-->

Завеi, снежань

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Завеi, снежань, Мележ Иван-- . Жанр: Советская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Завеi, снежань
Название: Завеi, снежань
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 368
Читать онлайн

Завеi, снежань читать книгу онлайн

Завеi, снежань - читать бесплатно онлайн , автор Мележ Иван

«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 54 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Сярод усяго ўнізвалася няёмкае: становішча яе. Школьная тэхнічка. Прыбіральшчыца. Ён, кіраўнік раёна, і — прыбіральшчыца школьная!.. А што — прыбіральшчыца? — уздымалася нязгода. Хіба на ўсё жыццё гэта — прыбіральшчыца! Хіба не відаць — што выпадкова там! Што прыладзілася, відаць, на момант. Пасварыўшыся з маці-ўласніцай. Рашыўшы пачаць новае жыццё. Сёння — тэхнічка ў школе, а заўтра работніца арцелі. Можа быць, актывістка новага жыцця.

"Прыбіральшчыца". Можна падумаць, што сам — сакратаром нарадзіўся. Не з таго пачынаў. Колькі прайшло з той пары, як сам падмятаў за кульгавым шаўцом? А ўжо — арыстакратычныя замашкі. Арыстакратычныя не арыстакратычныя, а мяшчанскія — то яўна. Мешчанінам добра папахвае.

Раз-пораз у развагі прыходзіла горшае. Такое, ад чаго, здавалася, нібы трапіў у тупік. З якога адзін выхад — назад. Гэта звычайна было тады, калі ўспамінаў сустрэчу ў школе, той момант, калі прыйшла Параска. Няёмка зноў было, што таіўся, хлусіў фактычна, і з гэтым неадступна вярэдзіла: не ўтаіў, напэўна, здагадалася, ведае. Яна-то, відаць, не панясе навіну па свеце, чалавек разумны, але, як там ні таіся, заўтра вядома ўсё будзе многім. У вёсцы ўсё на віду. Усё на віду ў раёне.

Як бы ні хаваўся, раней ці пазней усё адкрыецца, стане вядома, у тым ліку і тут.

Як ён будзе выглядаць перад людзьмі, перад раёнам! У такія моманты першай думкай было: спыніцца, пакуль не позна. Не ехаць, не сустракацца. Кончыць.

У такія моманты ўсё станавілася раптам ясным. Ні да чаго гэта, асабліва цяпер, калі такія справы. Усяго сябе, усё трэба аддаваць справе. Не драбніць сябе.

Тады завіхаўся хутка, хадзіў цвёрда. І чуў лёгкасць і дужасць у сабе. Нібы скідваў цяжар з плеч.

Але лёгкасць, і дужасць, і яснасць былі не доўга. Кожны раз за гэтым чуў яе перад сабою, блізкую, вабную, і чуў, як непаслухмяна захлынаецца нечым гарачым, пранізлівым сэрца і тлуміцца галава. І як з гэтым знікаюць і лёгкасць, і яснасць, і як незразумелая сіла адбірае дужасць, вабіць, вядзе наперакор разумным развагам.

Тады не першы раз думаў здзіўлена: што ў ёй такое, чым яна займела такую ўладу над ім? Іншы раз, злуючыся на сябе, дакараючы сябе і яе, убіваў у сябе знарок груба: ва ўсім вінаваты яго дурная ўражлівасць, мяккацеласць! І тое, што кроў дурная гуляе, маладая, дзікая. Усё ад таго, што захацелася жанчыны, бабы! І ад таго, што характар, натура дурныя. Калі захацеў што, не ўмее стрымлівацца, адступаць. Ад прыроды такі. І не ўмее зыначыць сябе.

Калі спакайнеў, здзіўленне было іншае. Закахаўся, любіць! Сустрэў выпадкова, у такі паганы вечар, і закахаўся. Не разгледзеў толкам у той вечар, а прыкіпеў. Не разгледзеў, а не памыліўся. Колькі бачыў жанчын, а такую, здаецца, першую сустрэў! За ўсё жыццё першую такую. І дзе!..

І вось жа, у душы так — нібы нікога не было дасюль роўнага ёй! І такое ў душы — нібы не сустрэне больш такой, як яна!

А можа, і не сустрэне. Не сустрэў жа раней. Не было ж раней такога ні да адной. Можа, гэта — доля яго. Не, гэта не абы-што, гэта — рэдкасць. Такое хараство, такі розум. І да таго ж — дзіва — неабыякавая да яго. Відаць было. Хінецца душой. Рада была. Хвалявалася. Ці ж разумна — страціць гэта. Самому адмовіцца, загубіць. Загубіць і потым не знайсці больш.

Што ж, што ён кіраўнік, што да яго патрабаванні асобыя?! Што, яму і любіць нельга?

У такія хвіліны турбавала практычнае: дзе б ім знайсці нейкі прыстанак для сустрэч? Ну, сёння сустрэча кароткая, можна і пастаяць пад бярозамі. А дзе потым? Не стаяць жа сярод дарогі ці лесу, марозіць яе? Але што рабіць? У Юравічы прывезці, да сябе? Цяпер, калі яны адно аднаму яшчэ невядома хто? Выклікаць такую ўвагу да сябе?

У школу, да яе — таксама нельга. Нельга і ў Курані яе, да бацькоў. Нельга.

Як бы ён ні тлумачыў, што ў яго сур'ёзныя пачуцці, гэта выкліча крыватолкі. На яго рэпутацыю, бясспрэчна, ляжа пляма. Яго аўтарытэт будзе падарваны. Загадзя можна сказаць.

Ён ад душы пашкадаваў, што жыве не ў Гомелі. Там усё зрабіць было б прасцей.

Нялёгка і няпроста Башлыкову было ў гэты дзень. Не раз яшчэ брала цвярозае: спыніцца, не ехаць. І кожны раз за гэтым было: паехаць, пабачыць. Хоць адзін, апошні раз.

Вочы нецярпліва паглядвалі на гадзіннік. Дзень ішоў паволі.

5

Пад вечар ён загадаў запрэгчы каня. І Міша, і возчык ведалі, што трэба ў Загалле, на сход.

Калі запрэжаны конь стаў каля вокан, Башлыкоў нехапатліва пакіраваў на вуліцу. Ледзь ён падышоў да вазка, возчык падабраў лейцы, намерыўся сесці на звычайнае месца. На лавачку ўперадзе вазка. Башлыкоў спакойна стрымаў яго.

— Дайце, — ён узяў лейцы, пугу. Растлумачыў возчыку: — Адзін даеду. — Пажартаваў: — Каню лягчэй.

Заўважыў: возчык неахвотна аддаў лейцы, пугу. У вачах былі здзіўленне і недавер'е: сакратар першы раз выбіраецца адзін. Ніколі раней такога не было.

— Дарога цяжкая… — сказаў Башлыкоў.

Возчык кіўнуў: цяжкая. Свежы снег. І ўсё ж было яму дзіўна. Вядома, дзіўна. Але што ты зробіш. Нельга інакш.

Башлыкоў памацаў наган у кішэні, усеўся ў вазку. Перш чым шмаргануць лейцамі, загадаў Мішу, што цікаўна глядзеў побач з возчыкам: ноччу каб былі зводкі. Ноччу вернецца. Тузануў каня лейцамі.

Ехаў вельмі неспакойны. Не бачыў вуліцы, не заўважыў толкам, як уз'ехаў на гару. Толькі тут, на гары, апамятаўся: мястэчка было ззаду. Былі ззаду сумненні: ехаць — не ехаць.

Поўны супярэчлівасці ў душы, разумеў: едзе. На дабро ці на зло — едзе.

Як там ні будзе, трэба ехаць. Не можа не ехаць.

Раздзел чацверты

1

На дварэ было свежа і ціха. Лёгка мяло.

Абышла школу, сцежкай, пратаптанай малымі, выбралася за сяло. За загуменне.

У полі — як вокам кінуць — бель, чысціня. Толькі наводдаль вятрак круціць крылы. Вецер свежы, незласлівы.

Ад загумення проста да шляху — дарога, вылізаная саннымі палазамі. Між іх снег, пабіты капытамі коней. І каляіны, і сляды капытоў ледзь прыцярушаны свежым снегам.

Ішла каляінамі. Ісці было лёгка, як па падлозе, толькі ногі часам паслізгваліся. За тым толькі і сачыць трэба было. Тут, у полі, святлей было на душы. Не трэба было хавацца перад Параскаю. Але радасць не адну несла ў сабе, радасць хмарылася непадатным одумам. Чула сябе так, як бы грэх рабіць намерылася, вінаватая.

Яна запярэчыла сабе: няма перад кім ёй вінаваціцца! Няма! Вольная птаха. Усё ж калі не вінаватасць, то няёмкасць нейкая тачылася ў душы, і яна падумала разважліва: мабыць, такое таму, што не дзеўка ўжо. Што была — сплыла пара на спатканні бегаць. Што трэба б ужо жыць, як жывуць усе сталыя. За розум трэба б узяцца. Яна рашуча заспрачалася: што ж, яна такая ўжо, што ёй і шчасця хацець грэх? Што ж ёй — усё кончана?

Ад таго не толькі радасць несла, хоць і нібы падганяў нехта нецярпліва, завабліва: хутчэй, хутчэй! З гэтым поўз у душу, хмарыў усё важкі одум, лажыўся на плечы, чапляўся за ногі, перасцярожваў: не бяжы, стань, пакуль не позна, вярніся. Але, як ні назаляў одум, не тое што вярнуцца, але і прыпыніцца ўжо не магла. Пасля Яўхіма, пасля дурных, не аціхлых, здаецца, яшчэ здзекаў як ёй было спыніцца, не бегчы, калі наперадзе бліснула надзея. Як ёй было стаць, калі звала радасць.

"Што будзе, тое будзе!" — прайшло ў галаве, гарачае, адважнае.

Злева сярод поля зацямнеў гаёк, Ганна ўспомніла: яго звалі таксама, як вёску, Глінішчы. Далей, сярод аднастайнай белай роўнядзі, доўгі, са шчарбінамі, значыўся строй старых бяроз. Шлях. Здалёк заўважыла: насустрач з-за бяроз выкаўзнуліся сані. Дробны конік трушком хутка набліжаў кагосьці. Яна насцярожана ўгледзелася, паспакайнела, адзначыла: не ён. Пэўна, нехта з глінішчанскіх.

Пайшла цішэй. Знарок нагнала абыякавасць на сябе. Калі пад'ехалі, саступіла з дарогі, уехала валёнкамі ў снег. У санях было трое: два дзядзькі і цётка, захутаная хусткай. Дзядзька і цётка сядзелі, другі дзядзька ляжаў, уткнуўшыся галавой у каўнер, відаць, п'яны.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 54 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название