-->

Дрэва вечнасцi

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Дрэва вечнасцi, Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч-- . Жанр: Рассказ / Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Дрэва вечнасцi
Название: Дрэва вечнасцi
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 504
Читать онлайн

Дрэва вечнасцi читать книгу онлайн

Дрэва вечнасцi - читать бесплатно онлайн , автор Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 159 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Але вечна ў нашых сэрцах дух кахання будзе жыць.

Хоць разлука ранай свежай да другой кладзецца раны,

Ты не плач па мне, каханы, памяць сэрца зберажы.

Лепш у Індыю спяшайся, бацька там без дапамогі

Не адолее асады ордаў ворагаў ліхіх.

Падтрымай яго ў нядолі, за мяне пазбаў трывогі,

Пра мяне згадай, пра рэкі несціханых слёз маіх!

Наракаць на долю годзе! Досыць скаргаў і праклёнаў!

Ведай: з сэрца — проста ў сэрца слова праўды пападзе.

За цябе памру — хай трызну мне пракаркаюць вароны,

Я жывая — буду плакаць па табе ў цяжкой нудзе!

На ўспамін я шлю істужку ад падоранага шаля,

Ты калісь, як знак кахання, мне той шаль з вайны прывёз.

Хай згадае нашы мары ён табе ў хвіліну жалю,—

Закружылася над намі кола ўсіх сямі нябёс!»

Дзева скончыла пасланне, перапоўненае смуткам,

І адрэзала ад шаля на ўспамін адзін шматок.

Абвілі, як змеі, плечы валасоў тугія скруткі,

І, нібы з таполі стройнай, пах даносіўся здалёк.

Чорны служка з Гуланшара зноў памчаўся ў дарогу

І Фацьме дакладна ў тэрмін вестку гэтую прынёс.

Пра палонную пачуўшы, Аўтандзіл уславіў бога,—

Поўны ўдзячнасці і шчасця, ён праліў нямала слёз.

Ён сказаў Фацьме: «Я рады, што збылася гэта справа.

Чым аддзякую табе я за стараннасць і дабро?

Ехаць трэба мне адразу да таго, хто з гордай славай

Разаб'е праклятых каджаў, нібы з неба грозны гром».

«Леў,— Фацьма яму сказала,— стаў агонь крыві пажарам,

Больш святло не льецца ў сэрца — прадчуваю змрок нуды.

Але ты павінен ехаць, затрымаць цябе не мару,

Бо раней прыбудуць каджы — не адолець іх тады!»

Віцязь склікаў слуг адданых, што належалі Прыдону,

І сказаў: «Ад сна нябыту ўсе мы зараз ажылі.

Доўга весткі мы чакалі — маем мы яе сягоння:

Час прыйшоў, і будзе вораг кроў сваю няшчадна ліць!

Перадайце гэту вестку вы свайму цару Прыдону,

Я спяшаюся і зараз немагчыма стрэцца нам.

Хай склікае гучным клічам войска вернага калоны.

А цяпер усё, што маю, вам да каліва аддам.

Паслужылі вы мне добра, вам я многа вінаваты:

Як сустрэнуся з Прыдонам — ўсё да рэшты заплачу.

А цяпер бярыце скарбы, што здабыў я ў піратаў,

І скупым не палічыце, скнарай быць я не хачу!»

Карабель аддаў багаты, з ім тавары ўсе і рэчы,

Хоць быў сам ён на чужыне і не меў багаццяў шмат.

Загадаў: «Цару Прыдону вы пры першай жа сустрэчы

Гэты скрутак перадайце, я пісаў, як брату брат!»

ПІСЬМО АЎТАНДЗІЛА ДА ПРЫДОНА

Ён пісаў: «Прыдон магутны, цар шчаслівы над царамі,

Сілай сэрца — леў сапраўдны, сонца нашага краса!

Кроў варожую чужынцаў льеш ты ў бойцы ручаямі!

Я, твой брат малодшы, гэта прывітанне напісаў.

За няшчасці ўзнагароду атрымаў я цалкам сёння:

Ўсё, аб чым я доўга марыў, да мяне цяпер прыйшло.

Я дазнаўся, што царэўна чэзне ў каджаў у палоне,

Што было б ільву ўцехай, калі б шчасце іх звяло.

Сонца тое бляск губляе, бо жыве ў высокай вежы,

Нам туды дайсці не цяжка па акрутных схілах гор.

Лье з нарцысаў дождж крыштальны, з ружы вее пахам свежым.

Хоць не шмат там зараз каджаў, але пільны іх дазор.

Сум развеяўся мой цяжкі, я ад шчасця толькі плачу.

Там, дзе ты і брат старэйшы,— не прадбачыцца нягод.

Бо заўсёды сустракала ў кожнай справе вас удача;

Што вам вораг? Перад вамі не існуе перашкод.

Ты прабач, што не заеду, ў іншы бок мая дарога,

Вызваляць хутчэй красуню павяду я свой атрад.

Буду рад з табой і братам я сустрэцца без трывогі.

Што яшчэ табе скажу я? Памажы, як брату брат!

Заплаціць рабам пакорным я дасюль не мог як трэба,

Тым усцешу, што служылі мне яны ўсёй душой.

Хто з табой быў разам, варты пахвалы самога неба.

«Добры — добрых нараджае»,— мудрасць кажа нам парой!»

І, пісьмо скруціўшы ў скрутак, перадаў слузе Прыдона.

Сам, нібы фіялка з ружай, дзіўным колерам заззяў.

І дадаў, каб перадалі вусна ўсё, што ім вядома;

І блішчалі перлы-зубы між каралавых апраў.

Карабель знайшоў ён хутка з Тарыэлевай мясціны,

Зноў падаўся ў дарогу — сонца яснага святло!

Пакідаў Фацьму з журбою — так шкада было жанчыны;

На праводзінах нямала слёз гарачых там цякло.

І Усен з Фацьмой, і слугі — ўсе няўцешна галасілі:

«Сонца наша, ты заўсёды слаў праменнае святло!

1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 159 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название