-->

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ], Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Название: Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 221
Читать онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] читать книгу онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Ён не пайшоў. Ён напісаў «Варшаўскі шлях». Сумна: такое — ды наўздагон!..

Агульны наш з Куляшовым сябар казаў мне нядаўна, што Твардоўскі пад канец іхняй з Аркадзем дружбы пахаладзеў да яго. Марыя Іларыёнаўна Твардоўская расказвала мне ў Дубултах, на зімовай ранішняй праходцы, як Аляксандр Трыфанавіч цяжка перажываў тое, што ніхто з рэдкалегіі так i не запратэставаў супраць яго зняцця. Гамзатаў нават пытаўся па телефоне, ці друкавацца яму ў «Новом мире» пасля таго, што адбылося, на што Твардоўскі сказаў насарогу:

«Гэта справа твайго сумлення». Баюся памыліцца, але як быццам i яшчэ адзін з сяброў пытаўся...

Не асуджаю, пішучы. Бо гэта ж вам не тады, калІЧэхаў i Караленка пратэставалі за Горкага!..

Слізняк Аўчарэнка спытаўся неяк, што я, відаць, у крыўдзе на яго «за некоторые критические замечания» пра мой раман. A ў мяне не хапіла ахвоты сказаць, што я проста не паважаю яго за выступленне на тым сходзе, дзе здымалі Твардоўскага, дзе Аляксандр Трыфанавіч — такое чулася — сказаў у сваім апошнім слове: «Какие же вы все животные!..» I толькі. I хопіць.

Цяпер — пачатае ў восемдзесят грэцім, з крыху пазнейшай паметкай: «Не проста гэта — дакранацца да чужога жыцця!»

Няпроста, аднак...

З прадвесня сорак чацвёртага года, з партызанскага лесу жыве ўва мне i адгукаецца самае першае ўражанне ад паэзіі Куляшова — радкі «Ліста з палону», прачытаныя ў нейкай брашуры, прысланай з Вялікай зямлі, ix высокая паэтычная прастата:

...А след тваіх ботаў убачу —

Пацалую яго і, як баба старая,

Заплачу...

У заслужанай славе ў трыццаць гадоў ён быў першым пасляваенным рэдактарам «Літаратуры i мастацтва». Цягнула i мяне туды, да той вясёлай творчай атмасферы з новымі сябрамі, перш за ўсё Таўлаем i Вялюгіным, з такім рэдактарам, які хоць i з'яўляўся на службу не надта рэгулярна, але ж i прыносіў туды, i чытаў свае новыя вершы. Зноў жа помніцца ix абаяльная прастата, шчасліва неразгаданы сакрэт яе ў радках:

Жыў ляснік са сваёй леснічыхай

каля завадзі ціхай...

Або такое — ад радасці волі, імкнення да маладое несмяротнасці:

Шумі, шумі, дуброва!

Звіні, звіні, падкова!..

Прастата ад народнасці i культуры.

Я быў шчаслівы яго ўвагаю да мяне. Ён быў адзін з першых чытачоў таго, што з Налібоцкай пушчы, самалётам, цераз карэспандэнта «Правды» А. Л. Земцава, які прылятаў у наш Стаўбцоўскі міжрайцэнтр, было паслана ў Маскву, Максіму Танку. Машынапіс аповесці «Жывое i гніль», на аснове якое i яшчэ адной, незакончанай, праз дваццаць год я напісаў «Птушкі i гнёзды». Чытаў ён, ужо ў Мінску, i іншае з таго, што я асмельваўся даваць, i гаварыў са мною пра мае вершы i апавяданні.

Калі памёр Кузьма Чорны, у самотнай кватэры Міхася Лынькова, што была заадно i першай пасляваеннай рэзідэнцыяй Саюза пісьменнікаў, некалькі старэйшых таварышаў уголас рэдагавалі некралог. Я нагадзіўся на гэта, i Аркадзь сказаў сакратару партыйнай арганізацыі Модалю, які ў гэтым даваенным званні зусім нядаўна вярнуўся ў ватнічку з далёкага мірнага тылу, далучыць i мой подпіс. Двойчы сказаў. Той Модаль двойчы мудра не пачуў, i гэта мне, пры ўсім адчуванні свайго месца, было балюча. Бо ўжо i ад Чорнага, сустрэўшыся з ім на вуліцы i дома ў яго, некалькі дзён да канца, мне давялося пачуць спрыяльную шчырасць старэйшага.

Сваё месца, адчуванне дыстанцыі — гэта карысныя адчуванні. Аркадзь старэйшы за мяне на тры няпоўныя гады, яму было, як на сённяшні мой падлік, толькі трыццаць. Але здаваўся ён мне намнога старэйшым. Бо i рана пачаў друкавацца, i нямала зрабіў, у яго ўжо быў вопыт майстра, што я не мог не паважаць.

Дарэчы, як i ў адносінах з Таўлаем, хоць з Валянцінам, настолькі ж, як i Аркадзь, старэйшым за мяне, я адчуваў сябе адразу неяк свабадней. Не быў ён ні рэдактарам, ні лаўрэатам. А можа, i не толькі па гэтай прычыне...

Як яшчэ адзін знак Аркадзевай прыхільнасці прыемна ўспамінаю наш, можна сказаць, сакрэт. Вясной пяцідзесятага года, у лясной i сонечнай працавітай раскошы Каралішчавічаў, ён папрасіў мяне прачытаць яго празаічны рукапіс. Пачатак рамана ці аповесці «Зорка Канікула». У прозе той не было Куляшова — так сабе аблегчана белетрыстычная канструкцыя. Ён i сам гэта адчуваў, ад сумненняў i даў прачытаць, а я не пакрывіў душою. З задумы той пасля выйшла паэма «Толькі ўперад!», таксама не з мацнейшых.

У залатым, пагодлівым верасні таго самага пяцідзесятага, у тых самых Каралішчавічах, дзе мы i працавалі, i ў грыбы хадзілі, i захапляліся гарадкамі, Аркадзь прачытаў у «Полымі» маё «Забалоцце», i мы з ім не проста пагаварылі пра гэтую рэч, а разам некалькі разоў меркавалі пра яе дапрацоўку. Ён параіў аповесць у «Новый мир». Яна там не з'явілася, хоць i не была канчаткова адхілена — гэта другая гаворка, тут не да месца. Прыемна, што ў тыя лютаўскія дні пяцьдзесят першага года я пазнаёміўся з магутным, складаным i ў набліжэнні прыемна простым Твардоўскім, цану якога я ўсё больш тады пазнаваў, i з яго другім намеснікам, Сяргеем Смірновым, яшчэ не «брэсцкім», для мяне ў той час прыкметным толькі сваёй чалавечнай сціпласцю.

О так, няпроста гэта — дакранацца да другой душы!.. Чалавек пражыў цэлае жыццё, а ты бярэшся пісаць пра яго, калі яго ўжо няма, калі ў цябе сцішнаватае права, дараваная лесам магчымасць успамінаць...

Адзін i так усяго не скажаш, бо кожны, хто ведаў яго, бачыў i чуў па-свойму.

«Ах, які ён быў тады малады!..» Наіўнасць старых — здзіўляцца таму, што звычайна было i звычайна прайшло ў свой час. Аркадзя лічылі i ганарлівым. Ён такім трохі i быў, i здаваўся. Успамінаецца з выступлення Твардоўскага на Другім усесаюзным з'ездзе маладых пісьменнікаў: «Калі малады чалавек да таго яшчэ i таленавіты, дык чаму яму трохі i не зазнацца?» Другі на месцы Куляшова зазнаўся б i не так. Хоць i былі ў яго ў той час таксама i нялёгкія хвіліны... Было, аднак, i адчуванне ўласнай годнасці, і, там дзе трэба, нармальная прастата.

Пасля ваеннага i адразу пасляваеннага трыумфу быў у яго перапынак, нават i спад, праца ў кіно з вельмі прыблізным поспехам. Калі я аднойчы, ці не на Нарачы, дзе мы летавалі, сказаў яму пра гэта, ён вельмі проста адказаў: «А што мне рабіць? Жыць жа трэба». У графаманаў ні пера^ынку, ні спаду не бывае, канвеер коціцца роўненька, спраўна...

А потым i свята было, святы дзень паэзіі, калі ён,новы Куляшоў, чытаў нам — Лужаніну, Караткевічу i мне — вершы са сваёй «Новай кнігі». Зноў жа ў Каралішчавічах, вясной шэсцьдзесят другога, у яго любімым ценевым пакоі, з радасным сонцам на соснах, за вялікімі вокнамі. Ранняя была тады вясна. У мяне запісана, што ўжо 13 красавіка я пачуў салаўя. I такое затсана, тыдні праз два: «Як гэта добра, што на нашай мове ёсць яшчэ i паэзія Куляшова!..»

Неяк Аркадзь расказваў, што, ідучы на сустрэчу са сваімі каўказскімі сябрамі, ён проста баіцца: ці зможа гаварыць з імі пра ix паэзію, пра новыя вершы з надежным напалам хвалы. Бо, праслухаўшы новае, проста сказаць, што ты, браце ці дружа, напісаў добры верш або добрыя вершы — гэтага будзе ледзь не да абразы мала...

Пра яго «Цунамі» я гаварыў у дакладзе, двойчы прачытваў паэму для трох абзацаў пра спалучэнне майстэрства i глыбіні. Пра «Хамуціуса» паспеў сказаць яму асабіста. А пра «Варшаўскі шлях» не сказаў... На яго юбілейным вечары, атрымаўшы слова для тоста, я штосьці гаварыў пра яго, але цяпер здаецца, што не так, не тое... Цяпер сказаў бы яму больш.

Да болю часамі шаблонная фраза: «У асобе яго мы страцілі...» Не, у асобе Аркадзя Куляшова мы — у самым шырокім, трывалым гучанні гэтага мы — набылі, маем паэта, значэнне якога надзейна мацуе вечнасць нашага слова.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название