-->

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ], Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Название: Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 221
Читать онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] читать книгу онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

«Інтэлігент у першым пакаленні». I я магу так сказаць пра самога сябе, з агаворкай, што ў нашай сям'і я не адзін такі. Нада мною было дзве сястры i чатыры браты, усе пісьменныя, хто з пачатковай, сярэдняй, а хто i з вышэйшай асветай, усе чыталі, хто менш, а хто i вельмі нямала, калі мне сёння параўнаць з начытанасцю нават некаторых літаратараў. Але ні сапраўднага спевака, ні сапраўднага драматычнага артыста я, пакуль гадаваўся ў вёсцы, не чуў i не бачыў. I не скажу, што быў ад гэтага ў вялікай духоўнай нястачы. Няхай засведчыць фальклор, як яны i жывуць у народзе, i радуюць людзей у найважнейшай працы — таленты з самых нізоў. Былі яны i ў маім сялянскім асяроддзі. На патрэбу сваю, няхай сабе без прафесійнай вывучкі, аднак i спявалі яны, i расказвалі, i смяяліся з божай іскрой. A ўжо ж як прафесійнасць, адукаванасць ды спалучаецца з душой — гэта зусім ад сапраўднага.

Калі гаварыць толькі пра Гогаля, дык «Рэвізора» на вялікай сцэне, у маскоўскім Малым тэатры, я пабачыў на трыццаць пятым годзе жыцця. Урывак з «Запісак вар'ята» слухаў са сцэны па ўзроўні меншай, у мінскім рускім тэатры. Тою самай юбілейнай вясною. I ў Маскве, i дома я быў, нарэшде, шчаслівы дасягнутым, аднак не залішне думаў пра высокую прафесійнасць ды славутасць тых, што i мне давалі Гогаля, — галоўнае было ў ім, у свеце яго, i ў тым таксама, як той свет быў i маім, у пажыццёвых скарбах маёй памяці.

Артыст чытаў...

Я зноў жа адхіляюся ад рускага слова ў сваё, перакладаю i гэты фрагмент. Спачатку вырываючы паасобныя сказы. Такія: «Што я зрабіў ім? За што яны мучаць мяне?» Тут у душы маёй ажываюць згаданыя словы беднага героя «Шыняля», з новай сілай вяртаедца тое самае адчуванне. Тады яшчэ: «Выратуйце мяне! вазьміце мяне! Дайце мне тройку быстрых, як віхар, коней!..» Яшчэ раз тройка, але ранейшая ды іншая, чым у «Мёртвых душах», хоць у нечым калі не такая, дык падобная — з тым самым пафасам i адчаем, з выхадам на ўвесь свет, аднак не гістарычнапатрыятычная, а журботна i нават цёпла агульналюдская. Можа, адгэтуль i «струна звініць у тумане», i «з аднаго боку мора, з другога Італія», а тады ўжо «і рускія хаты паказаліся»?.. I, нарэшце, заканчэнне цалкам. Як геніяльны заклік да святое міласэрнасці:

«Ці гэта мой дом сінее ў далячыні? Ці гэта маці мая сядзіць каля акна? Матуля, выратуй свайго беднага сына! капні слязінку на яго бедную галоўку! Зірні, як яны мучаць яго! прыгарні да сваіх грудзей беднага сірату! няма яму месца на свеце! гоняць яго! Матуля! пашкадуй сваё беднае дзіцятка!..»

Колькі разоў паўтараецца беднасць, колькі клічнікаў, таксама лішніх для сучаснага рэдакцыйнага грамацея!.. А яны — глыбіннае пульсаванне, дэтанаваныя штуршкі, стрымана-глухаватыя выбухі пачуцця. А потым, пасля шматкроп'я, такі нечаканы, такі неабходны абрыў:

«А ці ведаеце вы, што ў алжырскага дзея пад самым носам скуляк?»

I ўжо не смешна яно, хоць гэта i тормаз адтуль, дзе найвышэйшае адчуванне меры i такту. Хоць i смешна яно, але — са слязьмі. Тымі, што словамі значацца на яго надмагіллі, белым па чорным — спрадвечнае, прароцкае: «Горкім словам сваім пасмяюся».

Тое, што Гогаль. I смешны, i не. Кажучы найпрасцей.

1988

ЗАЎСЕДЫ СЛОВА

У наш нялёгкі ды шалёны час чаго-чаго, а палітыкі ўсім хапае. Радыё, тэлевізар, прэса, сходы, чэргі — усюды яна... Кажуць, багатаму не спіцца. Не спіцца i старому. I дзень ад гэтага даўжэйшы. I ўвесь з палітыкай!..

Як быццам не нацешыўшыся ёю, ужо ў пасцелі ўключаю радыё. I раптам — Смактуноўскі, якога я яшчэ больш палюбіў, калі даведаўся, што ён вясковы хлопец з нялёгкім лёсам, а не з нейкай, як здавалася, рафінаванай інтэлігенцкай сям'і, выдатны артыст Смактуноўскі пачаў чытаць яшчэ выдатнейшага мастака — Пушкінаву «Метель». Як хораша стала на душы, якім гэта святам адчулася!..

Сёння ў мяне такім святочным быў увесь дзень. Без радыё, тэлевізара, без газет, толькі з Коласавай паэзіяй, у яго родных мясцінах, дзе ўсё нагадвае «Новую зямлю» з яе прыродай, жыццёвай красою, душэўнай шчырасцю.

Гэта не азначае, што так вось трэба ўцякаць ад пытанняў гарачай сучаснасці. Я пра тое, што гэтак добра i хочацца палячыць душу высокім, найвышэйшым.

* * *

Хораша гэта — месца на сваёй зямлі, у родным кутку, стол перад самым акном у любае поле, неба, аддалены лес... I слова сваё, якое трэба сказаць. З упэўненасцю i з сумненнямі: a ці дойдзе яно да людзей будучыні, да твайго народа?.. У Багушэвіча — дайшло.

I на яго радавой сядзібе, у адноўленым доме, з якога робіцца музей, а потым i каля валуна на лясным узвышшы, толькі ў адным месцы прычасанага валуна, дзе па-польску, але пра беларускага паэта Macieja Buraczka сябрамі сказана высакароднае слова братэрства, — усюды там, у Кушлянах, добра, глыбінна думалася. I пра тое, што вось праз дзве сусветныя вайны, праз безліч дзён i начэй, марозных, слотных, сонечных, месячных, словы тыя i мне на семдзесят трэцім годзе ix існавання моўчкі гучаць пра вечнасць.

* * *

Пра Чорнага мне было жыва, хораша згадалася здалёк, з Польшчы, з Зялёнагурскага ваяводства.

Гаварылі там пра славутых сілезскіх ткачоў — не толькі пра ix умельства, але i пра тое, што ім было цесна ў родных мясцінах i яны ездзілі, а то i хадзілі далека ў людзі, шукаць работы, месца на Зямлі.

I ў Беларусь траплялі. А потым — i на старонкі яе грунтоўнага таленавітага летапісца.

Праз год, на васьмідзесяцігоддзі Мікалая Карлавіча, у Цімкавічах, я гаварыў пра гэта ў сваім выступленні каля школы, перад землякамі патомнага парабка, якому жорсткі час не даў стаць нашым Бальзаком, гаварыў у яго роднай вёсцы, якой яму прататыпна хапіла б, як ён казаў, на ўсё яго творчае жыццё.

Ён спадзяваўся, вядома, на доўгае, плённае. Не на сорак чатыры гады. Уключна з арыштам, катаваннямі, турмой i немаччу на апошняй свабодзе...

* * *

Нешта ўвосені сорак пятага года, калі ў мяне было больш сялянскага клёку, я, супрацоўнік «Вожыка», ужо тым часам i пасмялелы ў дэмакратычным рэдакцыйным калектыве, спытаўся ў нашага галоўнага, Крапівы, пра адно сваё неўразуменне.

Добры касец скошвае ў дзень паўгектара ці больш. Працуючы — «як сабе», на ўсю сілу, добрасумленна. Як жа ён можа перавыканаць план?

Кандрат Кандратавіч, — а мы былі толькі ўдвух у пакоі, дарэчы, адным на ўсю рэдакцыю, — наглядзеў на мяне праз свае нетаропкія акуляры i пачаў паволі ды грунтоўна гаварыць штосьці правільнае, што ні мяне не вельмі пераконвала, ні яго самога, думалася мне, таксама. Бо i ён жа ад плуга, ад касы.

A ўлетку пяцьдзесят першага мы a Уладзімірам Калеснікам, перад сваім падарожжам па Наваградчыне, прыйшлі на Камароўскі рынак, каб забраць з рамонту мой (пазычаны) веласіпед. Дома ў мяне нікога не было, жонка з малымі ў вёсцы, а Валодзя наогул божая птушка, аепірант, i мы вырашылі там жа, на рынку, i паабедаць. У драўлянай «чайной» старога рынку нам падалі нейкі «суп», нейкае «ўтарое». Гародніны — анізвання. А цераз нешырокую, спякотна-пясчаную вуліцу яе — можна сказаць,, i процьма. Чырвона, жоўта ды зялёна на доўгіх сталах. Але ў чайную гэтай свежасці не перабрацца. Бо толькі ж цераз базы, накладныя, перавозкі, добра прыпсаваўшыся...

Гэтага нам, хлопцам з вёскі ды «заходнікам», таксама, як i са стаханаўскай касьбой, было не зразумець

I гэта — адзнакай здаровага сэнсу, народнага клёку — помніцца мне чатыры з гакам дзесяцігоддзі.

* * *

Гэта было б натуральна, каб ён яшчэ жыў, наш Мележ, як жывём i працуем мы, — няхай нямногія ўжо, — яго сябры, равеснікі ды менш ці больш старэйшыя. Была б паўнацзнна завершана i раз, i два, i тры разы грунтоўна дапрацавана, перад здачай у друк i пры кожным перавыданні, яго «Палеекая хроніка». Ажыццявіліся б, новымі адкрыццямі выйшлі б з тайнікоў глыбокай, шчырай душы іншыя задумы. Нібы не цяжка ўявіць, як ён балюча перажываў бы чарнобыльскае гора родных надпрыпяцкіх мяецін, як ён па-сыноўняму, па-грамадзянску, па-чалавечы ўдзельнічаў бы сёння ў жыцці Беларусі, краіны, свету...

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название