Завеi, снежань

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Завеi, снежань, Мележ Иван-- . Жанр: Советская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Завеi, снежань
Название: Завеi, снежань
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 598
Читать онлайн

Завеi, снежань читать книгу онлайн

Завеi, снежань - читать бесплатно онлайн , автор Мележ Иван

«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 54 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

У галаву лезлі малюнкі і галасы гэтых пяці неспакойных, амаль бяссонных сутак, амаль няспынных сходаў, гаворак, пераконванняў, спрэчак. Яму раптам у дрымоце так ясна бачыўся які-небудзь твар, чуўся які-небудзь голас, што ўсё гэта як бы нанава станавілася яваю, і ён зноў як бы ўрываўся ў гоман, у галас, гаварыў тое, што не знайшоў тады, як трэба было, што трывожыла і цяпер. Як заўсёды, у гэтыя хвіліны, хвалюючы, гарачачы, набягалі раптам вельмі ўдалыя доказы, трапныя адказы. І ў дрымоце яго таміла адчуванне незавершанасці, неразвязанасці тых гаворак-спрэчак, імкненне адолець, даказаць, пераканаць іх у сваёй, у цяжкай іхняму разуменню праўдзе. Ён ішоў, прабіваўся, даказваў — думкамі яшчэ як бы прадаўжаў тое, чым жыў усе дні і ночы. Ён мог бы быць давольны: недарэмна ночы не спаў, расцінаўся, аж у галаве гуло, аж ахрып: за пяцёра сутак яшчэ амаль пяцьдзесят чалавек сталі калгаснікамі, дакладна — сорак сем. Але амаль заўсёды цвярозая яснасць хмарыла ўцеху нярадаснай, ужо звыклай рэальнасцю: тое, што ён зрабіў, — як кропля ў моры. Амаль нічога не змяняла. Раён далёка адставаў ад таго плана калектывізацыі, які быў дадзены яму. І Апейка добра адчуваў, што ніякага радаснага дзіва чакаць не трэба. Не будзе яго. Значыцца, раёну і далей давядзецца адставаць, з усімі непрыемнымі дадаткамі для яго кіраўнікоў.

Яго душу трывожыла — і гэта было, можа, самае даўкае — памяць пра нядобрыя настроі, якія ён заўважаў і раней, але ў гэты прыезд адчуў і пабачыў асабліва моцна. Тое, што ён прыкмячаў яшчэ ўвосень, усё расло і шырылася, гразілася ўсяму раёну, ды, можа, не толькі раёну. Яны станавіліся ўсё большай перашкодай на дарозе — няўпэўненасць людзей у заўтрашнім, недавер'е да таго, што нёс ён, Апейка, іншыя ўпаўнаважаныя. Нецярплівы націск, несправядлівыя і грубыя меры, якія з часам не толькі не знікалі, а большалі, нібы падмацоўвалі закарэлае, векавое мужыцкае недавер'е ў тое, што збоку могуць прыйсці з добрым, зрабіць добрае…

Няпэўныя ў заўтрашнім, у кожным сяле рэзалі, з нязвыклай для сялянскай ашчаднасці лёгкасцю губілі нажытае — авечак, цялят, кароў. Апейка не з адным загаворваў пра гэта, не на адным сходзе пераконваў, патрабаваў — і бачыў, што нішто не дае толку. «Трэба неадкладна — нейкія строгія меры…» — падумаў заклапочана і расплюшчыў вочы: за завеяю, за рухомай аднастайнасцю прысад разабраў некалькі кустоў вышэй поля. «Курган», — здагадаўся Апейка; самога кургана не было відаць: выбелены снегам, зліваўся з навакольнай шэранню. «Скора ўжэ дома… Дацягліся…» Ён палез быў па гадзіннік, але адумаўся: усё роўна ўжо — спазніўся ці не спазніўся. Ён як бы ўбачыў жонку, сына, дачку — уявіў, як услухоўваюцца, ці не пад'ехаў вазок, ці не рыпнулі веснічкі. Нецярпліва варухнуўся, скінуў снег з паліто, выпрастаўся. Чым вышэй узбягалі коні па ўздыме дарогі, тым мацнеў вецер, што вольна і шырока рушыў з-за Прыпяці, насустрач. Дарога пайшла тут цвёрдая, без сумётаў, падмеценая, вылізаная ветрам. Ці ад таго, што і Ігнат як бы ажыў, ці ад таго, што коні самі пажвавелі — пачулі блізка дом, — вазок па ўздыме памчаў лягчэй, лётам. Бліснуў, — здалося, весела — агеньчык, і вось ужо блізка відаць сталі і само акно, цёмны абрыс хаты — адной, другой. Уехалі ў Юравічы, у верхнюю вуліцу. На спуску зноў раз-пораз дарогу пераймалі сумёты, але тут гэта нават памагала: ямчэй было спускацца з кручы. У прарэзе між гор зажаўцела ўжо некалькі блізкіх ніжніх агеньчыкаў. Усяго мястэчка не было відаць — засцілала завея.

Жаўцеў агеньчык і ў выканкоме. Апейка затрымаў Ігната, узбег па зледзянелым — з трэскам — ганку на другі паверх. Павітаўшы, павіншаваўшы з Новым годам санлівага дзяжурнага, які адказаў узрадавана, голасна, — убег у свой пакой, хапаючыся, запаліў лямпу. На стале было некалькі лістоў папер, паперка са зводкай аб стане калектывізацыі ў раёне. Ён паглядзеў: дваццаць дзевяць і сем дзесятых працэнта. Пісана рукою Зубрыча, унізе яго ж акуратны, сціплы подпіс.

Лісты, паперы. Адносіны з Мазыра: на папяроснай паперы, пад капіроўку — хутка прагледзеў адну, другую. Разарваў канверт, дастаў пісьмо. Чытаючы, схамянуўся, адкінуў крысо паліто, дастаў гадзіннік: яшчэ не позна. Можна ўправіцца. Сабраў паперы, лісты ў папку. Узяў тэлефонную трубку, крутнуў ручку. Райкомаўскі дзяжурны адазваўся адразу. Башлыкова яшчэ не было. Не вярнуўся. Ужо сабраўшыся ісці, Апейка кінуў позіркам на стус газет, складзеных ускрай стала. Заўважыў адразу на верхняй: «І.Сталін. Да пытанняў аграрнай палітыкі ў СССР». Забраў увесь стус пад паху, хукнуў у лямпу і рынуў уподбег назад.

Ледзь сеў у вазок, Ігнат шмаргануў коней. Даляцелі дамоў умомант.

— Прывяжы пакуль — ды ў хату. Здаецца, управіліся!..

Тут намёрзлыя ступенькі таксама трашчалі пад нагамі нецярпліва і радасна. Стукаць не трэба было: дзверы нібы самі адчыніліся. У цёмных сенцах абняў жонку. У хату ўвайшоў, абдымаючы за галаву сына. Валодзя папракнуў:

— Каб трохі, пачалі б без цябе.

— Усё-ткі ж управіліся!

Стол быў засланы белым абрусам. На стале ўсё было падрыхтавана да сустрэчы. Ніначка, што таксама не спала, адразу пабегла да стала. Апейка пацалаваў яе, хутка скінуў паліто, рушыў умывацца. Калі вярнуўся, Ігнат быў у пакоі ўжо, і лямпа гарэла ярка, святочна. Вера памагала Ігнату распрануцца.

— Што ж, каб гэты год быў не горшы за іншыя. За шчасце ўсіх нас!.. — Апейка па чарзе паднёс да ўсіх сваю чарку: да малых, якім налілі чырвонага морсу, да Веры, да Ігната.

Ігнат, як і каля коней, трымаўся за сталом чынна. Сказаўшы за Апейкам: «За тое, штоб дабро не пераводзілася ў етым доме!» — ён потым і піў, і закусваў ужо моўчкі. Як і ў дарозе, і ў сёлах, ён трымаўся незалежна, з годнасцю, як бы паказваючы ўсім, што ведае мяжу, якая ёсць паміж ім і старшынёй. Ён і тут не бянтэжыўся — ды і чаго было бянтэжыцца: свой, лічы, даўно ў хаце, — але і не дапушчаў, хоць павесялеў ад гарэлкі, якой-небудзь вольнасці. Вера гасцінна сачыла, каб у яго ўвесь час было і выпіць, і закусіць. Ён браў гэта як належнае, са звычайнай паважнасцю.

Ігнат не спяшаўся асабліва, але неўзабаве паважна ж устаў, падзякаваў. На Верына запрашэнне пабыць яшчэ сказаў цвяроза:

— Не. Трэба і пра другіх не забуваць. — Апейка здагадаўся: «другія» на той час — коні.

Апейка правёў яго на ганак, хвіліну пастаяў пад павевамі халоднага ветру. Весела пайшоў зноў у бесклапотны, шчаслівы гоман і смех за сталом. Вясёлай, бясхмарнай была гэта ноч, гэта сустрэча года, які потым суджана было Апейку ўспамінаць і з нязменным гонарам, і — не адзін год — з болеснай крыўдай. Годам, у які суджана было зазнаць і вялікія радасці, і вялікія няшчасці.

Тады ж, у тую ноч, усім ім за сталом было вельмі весела. Дзеці дурэлі, рагаталі, смяяліся па-маладому, закахана тулілася Вера. Молада, хораша было і Апейку. Весялосць прыціхла ненадоўга толькі тады, калі паявілася жонка Харчава, стрымана і неяк вінавата загаварыла:

— З Новым годам вас, суседзечкі нашы! Хай будзе добра ўсё!

І гаварыла, і кланялася яна па-вясковаму. Ва ўсім яна была вясковаю жанчынаю: жывучы даўно ў «горадзе», яна, Маруся, амаль нічога не змяніла ў звычках. Нават крамныя кофта і спадніца, пашытыя ў юравіцкай швейнай, выглядалі на ёй па-вясковаму.

Вера з радасцю пасадзіла яе за стол, наліла ў чарку. Выпілі разам.

— На Новы год неяк нядобра адной. У другія дні — дак не так… А ў Новы год — дак проста сэрца смокча…

Апейка заўважыў, што яна, гамонячы па-вясковаму ахвотна, амаль увесь час услухоўвалася, ці не чуваць чаго на вуліцы, на двары. Ці не прыехаў чалавек. Добрая душою, Апейка ведаў, яна няёмка чула сябе за свайго мужа, за яго разлад з ім, з Апейкам. Не магла згадзіцца сэрцам і абыходзілася заўсёды лагодна і вінавата, хоць і стрымлівалася і пабойвалася Харчава. От і цяпер Апейка чуў і яе дабрату, і прыхаваную апаску, што чалавек, калі пабачыць, не пахваліць. «А ўсё ж такі — прыйшла…»

Ёй не сядзелася. Пагаманіўшы столькі, колькі трэба было для прыліку, яна падалася дадому. Пайшла ў час — амаль адразу за гэтым пад'ехаў Харчаў. Ён прыехаў не адзін, з нейкімі знаёмымі, за сцяной стала адразу шумна — затупалі боты, загаманілі дужыя галасы. Апейка мімаволі прыслухоўваўся да гэтых галасоў, стараўся пазнаць, хто там: выдзеліў сярод іншых напорлівы барытон Дубадзела. Сябры! Здалося, пачуў сваё прозвішча: успомнілі! Але не разабраў — што казалі, ды і не хацеў разбіраць: яны вясёлыя, і яму няма чаго псаваць весялосці!

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 54 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название