Дрэва вечнасцi
Дрэва вечнасцi читать книгу онлайн
Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Наляцім, як бліскавіцы, мы на варту злосных каджаў,
Знойдзем тую, хто ў палоне тапаліны губіць стан.
Быў аднойчы я ў Каджэці. Непрыступнай цытадэляй
На скале стаіць высокай, не падступішся ніяк.
Нам туды прабрацца трэба непрыкметна і ўмела,
Вось таму й не трэба многа нам з сабою браць ваяк».
Пагадзіліся ўсе трое з прапановай мудрай тою
І са шчыраю падзякай развіталіся з Асмат.
Трыста коннікаў забралі, роўны кожны з іх герою.
Той заўсёды пераможа, хто цярпець умее шмат.
Пераплыўшы хвалі мора, йшлі браты зямлёй чужою,
Дзень і ноч Прыдон адважны вёў іх сцежкаю крутой.
І сказаў нарэшце: «Мэта наша блізка, за гарою,
Трэба ехаць толькі ноччу, каб не ўбачыў нас ніхто».
Пагадзіўшыся адразу з прапановай мудрай тою,
Дзень, схаваўшыся, чакалі, без прыпынку йшлі ўначы.
Вось нарэшце паказаўся замак грозны за сцяною,
Перагуквалася варта, нібы тыя крумкачы.
Пільнавала брамы ў замак дзесяць тысяч варты строгай,
І, калі срабрысты месяц над цвярдыняй стаў ясней,
Львы сказалі: «Толькі хітрасць можа даць нам перамогу.
Там, дзе розум з сілай дружыць — сотня тысячы мацней».
ПАРАДА НУРАДЗІН-ПРЫДОНА
Цар Прыдон сказаў: «Хачу я даць карысную параду.
Каб адолець моц такую, мала войска ёсць у нас,
Тут, вядома, не памогуць самахвальства і бравада,
Брамы ў крэпасць пазачыняць — сто гадоў марнуй тут час.
Навучыўся я з дзяцінства спрыту, жвавасці і гарту,
Бегаць, лазіць, па вяроўцы мог хадзіць, як той штукар.
Кожны ведаў: нада мною верх узяць няможна жартам,—
Я, на зайздрасць аднагодкам, лёгкай стычкі не шукаў.
Хто валодае з вас добра моцна скручаным арканам,
Каб высокай вежы выступ зачапіў яго пятлёй?
Я прайду па ім спакойна і ў варожым буду стане,
Я мячом сваім змяшаю кроў варожую з зямлёй!
Шчыт і меч з сабой узяўшы, прабяруся я ўпотай,
Са сцяны саскочу, бурай налячу на варты строй,
І, ахову перабіўшы, адчыню я вам вароты,
Вы ж праз іх адразу рушце, як раздасца заклік мой».
ПАРАДА АЎТАНДЗІЛА
Аўтандзіл сказаў Прыдону: «Гавару я без папроку:
Ты, магутны леў і віцязь, не збівайся ў троп крывы.
План твой вельмі небяспечны. Чуеш рэха гулкіх крокаў?
Каля самай вежы чуеш пераклічку вартавых?
Зброі бразгат ненаўмысны раптам вораг злы пачуе,
І аркан з табою разам перацяты будзе ўраз!
Смерць бяссэнсная такая анікога не ўратуе;
Хоць намер твой вельмі смелы,— ён няўдачай стрэне нас.
Зробім так: вы пад скалою будзьце ўсе нябачна ў ценю.
Тут купцоў, відаць, пускаюць, не разглядваючы ў твар;
Вось якраз і апрануся я ў купецкае адзенне,
Пакладу на мула зброю, быццам свой вязу тавар.
Нам утрох ісці не трэба — западозраць нечакана,
Я ж купцом прайду спакойна, не заўважаны нікім.
Зброю ўзняўшы перад імі, мсціўцам грозным я паўстану
І крыві варожай рэкі буду ліць мячом сваім.
Я без цяжкасцей вялікіх знішчу варту ўнутраную,
Вы ж знадворку насядайце, ведучы геройскі бой.
Пазбіваўшы ўсе завалы, вам вароты расчыню я.
Хто не згодзен — прапануе хай найлепшы спосаб свой!»
ПАРАДА ТАРЫЭЛЯ
Тарыэль сказаў: «Адвагай вы сваёй вышэй герояў,
Вашы мудрыя парады — непахіснай волі знак.
Меч не вымеце дарэмна, бачу — прагнеце да бою,
Каджаў нішчыць разам з вамі я гатоў. Скажу, аднак:
Хоць і тут нямала справы, толькі там удар галоўны;
Што, калі, пачуўшы бойку, з вежы ўніз Нестан зірне
І мяне між вас не ўбачыць сваім позіркам чароўным?
Ганьбай вечнаю зняславіць бойка гэткая мяне.
Вось найлепшая парада — ўдачы пэўная аснова:
Возьмем мы людзей па сотні, ледзь займацца дзень пачне,
І да трох варот ахоўных паляцім адначасова,
Вораг выйдзе нам насустрач — скорай кары не міне.
Распачаўшы бой крывавы, мы іх выклічам за браму,
Хай адзін прарвецца ў горад, два пачнуць іх тут сячы,
Кроў пальецца там ракою зграй варожых, бітых намі,—
Толькі хітрасць і адвага могуць нам дапамагчы».
Тут Прыдон сказаў: «Я згодзен, праўду ты, мой дружа, кажаш.
Толькі вось шкада — аддаў я ў дар найлепшага каня.
Ведаў ліха б тое, пэўна сам на ім лупіў бы каджаў,
Ты б каня таго ўбачыў, хай лічыўся б сквапным я».
Так сказаў Прыдон жартоўна. І вясёлую размову,