-->

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ], Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Название: Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 216
Читать онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] читать книгу онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Annotation

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум.

Янка Брыль

МУШТУК I ПАПКА

ЗА СВЕТЛУЮ ПАМЯЦЬ

РУКА

СМЕХ I СМУТАК

АСЦЯРОЖНАСЦЬ

АДЗІН НЕ СКАЖАШ

КАНЬЯК

ЖЫТА I ВАСІЛЬКІ

НЯСМЕШНЫ ГОГАЛЬ

ЗАЎСЕДЫ СЛОВА

ПА ПЛАНЕ

«КАЖЕТСЯ...»

ЛЫЖАЧКА ДЗЕГЦЮ

СПАКОЙ

ТЭОРЫЯ I ПРАКТЫКА

СВАБОДА ВОЛЕВЫЯЎЛЕННЯ

ФІЛОЛАГІ

«ВЫ — НЕ ТОЕ...»

ЛЮБІЦЬ З ЦЯРПЛІВАСЦЮ

ДАЛЁКАЕ РЭХА

ЗАКАЗ I ПРОСЬБА

«АДНЫМ ВОКАМ»

ВОПЫТ

ВЫБУХ

АРОЛ

ТАКОЕ ГАВАРЫЛАСЯ

НЕ ДА СПОРТУ

ПАД СУРГУЧОМ

БЕЗ АЛЕБАРДЫ

EX ORIENT LUX [2]

ХЛЕП

ПАЛІТАДДЗЕЛ

НАЎЗДАГОН

БАЛЮЧАЕ I ДЫМНАЕ

НАЧЛЕГ

ТЫ МЯНЕ ПАВАЖАЕШ?

НУДЫСТЫ

ДВА ШТОРМЫ

З ВЫПАДКУ

РАНА

ПАЎЗА

ЧЫСТЫ, ЗЯЛЕНЫ, СОНЕЧНЫ

ПА ДЗЕТКАХ

КАБ ВЕСЯЛЕЙ, СВЯТЛЕЙ

ІСКРЫНКІ

АДКУЛЬ ІШЛОСЯ

НАСУСТРАЧ

СЯРЭДНЯЯ

ПРЫЗНАЮСЯ

notes

1

2

Янка Брыль

ПІШУ ЯК ЖЫВУ

Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ

Падрыхтаванае на падставе: Янка Брыль, Пішу як жыву. Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — 363 с.

Рэдактар: В. I. Рабкевіч

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

МУШТУК I ПАПКА

Аповесць

ДЗВЕ ПАХАРОНКІ

У жніўні сорак дзевятага, калi я, праз дваццаць сем гадоў пасля таго, як мяне вывезлі з Адэсы, наведаў горад майго пачатку, з ім нас, мяне i жонку з нашай малою дачкой, знаёміла ўдава майго найстарэйшага брата.

Таго амаль легендарнага Валодзі, які павінен быў забраць мяне з заходнебеларускай вёскі ў савецкі горад, як толькі я падрасту, а брат, закончыўшы свой сельгасінстытут, усталюецца ў пэўную самастойнасць. З гэтым не атрымалася... А ў трыццаць восьмым Валодзю закатавалі ў Белай Царкве, паблізу якое ён працаваў заатэхнікам у саўгасе.

Братавая Надзя да сваіх сарака чатырох пастарэла ў злыбедах жонкі «ворага народа», працавала кандуктарам трамвая, жыла ў пакойчыку старога дома з падлеткам сынам. На гэты дзень яна ўзяла адгул. Калі мы селі ў трамвай i я хацеў узяць білеты, Надзея Іванаўна шапнула:

— Не надо, Ваничка. Кондуктор — моя знакомая, проедем и так.

Усмешка яе бядняцкай задаволенасці, што можа вось i так яшчэ пачаставаць дарагіх гасцей, запомнілася мне ледзь не поруч з яе расказам пра першае i адзінае спатканне з арыштаваным мужам.

Познім зімовым вечарам, нарэшце падпільнаваўшы, дачакаўшыся таго, ад каго гэта залежала, яна ўпала перад ім на калені, у снег, i ён — надзіва — дазволіў спатканне.

Валодзя быў скатаваны, у пашматаным, выбруджаным адзенні, i ён здолеў неяк шапнуць ёй:

— Я ничего не подписал.

У вёсцы маці расказвала мне, хлапчуку, што ён быў гарачы i горды... Згадаю дзве паперыны.

Рабочы хлопец, шафёр аўтобуса, наведаў мяне ў бальніцы. Усім, хто прыходзіў, я быў, вядома, рады, аднак з асаблівай удзячнасцю, з прыемным здзіўленнем сустрэў гэтага госця. Мы зрэдку перазвоньваліся, сустракаліся яшчэ радзей, але ж вось ён дачуўся, сабраўся i перадачку прынёс. Я памятаю яго яшчэ няўрымслівым падшпаркам, у апошнім ваенным годзе; сустракаўся з яго старэйшым братам, прыгожым, выхаваным юнакбм, перад самым яго адыходам у армію; ведаў іхнюю маці, прыбіральшчыцу, ціхую, цягавітую кабеціну з дабрадушнай усмешкай. I ў беднасці, i ў ваенным ліхалецці яна здолела падняць сваіх гарушчых мальцаў людскімі ды не распуснымі, як i хацеў бы ix бацька, які прапаў недзе ў лагеры. Калі мы з маім нечаканым госцем, я лежачы, ён седзячы, гутарылі паціху, між іншым успамінаючы яго маму i брата, ён дастаў партманэ, пашукаў у ім i падаў мне паперыну.

Так я i ўбачыў першую пахаронку.

У маім Загоры з франтоў не вярнулася трыццаць чалавек. У старэйшай сястры загінуў адзіны сын. Аднак такой паперкі мне ўбачыць не прыйшлося. Ніхто не паказаў, а сам жа не будзеш прасіць. Нават у сястры не змог.

А тут я трымаў яе ў руках i праз тры дзесяткі гадоў бачыў i таго, хто не вярнуўся, i тую, што плакала да апошняга дня. Мне стала сцішна, уявіўшы, як ён, гэты шматок казённай паперы, быў прачытаны найбліжэйшымі першы раз...

Значна раней за тую ціхую гутарку ў бальніцы я таксама ўпершыню, i толькі яе адзіную, убачыў іншую «пахаронку» — даведку пра пасмяротную рэабілітацыю. Еалі дакладней, дык копію з яе, прысланую мне братавай.

На танна-жаўтлявым лістку не вельмі спраўна было надрукавана, што ваенны трыбунал Кіеўскай ваеннай акругі 8 студзеня 1957 года пераглядзеў справу па абвінавачанні майго брата i вырашыў, што «постановление Тройки (так яно там — з вялікай літары!) при Киевском Облуправлении НКВД УССР от 28-го сентября 1938 года в отношении Бриля Владимира Антоновича отменено (тут i далей падкрэслена машыністкай) и дело о нем производством прекращено за отсутствием состава преступления». Гэта ўжо не падкрэслена.

«Ён быў, сынок мой, гарачы i горды...»

A ўжо не з матчыных слоў, а з братавага пісьма памятаю такое.

Вясной трыццатага года па нашых мясцінах прайшоў вялікі градабой, i мы пра гэтую бяду напісалі братам за мяжу. Бо ix жа там было ў нас два. Уладзімір i Ігнат. Выразна помніцца, як адказаў нам Валодзя,— тыя словы з яго пісьма, што тады не здаваліся мне, дый старэйшым у нашай сям'і, небяспечнай неасцярожнасцю:

«Вы пишете, что у вас побил град. А кто у нас побил — черт его знает».

I гэта, відаць, пра «год вялікага пералому», а то ўжо i пра набліжэнне смяротнага голаду на хлебароднай Украіне?..

Нядаўна я прачытаў у газеце такое выказванне:

«Усе асобы, якія абвінавачваліся ў шпіянажы, асуджаліся толькі ваенным трыбуналам. У адпаведнасці з законам перагляд гэтых спраў, а ix была пераважная большасць, аказаўся ў кампетэнцыі галоўнай ваеннай пракуратуры».

Асуджанага «тройкай» рэабілітаваў ваенны трыбунал. Значыцца, i тут хвароба часу — шпіёнаманія. Не абмінула гэта, як віна, i Валодзю.

А Надзя казала, што яго судзілі — так гаварылася ў саўгасе, пакуль яе з малымі адтуль не выгналі,— як «разоблаченного сына польского помещика»...

Ад кіеўскіх сяброў я даведаўся, хто ўвосень трыццаць восьмага ўзначальваў тую «тройку», што з вялікай літары. Таварыш сакратар абкома за дваццаць наступных гадоў вырас на кіраўніка адной з рэспублік. «За Богам малітва, за царом служба не прападаюць». Калі ён прыехаў на святкаванне саракагоддзя БССР на чале сваёй дэлегацыі, я горка пажартаваў пры сябрах, што вось вазьму тую «пахаронку», падыду ў перапынку да высокага госця i спытаюся: ці памятаеце вы, паважаны, такую вось справу? I назаву, i пакажу, i дадам. Хоць i ведаю, што дарма гэта,— адкуль жа яму памятаць? Што — ён, мой брат, адзін прайшоў праз такі суд?.. Дый наогул — як гэта несалідна, калі не горш: далі вам, Брыль, запрашальны білет на такое высокае святкаванне, а вы?.. Да госця такога — ды з чым? Трэба ж думаць!.. Хоць яно,— вы, чаго добрага, скажаце,— i праз тры гады пасля Дваццатага з'езда...

Гістарычны Дваццаты яшчэ свяжэйшы быў у памяці ў той дзень, калі ў мяне гасцявалі таварышы па працы i я паказаў ім нядаўна атрыманы дакумент пра невінаватасць майго брата.

Адзін з гасцей, былы ваенны журналіст, паэт пасрэдны, але з амбіцыяй («I Пушкіна пры жыцці не вельмі заўважалі!..»), прыпсаваў нам застолле выпадам супраць другога госця, які меў няшчасце трапіць у палон: «На фронце я такіх, як ты, страляў бы!..» Калі ж даведка, якую я паказваў, апынулася i ў яго руках, ён уважліва паглядзеў яе, з натарыяльным штампам уключна, а тады сказаў мне, гаспадару:

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название