-->

Дзе скарб ваш

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Дзе скарб ваш, Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Дзе скарб ваш
Название: Дзе скарб ваш
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 458
Читать онлайн

Дзе скарб ваш читать книгу онлайн

Дзе скарб ваш - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 61 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Шчырая прыхільнасць да абяздоленых. I столькі надрыву, безвыходнасці!..

...Дзіўная ўсё-такі гэта з'ява — Змітрок Бядуля ў нашай літаратуры. Ажно ў яго Пасадзец захацелася, каб па нейкіх там рэштках мінулага яшчэ раз адчуць дзіўнасць такое з'явы. Ну, i ў той домік, што звязаны з яго сяброўствам з Багдановічам, даўно ўжо трэба было б заглянуць.

Успомніліся над кнігай Танк i Васілёк, Максімаў смех у рэдакцыі «Полымя», пасля сустрэчы дома з Міхасём, які ў яго i начаваў:

— Як расплачацца пра сваю долю — уся «Наша ніва» перад табою!.. Не дзіва, што i ў нашага першага Максіма тады з'явілася:

Кінь вечны плач свой аб старонцы!..

...На польскай баначцы з pastą do obuwia [27] намалявана была прыгожая цыганачка ў чырвонай блузцы. Гэта мне абудзіў у памяці бядулеўскі Сцяпанка з «Велікодных яек», якому дзядзька салдат падараваў «бляшаную пушачку ад ваксы да ботаў» з дзівосным, як здавалася хлопчыку, малюнкам. Польскае puszka, баначка, у Пасадцы на пачатку севера-западнага стагоддзя. A такія ж скарбы i мяне хвалявалі ў вясковым маленстве.

Столькі часу не ведаць пра такое апавяданне!..

...«Умарыўся», «Чараўнік», «Летапісцы» — таксама сапраўднае. Нездарма ж, відаць, мяне пацягнула да яго «малое прозы» ад недаравальнага верхаглядства.

...Вячэрняе, пры светлай лямпе.

Ужо калісьці, здаецца, запісваў гэта, пачутае ад Таўлая. Як ён, захоплены чытач роднай літаратуры, васемнаццацігадовы паэт-рэвалюцыянер, якога з Заходняй у Мінск «зялёным шляхам» прыслалі падвучыцца, увосені трыццаць другога года, пад вечар сустрэў на свіслацкім мосце Бядулю, з якім быў яшчэ не знаёмы,— проста пазнаў па кніжных ды часопісных партрэтах.

— Згорбіўся ён, браток,— расказваў мне з усмешкай, нават з пахіхіканнем,— паўмеха бульбы за плячыма, a ніжняя губа ад-вісла!..

Чаго добрага, i мы яшчэ так пойдзем,— дапісваю пасля паўзы-чытання.

...Апавяданне «Юлька».

Успомніўся «Пальчык» Крапівы. Як ён нібы збянтэжыўся, галоўны рэдактар перад літработнікам, калі я хваліў яму гэтае апавяданне, сам-насам у рэдакцыйным пакоі, зімой сорак чацвёртага — сорак пятага.

I ў Бядулі хораша пра маленства. Ажно самога мяне пацягнула «на пястоту», малых дзяцей, а потым унукаў успамінаючы.

Зірнуў у каментарый: «1917 г. Пасадзец». Ах, ах, чым займаўся ў такі час! — так усміхнемся. А надрукавана таксама ў нелягчэйшы час, у двадцатым. А мне прачытаць давялося праз семдзесят пяць гадоў.

Шчасліва думаю, што i ў мяне ёсць пра дзяцей такое, ад чаго цяплей на душы самому.

...Як бондар ладзіць свой струмант перад вельмі важным заказам: «Трэба ведаць, як трымаць брусок, колькі разоў i як плюнуць на яго». Творчая кульмінацыя. Бядулева.

Наогул, апавяданне «Бондар» — цуд!

...Заір Азгур, які казаў нам з Танкам (у маскоўскай гасцініцы), што Кузьма Чорны ганарыўся сваім вучнёўствам у Бядулі, крыху, вядома, патрыятычна перабраў, аднак вось думаецца, пасля «Бондара» чытаючы «Дванаццацігоднікаў», што такіх i падобных твораў Чорны не мог ні цаніць, ні браць разумна ў навуку сабе.

...Бядуля мой увайшоў у савецкую рэчаіснасць, i адразу заўважаецца спад у мастацкасці апавяданняў. Што значыць не з душы, не па ўласнаму жаданню, а тое, «што трэба». Ды яшчэ калі страх падганяе...

Успамінаў самога сябе, як я наладжваўся, пачаўшы з лесу, на савецкага пісьменніка, як гэта цяжка было, колькі напісанага асудзіў пасля на адсеў. Добра, што прыйшло яно, тое пасля!

* * *

Учора па радыё выпадкова паслухаў пра Жэню Янішчыц.

I ўспомнілася i такая яшчэ харошая повязь добрага з добрым. Яна — вучаніца Калеснікавага студэнта з дзіўнаватым прозвішчам Цудзіла. Неаднойчы мне Жэня згадвала яго ўдзячным словам. А Валодзя пазнаёміў мяне з тым настаўнікам у Целяханах («Шчодрая Ясельда»).

Са светлым сумам, пад гукі яе вершаў у добрым чытанні Машы Захарэвіч — «нашай любіміцы», як гаварыў я, даючы ёй слова на адным з літаратурных вечароў — успамінаў i адну нашу доўгую гутарку з Жэняй у парку імя Купалы, i нашу паездку ўдваіх у Кіеў у восемдзесят чацвёртым, на гобілей Шаўчэнкі, i прастадушную скрынку яблыкаў, якую гэтае «Палесся мілае дзіця» прыслала мне калісьці са свайго роднага кута.

Здаецца, мы туды з Валодзем не дайшлі ў сваім шэсцьдзесят першым?

* * *

Штосьці рыхтуецца цёмнымі сіламі ў Мінску i ў Маскве, штосьці пляцецца, навісае над лёсам беднай Беларусі... «Северо-Западный край»?..

Малады, ужо не з восемдзесят восьмага, а сённяшні малады чалавек, таленавіты, відушчы публіцыст сказаў днямі па «Свабодзе», што ў нас няма такой партыі, якая магла б супрацьстаяць нацыянальнай небяспецы, узначаліць супрацьстаянне, няма, нягледзячы на ўсіх тых, што называюць самі сябе i адзін аднаго «сумленнем нацыі»...

I зноў думаецца пра гульню, якою мне часта за апошнія гады здавалася наша беднае адраджэнне. Многа, замнога гульні...

А гаварыць такое ўголас, няхай сабе ў нейкай меры i ясна, абгрунтавана — будзе сустрэта, чаго добрага, як здрадніцтва.

* * *

Том Галсуорсі пачаў з успамінаў пра Джозафа Конрада, тады перайшоў да пісьменніцкіх сілуэтаў, да іншых артыкулаў.

Падумалася: а як жа гэта я дагэтуль не ведаю Конрада?.. Ну, уведаю, думаецца далей, а потым што — не будзе ўжо такіх, якіх трэба ведаць, а я да ix не дабраўся?

Хацеў знайсці ў кнізе штосьці наконт гэтага ў самога Галсуорсі, але не знайшоў, бо не падкрэсліў учора, з усмешкай падумаўшы, што ў яго можна падкрэсліваць усё падрад — у кожным сказе, у кожным абзацы: так густа ад цікавых думак.

А вось i думаю, што два выказванні ўсё-такі выпішу, нават перакладу.

З эсэ пра Конрада:

«Ён заўсёды пісаў крывёю i слязьмі, а гэта патрабавала адзіноты».

А другое з выступлення-артыкула «Литература и жизнь»:

«Каб не дарма есці свой хлеб, нам трэба быць цярплівымі, дастаткова сціплымі i незалежнымі, заўсёды захоўваць пачуццё гумару i меры i жар душы».

* * *

...Канчаючы апавяданне «Cafard» — хандра, успомніў Бядулю, яго лепшыя, дарэвалюцыйныя рэчы. Добра пісаў бы i ён, каб не страх («Чырвоны д'ябал камунізму набліжаецца з усходу») ды не «сацыяльны заказ».

A колькі такіх загінула — i не ў лагерах, i не ад наганаў, а «на свабодзе», у адносным «шчасці»!..

* * *

Такія «пробліскі», што засталіся ў памяці i паўтараюцца сяды-тады:

З камедыі Крапівы «Пяюць жаваранкі» — абрывак дыялога паміж сакратаром абкома партыі i старшынёй калгаса:

«П а л а н е в i ч. Больш вы нічога не лічыце патрэбным сказаць?

П ы т л я в а н ы. Тут жа, мусіць, трэба памылкі прызнаваць?»

Так у тэксце, у які я цяпер, гадоў праз сорак з гакам, заглянуў. А з памяці выблісквае толькі так: «Ага, трэба ж каяцца!» I ў непаўторнай падачы Валодзі Дзядзюшкі.

Алёша Карпюк наладзіў сабе шыкоўнае шасцідзесяцігоддзе — прыехаў з сакратаркай абкома партыі па ідэалогіі, з групай артыстаў, якія паказалі ўрывак са спектакля па яго «Вершалінскім раі», запрасіў на вядучага Быкава, запрасіў польскага генеральнага консула з сармацкімі «завесістымі» вусамі, якому не было чаго больш сказаць, як толькі двойчы ці тройчы адно: «Піш, браце словяніне, піш!..»

А з усяго гэтага шыку запомнілася фраза, якая ўпершыню так асвянціла новую залу Дома літаратара з раскошнай жырандоляй i яркімі вітражамі,— прагучала сакавіта выразнае, падкрэсленае з вуснаў артыста-мужыка ў адрас артысткі-жонкі: «Пацалуй ты мне ў с...!»

Ужо не памятаю, дзе было надрукавана апавяданне Сяргея Дубаўца «Дзік», у якім нядаўна хтосьці з маладых знаходзіў нейкі містычна-філасофскі падтэкст ці нават увесь сэнс, а мне помніцца толькі адно — як гэты лясны кнырышча трапіў ноччу на калгасную свінаферму i быў па-моднаму эратычна ўражаны тым, што свінні-самкі там ужо адразу голенькія, без піжамаў...

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 61 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название