-->

Завеi, снежань

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Завеi, снежань, Мележ Иван-- . Жанр: Советская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Завеi, снежань
Название: Завеi, снежань
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 368
Читать онлайн

Завеi, снежань читать книгу онлайн

Завеi, снежань - читать бесплатно онлайн , автор Мележ Иван

«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

— Куды ето проціў ночы? — зачапіў гарласта чалавек, што правіў канём.

Цётка нядобра зіркнула з-пад хусткі. Той, што ляжаў, варухнуўся, але не ўзняўся. Не чакалі адказу, праехалі сабе далей.

Яна зноў выбралася на дарогу. З тым жа супярэчлівым хваляваннем падалася коўзкаю каляінаю далей.

Вось і бярозы, шлях. З-за бярозы вызірнула востра ў адзін, другі бакі — нікога. Паглядзела яшчэ са шляху: пуста. Кранула прыкрая маркота: нібы ашукалася. Бегла, бегла, дурная, а тут пуста. Паспрабавала супакоіць сябе: рана яшчэ.

Што рабіць? Не тырчаць жа тут, навідавоку! Можа, шляхам пайсці насустрач? Не, яшчэ чаго не хапала.

За шляхам пачынаўся лес. З гэтага боку, пры бярозе, цямнела купка хмызняку. Вунь і пратаптаная сцежачка ў хмызняк. Падалася ў заснежаны зараснік, перабыць.

Ціха, халаднавата, мяце трохі. Колькі таго пастаяла, дайшло, акурат ад Юравіч, — раз-другі пырхнуў конь. Адразу навастрылася ўвагаю: хутка пачула, як парыпвае вупраж. Калі рыпанне наблізілася зусім, зірнула на шлях — і ўмомант адхіснулася за куст. Ад неспадзеўкі аж пахаладзела.

Трэба ж такое! У санях горбіўся Яўхім. Шапка была насунута, каўнер наставіў, але яна адразу пазнала. Мала не сутыкнуліся! Затаілася ў не надта густым цяпер хмызняку, чакала. Пабачыў ці не пабачыў? Здалося, як бы зірнуў у яе бок. Не, паехаў далей…

Ужо калі мінуў, выглянула зноў: Яўхім ехаў па дарозе, аддаляўся. Адчула палёгку: небяспека адыходзіла. Ад перажытага ўтрапення не адразу дайшло, што Яўхім паехаў не па сваёй дарозе. На Курані паварот быў далей, ён жа збочыў тут, на гэты край Глінішчаў. Дзе школа.

У школу наведацца рашыў? Глядзела ўслед яго саням ужо з іншым неспакоем: заедзе, запытаецца, чаго добрага — кінецца сюды?.. Не, не кінецца, супакоіла ўпэўнена сябе. Не вернецца. Параска не скажа. Пашле, не інакш, у другі бок…

Ледзь паспакайнела, пачула — мерзнуць калені. Холад ішоў вышэй, стаў лезці ў валёнкі. Яна пачала тупаць, біць валёнкам аб валёнак. Пашкадавала: як павольна ідзе час, як марудна цямнее — цемра неяк асцярожна, нясмела абступае. І цішыня, ад якой аж ломіць у вушах. А на дарозе — ні гуку.

Рана прыйшла, падумала яна. Казаў жа: "Як сцямнее". Нібы апраўдваючыся, гаворачы яму ў думках, растлумачыла: давялося раней выйсці. Не надта зручна было б ісці пазней, поцемкам. Адной, сярод поля. Ды і ад Параскі адысці раней хацелася, пабыць вольна…

Пацямнела даволі. Можна ўжо і выйсці на шлях. Стала каля бярозы, затулілася ёй ад ветру, прыслухалася. Ні гуку на дарозе. Адно бярозы ледзь чутна шумяць. І мяце снегам. Дарогу не далёка відаць.

А можа, і не прыедзе? — узяло раптам. Можа, яна дарэмна бегла, попусту калее тут упоцемку, дурная. Можа, толькі так сабе сказаў, а яна і паверыла, прыбегла. Гэта, аднак, не надта занепакоіла, падумала пра гэта нібы знарок. Думкі гэтыя ўмомант сышлі, іх выгнала моцнае, упэўненае: не, не так сабе сказаў. Хацеў сустрэцца, сама бачыла. Можа, падумала разважліва, няўпраўка якая выйсці хіба. Не здолее чаму, заняты нечым. Не то з папрокам сабе, не то са спачуваннем яму адзначыла: ёсць калі яму займацца гэтым. Такою для такога чалавека драбязой.

Мяло, і шумела бяроза, маркотна, безнадзейна. На дарозе нікога ўсё не было. Праз мяцеліцу і поцемак убачыла каня, калі ён падышоў ледзь не ўсутыч. За канём вызначыла цёмны вазок і постаць. І конь, і вазок рушылі нячутна, павольна.

Было відаць, возчык прытрымліваў каня. Чалавек быў адзін і нібы прыглядваўся. Зноў ускінулася хваляванне. Білася моцна сэрца. Прытулілася да бярозы бліжэй. Вазок праехаў паволі, потым вярнуўся, стаў. Ён. Няхай пастаіць, пачакае! — падумала раптам ганарліва.

Ён пастаяў хвіліну, пачаў заварочваць каня на дарогу да школы. Хоча насустрач ёй.

Яна адарвалася ад бярозы, ступіла на шлях. З няёмкасцю, цяжка гукнула: "Эй, дзядзько!"

Ён павярнуў каня да яе, пад'ехаў. Саступіўшы з вазка, прывітаўся.

2

— А я ўжо рашыў… — прамовіў Башлыкоў весела, з кпінкай над сабой. Ён схамянуўся, сказаў урачыста: — Ну, з Новым годам.

— І вас таксама!

Бачыла: рады быў. Ад хвалявання маўчаў трохі, не знаходзіў слоў.

— Даўно тут?

— Не. Толькі што.

Каб яна ды выставіла сябе цяпер недарэкаю, прызналася: як бегла, як мерзла! Як магла, яна таіла радасць, паказвала сябе спакойнаю. Папрасіў, ну і прыйшла. І ўсяго.

— Не замерзла?

Яна стрымлівала дрыжыкі.

— Не.

Башлыкоў яшчэ памаўчаў. Здагадалася: думае аб нечым. Ён сказаў, запрашаючы:

— Сядай.

Сказаў не вельмі ўпэўнена. Не ведаў, мусіць, што рабіць. Яна села ў вазок. Пад ёй былі кажух, мяккае сена. Ён зайшоў на другі бок вазка, сеў побач.

— Паедзем, — сказаў ён весялей, чым трэба было. Як бы падбадзёрваў не толькі яе, а і сябе.

Зноў са здзіўленнем адзначыла ўжо вядомае ёй: ён з ёю не такі важны, жалезны, як на людзях. Далікатны надзіва і нібы разгублены. Як бы бянтэжыцца і не хоча, каб яна заўважыла. Як хлопец. Ёй гэта падабалася.

Башлыкоў крануў лейцамі каня. Намерыўся ехаць па шляху. Яна спыніла яго:

— Лепей сюды… У лес…

Калі ён павярнуў каня, больш каб не маўчаць, каб выказаць яму ўдзячнасць, што поўніла невядома чаму яе, дадала ціха, па-сяброўску:

— Дарога тут ціхая… Тут і днём мала хто… А цяпер…

Яе нястрымна апаноўвала хваляванне. Усё, што было да гэтага, растала, змыла гэтае хваляванне, хваляванне першай блізкасці з ім. Звінела ў галаве, калацілася сэрца, мала не калаціла яе ўсю. Шчасце ці прывід шчасця, што з таго, завалодалі ёю, залілі ўсю яе. Калі б гэта зычыла і пагібель, Ганна, напэўна, кінулася б, не раздумваючы, не шкадуючы.

Самае незвычайнае было ў тым, што яна чула: і ён так жа хвалюецца. Што і ў яго тое ж самае, як і ў яе. І што хоць яны сядзяць толькі побач, яны нібы з'яднаны. Цішынёй гэтай, цемрай, лесам, ноччу. Вазком, у якім яны адны. І ад таго, што ён маўчыць, далікатна стрымліваецца, шануе яе, гэта іх еднасць чулася яшчэ нібы вастрэй.

— Стань. Давай пастаім, — папрасіла яна, калі праехалі трохі. Прамовіла ціха, далікатна, быццам баялася парушыць нешта. І быццам змоўніца.

Чамусьці хацелася стаяць. Стаяць сярод ціхага, з ледзь чутным угары пошумам лесу і маўчаць. Маўчаць, як гэтыя засяроджаныя, зацятыя дрэвы.

— Ты змерзла, — заўважыў ён, што яна дрыжыць.

— Не, нічого…

— Уздыміся трохі.

Ён дастаў кажух з-пад яе і сябе, накрыў ёй плечы, затуліў калені. Заклапочана і пяшчотна. З насцярогай пільнавала — абдымаць возьмецца, абшчэпіць. Чамусьці вельмі не хацелася цяпер гэтага. Здавалася, гэта разбурыла б тое харошае, што поўніла ўсю. І рада была, што з пашанай абышоўся.

Адзначыла толькі: рука яго на момант затрымалася на яе каленях. Даўгавата затульваў калені ёй. Але адарваў руку.

— Я ненадоўга, — сказала яна.

Сказала невядома чаму. Бо хто ёй не даваў быць тут доўга. Сама сабе нібы загадала. Нібы баялася чагосьці, калі застанецца доўга.

— Я таксама, — прамовіў ён. Дадаў тонам важнага клопату: — Сход у Загаллі.

Заўважыла: ён нечым недавольны. Незразумела чым. Здалося: далёка думкамі ён. Сваімі думкамі, далёкімі ад яе. І ўвесь ён, пабачылася, далёкі. Узяло раптам вострае: нераўня яны, чужыя. Падумала з папрокам сабе: Божа, што яна ўдумала! На што спадзявалася! Чаго прыйшла!

Ледзь стрымала сябе.

— Е ў вас калі час для сябе? — прамовіла здзіўлена і нядобра.

— Цяпер мала, — адказаў ён, тоячы недавольнае. — Цяпер не да асабістых спраў.

— Як жа жыць так?

— Гарачая пара ў нас цяпер. Адказная.

Ён сказаў шчыра, дружалюбна, нібы са спадзяваннем, што яна зразумее, адчуе, як яму. Яна адчула, згадала на момант той даўні сход у школе. Душу кранула спачуванне яму, але блізкасць, якая так хораша толькі што чулася, усё ж не вярнулася.

Нейкі час маўчалі побач, розныя, далёкія.

Ён, відаць, адчуваў гэту адасобленасць, яна яму, пэўна ж, не падабалася, але ён не рабіў нічога, каб развеяць яе. Ці ўзрушаны быў вельмі, ці неспрактыкаваны ў такіх справах. Вельмі магло быць, што ён не знаходзіў, як трымацца, як павесці гаворку.

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название