Час second-hand

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Час second-hand, Алексіевіч Святлана Александровна-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Час second-hand
Название: Час second-hand
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 437
Читать онлайн

Час second-hand читать книгу онлайн

Час second-hand - читать бесплатно онлайн , автор Алексіевіч Святлана Александровна
“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў. У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 99 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Яна пакавала чамадан… А мне хацелася ўсё таптаць, ірваць. Рукі сабе кусала, хоць звяжы іх. Не магла спаць. Ламала ўсе косткі, сутаргі па целе. Не сплю… і бачу сны нейкія… Вечны лёд, вечная зіма. Усё ў серабрыста-блакітным колеры… А то быццам яны з Настачкай ідуць і ідуць па вадзе, і ніяк не могуць дапяць да берага. Адна вада… Настачку бачу, а Алеська хутка знікла з вачэй… Няма яе і няма… І ў сне я спалохалася: «Алеська! Алеська!» — клічу. З’яўляецца. Але не як жывая, а як партрэт… фотаздымак… і на левым баку ў яе сіняк. Акурат у тым месцы, дзе куля прайшла… (Маўчыць.) Гэта яна яшчэ толькі чамадан пакавала… «Мама, я еду. Я ўжо рапарт напісала». — «Ты адна выхоўваеш дзіця. Яны не маюць права цябе пасылаць». — «Мама, мяне звольняць, калі я не паеду. Ты ж ведаеш: у нас усё добраахвотна-прымусова. Але ты не плач… Там ужо не страляюць, а будуюць. А я буду ахоўваць. Паеду і зараблю, як іншыя». Дзяўчынкі іхнія ўжо ездзілі, усё было нармальна. «У Егіпет цябе завязу, піраміды паглядзім» — гэта мара ў яе была. Парадаваць хацела маму. Бедна мы жылі… з капейкі… Выйдзеш у горад — усюды рэклама: купі машыну… вазьмі крэдыт… Купляй! Толькі бяры! У кожнай краме стаіць пасярод залы — стол, а то і два — афармляй крэдыты. Каля сталоў заўсёды чарга. Людзі стаміліся ад галечы, усім захацелася пажыць. А я іншым разам не ведала, чым іх накарміць, бульба і тая… не заўсёды. І макароны. На тралейбус не хапала. Пасля тэхнікума паступіла яна ў педагагічны інстытут на псіхолага, год правучылася — грошай няма плаціць. Адлічылі. У маёй мамы пенсія — сто долараў, і ў мяне — сто долараў. Наверсе… яны там нафту пампуюць і газ… але гэта не нам долары цякуць, а ім у кішэню. Простыя людзі, як мы, ходзяць па крамах і толькі глядзяць — як па музеях ходзяць. А па радыё, як шкодніцтва нейкае, спецыяльна, каб народ раззлаваць — любіце багатых! Багатыя нас выратуюць! Дадуць працу… Паказваюць, як яны адпачываюць, што ядуць… Дамы з басейнамі… Свой садоўнік, свой кухар… Як калісьці ў памешчыкаў… пры цары… Паглядзіш увечары тэлевізар: якая брыдота — і кладзешся спаць. Раней шмат людзей галасавала за Яўлінскага і за Нямцова… Я грамадская актывістка была, на ўсе выбары бегала. Патрыётка! Мне Нямцоў падабаўся, што малады і прыгожы. А потым усе ўбачылі — дэмакраты таксама хочуць добра жыць. На нас забыліся. Чалавек — пыл… пылінка… Народ зноў рушыў да камуністаў… Пры іх ні ў кога мільярдаў не было, ва ўсіх было патроху, усім гэтага дастаткова было. Кожны адчуваў сябе чалавекам. Я была як усе.

Я — савецкі чалавек, і мая мама — савецкі чалавек. Будавалі сацыялізм з камунізмам. Дзяцей выхоўвалі: гандляваць сорамна, і не ў грошах шчасце. Будзь сумленным, а жыццё аддай Радзіме — гэта найдаражэйшае, што ў нас ёсць. Усё жыццё ганарылася, што я савецкі чалавек, а цяпер быццам бы сорамна, быццам бы ты ўжо непаўнавартасная нейкая. Былі ідэалы камунізму — цяпер ідэалы капіталізму: «Не шкадуй нікога, бо цябе не пашкадуюць». «Мама, — казала Алеська, — ты жывеш у краіне, якой даўно няма. Ты ні ў чым не можаш мне дапамагчы». Што з намі зрабілі? Што з намі… (Спыняецца.) Так шмат хачу вам сказаць! Так шмат! Але галоўнае што? Пасля смерці Алеські… Знайшла я ейны школьны сшытак з сачыненнем: «Што такое жыццё?». «Я малюю сабе ідэал чалавека… — пісала яна. — Мэта жыцця — гэта тое, што прымушае цябе ўздымацца…» Я яе гэтаму вучыла… (Плача.) Паехала на вайну… яна не здольная была забіць мыш… Усё было не так, як павінна быць, а як было — я не ведаю. Ад мяне хаваюць… (Крычыць.) Загінула мая дзяўчынка без следу. Так нельга! Маёй маме ў Айчынную вайну было дванаццаць гадоў, іх эвакуіравалі ў Сібір. Дзеці… яны там працавалі на заводзе па шаснаццаць гадзін у суткі… як і дарослыя. За талон у сталовую, дзе дадуць місу макаронаў і кавалачак хлеба. Хлеба! Выпускалі снарады для фронту. Паміралі каля сваіх станкоў ад таго, што яшчэ маленькія. Навошта людзі тады забівалі адзін аднаго — яна разумела, а навошта цяпер забіваюць — не разумее. Ніхто не разумее. Гэтая вайна паганая! Аргун… Гудэрмес… Ханкала… Пачую — выключаю тэлевізар…

Даведачка ў мяне на руках: «…наўмыснае… стрэлам з табельнай зброі…» І Настачка засталася… дзевяць гадоў Настачцы… Я цяпер і бабуля, і мама. Уся хворая, хірургамі парэзаная. Тры аперацыі. Здароўя няма, ніякага здароўя няма, ды адкуль яму з’явіцца? Вырасла я ў Хабараўскім краі. Тайга, тайга. Жылі ў бараках. Апельсіны і бананы бачылі толькі на малюнках. Елі макароны… Сухое малако і макароны… зрэдку тушонка ў банках… Мама завербавалася на Далёкі Усход пасля вайны, калі моладзь паклікалі Поўнач асвойваць. Агітавалі як на фронт. На вялікія будоўлі ехалі адны галадранцы, як мы. У каго ні вала, ні кала. «За туманом и за запахом тайги» — гэта з песень… з кніжак… а мы з голаду пухлі. Голад нас пагнаў на подзвігі. Я крыху падрасла і таксама пайшла на будоўлю… Будавала з мамай БАМ. І ў мяне ёсць медаль «За будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі» і пачак грамат. (Маўчыць.) Узімку маразы пад пяцьдзясят градусаў, зямля прамерзне на метр. Белыя сопкі. Такія белыя пад снегам, што іх ужо не відаць і ў добрае надвор’е. Не адрозніш. Сопкі я ўсім сэрцам палюбіла. У чалавека ёсць вялікая Радзіма і маленькая радзімка. Дык вось там мая радзімка. У бараках сценкі тоненькія, прыбіральня на вуліцы… Але — маладосць! Верылі ў будучыню, заўсёды верылі… Жыццё, і праўда, з кожным годам паляпшалася: то ні ў кога не было тэлевізараў, ні ў кога! — і раптам яны з’явіліся. Жылі ў бараках… І раптам сталі даваць асобныя кватэры. Паабяцалі: «Цяперашняе пакаленне савецкіх людзей будзе жыць пры камунізме». Гэта я… я буду жыць пры камунізме?! (Смяецца.) Паступіла на завочнае аддзяленне ў інстытут, вывучылася на эканаміста. Грошай за вучобу не трэба было плаціць, як цяпер. Хто б мяне вывучыў? За гэта я ўдзячная савецкай уладзе. Працавала ў райвыканкаме ў фінансавым аддзеле. Купіла сабе мутонавае футра… добрую пуховую хустку… зімой захінешся — адзін нос тырчыць. Па калгасах ездзіла з праверкамі, у калгасах разводзілі собаляў, пясцоў, норак. Ужо нядрэнна мы жылі. Я маме таксама футра купіла… Тут абвясцілі нам капіталізм… Паабяцалі, што камуністы сыдуць і ўсім будзе добра. Народ у нас недаверлівы. Гора хапануў. Людзі адразу пабеглі купляць соль і запалкі. «Перабудова» гучала, як «вайна». На нашых вачах сталі раскрадаць калгасы… заводы… А потым скупілі іх за капейкі. Мы ўсё жыццё будавалі, а ўсё пайшло за грош. Народу далі ваўчары… падманулі… Ляжаць яны ў мяне і цяпер у серванце. Даведачка на Алеську… і гэтыя паперкі… Капіталізм гэта ці што? На рускіх капіталістаў я нагледзелася, не ўсе яны былі рускія, і армяне былі, і ўкраінцы. Бралі вялікія крэдыты ў дзяржавы і грошай не вярталі. У гэтых людзей блішчалі вочы. Як у зэкаў. Характэрны такі бляск, мне добра вядомы. Там усюды лагеры і дрот. Хто Поўнач асвойваў? Вязні і мы, басота. Пралетарыят. Але мы пра сябе тады так не думалі… Мая мама вырашыла… Выйсце было адно — вяртаемся ў Разань. Туды, адкуль мы родам. Пад вокнамі ўжо стралялі — СССР дзялілі. Хапалі… ірвалі… Бандыты сталі гаспадарамі, а разумныя — дурнямі. Мы ўсё пабудавалі і гэтым бандытам аддалі… Так атрымліваецца? Самі з’ехалі з пустымі рукамі, са сваім хатнім рахапеццем. А ім заводы пакінулі… руднікі… Ехалі на цягніку два тыдні, везлі з сабой: халадзільнік, мэблю, кніжкі… мясарубку, посуд… усё такое… Два тыдні я ў акно глядзела: няма рускай зямлі ні канца ні меры. Надта «вялікая і багатая» Расія-матухна, каб навесці ў ёй парадак. Гэта было ў дзевяноста чацвёртым годзе… Ужо пры Ельцыне… Што нас чакала дома? Дома настаўнікі ў азербайджанцаў-кіёсачнікаў падзараблялі, садавіну прадавалі, пельмені. У Маскве рынак — ад вакзала да Крамля. Жабракі аднекуль адразу з’явіліся. А мы ўсе савецкія! Савецкія! Усім было сорамна. Няёмка.

…На гарадскім рынку я разгаварылася з адным чачэнцам… Пятнаццаць гадоў, як у іх вайна і яны тут ратуюцца. Распаўзаюцца па Расіі… па розных кутках… А быццам бы вайна… Расія з імі ваюе… «спецаперацыя»… Што гэта за вайна такая? Малады быў чачэнец: «Я, мамуля, не ваюю. У мяне жонка — руская». А я чула гісторыю… магу і вам расказаць… Чачэнская дзяўчына закахалася ў рускага лётчыка. Прыгожага хлопца. Па ўзаемнай згодзе, яны дамовіліся — выкраў ён яе ў бацькоў. Павёз у Расію. Пабраліся. Усё як мае быць. Нарадзілі хлопчыка. Але яна плакала і плакала, ёй было шкада сваіх бацькоў. І яны напісалі ім ліст: даруйце, маўляў, нам… мы кахаем адно аднаго… Прывітанне ад рускай мамы перадалі. А ўсе гэтыя гады родныя браты гэтую чачэнку шукалі, хацелі забіць, таму што яна зганьбіла іх сям’ю — выйшла замуж за рускага, мала, што ён рускі, дык ён яшчэ іх бамбіў. Забіваў. Па адрасе на канверце яны знайшлі хутка… Адзін брат яе зарэзаў, а другі потым прыехаў, каб дадому забраць. (Маўчыць.) Гэтая вайна паганая… гэтая бяда… прыйшла да мяне ў дом. Я цяпер усё збіраю… усё пра Чачню чытаю, дзе знайду. Распытваю… Я хацела б туды паехаць. І каб мяне там забілі. (Плача.) Я была б шчаслівая. Такое маё шчасце матчына… Ведаю адну жанчыну… Ад сына нават чаравікаў не знайшлі, снарад проста ў яго трапіў. «Я была б шчаслівая, — прызналася яна мне, — калі б ён у роднай зямлі ляжаў. Хоць бы кавалачак…» Ужо гэта для яе было б шчасцем… «Мамуля, у цябе ёсць сын?» — спытаў мяне гэты чачэнец. — «У мяне сын ёсць, але ў мяне дачка загінула ў Чачні». — «Рускія, я хачу ў вас запытацца, што гэта за вайна? Вы забіваеце нас, калечыце, а потым лечыце ў сваіх бальніцах. Бамбіце і рабуеце нашыя хаты, а потым іх будуеце. Угаворвалі, што Расія — наш дом, а мне кожны дзень з-за маёй чачэнскай фізіяноміі трэба даць міліцыі хабар, каб яны мяне не забілі да смерці. Ці не абрабавалі. Я іх пераконваю, што не забіваць сюды прыйшоў і не хачу падарваць іх дом. Мяне маглі забіць у Грозным… але могуць забіць і тут…»

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 99 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название