.

Смерць дружыну ўсю скасіла, не было канца дарогі.

Насланнё, відаць, ад бога — дык чаго пярэчыць мне!

Вандраванні мне абрыдлі, і да берагу прыстаў я,

Стала сэрца, нібы ў звера, пазбягаць я стаў людзей.

Разышліся ўсе, хто выжыў. Не аддаўся я адчаю —

Не пакіне бог стварэння, што гібее ў бядзе!

Двое слуг, Асмат дзялілі долю горкую, цяжкую,

Мне былі яны ўцехай і падмогаю маёй.

Вестачкі ж вагою з драхму пра каханую не чуў я,

Толькі слёзы, боль і смутак замянялі мне спакой!»

СКАЗ ПРА НУРАДЗІН-ПРЫДОНА, ЯКОГА СУСТРЭЎ ТАРЫЭЛЬ

«Ехаў я аднойчы ноччу. Ўранку ўбачыў сад над морам.

Горад быў відаць здалёку. Тут жа — рад пячор між скал.

Я людзей не прагнуў. Сэрца мне спаліў пакуты горан.

Дрэвы ўбачыў, злез з каня я і спыніўся на прывал.

Падсілкоўваліся слугі. Я ж заснуў — зваліла стома.

Абудзіўшыся, адчуў я ў сэрцы жаль, у зрэнках змрок,

Бо ні чуткі, ні пагудкі доўгі час не чуў я з дому,

Бег па полі, бег па долу слёз нястрыманы паток.

Раптам крык пачуў я, глянуў і заўважыў верхавога,—

Ён імчаўся каля мора, ён стагнаў ад цяжкіх ран,

Ён трымаў мяча абломак, арашаў крывёй дарогу,

Пагражаў камусьці злосна і кагосьці дакараў.

Падганяў ён варанога,— конь той зараз пада мною,—

Ён раз'юшанай віхурай стараною праляцеў.

Я паслаў слугу спытацца: хто разгневаў так героя?

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 159 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название