З людзьмi i сам-насам

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу З людзьмi i сам-насам, Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
З людзьмi i сам-насам
Название: З людзьмi i сам-насам
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 357
Читать онлайн

З людзьмi i сам-насам читать книгу онлайн

З людзьмi i сам-насам - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

У яго два сыны, Гонза i Далібор, у 1967-м яны гасцявалі з бацькам у нас, вазіў ix па Наваградчыне. Я тады захапляўся фатаграфіяй, i яны ў мяне, пацешныя хлопчыкі з усмешлівым бацькам, на многіх здымках. A дарослымі я ix не бачыў, хоць двойчы, у

1979-м i 1980-м, быў у Празе. Не ведаю, як, на якой мове з імі трэба гаварыць або як ім пісаць, маючы толькі бацькаў адрас i нумар тэлефона.

Ці не можаце Вы, Лена, неяк дапамагчы мне? Куды пойдзе Вацлаваў архіў? Мноства ягоных пісьмаў да мяне я здаў у адзін з двух архіваў,— не памятаю i не магу тут праверыць, у акадэмічны ці ў дзяржаўны, яны там у надежным захаванні. A які лес чакае мае пісьмы яму?.. Чэхі народ культурны, акуратны, Жыдліцкі асоба значная, аднак ведаць хацелася б больш ды канкрэтней. Прабачце, што нагружаю Вас просьбай, аднак не магу прыдумаць, да каго б звярнуцца...»

Крыху пазней прыйшло пісьмо ад незнаёмай Галіны Бінавай, украіністкі з Брноўскага універсітэта, раней пражскай студэнткі Жыдліцкага, якая была пры ім да скону. Гэта, відаць, яна адказвала на Леніны званкі. Перакладаю з рускай мовы:

«...Вельмі шкадую, што даводзіцца пісаць Вам з такой сумотнай нагоды. 18 жніўня, каля 2З гадзін памёр Вацлаў Жыдліцкі. Апошнія шэсць гадоў ён быў вельмі блізкім мне чалавекам. I вось яго няма. Як страшна i несправядліва. У душы такі вакуум, які, ведаю, нікім i нічым да канца майго жыцця не запоўніцца...

12 ліпеня ён перанёс цяжкую аперацыю, якая ішла 7,5 гадзін. Божа мой, колькі болю ён выцерпеў у першыя дні пасля аперацыі! Ды аказалася, што толькі дзеля таго, каб прадоўжыць сабе жыццё на месяц. Пасля аперацыі вельмі аслабеў, але спакваля мацнеў, адчуваў сябе лепш. I раптам увечары 18-га прыйшоў крызіс. I хоць я адразу ж выклікала «хуткую», рабілі ўсё магчымае — беспаспяхова.

Ведаю, што Вы былі з ім блізкія. Ён з вялікай цеплынёй часта гаварыў пра Вас i Вашу жонку, успамінаў сустрэчы з Вамі, чытаў Вашы пісьмы, пераглядаў фотаздымкі. У апошнія тыдні перад смерцю ён штодня званіў Вам, хацеў павіншаваць з юбілеем, але, на жаль, так i не дазваніўся. Меркаваў, што жывяце на дачы. Так на стале каля тэлефона i застаўся яго блакнот з Вашым нумарам тэлефона. Цяпер, хоць i ca спазненнем, выконваю гарачае жаданне майго Вацлавічка i віншую Вас, Іван Антонавіч. Будзьце здаровы i ўспамінайце яго. Гэта адзінае, што нам засталося. У нашай памяці ён будзе жыць i памрэ толькі разам з намі.

...Насылаю Вам i Вашай жонцы паклон ад Яна i Далібора, сыноў Вацлава».

Як было ў свой час з адыходам Міхала ЗабэйдыСуміцкага, спадарыня Галіна прыслала мне надрукаванае жалобнае паведамленне ўсім блізкім, сябрам i знаёмым, што «назаўсёды адышоў наш любімы тата, дзядуля, брат, дзядзька i свёкар». Пасля пераліку сыноў, сястры з сям'ёю, унукаў, нявесткі — значыцца i дацэнт, доктар Галіна Бінава.

Зноў Лена Ціхановіч:

«...Ваш ліст атрымала 9 верасня. Я напісала вам раней пра развітанне — у памяць кампутара, але пакінула на потым, каб вярнуцца. Вось з той памяці:

Вацлаў Жыдліцкі памёр 18 жніўня. Адразу пасля патопу ў тыя дні ў Прагу прыйшла вялікая спёка. Тое месца, куды перабраўся сп. Жыдліцкі, было часткова затоплена, вада заліла i бліжэйшую станцыю метро — Андал.

Развітанне было ў Страшніцкім крэматорыі ў пятніцу, 2З жніўня ў 15 гадзін. Месца ўрачыстае — вербы, туі вечназялёныя, а побач агонь у свяцільніках гарыць... Там жа недзе ў братняй магіле пахаваны i Тамаш Грыб.

Я вельмі хацела сказаць некалькі слоў ад беларусаў, але, на жаль, відаць, паводле рашэння сям'і, грамадзянскай паніхіды ўвогуле не было. На сцэне стаялі кветкі i вянкі (ад украінскай i беларускай амбасадаў, сястры, дзяцей i ўнукаў), грала музыка. Праз мінут пятнаццаць заслонкі прыкрыліся, усе ўсталі з лавак i падышлі паціснуць рукі блізкім.

Гэта было маё першае пахаванне тут, у Чэхах. Я ўспамінала наша стаянне над нябожчыкам, цалаванне халодных рук, а потым галашэнне, як забіваюць цвікі, апускаюць у магілу... Тут усё спрасцілі i ўзвысілі, схавалі твар смерці i нябожчыка — нават умоўнай труны яго не бачыш. Ніхто на людзях не плача i не галосіць, здаецца, як на канцэрце пабыў...

Ад беларусаў былі мы з Ганнай Сурмач i сам амбасадар Бельскі — прынёс вялізны вянок белых i чырвоных гваздзікоў. Ад украінцаў — нейкі дарадца з амбасады.

Прызнаюся Вам, хоць нябожчыка я не бачыла, некалькі ўжо дзён неадступна ўспамінаецца мне сп. Вацлаў. Гэта быў адзіны чэх у Празе, з якім я з асалодай таварыла па-беларуску. Увесь час цікавіўся, як я абжылася, ці разумею чэхаў, ці разумеюць чэхі мяне, кал i ўжо я найду сабе чэшската сябра...

Пасля пахавання я падышла да аднаго з сыноў, Яна. Сказала, што калі б яны не ведалі, што рабіць з беларускім архівам, то могуць звярнуцца да нашай суполкі «Скарына».

Атрымаўшы Ваш ліст, я зноў яму патэлефанавала i перадала прывітанне. Ён сказаў, што хоць гэта было даўно, у дзяцінстве, але памятае Вас i хацеў кантактавацца з Вамі, але не ведаў як. Паведамляю цяпер Вам яго каардынаты.

Ён мне таксама паведаміў, што урна будзе, відаць, пахавана на Альшанах, побач з магілай яго маці. Яны сапраўды не ведаюць, што рабіць з кніжкамі i архівам, бо не дадуць рады разабрацца. Частку перададуць Карлаву універсітэту. У гэтую нядзелю ўнучка (дачка Яна) прапанавала мне прыйсці i паглядзець, што засталося. Потым Вам напішу».

I напісала:

«Учора, у нядзелю, мы з Ганнай Сурмач i Сержуком Сокалавым паехалі забраць беларускія кнігі са спадчыны Вацлава Жыдліцкага. Мы дамовіліся менавіта пра кнігі, бо архіў узялі сыны, яны, відаць, будуць у гэтым яшчэ разбірацца. Кніжкамі займалася ўнучка Тэрэза, ёй памагала Галіна Бінава, якая сказала, што спадар Жыдліцкі прыняў рашэнне галоўную частку ўкраінскіх кніг перадаць ім, у Брноўскі універсітэт.

Беларускія кнігі былі складзены дзесьці ў дваццаць скрынак. Гэта ўсё найлепшае, што выходзіла да канца мінулага стагоддзя, плюс чэшскія пераклады. Частку кніг возьме на захаванне Сокалаў, частку — я. Плануем скласці спіс, a калі наша суполка «Скарына» будзе мець свой куточак у Празе, то зрабіць там беларускую бібліятэку.

У гэтай апошняй кватэры сп. Жыдліцкага (Bozdechova, 3) я не была раней, хоць гэта вельмі блізка ад майго дому, па дарозе. Гэта маленькая двухпакаёўка, на другім паверсе, пад ёю, здаецца, кавяранька. У той кватэрцы ён пражыў апошнія тры гады. Выглядае, што жыллё не было ягоным, бЬ сям'ю прыспешваў уласнік, каб хутчэй вызвалілі...»

* * *

Яну Вацлававічу (бацька называў яго малога Гонзай) я напісаў па-руску, палічыўшы, што гэтую мову ён вывучаў у школе. Апроч пісьмаў Вацлава да мяне, назваў яшчэ i той, планаваны выдавецтвам «Мастацкая літаратура» ў канцы 80-х, том Жыдліцкага — артыкулы пра беларускую літаратуру, які ён быццам рыхтаваў, але не спяшаўея з гэтым, кажучы мне, што спачатку складзе ды перакладзе добры аднатомнік Кузьмы Чорната, бо калі не ён, дык у Чэхіі ніхто гэтага не зробіць... Папраеіў Яна паглядзець у бацькавым архіве, ці не засталося там нарыхтовак да мяркуемай кнігі артыкулаў.

Добра думаецца пра тое, што мае пісьмы да Вацлава або ix ксеракопіі будуць прысланыя. Узаемная перапіска, шматгадовы творчы дыялог пабольшыцца яшчэ i на сябра-чэха, пасля іншых сяброў-літаратараў — рускага Дзмітрыя Кавалёва, паляка Мацея Канановіча, нашых Караткевіча i Калесніка, а таксама й заходнебеларускіх местачковых настаўнікаў, краязнаўцаў i чытачоў Міхася Петрыкевіча i Уладзіміра Томкі. Мой дыялог з кожным, каго называю, налічвае дзе многа, а дзе i мноства пісьмаў, здадзеных у архівы. Надрукавана толькі перапіска з Караткевічам, па колькасці найкарацейшая.

Чакаючы весткі ад Яна, летуцелася часам, як гэта я нарэшце i дачакаюся сваіх пісьмаў, пазычу ў архівах (смешнавата неяк: пазычу — сваё) пісьмы Вацлава, храналагічна складу ix з маімі i, перш за ўсё, начытаюся ад душы, яшчэ раз перажыву наша жыццё, хоць у пэўнай прыблізнасці, як гэта бывала ўжо з пісьмамі іншых сяброў...

На самай ранняй яго кніжцы — «Soućasna sovecka literatura III ukraińska a beloruska» — найпершы аўтограф:

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название