-->

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ], Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Название: Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 221
Читать онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] читать книгу онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

О Беларусь, мая шыпшына,

зялёны ліст, чырвоны цвет!

У ветры дзікім не загінеш,

чарнобылем не парасцеш.

Цяпер я здзіўлена i прыкра думаю пра тое, што i гэты цудоўны верш сваёй маладосці выдатны паэт Уладзімір Дубоўка ў загартаванай нягодамі песні сталасці палічыў патрэбным паправіць. Праўда, ён уключыў яго ў свой двухтомнік 1965 года выдання, але ж i перакрыў, так сказаць, паправіў другім варыянтам, удвая большым i добранадзейна рытарычным.

«Правіў» таксама іншыя вершы, паэмы...

Дарэчы будзе тут адступленне. Пра Змітрака Бядулю. I ён таксама нямала нашкодзіў сваёй паэзіі. Калі Ян Рушча рабіў другую, пасля зборніка «Вершэ бялоруске», ужо больш анталагічную кнігу нашай паэзіі, ён, як i раней бывала, пісьмова папрасіў у мяне дапамогі — прыслаць вершы Бядулі. Жывеш, чалавек, i часамі здаецца, што нешта ўсё-такі ведаеш. А тут я ўпершыню пачуў, што Бядуля ў дарэвалюцыйны час не выдаў сваёй паэзіі кнігай. Не ведаў ці не памятаў я таксама, як яна выдавалася ў савецкі час. Першы том даваеннага Збору твораў Бядулі я змог знайсці ў жонкі паэта. Усцешаная тым, што гэта пойдзе па-польску, Марыя Ісакаўна пайшла нават i на такую рызыку — даверыцца пошце, паслаць той адзіны том у Лодзь. Пакўль выслаць, я кнігу збольшага паглядзеў, што прыгадваючы, як чытанае калісьці, скажам, у хрэстаматыі Дварчаніна, а з чым знаёмячыся ўпершыню. Паэзія нашаніўская, з густой біблейскай прымессю, што i зразумела для яе аўтара. Як мне, дык Бядулева проза, яго апавяданні, больш чым паэзія, падабалася i ў юнацтве, i падабаецца сёння. Але справа не ў гэтым. У тым унікальным томе хтосьці разумны не паленаваўся над радкамі алоўкам панапісваць ix ранейшае гучанне. Пара ўноўваючы цвёрдасць друку з алоўкавай мяккасцю пісьма, i я выразна бачыў у большасці вы падка ў мастацкую перавагу ранейшага.

Пішу гэта ў вёсцы, i ў мяне няма, на жаль, магчымасці занядца праверкай, як жа зрабіў паважаны Ян Гушча, добры паэт i перакладчык культурны, неабыякавы. Hi анталогіі, зробленай ім, няма пад рукою, ні таго тома, які, зрабіўшы карысную справу, шчасліва вярнуўся з Лодзі ў Мінск. Зноў жа — галоўнае тут у іншым. Я хачу нагадаць пра яшчэ адну сумесь асцярожнасці... проста ca страхам.

Ніхто, наколькі мне вядома, не запісаў вясёлага вуснага апавядання Міхася Лынькова пра тое, як сумнапамятны Бэнда вярнуўся неяк з камандзіроўкі ў калгас i расказваў пра адну сваю класава-патрыятычную ўдачу. Нехта там ад яго ўцякаў i, загонены ў тупік, схаваўся... у падвешанай калысцы. Нярослы быў чалавек, а то i ca страху так скурчыўся, i дзяругай завесіўся. Таварыш Бэнда знайшоў яго i там. : Чалавек у акно, a высокаўпаўнаважаны ca сваім славутым пісталетам, якога ён i на пісьменніцкіх сходах не здымаў, тут закрычаў: «Стой, враг народа, не уйдешь!» Лынькоў, разумны, вясёлы Ціханавіч, любіў i паважаў Бядулю. Але ж i ведаў ён, які смелы быў яго сябар, i разумеў прычыны яго «захаплення» тым Бэндавым подзвігам. I мне не перадаць тут, пісьмова, з якім бядулеўскім гучаннем ды мімікай ён ажыўляў тое захапленне: «Які сюжэт! Уй, дарагі Лука Апанасавіч, які сюжэт!»

Тады было каго баяцца: Бэнда, сам дастаткова страшны, быў далека не адзін у полі воін.

А чаго ж так асцерагаўся... скажам проста: чаго так баяўся, вярнуўшыся, наш дарагі, высокакультурны Уладзімір Дубоўка?

Час настаў іншы, аднак страху было перажыта, назапашана вельмі нямала...

Мы з ім абменьваліся кнігамі, зрэдку пісалі адзін аднаму, яшчэ радзей сустракаліся, то ў Мінску, то ў Маскве. Мала было сустрэч, але таму яны, відаць, i помняцца выразней.

У канцы шасцідзесятага года ў Маскве праходзіла Дэкада ўкраінскай літаратуры i мастацтва. Ад беларускіх пісьменнікаў гасдявалі там Вітка, Макаёнак i я. Як ні цікавыя былі ўкраінскія вечары, мы знайшлі-такі час наведаць Дубоўку дома. Ад тое харошай сямейнай утульнасці мне ярка, цёпла помніцца перш за ўсё сам гаспадар. За сталом, пасля памяркоўнага пачастунку, па-хатняму вольна i сціпла, у паэтычным настроі ён, румяны ды срэбрабароды прыгажун, чытаў нам свае новыя пераклады з Байрана. I думалася, слухаючы, i гаварылі мы потым пра тое, якая сіла таленту, эрудыцыі, глыбіннай прастаты ў гэтым нашым старэйшым таварышу, якое гэта злачынства было — у самым пачатку яго ўздыму затармазіць той уздым, спыніць бязглуздымі абвінавачаннямі ў тым, шо так неўласціва было i яму, як i многім яго сябрам па страшным лесе!..

У адной з апошніх кніг Дубоўкі, у зборніку 'празаічных апавяданняў-успамінаў «Пялёсткі», ёсць характэрная, у сэнсе асцярожнасці, мініяцюра, з не менш характэрным загалоўкам — «Даехалі ў добрым гуморы...».

На адной з паўночных рэк, на змрочна тужлівым, небеспадстаўна трывожным шляху ў невядомае, на адкрытай для ўсіх нягодаў палубе прымітыўнага параходзіка адзін няшчасны чалавек, мужчына, пашкадаваў яшчэ больш няшчаснага чалавека, жанчыну, што да слёз ацэпла на холадзе, — ён узяў ca свайго, улетку на зіму разлічанага, багажу суконную коўдру i даў жанчыне накрыць плечы ў адной лёгкай блюзачцы...

У чалавеку гэтым я бачу Дубоўку. Чырвонаармейца грамадзянскай вайны, студэнта Брусаўскага інстытута, блізкага сучасніка Ясеніна i Маякоўскага, паэта божай міласцю...

А сам ён, Дубоўка, піша так, што чалавек той, — як быццам не ён, сасланы паэт, i яна не такая самая пакутніца, а проста нейкія падарожныя... Чаму? Навошта так — на семдзесят трэцім годзе жыцця, ужо, напэўна ж, падумваючы i пра адыход, што наступіў праз тры гады?.. Я напісаў старому пра такое мае недаўменне. Але ён мне пра гэта ў сваім пісьме не стаў гаварыць, толькі падзякаваў за добрыя словы.

Падарожныя... На пальцах дзвюх рук, ды з недаборам, можна палічыць ix, нашых пакутнікаў-«падарожных». Тых, што вярнуліся. I пра свае «падарожжы» гадамі пісалі, павінны былі пісаць да суму i болю не тое, не так. Хто з ix, бачыце, быў бухгалтарам, хто цесляй, хто настаўнікам, хто геолагам. Проста ўзялі ды перайшлі на іншую прафесію, на заработкі адлучыліся на пэўны час. На трыццаць, дваццаць пяць, дваццаць гадоў — такі сабе перапынак у творчай працы...

Колькі трагічна значнага, патрэбнага сучаснікам i гісторыі, праўдзе жыцця пайшло i можа пайсці ў нябыт!..

Не папрок гэта — крыўда i жаль.

1987

АДЗІН НЕ СКАЖАШ

Два блакнотныя запісы. Першы. Улетку семдзесят восьмага: «Варшаўскі шлях». Яшчэ раз, у добрым перакладзе Хелемскага, перачытаў у кнізе ўспамінаў пра Твардоўскага. A нядаўна дома перачытваў яго ў арыгінале. Культура i душа. I легенда ці не, што ў бальніцу да Аркадзя, у семдзесят другім годзе, прыходзілі высокія наведвальнікі, спачатку Машэраў, які сам не змог, прыслаў Пілатовіча, у якога хапіла ідэйнасці, каб сказаць: «I навошта вам тут, у такой добрай рэчы, Твардоўскі? »

На што адказ:

«Сяброў i мёртвых я не пра даю». Успомнілася наша з ім гутарка ў вагоне, па дарозе з Масквы, калі ён пытаўся, ці ісці яму з рэдкалегіі «Нового мира». Яго нерашучасць. А ласка ў начальства была ўсё-такі страчана: з-за паэмы. А потым самотная, нават трагічная смерць. Што ж, «jeder sterbt für sich allein» [1]. Аднак у замку-санаторыі зімовым досвіткам упасці на парозе медпункта, неяк дабрыўшы да яго з адзіночнай палаты наводшыбе, на даўнім крапасным вале, — гэта аж надта сцюдзёнае «allein»...

I зноў жа — яму ўжо нічога не скажаш.

Другі. У восемдзесят пятым: Зноў успомнілася, як мы вярталіся з Куляшовым з Масквы. Выпадкова сустрэўшыся на пероне, дамовіліся, што я зайду ў яго вагон,— Аркадзь запрасіў.

Ён быў адзін у двухмесным купэ. Нешта хутка, без усякіх уступаў, спытаўся, што яму рабіць — ісці з рэдкалегіі «Нового мира», у знак пратэсту супраць дзікага «вызвалення» Твардоўскага, ці заставацца там?

Я сказаў яму проста, з сяброўскай грубасцю: «Ты будзеш..., калі не пойдзеш».

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название