-->

Завеi, снежань

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Завеi, снежань, Мележ Иван-- . Жанр: Советская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Завеi, снежань
Название: Завеi, снежань
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 368
Читать онлайн

Завеi, снежань читать книгу онлайн

Завеi, снежань - читать бесплатно онлайн , автор Мележ Иван

«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 54 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Быў заклапочаны, спяшаўся, а ў памяць зноў увайшло — школа, яна, размова з ёю. "Да цябе прыехаў… Сёння, як сцямнее…" Захвалявала, пагнала кроў гарачэй, унесла ў бадзёрую яснасць клопатнасць, што і радавала, і непакоіла.

Гэта разбівала думкі, і ён адагнаў непатрэбнае думанне.

Зноў былі ганак, санлівая ціша і снежная мітусня. Жыццярадасны, засяроджаны чалавек цвёрда крочыў вуліцаю да райкома.

На ганку значыліся сляды, прыцярушаныя снегам і зусім свежыя. У калідоры патхнула цяплом жылля, жыццём знаёмым, добрым душы і надзейным. Поцемкам калідора ён звыкла пакіраваў да дзвярэй прыёмнай. Міша, што гнуўся над нейкай паперай, адразу ўскочыў. Ускочыў, вядома, хвалячыся спрытам, гатоўнасцю зрабіць усё.

— Добры дзень, Аляксей Іванавіч! З Новым годам вас! — сказаў, нібы робячы падарунак.

Башлыкоў павіншаваў таксама, ветліва і сабрана.

Фрэнч, галіфэ Мішавы былі прымяты, а зграбная Мішава постаць была поўная энергіі і імкнення. Аднак Башлыкова гэта не ашукала, пільным вокам адзначыў адразу: Мішаў твар быў шараваты, прытомлены. Спаў Міша, было відаць, мала. Пагуляў у гонар Новага.

Распрануўшыся ў кабінеце, прычасаўшыся, абцягнуўшы рэмень, стрымаў Мішу, што ўварваўся з папкаю ў руцэ.

— Пачакай. Потым. — Паказаў далонню пачакаць у прыёмнай.

Энергічны, стройны, рушыў з кабінета. Як заўсёды выказваючы сабранасць, ён цяпер не таіў урачыстасці ў абліччы, у словах. У кожным кабінеце, пакоі — шчырае, узрушанае: "З Новым годам!" — кароткае пажаданне і моцны, дужы поціск рукі.

На віншаванне і пажаданні адгукаліся ахвотна, радасна, асабліва жанчыны. Адчувалася, што ўсе жылі разуменнем: новы год. У кожнага былі свае надзеі, і надзеі радасныя. Кожны раз, калі віншаваў, ціснуў руку, узнікала адчуванне асаблівай таварыскасці, еднасці, якое расчульвала самога. З расчуленасцю прыйшло перакананне, што вельмі добра гэта, чалавечна — аказаў увагу, праявіў такт, у такім выпадку.

Праўда, з гэтым кінулася ў вочы: людзі жылі яшчэ нібы не на зямлі, луналі ў святочных марах. Настрой быў яўна святочны, лёгкі. Падобна было, што ніхто не працаваў як належыць. Не было сапраўднай, рабочай сабранасці. Гэта не падабалася: не да часу бесклапотнасць, размагнічанасць.

Цешыла, супакойвала, што двое: другі сакратар Сташэўскі і загадчык аддзела кадраў Сагайдак — былі на раёне, Каржыцкі збіраўся ехаць. Памчаў толькі што, раніцаю, на раён Кудравец. Гэта як бы пацвярджала, што людзі райкома і ў гэты дзень з народам. Што і сёння нешта робіцца для вялікай справы, якой так неабходны тэмпы і якой гэтых тэмпаў не хапае.

— Зводку, — загадаў ён, вярнуўшыся зноў у прыёмную.

Міша адказаў: зводка на стале. У тоне голасу было здзіўленне: як гэта ён, Башлыкоў, можа думаць, што Міша будзе чакаць, калі яму загадаюць прынесці яе? Можа, яшчэ пачне рыхтаваць яе, пасля таго як напомняць? Нібы Міша не ведае, што трэба ў першую чаргу.

Башлыкоў у кабінеце адразу пакрочыў да стала. Сапраўды, на самай сярэдзіне стала бялеў ліст. Башлыкоў зайшоў за стол, нецярпліва ўзяў ліст паперы. Рост ёсць. Лічба зноў пайшла ўгару. Але які малы рост. За тыдзень — пяцьдзесят пяць гаспадарак. Менш працэнта ад агульнай колькасці гаспадарак. За цэлы тыдзень. Чарапашыя тэмпы.

Увайшоў Міша. Башлыкоў узняў вочы: што яшчэ? Міша сказаў: трэба падпісаць. Так, трэба падпісаць, паслаць у акружком. Падпісаць, распісацца ў сваім адставанні. У няўменні павесці народ за сабою. У насцярожанай увазе мімаволі адзначылася: Мішаў твар, не адпаведна падзеі, недарэчна быў вясёлы, бесклапотны. Але не сказаў нічога, перамаўчаў.

Калі падаваў падпісаную зводку, здзівіўся: Міша па-ранейшаму пасміхваўся. З нейкім нібы намёкам. Незразумела гулліва.

Башлыкоў зірнуў недавольна, патрабавальна.

Міша засмяяўся па-дружбацку, змоўніцкі.

— Соня ўчора пра вас гаварыла, — растлумачыў ён шчыра. — Глядзі, кажа пра вас, — прыклад табе!.. Яна лічыць, што я, як яна выражаецца, за кожнай спадніцай гатоў пагнацца! Што я толькі і думаю — пра іх спадніцы…

Башлыкова не надта вабіла гаворка такая і зусім не падабалася Мішава панібрацтва, але ён стрываў. Помніў, што — Новы год і гэта абавязвае да нечага.

Міша яшчэ асмялеў.

— Аляксей Іванавіч, можна — па сакрэту? — Ён ледзь не падміргнуў. Паведаміў як тайну, як сябру: — Дзяўчаты ўсе проста захапляюцца вамі. І — дзівяцца!..

— Чаго гэта? — нахмурыўся Башлыкоў.

— Дзівяцца, што малады вы, прыгожы, а нікога з дзяўчат не заўважаеце! Яны глядзяць на вас, а вы — хоць бы адным вокам! Саша, Соня, Маруся, Сара — усе дзівяцца!

— Скажы, няхай не дзівяцца.

— Я разумею — становішча ваша, — сказаў Міша тонам мудрага. — Становішча ваша ёсць становішча. Кожны крок бачыць усё мястэчка, увесь раён! Могуць пабачыць тое, чаго і не было! Трэба думаць пра кожны крок. Але і так нельга. Што за маладосць — без любві!

Башлыкоў перарваў яго:

— Міша, зводку трэба паслаць зараз жа.

Міша глянуў на Башлыкова і ўсё зразумеў. Твар і ўся пастава ўмомант змяніліся.

— Ведаю! — адрапартаваў Міша. Тон быў такі: гаварыць пра гэта лішне.

Вочы і ўвесь Міша чакалі распараджэнняў. Іншых распараджэнняў не было. Міша знік за дзвярыма.

Застаўшыся адзін, Башлыкоў падумаў, што ў нечым ён няправільна паставіў сябе з Мішам. Канешне, работнік ён нядрэнны. На сваім месцы. Але панібрацтва гэтае — ні да чаго. Трэба гнаць гэтае панібрацтва. Даць трэба яму ўрок належны.

"Завёўся ўночы і ніяк не можа перастроіцца на рабочы лад…" — прайшло ў думках. Але больш хвалявала іншае. І згадка пра тое, што дзяўчаты дзівяцца, і словы Мішавы пра яго становішча. "Кожны крок бачыць усё мястэчка…"

У гэтае думанне зноў уварвалася — школа ў Глінішчах, аблічча той. "Да цябе прыехаў". "Сёння, як сцямнее…"

3

Ён прымусіў сябе супакоіцца. На стале ляжалі іншыя зводкі — з сельсаветаў, з райза, быў пакет з акружкома. Ён прачытаў усё хутка, похапкам і працягнуў руку да "Правды", што ляжала побач на стале. Тут ён палажыў яе ўчора з намерам — вярнуцца, перачытаць. Цяпер ён і браў яе дзеля гэтага — перачытаць на ясную галаву, паглыбіцца, удумацца. Высветліць усё. Учора ён быў для гэтага занадта ўсхваляваны.

За некалькімі сказамі рука яго пашукала аловак. Важныя думкі ён меў звычку падкрэсліваць.

Чытаў ён сёння не так хутка, як учора. Гэта было зусім не тое, што ўчора, гарачае, ліхаманкавае чытанне, калі ён нецярпліва бег вачыма ўперад: а што далей, а як там? Ён сёння не рваўся так наперад, ён добра помніў, што там, далей. Яму сёння важна было пранікнуць глыбей, высветліць усё. Вызначыць усё ясным поглядам, цвярозаю думкаю.

Сёння чытаў ён не хапаючыся, паволі. Раз-пораз нават вяртаўся назад, калі думка бачылася асабліва важнаю або калі што-небудзь з першага разу, здавалася, не спасцігаў да канца. Чытаў, можна сказаць, больш цвяроза і разважна. Аднак і гэтае, сённяшняе чытанне не было зусім спакойным. Працятае цвярозасцю, разважнасцю, чытанне гэтае было поўнае ўзрушэння.

Узрушала Башлыкова, як і ўчора, найперш тое, што Сталін адказваў на самыя вострыя, пякучыя пытанні. Хоць Сталін у сваім выступленні, як ён сам казаў, высвятляў тэарэтычныя асновы становішча ў вёсцы, для Башлыкова ўсё, што ён чытаў, мела перш за ўсё значэнне практычнае. У сталінскім выступленні ён найперш шукаў адказ на тое, што турбавала і мучыла. Чытаючы, Башлыкоў амаль увесь час чуў побач Апейку: чытанне гэтае было нібы працягам той спрэчкі, якую яны фактычна няспынна вялі. Падобна было на тое, што Сталін уступіў таксама ў іх спрэчку, выказвае свае погляды.

У выступленні Сталіна Башлыкоў шукаў падтрымку сабе. Ён, вядома, не сумняваўся, што погляды яго ва ўсім адпавядаюць сталінскім, што гэта ва ўсім — бальшавіцкія погляды. Ён быў упэўнены, што не мог ні ў чым памыліцца, што не магло чуццё ашукаць яго. І з уцехай знаходзіў усё новыя доказы правільнасці сваіх меркаванняў. Як і ўчора, як падтрымку сабе чытаў ён развагі Сталіна аб адносінах сялян да зямлі на Захадзе і ў нас. І Апейка, і Гайліс ніяк не здольны зразумець простую ісціну, што зямля ў нас не прыватная, што яе нікому не дадзена права прысвойваць. Башлыкоў над гэтымі радкамі думкамі пераносіўся на глінішчанскі сход, у Курані, з абурэннем успамінаў галасы-пагрозы: "не дадзім", "не згодны". Якое права мелі яны там не даваць зямлю, якая належыць не ім, а народу, дзяржаве. Ён пашкадаваў, што тады, на сходзе, у вёсцы, сам не дадумаўся, не сказаў гэтага.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 54 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название