Sisterdark / Сястра-Цемра (СИ)
Sisterdark / Сястра-Цемра (СИ) читать книгу онлайн
Стылізацыя Lovecraftian horror / Cthulhu Mythos на тутэйшы капыл. Жахі. Містыка. Агратрэш. /// В адном райцэнтре председацель занимался чорнай магияй. А потом там появились Хаацичаские Адмарозки...
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
╤дучы па ╝збочыне, я з нянав╕сцю глядзела на шараватыя абрысы шматпавярхов╕ка╝, што маячыл╕ наперадзе. Мая мама кал╕сьц╕ таксама спрабавала адгэтуль уцячы, ды Овельск яе не адпусц╕╝, прыцягну╝ зваротна. Мяне ён таксама не жадае адпускаць -- учап╕╝ся, н╕бы спрут, аблыта╝ шчупальцам╕, ╕ цягне, цягне ╝ гэты в╕р, у прорву, што не мае дна. Наканаванасць... Па дарозе Ц╕мка распавё╝ мне тую пра разборку ╝ гаражах, што адбылася яшчэ ╝восень. Для мяне гэта было нав╕ной. Да мяне, канечне, даходз╕л╕ чутк╕ пра нейкую стралян╕ну каля пустк╕, але падрабязнасцей я не ведала -- Ц╕мка мне не расказва╝, ╕ Стас╕к з Тол╕кам, як╕я таксама прымал╕ ╝ гэтым удзел, ма╝чал╕, як партызаны. Сапра╝дныя сябры, што тут скажаш. Аповед мяне ╝раз╕╝.
-- Ц╕м, ды ты, паходу, сам таго, на ╝сю галаву. Гэта ж дадумацца трэба, -- гаварыла я з абурэннем. - А я ж прас╕ла, каб ты ╝ гэта не ╝лаз╕╝. Бачыш, тольк╕ горш зраб╕лася.
-- Ну, а што было раб╕ць - бегаць ад ╕х, па зававуголл╕ шарахацца, як Стась кал╕сьц╕? - пярэчы╝ Ц╕мка. -- А горай не стала. Цёма, прынамс╕, усё зразуме╝. Атрыма╝ ствалом у зубы ╕ супако╕╝ся.
-- Затое Захар цяпер маньячыць на ╝се заста╝к╕.
-- З ╕м я разбяруся.
-- Як? Заб'еш яго? - спытала я з горкай ╕рон╕яй.
Ён хмыкну╝.
-- Ага, а потым зону таптаць праз гэтага шыз╕ка?
-- Ц╕м, не трэба пра яго так. Яму, пра╝да, у жыцц╕ дасталася, -- сказала я ц╕ха.
Ён хутка з╕рну╝ на мяне, усм╕хну╝ся нявесела.
-- Што, шкадуеш? А цябе хто пашкадуе? У жыцц╕ яму дасталася... Ведаеш, тут, кал╕ разабрацца, амаль у кожнага жыццё не торт. Але ж не ╝се робяцца маньякам╕.
Тут я не пярэчыла. У мяне самой жыццё га╝но, з самага нараджэння не заладз╕лася, але ж я з заточкай на людзей не к╕даюся. Пакуль што.
-- ╤ ╝сётк╕, Ц╕м... Будзь асцярожней, добра? - прагаварыла я.
Ён махну╝ рукой.
-- За мяне не хвалюйся. Я ж сказа╝, што разбяруся.
-- Ц╕м, а дзе ты ствол хаваеш, кал╕ не сакрэт? - пац╕кав╕лася я.
-- На гарышчы, у Таемным Пако╕. Пад тапчанам, -- адказа╝ Ц╕мка. -- Тольк╕ яго ╝жо там няма. Перахава╝ пасля таго выпадку. Не таму, што хлопцам не давяраю. Проста Жыхарэ╝ск╕ мог у м╕л╕цыю стукануць. З яго станецца.
-- Ясна.
Кал╕ мы ╕шл╕ цераз 'эл╕тны' пасёлак, у горад з боку трасы пачал╕ ╝язджаць а╝тазак╕. Дарога пам╕ж катэджам╕ была вузкая, ╕ грувастк╕я бран╕раваныя фургоны ╕шл╕, выцягну╝шыся ╝ ланцужок, адз╕н за адным, ледзь не чапляючыся бакам╕ за каменныя агароджы. Мы нал╕чыл╕ ╕х добры туз╕н. Занадта многа для невял╕кага гарадка, палову Овельска можна запакаваць. Ня╝жо яны сапра╝ды зб╕раюцца ╝жыць спецсродк╕?
-- Бачыла 'пац╕вэны'? - спыта╝ Ц╕мка. У ягоным голасе чулася ╕рон╕я. - Як да вайны рыхтуюцца. Сапсел╕ ╝шчэнт.
-- Прыдурк╕, -- сказала я з пачуццём. -- Ц╕м, ну чаму яны так╕я прыдурк╕?..
У школу я заяв╕лася тольк╕ наза╝тра. Перад урокам╕ я спехам накрэмзала тлумачальную зап╕ску аб прычынах маёй учорашняй адсутнасц╕ ('харчовае атручэнне') ╕ ло╝ка падраб╕╝шы мам╕н подп╕с, аддала яе нашай класнай к╕ра╝н╕цы. Згрызота╝ сумленя я не адчувала. Я ╝жо нагэтульк╕ захрасла ва ╝ласнай хлусн╕, што гэта фальшывая цыдулка была проста дробяззю.
Ц╕мка ╝ гэты дзень спазн╕╝ся на першы ╝рок ╕ прыйшо╝ нейк╕ ╝зв╕нчаны, з бляскам у вачах. Выгляд ён ме╝ так╕, быццам тольк╕ што звал╕╝ся з ровара - штаны яго был╕ ╝квэцаны ╝ гразь, далон╕ паабдз╕раныя, на ск╕в╕цы з'яв╕╝ся свежы с╕няк, а над левым брывом барваве╝ невял╕к╕ шнар, сяк-так прыкрыты валасам╕. Кал╕ на перапынку я спытала ╝ яго, што здарылася, ён адказа╝, жартуючы: "Н╕чога, Тай. Лятучыя малпы". Прыставаць да яго з пытанням╕ я не стала. Усё ро╝на н╕чога не скажа.
Зрэшты, не╝забаве я сама пра ╝сё даведалася. Лёню Захарава, аказваецца, у гэты дзень добра адмяцел╕л╕, ран╕цой, ╝ яго ╝ласным двары. Казал╕, што потым ён до╝га сядзе╝ на лавачцы каля пад'езда, прыкла╝шы да твару камяк снегу, шчака ╝ яго была ╝ся с╕няя, быццам яму заехал╕ па ф╕з╕яном╕╕ чымсьц╕ цяжк╕м, а лавачка ╕ снег на╝кол был╕ закапаны крывёй. Усё ясна. Ц╕мка ╝ сва╕м амплуа. Хадз╕╝ з Захарам "разб╕рацца", як ╕ абяца╝.
Я ╝жо шкадавала, што расказала яму. Лепей бы ма╝чала. Ведала ж, чым гэта скончыцца. У вын╕ку ён зно╝ зае╝ся з Лёнем, ╕ зразумела, што гэта была ╕х апошняя "гутарка". Наступным разам яны проста пазаб╕ваюць адз╕н аднаго. Занадта далёка ╝сё зайшло. Хаця мелася яшчэ магчымасць гэта прадух╕л╕ць. Тады, на мосце, у мяне не атрымалася. Мажл╕ва, з-за таго, што ╝ той момант я не жадала яму смерц╕. Не жадаю ╕ цяпер. Лёня шаленец, ╕ ╝ гэтым няма ягонай в╕ны. Але кал╕ ён не спын╕цца, то -- клянуся Апраметнай ╕ ╝с╕м╕ яе Начальн╕кам╕ -- я яго прыкончу.
23. Шабас
Уначы я прачнулася ад таго, што нечая халодная рука з до╝г╕м╕, сл╕зк╕м╕ пальцам╕ забралася мне пад ко╝дру. Спачатку рука мацала па прасц╕не, потым дакранулася да майго стану ╕ сл╕зганула мне пад п╕жаму. Ледзяныя пальцы прабегл╕ па ма╕х рэбрах, па жываце. Заказытала. Я варухнулася ╕ стрэсла руку на прасц╕ну. Яе пальцы сц╕снул╕ся ╕ расц╕снул╕ся. Рука, в╕давочна, была раззлаваная. Пераб╕раючы пальцам╕, яна папа╝зла па ложку, як павук, ╕ зно╝ забралася мне пад п╕жаму. Гэтым разам яна паводз╕ла сябе больш агрэс╕╝на. Ужо не проста казытала, а шчыкалася ╕ драпалася. До╝г╕я пазногц╕ балюча ╝п╕вал╕ся ╝ скуру. Трэба схап╕ць яе ╕ вык╕нуць з-пад ко╝дры, падумала я. Але рук╕ мяне не слухал╕ся. Я ляжала, як у паралюшы, зус╕м не адчуваючы цела. ╤ ╝сё-тк╕ трэба паспрабаваць, сказала я сабе. Паспрабаваць варухнуць рукой або нагой. Я сабралася з с╕лам╕, ╕...
Прачнулася канчаткова. Я ляжала ╝ ложку, утароп╕╝шыся ╝ столь. Проста ╝ вакно глядзела круглявая по╝ня - на стол╕ ╕ сценах пако╕л╕ся бялясыя плямы святла, у пако╕ панавала ц╕шыня, тольк╕ чутна было, як ц╕кае гадз╕нн╕к ды на кухн╕ капац╕ць вада з крана. Я не ведала, кольк╕ цяпер часу, але адчувала - настала самая глухая гадз╕на ночы, кал╕ ╝сё на╝кол сп╕ць мёртвым сном, а нежыць спяшаецца скончыць свае чорныя справы, пакуль не закрычыць першы пе╝н╕к... У пако╕ хтосьц╕ бы╝. Я не бачыла яго, але адчувала яго прысутнасць. Там, ля акна. Ста╕ць ╕ перыцца на мяне з цямноцця.
-- Ма-а-ам!..- пакл╕кала я шэптам.
Дурн╕ца! Мама не прыйдзе. Яна сышла ╕ к╕нула цябе ╝ цемры, адну, сам-насам з тва╕м╕ страхам╕ ╕ мроям╕. Разб╕райся з ╕м╕ сама, як умееш, н╕хто табе не дапаможа, нават Альжбета... Я асцярожна выпрастала руку з-пад ко╝дры ╕ пацягнулася да часоп╕снага стол╕ка, на як╕ я паклала кудмень, перш чым легчы спаць. Адпал╕раваны каменьчык, на як╕м бы╝ выграв╕раваны пентакль з рунай, цьмяна пабл╕сква╝ у святле по╝н╕, а мне здавалася, быццам ён свец╕цца знутры, выпраменьваючы мёртвае зелянявае ззянне. Узяць кудмень я не паспела, бо пам╕ж ложкам ╕ стол╕кам м╕льгану╝ нейк╕ цень, ╕ чы╕сьц╕ халодныя, клейк╕я пальцы схап╕л╕ мяне за запясце.
-- Мама!..
Я ╕рванулася, але яно мяне не адпускала. Штосьц╕ набл╕з╕лася да ложка, сх╕л╕лся, дыхаючы мне ╝ твар - на мяне павеяла затохлым смуродам склепа╝, ╕ востра запахла мог╕лкавай зямлёй, цв╕ллю ╕ старым перамарожаным мясам. Я зажмурылася, каб не бачыць. Затым я зно╝ адчула дотык╕ - гэтым разам рук было ╝жо незл╕чонае мноства, яны цягнул╕ся да мяне з цемры, хапал╕ за шчыкалатк╕, па╝зл╕ пад п╕жаму, ко╝зал╕ся па ╝с╕м целе, аг╕дна казытал╕ ╕ шчыкал╕ся. Я к╕далася на ложку, спрабуючы адб╕цца. Вочы мае был╕ заплюшчаны, але я бачыла праз стуленыя павек╕, прада мной па╝ставал╕ вобразы, каротк╕я ╕ ярк╕я, як выбл╕ск╕ маланк╕ - зялёныя луг╕, по╝ныя пачвар, вастарверх╕я вежы на ╝цёсах па-над прорвам╕, пал╕ надмаг╕лля╝, што цягнул╕ся да самага далягляду, губляючыся ╝ шэрых прыцемках, штармавыя ак╕яны ╕ нябёсы над хвалям╕ - чорныя, усеяныя вял╕зным╕ зелянявым╕ зоркам╕, як╕я складвался ╝ незнаёмыя, скажоныя сузор'╕...