-->

Дрэва вечнасцi

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Дрэва вечнасцi, Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч-- . Жанр: Рассказ / Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Дрэва вечнасцi
Название: Дрэва вечнасцi
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 504
Читать онлайн

Дрэва вечнасцi читать книгу онлайн

Дрэва вечнасцi - читать бесплатно онлайн , автор Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 159 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

І ў яскравым бляску сонца промень месяца збялеў.

Ружы кволыя пялёсткі ад зімовай гінуць сцюжы,

Летам іх спякота сушыць, асыпае ветравей.

Хоць пяшчотна аб каханні салавей спявае ружы,

Ні ад спёкі, ні ад сцюжы не ўратуе салавей.

Так і сэрца чалавека раўнавагі не здабудзе:

То ад радасці квітнее, то завяне ад бяды,

То надзеяй светлай цешыць, то трывогай б'ецца ў грудзі;

Той, хто верыць зменам свету — вораг сам сабе заўжды.

Тарыэль абняў вачыма словы той, каму да скону

Прысягнуў служыць, і позірк засцілаў туман яму,

Ён з-за слёз не бачыў свету, сэрца стукала шалёна;

Аўтандзіл сказаў з дакорам другу лепшаму свайму:

«Так трымацца не павінен той, хто розум мае ўласны,

Не рыдаць — смяяцца трэба, калі ўдача надышла.

Дык хутчэй жа пойдзем, дружа, мы туды, дзе сонцам ясным

Свеціць тая, што чакае быць арліцай у арла.

Хай не слёзы, толькі радасць цешыць зараз нашы сэрцы,

Дык хутчэй сядлайма коней і ў Каджэці паляцім.

Пракладуць мячы дарогу і заплацяць каджы смерцю

За пакрыўджаную дзеву, будзе страшнай помста ім».

Ачуняўшы ад, шаленства, Тарыэль зірнуў навокал —

Чорна-белая маланка мільганула ў вачах,

І, як лал пад сонцам ясным, залівала чырвань шчокі.

Толькі вартаму шле неба міласэрнасці ачаг.

Адказаў ён Аўтандзілу: «Для падзякі слоў не маю,

Каб цябе належна ўславіць, трэба слова мудраца.

Як вада крынічкі чыстай ажыўляе кветку мая,

Так ад слёз вачэй нарцысы асушыў ты да канца.

Я аддзякаваць за гэта не змагу, відаць, ніколі,

Бог сваёй дзясніцай шчодрай хай пашле дабротаў шмат».

І на коней пасядалі і памчаліся праз поле

Да пячоры, дзе ў самоце час праводзіла Асмат.

У адной кашулі сподняй дзева сумная сядзела

І ўбачыла раптоўна — едуць віцязі ўдваіх,

Нібы пошчак салаўіны, песні радасна звінелі;

І Асмат, пра ўсё забыўшы, з крыкам рушыла да іх.

Незвычайным ёй здалося бачыць гэткім Тарыэля,—

Быў заўсёды ён у смутку, а цяпер вясёлым быў;

І Асмат ад з'явы гэтай раптам нібы анямела,

І збягаў паволі з твару след мінулае журбы.

А сябры дарылі ўсмешкі — белізною перлы ззялі.

«Гэй, Асмат! — яны крычалі.— Бог паслаў нам шчасны дар!

Здабылі мы цуд нязнаны, ў цемры месяц адшукалі,

Што змяніў на радасць гора, патушыў маркоты жар».

Аўтандзіл з каня саскочыў, як сястру, абняў ён дзеву,

Як да стройнае чынары, прытуліла тая стан,

Шчокі, шыю цалавала, ў сэрцы песціла надзею:

«Адкажы мне, я чакаю весткі добрай пра Нестан!»

І ад той, што, нібы месяц, нікне цьмяна перад раннем,

Ён з далёкае чужыны перадаў Асмат пісьмо

І сказаў: «Ад гаспадыні вось прыветнае пасланне,

Узыходзіць наша сонца, чэзне морак чорных змоў».

Выхаванкі мілай почырк па пісьму Асмат пазнала,

Задрыжала так, нібыта страх яе наскрозь працяў,

І, знямеўшы ад здзіўлення, ўсё збянтэжана пытала:

«Калі праўда ўсё, дык будзе ёй канец або працяг?»

Адказаў ёй віцязь: «Страху хай не будзе болей месца,

Адляцела наша гора, радасць светлая прыйшла,

Знікла цемра над зямлёю, вадаспадам сонца льецца;

Дабрата не мае межаў, перамогшы сілу зла!»

Індаў цар з Асмат вясёла між сабою гаварылі,

Абдымаліся, злучыўшы гукі голасу свайго.

Росы слёз цяклі на ружы з веек, нібы з чорных крылляў.

Бог не кіне тых, хто варты міласэрнасці яго.

Дружна бога ўслаўлялі, уздымалі рукі ўгору:

«Шлеш не зло ты, а збавенне ад цяжкіх і горкіх страт!»

А пасля ўвайшлі ў пячору, з ног і з плеч зляцела змора,

Ад душы іх частавала рознай ежаю Асмат.

Тарыэль прамовіў другу: «Ты ўважліва паслухай,

Раскажу табе пра тайну, што хавае гэты кут.

З той часіны, як пабіў я зграі дэваў — злосных духаў,—

Безліч скарбаў засталося, захаваных імі тут.

Не чапаў я іх ніколі, не было патрэбы пільнай,

А цяпер давай пабачым, што схаваць яны маглі».

І пайшлі ўсе трое ў цемру, несучы з сабой свяцільні,

Сорак сховаў адчынілі, сорак залаў абышлі.

Шмат было багаццяў розных захавана ў тых скарбніцах,

Ззялі грані самацветаў пераліўнаю ігрой.

Там ляжалі перлаў скрыні, дыяменты-бліскавіцы,

Зліткі золата блішчэлі незлічонаю гарой.

Сорак сховаў пад скляпенні там былі дабром набіты,

1 ... 64 65 66 67 68 69 70 71 72 ... 159 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название