-->

Завеi, снежань

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Завеi, снежань, Мележ Иван-- . Жанр: Советская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Завеi, снежань
Название: Завеi, снежань
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 368
Читать онлайн

Завеi, снежань читать книгу онлайн

Завеi, снежань - читать бесплатно онлайн , автор Мележ Иван

«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

Сярод гэтага думання халадком працяла: ці ведае ён пра Яўхіма? Што ў яе такі муж, з такой сям'і. А калі не ведае і даведаецца, то што скажа? Але гэта адышло лёгка: мала хто быў яе мужам! Што было — сплыло.

У сне ёй бачыўся горад. Не Юравічы, а нейкі нябачаны, неймаверна вялікі. І снілася, што яна блукае, блукае па незнаёмых вуліцах, шукае і ўсё не можа знайсці свой дом. У адчаі яна прагне знайсці Башлыкова, ён ведае ўсё. І не можа ніяк знайсці яго…

4

Назаўтра, пад вечар, яна зноў была ля шляху. Першым поцемкам убачыла вазок. Башлыкоў здалёк выгледзеў яе, борзда пад'ехаў. Калі зноў збочылі ў лес, Башлыкоў спытаў раптам:

— Ты была ў Нароўлі?

— Не… — здзівілася яна.

— Я — адзін раз. З'ездзім?

Яна зразумела: сказаў невыпадкова. Абдумаў загадзя. Адказала, не вагаючыся:

— А чаго ж.

— Так і быць, — прамовіў ён задаволена. — Адзначым Новы год і сустрэчу!

Ён завярнуў вазок. Выкіраваў на шлях. Між двух блізкіх адхонаў спусціліся на грэблю. На грэблі мацней хадзіў вецер — абапал было адкрытае поле. Балота. Калі ўздымаліся шляхам пасля балота, насустрач прайшлі сані. Моўчкі размінуліся. Упоцемку было не разабраць — хто. І іх, мабыць, не пазналі.

Зноў былі адны, адны з цемрай, з ноччу.

— Утаміўся я, — сказаў Башлыкоў шчыра. — Усе гэтыя ночы — сходы. І без поспеху, можна сказаць. Не паддаюцца мужыкі. Рукамі і нагамі за лапік свой трымаюцца. Як у тваіх Глінішчах.

Ён нагадаў пра Глінішчы без злосці, пакпіў нібы смехам.

Ёй спадабаліся яго шчырасць і давер'е яго, якое за шчырасцю адчувалася. Кранула яе, што ён так проста прызнаўся, нібы папрасіў падтрымкі ў яе.

— Трудно ето людзям, — сказала яна, як бы супакойваючы яго. — Усё ж кроўю нажывалі. А тут зразу — аддай.

— Ведаю, што — нялёгка… Але ж талкуем, убіваем у галаву: ніхто не адбірае. Аб'ядноўваем для вашага ж дабра. Каб вылезлі з беднасці, з голаду.

— Многа чуў мужык абяцанак на вяку… Таму і верыць няпроста.

— Да, спадчына мінулага жыве. Але ж пара ўжо і адвыкаць ад гэтай спадчыны!.. Злуе, разумееш, глухата страшная! Колькі ні талкуй, не даходзіць!

— К мужыку падход трэба, — як больш дасведчаная, лагодна аб'явіла Ганна. Папракнула па-таварыску: — У цябе падходу не хапае. Гарачы ты, хутко хочаш! Па-гарадскому ўсё мерыш!.. Ты глядзі от як Апейка!..

— Апейка, Апейка!.. — нецярпліва перарваў яе Башлыкоў. — Не хачу я глядзець: як Апейка! Апейка кульгае — правы ўхіл, яўны!

— Ухіл ці не ўхіл, не знаю. А толькі ў яго — падход! Хітры ён!

— Хітры. Гэта — праўда, — згадзіўся ён ахвотна. Засмяяўся нават: удала падмеціла. — А я не люблю хітрасць, — выказаў ён як вельмі важнае, дарагое. — Я люблю проста, па-рабочаму! Па-партыйнаму… Я ўвесь час дасюль сярод рабочых жыў, — з гонарам і давер'ем адкрыў ён частачку мінулага свайго. — На чыгунцы… Прывык рэзаць проста. І далей буду так.

Ёй не хацелася спрачацца з ім. Але была нязгода з тым, што ён казаў; у жыцці не заўсёды разумна гэта — рэзаць. Памкнулася памагчы, падказала яму:

— Знаеш, часам, абышоўшы, хутчэй дойдзеш, як напрасткі.

— Гэта — на балоце, — сказаў ён рэзка, амаль з насмешкай. — У палітыцы трэба ісці толькі прама.

Яна прамаўчала яму. Прытаіўшы крыўду, падумала: усё ж яны розныя вельмі, і ганарлівы занадта ён, не ўмее слухаць.

Ехалі зноў моўчкі і нібы адасобленыя. Башлыкоў, мабыць, каб разагнаць гэту нядобрую маўчанку, чужаватасць, пакпіў з сябе:

— Не прыжывуся я ўсё ніяк да вашай зямлі і да вашых парадкаў. Па дому свайму ўсё нуджуся. — Як мару выказаў: — Вось выканаю тут заданне і папрашуся назад, да сваіх. У Гомель, на чыгунку.

І гэта не спадабалася: хоць і кпіў, а нібы хваліўся горадам, парадкамі сваімі. Нібы вышэйшасць сваю паказваў. Але не адазвалася на яго прымірэнне больш з-за ранейшай крыўды. Няхай ведае, што ў нас таксама гонар ёсць.

Башлыкоў трохі маўчаў. Потым раптам захваляваў гаворкаю пра тое, што быў у Куранях, у яе хаце, пазнаёміўся з бацькамі яе.

— Маці ў цябе — з характарам!

— З характарам… — згадзілася яна.

Усё, што было да гэтага, умомант выветрылася з душы. З раптоўным халадком у грудзях чакала, што скажа зараз пра Яўхіма.

Чакала, быццам удару.

Доўгім, назольным здалося гэта чаканне. Пакуль чакала, зазлавала на сябе, на Башлыкова: што пачаў гэта; пацвярдзела душой. Гатова была ўжо як мае быць сустрэць удар, калі Башлыкоў уразіў нечаканым:

— Ты чаму адна? — Растлумачыў: — Не замужам?

Яна прыслухалася, старалася зразумець: шчыра ён гэта, сапраўды не ведае ці ад яе пачуць хоча. Па тону пытання цяжка было зразумець, чула толькі, што пытанне гэта — важнае яму. І што, можа, думаў пра гэта.

Нялёгка адужала хваляванне, выціснула, нібы жартуючы:

— Не бярэ ніхто…

— Не падобна, — цвёрда, сур'ёзна прамовіў ён. Не падтрымаў жарту.

Яна спахмурнела. Адказала нелагодна:

— Паспытала. Больш не хачу.

— А што… разышліся?

Божа мой, няўжо ён, праўда, нічога не ведае! Не ведае, пэўна ж. Што яму сказаць?

— Разышліся. — Зазлавала. — Няма яго, лічы. Памёр.

— Памёр?..

— Не хочу пра яго! — адрэзала.

Ехалі зноў моўчкі, кожны па сабе. Тады ён загаварыў, стаў лагодна, раздумліва расказваць пра сябе. Можа, таму, што вінаватым чуў за тое, што зрабіў прыкрасць ёй, а можа, ад таго, што згадка пра яе бацькоў напомніла яму пра сваё. Аказалася, і яму паспытаць давялося: не ў харомах рос, у цёмным бараку, бязбацькавічам. Бацька кінуў сям'ю, маці цёмная, зарабляла грашы, хоць рабіла свету не бачачы. Пасля работы на складзе — там прыбіральшчыцай была — вечарамі, вольнымі днямі мыла бялізну багацеям. У пакоі іх тады не было як дыхаць ад пары, сцінала грудзі, кашаль душыў. А жылі так, што хлеб не заўсёды быў на стале.

Ён старэйшы. Ледзь хадзіць навучыўся, давялося памагаць маці, зарабляць. Пачалося з бялізны, якую маці мыла, — разносіў па дамах. Тады аддалі вучыцца ў майстэрню, на цесляра. Багата перапробаваў ён работ, пакуль знайшоў сваё месца. Але і цяпер няпроста ў яго дома: сястра, Нінка, няшчасная, калека, брат — здаровы, пешчаны, разбэсціўся зусім. З нэпманаўскай дачкою надумаў ажаніцца. Робіць яго, Башлыкова, нэпманаўскім сваяком…

Апошняе — словы пра "нэпманаўскага сваяка" — Ганну кальнула, але яна адагнала думкі пра гэта. Шчырая гаворка Башлыкова ўзрушыла яе: акрамя таго, што ёй неабыякавым было ўсё, што яму давялося паспытаць, шчырасць яго кранула Ганніна сэрца тым, што ён, не тоячыся, шануючы, як бы ўвёў яе ў сваю сям'ю, у сваё жыццё. Яе ўсхвалявала, што жыццём сваім ён падобны на яе, можна сказаць, блізкі ёй. З удзячнасцю яму за шчырасць яна пачула блізкасць сваю яму.

Ад звычкі за дабро плаціць дабром яна, хоць і стрымана, коратка, расказала яму пра сваіх — бацьку, мачыху, Хведзьку. Расказала таксама шчыра, праўдзіва, ні словамі, аднак, не згадала Яўхіма і Васіля. Да тайны гэтай яна не захацела дапусціць яго. Тайна гэта, здалося, лягла між іх як нейкая вельмі чутная мяжа.

Ён ці не пачуў гэту тайну, ці не надаў ёй значэння. Абняў Ганну за плечы, прытуліў да сябе. Яна не здзівілася, не спрабавала вызваліцца. Не дзеўка, ведала, што гэта будзе. Раней ці пазней — будзе. Тоячы сваю тайну, чутную ёй цяпер, маўчала, паслухмяная ў яго абдымку.

Каб не тайна гэта, ёй было б зусім хораша. Але тайна была, жыла ў ёй. Мімаволі прайшло ў думках: няўжо ён так і не ведае нічога пра Яўхіма? Для іх, для партыйцаў, гэта, здаецца, важна ж? Ці — ведае і не зважае? Смелы такі? Любіць так? Праўдзівая і смелая, яна, аднак, не наважвалася высвятляць. Баялася рызыкаваць тым, што ёсць. Адагнала думанне, неспакой, моўчкі цешылася яго ласкай, цішынёй, бегам вазка, шараватай упоцемку дарогай.

Толькі калі пачула яго далонь пад кажухом, на грудзях, адвяла руку Башлыкова.

— Не трэба.

Ён паслухаўся.

Мелькам адзначыла: ехалі незнаёмым полем. Шлях на Юравічы быў даўно ўбаку. Ішло і ішло гэта шэрае, нібы зажуранае поле. Потым поле скончылася, палезлі насустрач хаты, кінуўся пад каня сабака. Калі хаты адступілі, пачаў выбягаць чорнымі купамі нейкі лазняк. Вазок стала моцна хіліць з боку на бок, так што самой трэба было туліцца да Башлыкова.

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название