Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ], Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Название: Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 224
Читать онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] читать книгу онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Уваходзячы ў савецкае літаратурнае жыццё, ужываючыся ў афіцыйную, газетную i кньжную мову, у многім адметную ад той, у якой я рос i пачынаў пісаць перад вайной, я з асаблівым нясмакам прывыкаў да двух слоў: не зорка, а «Звязда» — назва рэспубліканскай газеты, i «яўрэй» — слова не толькі для беларускай мовы ненатуральнае, але ж i такое, каля якога трэба хадзіць з найвялікшаю асцярогай...

На стыку дзвюх моў, польскай i рускай, дзе żyd. у адной i еврей у другой гучаць натуральна, кожнае на сваім месцы, заходнія беларусы да самага Верасня карысталіся спрадвечным i бяскрыўдным жыд, i не было ў гэтым ані крышку пагарды, варожасці. Жылі побач, як людзі з людзьмі, ацэньваліся па чалавечых якасцях, i звычайна, нармальна гучала народнае: «добры жыдок», «ласкавая жыдовачка», «дагледжанае жыдзянятка». I ніхто з тых, пра каго самога або пра блізкіх яго так гаварылася, не крыўдаваў за гэта, не бачыў у такіх словах таго, што на прасторах вялікай савецкай радзімы стала тым часам жупелам, пробным каменем добранадзейнасці, ды з многімі «вытекающими последствиями», калі хоць што трохі наадварот...

I тады, у Ленінградзе, ужо на дваццатым годзе зліцця Беларусі ў адну рэспубліку, трывалага прыросту яе да ўсёй сям'і народаў, я, ужо нядрэнна прывучаны да афіцыйна-ідэйнага, юрыдычна-пільнага «яўрэй», — я стаяў, глядзеў i думаў, як думала б у гэты ўрачысты момант мая найбліжэйшая — маці:

«Добры, вясёлы, цярплівы старэнькі жыдок. Вясёлы ды прыязны да канца, да апошняга слова — «конь-як» — як ні жылося яму, як ні пісалася з іншым, нібы вышэйшым акрэсленнем яго нацыянальиай прыналежнасці — яўрэй...»

1987

ЖЫТА I ВАСІЛЬКІ

У жніўні трыццаць дзевятага мы, польскія салдаты, цераз дзень спалі апранутымі, капалі акопы, узмоцнена займаліся, стаялі на граніцы. Трывожна адчувалася, што вайна непазбежная, што вораг мацнейшы за нас. Цяжкія, сумныя дні, тым больш ночы. Не памагала i маладосць, якой належыць быць бесклапотнай.

Святамі з казармаў у Гдыню або да мора не пускалі.

У адну з такіх маркотных нядзеляў, калі я вяла i нават у гурце адзінока сноўдаўся па пляцы, здарыўся цуд. З радыёрэпрадуктара на слупе раптам прагучала знаёмае імя i палілася песня. Спяваў Міхал Забэйда-Суміцкі!..

Выконваў ён песню польскую, аднак я ведаў ужо тры гады, што гэта наш паляшук, бежанец першай сусветнай вайны, які воляю лесу цераз Харбінскую, а потым Міланскую кансерваторыі ўзняўся на вяршыню еўрапейскай вядомасці. У віленскай беларускай прэсе я чытаў пра яго, бачыў партрэт. У мяне быў дэтэктарны прыёмнічак з навушнікамі, i я, здаралася зрэдку, удзячна слухаў Забэйду ў роднай хаце.

Песні былі ў яго польскія, італьянскія, рускія, іспанскія... A ў тым міжнародным букеце — абавязкова i нашы. У такім акружэнні яны гучалі неяк асабліва хораша.

Пазнаёміліся мы праз дваццаць чатыры гады. У пачатку лета шэсцьдзесят трэцяга ён нарэшце прыехаў у Мінск з Залатое Прагі, дзе жыў з саракавога года. Ці эмігрант, ці хутчэй выгнаннік, калі мець на ўвазе недавер да яго з боку нашых уладаў.

Гастролі Забэйды былі сапраўды трыумфальныя. I ў сталіцы, i ў іншых гарадах Беларусі яго віталі шчыра i горача, часта стоячы, не адпускалі са сцэны доўга.

Асабліва светла помніцца заключим канцэрт, на які дзяўчаты прыйшлі-прыехалі з вёсак i гарадоў не толькі з кветкамі. Край сцэны яны заслалі перад спеваком нібы саматканай дарожкай — сіва-зялёным жытам з васількамі. Такога яму, трэба думаць, не было анідзе.

Тады мяне з Міхасём Іванавічам пазнаёмілі , Шырма i Танк, яго сябры яшчэ з Вільні. Калі мы абедалі ў рэстаране, я расказаў шаноўнаму госцю i пра тую песню яго, што загучала мне над казармамі.

Потым мы перапісваліся, я пасылаў яму свае кнігі, ён мне пласцінкі, i здавалася, як усім нам звычайна здаецца, што так яно i будзе вечна...

Яшчэ праз шаснаццаць гадоў, упершыню будучы ў Чэхаславакіі, я наведаў славутага i яшчэ ўсё апальнага земляка ў яго сціплай пражскай кватэры. Дзе i раяль на палавіну адзінага пакоя, i кніжак многа, i нотных сшыткаў, i кветак. Мы прыйшлі да Міхася Іванавіча ўдвух з нашым агульным сябрам, даўнім другам нашай літаратуры Вацлавам Жыдліцкім, прафесарам Карлавага універсітэта, для многіх у Беларусі проста мілым Вашакам. Трохі пазней забегла адна з вучаніцаў прафесара Забэйды, маладзенькая чэшская слэчна, паненка, якой наш маэстра прывіваў любоў i да беларускай песні.

Ён быў стары ўжо i нямоглы. Але — як заўсёды — абаяльны ў чалавечым набліжэнні душ.

Такім ён i жыве ў маёй памяці, сяды-тады хвалюючы сваім непаўторным голасам.

Ды хіба ж толькі мяне!..

...Таленавітая i шматпакутная Ларыса Геніюш, у свой час таксама пражанка, у пасмяротна надрукаванай «Споведзі» піша:

«Вельмі нейк інтэрнацыянальна адносіўся да беларускай справы i Забэйда-Суміцкі».

На ўвазе маецда Прага ў гады гітлераўскай акупацыі. I гучыць гэта ў Ларысы Антонаўны нібы дакор. А мне гэта блізка.

Вось перачытваю яго пісьмы, i амаль у кожным хочацца нешта адкрэсліць на полі. Столькі ў ix святла i цеплыні, спалучэння роднага з агульналюдскім.

«У садзе, л я якога жыву, цяпер цвітуць ліпы, акацыі, язмін. Часта туды заходжу, каб паўглядацца на рухавых шпачкоў, паслухаць галасістых птушак (павучыцца ў ix), палюбавацца нявіннымі, шчырымі вачамі дзяцей, якіх вельмі люблю. Адвесці душу».

Такое — 29 чэрвеня 1970 года. A трохі вышэй, у тым самым пісьме, пра яго юбілейны дзень:

«Мой скромны пакоік запоўніўся кветкамі. Загаварылі ў газетах, тутэйшых i замежных. Ад чэшскага музычнага фонду атрымаў ганаровую ўзнагароду... Адным словам, жыві i радуйся. A ў мяне ў галаве словы нашага Багдановіча: «Радасць душу мне шчаміла, быццам сум...» Не ведаю, ці перажыў я калі чыстую радасць, без суму. I гэта не сентыментальнасць. Вось i цяпер, калі чую ці чытаю пра сябе прыгожыя словы, думаю, — як мала ўдалося зрабіць у параўнанні з тым, што хацелася зрабіць, што мог бы зрабіць...»

Праз тры гады:

«На Новы год зрабіў «свята беларускай песні»: прайграў амаль усе пласцінкі, з наспяванымі мною ў розныя часы беларускімі песнямі, i на душы стала лягчэй...»

Яшчэ праз два гады, на новым юбілеі, ён пісаў мне пра свой святочны канцэрт:

«Праграма, як заўсёды, інтэрнацыянальная. Пасля нашай калыханкі ў многіх былі мокрыя вочы ».

У першым сказе падкрэсленне маё.

...Днямі я выпадкова знайшоў у сваім архіве яшчэ некалькі пісьмаў Міхася Іванавіча, у тым ліку тое, пра якое нават забыўся, — ягоны водгук на мае «Птушкі i гнёзды», у самым канцы 1963 года, «пад елачку» пасланы яму ў часопіснай публікацыі.

«Калі чытаў Ваш раман, дык вельмі захацелася даведацца многа i аб самім аўтару. Таму я, здаецца, ужо ў першым пісьме напісаў, што хацеў бы пазнаёміцца з Вамі бліжэй. Мо буду жыць даўжэй, тады i жаданне маё збудзецца. Пакуль што гэтае ўпэўненасці не маю, бо ў маім веку столькі людзей нечакана адыходзіць «на той свет», што ажно сумна робіцца. Але, нягледзячы на сум, спяваю! Стараюся даць людзям радасць i радуюся сам, калі гэта ўдаецца. Якраз узаўтра спяваю для савецкіх пацыентаў у Карлавых Варах. Буду ўспамінаць усіх сваіх землякоў i шкадаваць, што яны мяне не пачуюць».

У канцы, пад подпісам, пастскрыптум:

«Пісьмо не паспеў адаслаць. Канцэрт у Карланых Варах прайшоў вельмі добра, i мяне паклікалі на другое выступленне, на 8 мая. Парадуе Вас напэўна, дарагі сябра, што на канцэрце (па ўсіх бісах) адзін ca слухачоў устаў i сказаў: «Спойте нам, пожалуйста, еще белорусскую песню», што я з вялікай радасцю i зрабіў. Як бачыце, векавы шавінізм памалу ўмірае...»

«Блажен, кто верует», — уздыхнём, чытаючы гэта. A паўтарыўшы словы: «Але, нягледзячы на сум, спяваю!» — скажам, што сум свайго адыходу маэстра наш пачаў адчуваць ранавата. Можа, тут вінаваты i адарванасць ад радзімы, i адчуванне недарэчнасці такога пакарання.

«Пра сябе ўжо думаю: «Ныне отпущаеши раба Твоего, Владыко, по глаголу Твоему с миром...»

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название