Завеi, снежань
Завеi, снежань читать книгу онлайн
«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Пазней падляцеў яшчэ нехта. Апейка прыслухаўся да хуткіх крокаў: можа, да яго. Не, таксама да Харчава. Вера сабралася ўжо весці дзяцей спаць, калі на іх ганку пачуліся крокі. Хтосьці ўвайшоў у сенцы. Апейка адчыніў — у пакой ступіў Башлыкоў, вясёлы, п'янаваты.
— Чытаў? — Ён усміхнуўся шырока, па-п'янаму прасцецкі, як бы ўрачыста.
— Што?
На твары Башлыкова паявілася, праўда, паблажлівая, пагарда:
— Адстаеш!.. Зараз жа вазьмі! Праштудзіруй!.. — Ужо па-сяброўску, з захапленнем: — От — галава! От — розум! Недарэмна — на самым версе! Прачытаеш — і ўсё ясна становіцца! На сто вёрст наперад відаць! І ўглыб — на сто! Усё ясна! Як двойчы два!.. — Паблажліва, па-сяброўску ж папракнуў: — Ну, чаго стаў?! Як сустракаеш госця! Налі! Выпіць трэба!
Ён звонка чокнуўся, хвацка перакуліў чарку. Весела, узнята прайшоўся, стройны ў сваім амаль вайсковым гарнітуры, у хромавых ботах, дужы ў хадзе, прыгожы.
— Усё — ясна! Як двойчы два! Усё — па палічках разлажыў! Гэта — сюды, гэта — туды! Недарэмна — на самым версе! Самога Энгельса, брат, на месца паставіў!.. Зараз жа вазьмі!.. Ну, яшчэ па адной! Раз такое дзела!
Ён выйшаў так жа хутка, як і паявіўся.
2
Вера засталася ў спальні з дзецьмі, і Апейка ўзяў стус газет, палажыў на стале, дзе яшчэ былі чаркі, навагодні пачастунак. Зверху апынулася газета, у куточку якой у рамачцы было надрукавана пісьмо Сталіна, якое ён чытаў ужо спехам, калі ехаў у раён. Пісьмо яму тады спадабалася сціпласцю, якая Апейку не здзівіла ні трохі, бо так пасавала з тым абліччам Сталіна, якое нязменна бачылася яму і якое ён заўсёды паважаў. Сталін быў Апейку чалавекам і незвычайнай адвагі, і незвычайнай цвёрдасці ў нялёгкія гады барацьбы з трацкістамі і бухарынцамі. У яго, у Сталіна, былі найвялікшыя заслугі перад партыяй, і тая сціпласць, з якой адзначылі яго пяцідзесяцігоддзе, сціпласць, якою было поўна і гэта пісьмо, яшчэ ўздымалі ў Апейку павагу да Сталіна.
З гэтай павагай ён стаў нанава перачытваць: «Усім арганізацыям і таварышам, якія прыслалі прывітанні ў сувязі з 50-годдзем Сталіна… Вашы віншаванні і прывітанні адношу на рахунак вялікай партыі рабочага класа, якая нарадзіла і выхавала мяне па ўзору свайму і падабенству. І іменна таму, што адношу іх на рахунак нашай слаўнай ленінскай партыі, бяру на сябе смеласць адказаць вам бальшавіцкай падзякай… Можаце не сумнявацца, таварышы, што я гатоў і ў далейшым аддаць справе рабочага класа, справе пралетарскай рэвалюцыі і сусветнага камунізму ўсе свае сілы, усе свае здольнасці і, калі спатрэбіцца, усю сваю кроў, кроплю за кропляй… З глыбокай павагай І.Сталін. 21 снежня 1929 года».
За гэтым, не чытаючы больш нічога, Апейка выбраў той артыкул Сталіна, пра які казаў Башлыкоў. Гэта была прамова на канферэнцыі аграрнікаў-марксістаў 27 снежня 1929 года. З першых радкоў прамова зацікавіла Апейку: Сталін гаварыў пра тое, што найбольш хвалявала — пра калгасы, пра калгасны рух. «Калгасны рух ператварыўся з руху асобных груп і праслоек працоўных сялян у рух мільёнаў і мільёнаў асноўных мас сялянства…» «Але калі мы маем падставы ганарыцца практычнымі поспехамі сацыялістычнага будаўніцтва, то нельга тое ж самае сказаць пра поспехі нашай тэарэтычнай працы ў галіне эканомікі наогул, у галіне сельскай гаспадаркі ў прыватнасці…» Багата што з таго, што чытаў Апейка, пераклікалася з тым, пра што ён думаў, як бы падмацоўвала яго развагі, давала яго думкам упэўненасць і зладжанасць. Яснасць, лагічнасць, прастата, з якімі Сталін тлумачыў, раскрываў самыя складаныя, супярэчлівыя праблемы, надавалі радасную яснасць і прастату і думкам, якія не адзін раз вярэдзілі Апейку. Звыклы верыць розуму Сталіна, цешачыся, што от яны ёсць самыя дакладныя адказы на самыя трудныя пытанні, Апейка проста ўбіраў у сябе думку за думкай, развагу за развагай. Ён ахвотна згаджаўся з усімі доказамі, цвёрдымі, абгрунтаванымі, якімі Сталін разбіваў адну за адной буржуазныя тэорыі ў сялянскім пытанні. Падуладны роўнай, моцнай плыні сталінскай логікі, ён гатоў быў, здаецца, даверліва ісці за прамоўцам да канца, калі раптам наткнуўся, як на нечаканы пень, на адну думку. Думка гэта здзівіла, запыніла ўвагу. Ён, яшчэ добра не цямячы, як бы не верачы, што не памыліўся, перачытаў неспадзяваны радок другі раз. Не, ён не памыліўся — так і было напісана: «У нас няма… рабскай прывязанасці селяніна да шматка зямлі… якая ёсць на Захадзе…»
Няма? Няма — «рабскай прывязанасці да зямлі»?.. Сталін тлумачыў гэта тым, што ў нас няма прыватнай уласнасці на зямлю. Ён лічыў, што гэта «акалічнасць» «не можа не аблегчыць» пераходу сялян «на рэйкі калгасаў». Больш таго, ён гаварыў, што гэта дае калгасам магчымасць «так лёгка» дэманстраваць свае перавагі перад аднаасобнымі сялянскімі гаспадаркамі. З дзіўным адчуваннем, з разгубленасцю чытаў Апейка тое, як Сталін тлумачыў, чаму Энгельс у сваёй брашуры «Сялянскае пытанне» раіў быць асцярожнымі і ўважлівымі да селяніна, ведучы яго на новую дарогу калгаснага жыцця. Гэта, мабыць, было тое, што ўзрадавала Башлыкова: «Самога Энгельса на месца паставіў!» Апейку зноў усхвалявала вялікая чуласць, з якой пісаў пра селяніна Энгельс: «Мы будзем рабіць усё магчымае, каб яму было лягчэй жыць, каб аблегчыць яму пераход да таварыства…» Сталін не пярэчыў, згаджаўся нібы з Энгельсам; але ўслед гаварыў такое, што можна было думаць: чуласць да селяніна, пра якую пісаў Энгельс, неабходна нібы толькі на Захадзе. Дзе ёсць прыватная ўласнасць на зямлю. «Ці можам мы сказаць, — што ў нас, у СССР, ёсць такое ж становішча? — спытаўся Сталін і тут жа адказаў: — Не, нельга гэтага сказаць. Нельга, бо ў нас няма прыватнай уласнасці на зямлю, якая прыкоўвае селяніна да яго індывідуальнай гаспадаркі. Нельга, бо ў нас ёсць нацыяналізацыя зямлі, якая аблягчае справу пераходу індывідуальнага селяніна на рэйкі калектывізму… Вось дзе адна з прычын, — упэўнена гаварыў Сталін, — той параўнаўчай лёгкасці і быстраты, з якой у нас развіваецца ў апошні час калгасны рух…» Тут Апейка зноў спыніўся, вярнуўся, перачытаў сказ. Сталін лічыў, што калгасны рух расце «параўнаўча лёгка»! Лёгка!
Нецярплівая цікавасць павяла Апейку далей, але сачыў ён за прамовай Сталіна ўжо як бы з насцярожанасцю. Згадзіўся, што і ў калгасах застануцца яшчэ элементы класавай барацьбы, што там могуць быць перажыткі індывідуалістычнай ці нават кулацкай псіхалогіі, некаторая няроўнасць у матэрыяльным становішчы. Раптам напаткаў ленінскую думку, душа ўзяла яе ахвотна, узрадавана: у словах Леніна была падтрымка таму, што нарадзілася з незлічоных сустрэч з людзьмі і што разам як бы пярэчыла поглядам некаторых лішне хуткіх, «прынцыповых» дзеячаў. Апейка хапатліва пашукаў аловак у пінжаку, акуратна, задаволена двойчы адкрэсліў збоку. Перачытаў, стараючыся запомніць слова ў слова: «Справа пераробкі дробнага земляроба, пераробкі ўсёй яго псіхалогіі і навыкаў ёсць справа, якая патрабуе пакаленняў». «Пакаленняў!» — паўтарыў ён думкаю, нібы гаворачы Башлыкову.
Башлыкова, мабыць, найбольш усцешыў раздзел, дзе Сталін казаў, што партыя ад палітыкі абмежавання кулацтва перайшла да ліквідацыі яго як класа. Сталін разважліва даказваў, чаму правільнай была ў свой час палітыка абмежавання кулацтва. Заявіў, што цяпер створана эканамічная аснова для таго, каб замяніць кулацкую прадукцыю — калгаснай і саўгаснай. «Ну, а як быць з палітыкай раскулачвання, — лавіў Апейка з вострай увагай, — ці можна дапусціць раскулачванне ў раёнах суцэльнай калектывізацыі? — пытаюць з розных бакоў. Сталін цвёрда адказваў: — Смешнае пытанне! Раскулачвання нельга было дапускаць, пакуль мы стаялі на пункце гледжання абмежавання эксплуататарскіх тэндэнцый кулацтва, пакуль мы не мелі магчымасці перайсці ў рашучае наступленне супраць кулацтва, пакуль у нас не было магчымасці замяніць кулацкую вытворчасць вытворчасцю калгасаў і саўгасаў… А цяпер? Цяпер другая справа… Цяпер мы маем магчымасць павесці рашучае наступленне на кулацтва, зламаць яго супраціўленне, ліквідаваць яго як клас і замяніць яго вытворчасць вытворчасцю калгасаў і саўгасаў».
