Завеi, снежань
Завеi, снежань читать книгу онлайн
«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Разуменне красы яе было такім моцным, што гэтая незнаёмая, вясковая жанчына нібы ўзяла неадольную ўладу над ім.
«Не трэба было… Не трэба было…» — чуў ён у сабе асцярожлівае, цвярознае.
Хаваючы кволасць, шкадаванне сваё, ён прамовіў знарок дзелавіта:
— А дзе… Параска Андрэеўна?
Улавіў на сабе хуткі, праніклівы позірк яе. Здалося: бліснула насмешлівае ў вачах. Убачыла хлуслівасць яго, нікчэмнасць яго паводзін.
— На сяле недзе… Пайшла ў сяло…
І ў тоне слоў яе чулася насмешлівае, упіклівае.
— Пазваць яе?
Іменна таму, што яна бачыла, сачыла насмешліва, ён трымаўся належнай ролі.
— Д-да, канешне…
— Зараз…
Яна, хапаючыся, адвязала фартух, здалося, намерылася ісці, але затрымалася. Ён улавіў на сабе яе позірк. Здалося, яна чакала, што ён спыніць гэту нікчэмную хлусню.
Ён прамаўчаў, і яна рушыла да дзвярэй. Бачачы, як яна ідзе, хутка, імкліва, ён адчуў, што яшчэ момант — і ён страціць яе, і гэта дало яму дужасці, рашучасці. Хаваючы няёмкасць, стараючыся трымацца як можна годна, ён прамовіў:
— Не. Не трэба.
Яна спынілася. Ужо гатовая ўзяцца за клямку, азірнулася, нібы не разумеючы. Ніякай насмешкі ў вачах яе не было. Яна чакала тлумачэння.
Спыніўшы яе, ён зрабіў самае цяжкае ў сабе. Ён зрабіў першы крок, ён пачаў дзейнічаць адкрыта. Ужо не хаваючыся, ён шчыра, цвёрда сказаў:
— Я не да яе ехаў.
Першы момант ён адчуў палёгку, як бы скінуў тое, што замінала. Адкінуў фальш, зрабіў учынак па законах праўды. Але амаль адразу ж за гэтым у яго ўнізалася цвярозае, разважнае: «Што я раблю?» Асцярожлівае, яно паспрабавала разумна стрымаць яго: «Не трэба! Не трэба гэтага!» Праз сумяціцу пачуццяў ён добра адчуваў гэтае разумнае: «Не трэба!» — аднак яно не мела над ім належнай улады. Мала было ў ім, у гэтым перасцярожлівым, сілы. Іншае, заваблівае, смелае, было мацней, вяло, звала.
А, чорт, зазлаваў ён на сябе, на таго асцярожнага. Нашто гуляць у хованкі, круціць! Ён усё ж мужчына!
Ён глянуў рашуча. Пайшоў напралом:
— Я — да цябе.
Ён прыпыніўся на міг перад гэтым першым «цябе», але вымавіў цвёрда.
Башлыкоў бачыў, як вочы яе, твар яе ўмомант успыхнулі. Яна раптам ураз уся засвяцілася радасцю, быццам дзівосна змянілася. Змянілася так імкліва і такім хваляваннем адкрылася, што гэта ўразіла і ўзрушыла Башлыкова. Захапіла яго.
Услед, аднак, амаль адразу — як у ёй гэта хутка мянялася! — радасць яе саступіла нейкаму клопату і нават, падобна было, недавер'ю.
Цяпер вочы яе, здалося, не зычылі дабра, судзілі. Было відаць, яе мучыць нейкі цяжкі, паганы роздум. Ён улавіў, што гэты роздум пагражае ўсяму таму, чаго ён прагнуў. Гэта разуменне небяспекі ўзняло ў ім рашучасць. Ён паўтарыў цвёрда:
— Я хацеў цябе ўбачыць.
Яна, усё яшчэ ва ўладзе панурага роздуму, угледзелася ў яго невясёлымі, уважлівымі вачыма. Угледзелася і адвяла позірк, як раней, клопатны, важкі.
Яму здалося, яна не верыла яму. Ён разумеў, што патрэбны яшчэ нейкія словы, нейкія доказы, якія б пераканалі яе, развеялі б недавер'е. Але ён не шукаў гэтых слоў. Не хацеў шукаць. Як ні быў узрушаны, ён быў усё ж Башлыковым, сталым, дзелавым чалавекам, нават цяпер помніў, хто ён і якім павінен быць. Зрабіўшы і так, здавалася, многа, больш, чым мог бы нядаўна, ён адчуў патрэбу спыніцца, падумаць. Разважыць — як быць далей.
Тое, што выспела ў ім, ён выказаў. Далейшае ж было вельмі цьмяным. Трэба было разабрацца, падумаць. А думалася цяжка. У галаве не было яснасці. Цяжка, горача біла ў скроні.
Было няёмкае, здавалася, доўгае маўчанне, поўнае тлумнага хвалявання і супярэчлівасці ў настроі.
Ён у гэты час не глядзеў на яе. Аднак, чулы, нацяты, адразу ўлавіў незразумелы, неспакойны рух, кінуў позірк да яе. Ён не памыліўся: яна з нейкім новым хваляваннем глядзела ў акно.
— Параска ідзе… — прамовіла, сустрэўшыся з ім вачыма.
З сэнсам гэтых слоў ён улавіў непрытоенае шкадаванне ў яе голасе. Азірнуўся ў акно: Параска была ўжо на двары, блізка да ганка. У яго з Ганнай заставаліся цяпер нейкія дзве-тры хвіліны.
Гэта як бы дало знак Башлыкову, што марудзіць нельга. Што ўсё трэба рашыць зараз жа. Інакш будзе позна.
Можна было б, вядома, спыніцца на тым, што ён сказаў. Гэта было б самае простае. Але ў гэты момант, калі ўзнікла небяспека, ён у раптоўным парыве адчуў, што пакінуць усё так, недагавораным, нявысветленым, нельга. Што можа так абарваць усё.
Чуючы патрэбу дзейнічаць неадкладна, рашуча, Башлыкоў хапатліва загаварыў:
— Слухай… Заўтра. Як сцямнее. Выйдзі на шлях. Добра?
Можа, гэта гаварыў і не Башлыкоў, цяперашні сталы чалавек, кіраўнік. Можа, гэта аб'явіўся той гарачы, зялёны хлопец, якім ён быў некалі. Такая маладая імклівасць, безразважнасць былі ў гэтым яго парыве…
Яна не адказала адразу. Усё нібы не магла адолець чагосьці, вагалася. Потым моўчкі кіўнула.
Кіўнула стрымана, без радасці.
Але кіўнула. Згадзілася.
Так раптам адбылося тое, што зблізіла іх, звязала адной змовай. Так, у маладым парыве, спехам, Башлыкоў зрабіў крок, які потым даў яму столькі турбот.
2
Параска адразу, як увайшла, весела аб'явіла:
— Вось хто, аказваецца, у госці да нас!
Башлыкоў сказаў як мог спакойна, сціпла:
— Да от ехаў міма. Завярнуў…
— І добра! Даўно ж ужо не было! — Параска хутка скінула паліто, развязала хустку. І так жвавая, захадзілася, загаманіла яшчэ больш — іграла перад госцем, артыстка: — Мы ўжэ думалі тут, што мінае знарок!
— Ды не, часу не было…
— Пачулі пазаўчора: прыехалі ў Алешнікі. Паехалі ў Курані. Праехалі міма!
— Рана ехаў…
— Не адгаворвайцеся! — упікнула Параска весела, гулліва. — Ну, але калі вы ўсё ж заехалі, то віна ваша ўжэ змяншаецца. Можа, мы і даруем вам! Даруем? Праўда, Ганна?
Ганна сказала стрымана:
— Трэба дараваць, мабуць…
Яна стаяла каля дзвярэй на кухню, зацятая, з ледзь прытоенай гаркаватай усмешкай.
А Параска павяла ўжо новую ролю: гасціннай гаспадыні.
— Хоць рэдка, ды — метка! У час прыехалі! У самы час! У нас — боршч якраз умлеў! Боршч такі! — Параска аж смачна заплюшчыла вочы.
Башлыкоў прамовіў:
— Я на хвілінку толькі… Спяшаюся…
— Такога баршча нідзе не будзе!.. А да яго яшчэ — дранікі! — Параска па-змоўніцку падміргнула Ганне, заклікаючы падтрымаць яе.
Ганна няўпэўнена адгукнулася:
— Праўда, паабедайце…
— Ну от, — як бы ўзрадавалася падтрымцы Параска, — падмацуйцеся на дарогу! Тады і паедзеце! Весялей у дарозе будзе!
Башлыкоў паважна, цвёрда адмовіўся:
— Дзякую за запрашэнне. Толькі я паабедаў ужо. У «Камунары».
— Што вы там абедалі! — пацішэла, не ўтаіла папроку Параска. А можа, знарок паказала, што пакрыўджана незгаворлівасцю на яе гасціннасць.
Башлыкоў першы раз паблажліва ўсміхнуўся:
— Не падбівайце, Параскева Андрэеўна! — Без усмешкі ўжо, значна растлумачыў зноў: — Я на хвіліну. Ехаць трэба. — Дадаў весялей: — Падвезці от магу.
— Не, дзякую, — адказала нядобра Параска. Тон гаворкі яе выказваў, што яна ў крыўдзе на Башлыкова.
Вельмі вострай цяпер увагай Башлыкоў яшчэ раней перахапіў, што ў яе вачах паявілася клопатнасць. Нібы яна штосьці заўважыла дзіўнае, хацела зразумець і не магла. Здалося: яна зразумела ўсё, што адбылося тут. Вядома, зразумела. Але не паказвае гэтага.
Ён тут жа, аднак, супакоіў сябе: не ведае і не здагадваецца ні аб чым. Проста яму, Башлыкову, насцярожанаму, здаецца, што ўсё ўсім відаць.
Пасля ўсяго, што адбылося між ім і Ганнай, Башлыкоў перад Параскай чуў сябе вельмі няёмка. Але ён як мог хаваў гэта і, калі глядзець збоку, трымаўся, здавалася, упэўнена, ураўнаважана, як і належала трымацца такому паважнаму чалавеку.
Няёмка было, але трэба было трымацца, годна трымацца.
— А вы?.. А вам не трэба ў Юравічы? — зірнуў Башлыкоў, нібы спакойна і абыякава, на Ганну.
— Не… — У вачах яе мільгнуў неспакой, амаль страх.