-->

Завеi, снежань

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Завеi, снежань, Мележ Иван-- . Жанр: Советская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Завеi, снежань
Название: Завеi, снежань
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 377
Читать онлайн

Завеi, снежань читать книгу онлайн

Завеi, снежань - читать бесплатно онлайн , автор Мележ Иван

«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 54 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Калі думаў пра гэта, проста вачавідкі бачыў: кончыліся рады гумнаў і вось — узыходзіць на ганак. Уваходзіць у цёмны калідор, у яе пакой. І вось ужо — удваіх, насупраць, вочы ў вочы.

Кожны раз, калі бачыў ахвочаю ўяваю гэта, сэрца, усяго залівала гарачынь. Горача біла ў скроні. Лес, дарога ківаліся, як у ліхаманцы.

Частка трэцяя

Раздзел першы

1

Гэта было вельмі дарэчы, што Казачэнка аказаўся ў сельсавеце і цяпер ківаўся разам з Башлыковым у вазку.

Праўда тое, што з Алешнікаў Башлыкоў выправіўся ў Глінішчы, і надта цікаўных не павінна было б, пэўна, дзівіць. Глінішчы як-ніяк проста на дарозе ў Юравічы, ды да таго ж і адна з найбольшых у сельсавеце вёсак. Натуральна, здаецца, павінна выглядаць тое, што сакратар райкома захацеў наведацца сюды.

Усё ж тое, што Казачэнка ківаўся побач, было не лішнім: яно як бы паказвала кожнаму, каго магла зацікавіць сакратарова паездка, дзелавы характар яго наведання ў Глінішчы. Пра гэта гаварыла і тое, што, заехаўшы ў Глінішчы, Башлыкоў адразу падаўся па калгасных дварах, клопатна высвятляў, як ідзе калгас. Можна было бачыць, што ён давольны: той помны сход быў усё ж не марны, частка людзей вярнулася ў калгас, і гаспадарка жыла. Калгас патрохі як быццам выкіроўваў на лад.

Адсюль Башлыкоў заехаў яшчэ ў хату Казачэнкі. Ад Казачэнкі неўзабаве ён вярнуўся назад на коварат і збочыў да шляху на Юравічы. На звыклую дарогу…

Яшчэ і тут, пакуль не даехаў да краю сяла, Башлыкоў вагаўся — ехаць, не ехаць у школу. Вагаўся, можа, нават больш, чым раней, бо трэба было рашаць.

А рашаць было цяжка. Чамусьці думалася цяжка, і ў думках не было пэўнасці. У думкі ўпарта лезла тое, што пабачыў і перажыў за паездку, хвалявала, вярэдзіла яго. Але пэўнасці не было не толькі з гэтай прычыны, а і таму, што тое, што так карцела, не бачылася, як і раней, яму неабходным і годным яго становішча. Разуменне свайго становішча і той адказнасці, якая вынікала з гэтага, рашуча пярэчыла яго незвычайнаму, дзіўнаму імкненню. Але імкненне гэта, як і раней, не хацела саступаць. І не толькі не хацела саступаць, а час ад часу нават брала нібы мацней.

Таму ў яго развагі ішла зноў думка, што заехаць у школу, можа быць, варта хоць бы дзеля таго, каб не тлуміць сабе лішне галаву, вызваліцца такім чынам ад непатрэбшчыны. Каб потым жыць толькі дзеля справы.

Ён цяпер проста-такі быў перакананы, што імкненне яго да куранёўскай прыгажуні — усяго толькі непатрэбная прымха, якую не цяжка будзе адагнаць. Вядома, лепш за ўсё — паглядзеўшы спакойнымі вачыма, пераканаўшыся, што тое ўсё, што ён прыдумаў, дурное.

Паглядзіць, пераканаецца — і канец.

Было зноў і такое меркаванне. Канешне, спецыяльна дзеля такога ён не паехаў бы, не стаў бы неашчадна траціць дарагі час. А тут жа школа, можна сказаць, проста пры дарозе. Варта толькі збочыць, запыніцца на нейкія хвіліны.

Не было ў ім яснасці і тады, калі ўжо збочыў на загуменную дарогу, пакіраваў да школы. Як бы павастрэлымі вачыма бачыў, як ішлі абапал, глядзелі на яго, сачылі за ім з-пад белых, нізка навіслых шапак стрэх панурыя, непрыязныя гумны. Дзе-нідзе каля гумнаў трапляліся людзі, здавалася, усе яны пранізвалі яго пільнымі, здагадлівымі позіркамі. Пранізвалі, падсмейваліся.

Гэтыя позіркі, аднак, не толькі не кволілі яго, а нібы дадавалі дужасці. Бачачы, як ідуць побач і як цікуюць за ім гумны і людзі, ён насуперак усяму злому, што магло быць, мацнеў душою. І ехаў усё больш упэўнена.

Адно тачылася ў ім, не знікала — няёмкасць. Няёмкасць ад таго, што ў такі адказны час, такі адказны чалавек, сакратар райкома, ён дазваляе сабе губіць час на асабістае, на дробнае. Што дапушчае ўчынак, які не адпавядае яго годнасці.

Што ж да самой сустрэчы ў школе — не трывожыўся надта. Паглядзіць, пераканаецца — і канец. У кожным разе так пераконваў сябе.

Адкуль было яму ведаць, што пачынаецца, завязваецца з гэтага наведання!

Вунь і школа. На дарожцы, найбольш вытаптанай лапцямі і ботамі, звярнуў да яе. Саскочыўшы ля ганка з вазка, загадаў возчыку пачакаць крыху. Лёгкім, дужым крокам узышоў на ганак. Калі ішоў, здавалася, быццам з вокан абапал глядзяць. Таму і ішоў так, як трэба, калі на цябе пазіраюць. Аднак, спыніўшыся на ганку, адчуў з прыкрасцю, што ў нагах няма цвёрдасці. Стаў абмятаць дзеркачом снег з ботаў і пачуў, што сэрца б'ецца мацней, часцей.

І было такое ў душы, нібы вінаваты. І не толькі перад сваім адказным становішчам, але і яшчэ перад нечым, невядома перад чым. З'явілася раптам нейкая незразумелая трывожнасць, стала браць недарэчная млоснасць. Чорт ведае што! Ад гэтай блытаніны ў душы ўскінулася злосць — на сябе, на ўсё на свеце. Найбольш на сябе, на нікчэмнасць сваю. З гэтай злосцю, з імкненнем трымацца як належыць і ступіў у калідор, пастукаў у дзверы пакоя.

Ён пачакаў. Чамусьці быў упэўнены, што Параска дома. Чакаў яе голасу. Чакаў, адольваючы дурную трывожнасць. Неспакойна гадаў, як яна сустрэне, як паглядзіць. Мусіць, гэта і трывожыла: зіркне сваім хітрым позіркам і адразу зразумее ўсё.

Ніхто не адгукнуўся, і ён адчыніў дзверы. Параскі ў пакоі не было. Нікога не было. Ён ступіў у пакой і, адразу пачуўшы сябе вальней, рушыў па пакоі гаспадарскім крокам. Пастукаў у дзверы суседняга пакоя, кухні. Адчыніўшы трохі дзверы, запытаў голасна:

— Ёсць хто тут жывы?

У пакоі была яна.

Яна ішла насустрач, і яны ледзь не сутыкнуліся ў дзвярах.

Момант яна нібы не пазнавала ці не верыла сабе. Не чакала. Тады раптам, адразу твар яе заяснеў.

— А-а! — сказала яна, уся свецячыся радасцю.

Радасць яе была надзіва смелая, як бы безразважная. І гэта смеласць, гэта раптоўная, як усплёск, сіла пачуцця рабілі яркія, як вішні, вочы яе, смуглявы яе твар такімі прыгожымі, што хараство іх быццам асляпіла Башлыкова.

Ён не чакаў гэтага. Не быў гатоў да такога. Не ўмеў так адкрываць душу, хоць бы на момант. З падрыхтаванымі загадзя асцярогай і важнасцю, якія здаваліся чамусьці абавязковымі, сказаў не надта прыязна:

— Добры дзень!

Ён быў разгублены. Разгублены больш таму, што тое, што яна так проста і шчыра сказала, незвычайна ўсхвалявала яго. Ён ледзь хаваў у сабе гэта хваляванне і з гэтай прычыны асабліва датрымліваўся звыклай ролі.

— Вечар хутка! — адказала яна, здалося, з папрокам, неяк дзіўна ўглядваючыся, як бы стараючыся штосьці зразумець.

Яго бянтэжыў яе хуткі і востры позірк. Быццам у душу глядзела.

Тады ж ён пабачыў, як вочы яе і твар сталі паволі, нібы неахвотна, шкадуючы аб гэтым, хмурнець.

Яна не адразу выйшла насустрач, мусіць, таму, што нешта затрымала яе. Нешта тады рабіла. Рукі яе былі закасаныя за локці, на іх бялела мука. Цяпер яна ўспомніла пра іх і з тым жа выразам шкадавання, одуму стала выціраць аб фартух.

— Д-да, хутка, — сказаў ён важна. Клапоцячыся, каб яна не заўважыла, што там у ім, стоенае. Зняў шапку. — От ехаў міма…

— Работы багато?

Яна прамовіла так, што ён адчуў: запыталася, абы не маўчаць. Нацяты, чуў яе вострую ўвагу, праніклівы позірк.

— Многа работы… — Ён трымаўся ўсё важна, незалежна. — Гарачая пара…

— Можна сказаць — ворыва… — Прамовіла так, быццам затаіла, а схавала нешта іншае.

— Ворыва… Скора — пералом будзе… Лягчэй пойдзе…

— Лягчэй? — здалося, не паверыла яна.

— Лягчэй. Пералом будзе!

Ён сказаў цвёрда, тонам чалавека, які добра ведае, як будзе, і ўпэўнены ў сабе. І тым, што сказаў і як сказаў, ён як бы ўмацаваў сваю годнасць.

Яна прамаўчала, але ў маўчанні яе пачулася нязгода. Нібы казала: лягчэй не будзе. Мусіць, сход той помніла…

Дзіўна, ён не мог глядзець на яе проста, адкрыта, адводзіў вочы. І, як ні хацеў, не было ў ім спакою, належнай яснасці. Было гарачае, збродлівае, недзе там, у глыбіні ўзрушанай свядомасці: якая краса! З гэтым увайшло, важка лягло на душу выразнае, самотнае: «Не трэба было заходзіць! Не трэба было!..»

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 54 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название