Мроi Багны (СИ)
Мроi Багны (СИ) читать книгу онлайн
"Чистилище - это ад, в котором есть место надежде" (с) Филип Фармер. Даркфэнтэзи. Архетипический сюжет о борьбе с фашистскими оккупантами. Остальное детали.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Дайшо╝шы да сярэдз╕ны моста, ён спын╕╝ся. Валадар Рудз╕цы выйша╝ з-за частаколу ╕ рушы╝ насустрач чалавеку. Ён выгляда╝, як бяскрылы цмок з шасцю лапам╕. Яго до╝гае кольчатае цела было пакрыта бурай калматай по╝сцю, а рагатую галаву вянчала жалезная карона *. Ступ╕╝шы на мост, цмок пера╝васоб╕╝ся. Цяпер ён ме╝ выгляд с╕вабародага старца з цёмным абл╕ччам ╕ ╕льдз╕стым╕ вачам╕. Старац бы╝ апрануты ╝ до╝гую белую кашулю, па╝зверх якой бы╝ нак╕нуты плашч з бурай во╝ны. На яго грудзях ╕ запясцях пазвоньвал╕ жалезныя кудмен╕, а ╝ руцэ ён сц╕ска╝ посах з амелы.
Чалавек сх╕л╕╝ галаву перад Ману. Валадар крывавай рак╕ прыпа╝ да яго вуха ╕ пача╝ шаптаць.
***
Яны крочыл╕ па топкай ╕мшары, ахутанай шчыльнай смугой. Туман по╝з н╕зка над багн╕шчам, курэ╝ над вокнам╕ прорва╝, блыта╝ся ╝ сцёблах журав╕нн╕ку з буйным╕ ягадз╕нам╕, як╕я ╝ начным змроку здавал╕ся чорным╕. Туман глушы╝ гук╕. Лез у глотку, як вата, заб╕ваючы лёгк╕я. Цяжка дыхаць. Дз╕╝на, што ён усё яшчэ трымаецца на нагах. Жа╝нер той стрэл╕╝ проста ва ╝пор. Прыстав╕╝ да грудзей в╕нто╝ку ╕ нац╕сну╝ на спуск.
'Ну што, Во╝чак, кап╕туляцыя?'
╤х ╝зял╕ ╝ кальцо ╕ проста пачал╕ адстрэльваць, як ва╝ко╝ у загоне. Хлопцы пайшл╕ на прары╝. Бегл╕ пад св╕нцовым дажджом, вал╕л╕ся долу, тварам у жо╝клую траву, што пахне дымам ╕ балотнай тванню, падымал╕ся, бегл╕, падал╕ зно╝...
"Во╝чак, дзе Ян? Дзе?"
Не ведаю, Л╕та. Коган бы╝ апошн╕, хто бачы╝ яго жывым. Хаце╝ выцягнуць яго з-пад агню. Валок за сабою пад кулям╕, трымаючы за руку. А той проста адшутрхуну╝ яго, се╝ на зямлю - да л╕хаматары, Коган, далей не пайду. Тады Коган суну╝ яму ╝ рук╕ сваю стрэльбу - ну ╕ чорт з табой! - ╕ пабег. Угаворваць часу не было. Халера!.. Трэ было с╕лком цягнуць. Кухталё╝ надаваць, у рэшце рэшт. ╤ што цяпер зроб╕ш?
- Пра ╕х не думай, Стах. У ╕х свой шлях.
Яна крочыла наперадзе, тонкая ╕ гонкая, як дзя╝чына. Плыла ╝ шызай смузе, быццам не датыкаючыся зямл╕. У простай св╕тцы, спадн╕цы-андараку ╕ квятчастай хустцы з махрам╕. Так апранаюцца сельск╕я кабеты з Разлогу ды Сумрадз╕. У руцэ яна трымала старасвецк╕ бляшаны л╕хтар. Агеньчык свечк╕ за вясёлкавым╕ шкельцам╕ дрыжэ╝ ╕ х╕ста╝ся, але не згаса╝. Час ад часу яе постаць гублялася, зн╕кала ╝ тумане, ╕ тады бачны бы╝ тольк╕ агеньчык, як╕ луна╝ над дрыгвою, м╕гце╝ у восеньскай ёдкай ╕мзе, як святло маяка. Стах ╕шо╝ за ёй, адстаючы на некальк╕ крока╝ - след у след. Навокал ляжала багна. Пад тлустым ╕мхом х╕сталася зыбкая глеба, сцёблы журав╕нн╕ку хвастал╕ па шчыкалатках, чаплял╕ся за ног╕, як зме╕, н╕бы ╝ спробе аблытаць, схап╕ць, сцягнуць са сцяжынк╕ да глух╕х прорва╝, над як╕м╕ ста╝бам╕ стаяла смуга, а ╝ чорнай вадзе варушылася штосьц╕ жывое ╕ драпежнае, глядзела ╝ ╕мглу россыпам╕ бляклых вачэй...
Йорхас каза╝: сцеражыся Валог╕. Нарвешся на яго людзей - май на ╝вазе, палонных браць не будуць. Шчурок прысягну╝ да вясны з Братчыкам╕ пакончыць. ╤ ён ведае пра змову. Пытанне тольк╕ ╝ тым, накольк╕ шмат ведае. У Цытадэл╕ ╝жо прайшл╕ чыстк╕, ляцел╕ галовы. А╝густа прыбрала мног╕х са свайго атачэння. Ды тольк╕ ╝сё не тых. Мажл╕ва, Валога яшчэ мае козыры ╝ рукаве. Дачакае на спрыяльны момант ды выкладзе А╝гусце ╝сё з гакам. Назаве гало╝ных завадатара╝. ╤ тады сапра╝ды канец усяму. А Шчурок, хутчэй за ╝сё, зроб╕цца новым Намесн╕кам... Ёсць, аднак, ╕мавернасць, што Алех Валога перак╕нецца на бок Севаста. Севаст можа прапанаваць значна больш, чым А╝густа. Пасаду ╝ Цытадэл╕, напрыклад. Што да Ахм╕стрыньчыка, то гутарка пра яго ╝жо нават не вядзецца. Сп╕сал╕ з рахунка╝.
Туман над балотам гусце╝ ╕ гусце╝, змяняючы колер. Малочна-бялясы напачатку, ён спакваля зраб╕╝ся густа-шэрым, з прожылкам╕ чарноцця. У смузе пачал╕ мро╕цца абрысы ц╕ то ва╝ко╝, ц╕ то сабак. Потым з туману вынырнул╕ два ганчак╕ - чорныя, як шо╝к, з завостраным╕ вушам╕ - ╕ мо╝чк╕, без брэху, заскакал╕ вакол Стаха. Ён адчу╝, як у руку яму тыцнулася халодная мыса. Стах адх╕сну╝ся.
- Не бойся. Не крануць, - сказала яна.
- Мне не страшна.
Страшна пам╕раць, кал╕ жывеш, як паскудн╕к. Ён веда╝, што хутка ╝сё скончыцца. Яшчэ да вясны. "Па╝станцы" абвесцяць "народную рэспубл╕ку" ╕ неадкладна аддадуць яе пад пратэктарат Дуумв╕рату. На падставе ╝з'яднання народа╝. Каля м╕льёну семгальца╝ усё яшчэ жывуць на спрэчных тэрыторыях, як╕я адышл╕ Дуумв╕рату дванаццаць год таму... Усе будуць задаволены. Вайна скончыцца. Эверонцы заглынуць прынаду, ╕ Цытадэль атрымае зону ╝плыву ╝ Дуумв╕раце. Х╕тры ход. А╝густу ж лёс чакае незайздросны. Зачыняць у кляштары да канца жыцця. Альбо проста задушаць шнурам╕ ╝ яе ж спачывальн╕. Заступн╕ка╝ ёй не знойдзецца. Усе будуць в╕навац╕ць валадарку ╝ неабачл╕вай пал╕тыцы, якая прывяла да страты тэрыторый - цэлая Па╝ночная Прав╕нцыя. Севаст жа па╝стане як рата╝н╕к ╕ м╕ратворац. Гай Дамар. Новы ╤мператар Раме╕... "А семгальца╝ зно╝ не спытал╕. Наша думка наогул н╕кога не ц╕кав╕ць. Глядзяць на нас, як на прадмет гандлю. Падзял╕л╕ ╕ прадал╕, зраб╕л╕ чужынцам╕ на роднай зямл╕. Спачатку рамейцы, цяпер эверонцы. Карале╝ства Семгален зн╕кла з мапы сусвету, семгальца╝ ужо выкрэсл╕ваюць з г╕старычных хрон╕к. Яшчэ трох╕, ╕ не застанецца нават успам╕на╝, што наш народ кал╕сьц╕ ╕снава╝..."
- Вандро╝н╕к. Вандро╝н╕к так захаце╝, - прамов╕ла яна, быццам ╝ адказ на яго думк╕. Голас яе гуча╝ глуха. - Пакуль жыве ваш народ, жыве Мроя. Ключ да Неба ён ужо забра╝. Засталася Мроя. Кал╕ ╕ гэты дар Творцы будзе страчаны, яны прыйдуць. Тыя, што чакаюць ╝ Абшарах Цемры.
Стах пах╕та╝ галавой.
- Народа ╝жо не ╕снуе. Штандар Карале╝ства ╝па╝ дванаццаць год таму, ╕ больш няма каму падняць яго з бруду. Яны зн╕шчыл╕ ╝с╕х. Ведаеце гэта? Трыста семгальца╝ за адну ноч. Куля ╝ патыл╕цу. Гэтыя забойствы не спынял╕ся на працягу ╝с╕х гадо╝ акупацы╕. Яны заб╕вал╕ найлепшых. Тых, хто бы╝ здольны натхн╕ць ╕ павесц╕ за сабою народ. Цяпер тут выпаленая пустэльня. Гэта зямля ╝жо н╕кол╕ не народз╕ць героя╝.
- Ты памыляешся, Стах. Геро╕ ╝сё яшчэ нараджаюцца. ╤ вам ёсць за што змагацца.
- За мрою?
- ╤ за яе таксама.
Яны крочыл╕ праз багн╕чша, а следам бегл╕ два ганчак╕ - ма╝кл╕вы эскорт сабак-прыв╕да╝. Туман пачына╝ патроху рассейвацца, ╕ не╝забаве Стах убачы╝ наперадзе зак╕нутую вузкакалейку, пракладзеную проста сярод балот. Напэ╝на, там ме╝ся штучны насып. Стах н╕кол╕ не чу╝ пра рэйкавую дарогу, што пралягае праз Па╝ночную Багну, не веда╝, дзе яна пачынаецца ╕ куды вядзе. Мабыць, яна была пабудавана вельм╕ да╝но. ╤ в╕давочна, па ёй ужо до╝г╕ час не хадз╕л╕ цягн╕к╕. Рэйк╕ пра╕ржавел╕, пам╕ж згн╕лых шпал тапыры╝ся зжа╝целы дзядо╝н╕к. Рэйк╕... Ён раптам спын╕╝ся, скурчы╝шыся ад вострага болю ╝ грудз╕не. У роце з'яв╕╝ся метал╕чны смак. Здаецца, кро╝ хлынула горлам. Стах сц╕сну╝ зубы, стрымл╕ваючы стогн. Ног╕ яго падагнул╕ся, ╕ ён апусц╕╝ся на кален╕, прыц╕скаючы далон╕ да рота. Пам╕ж яго пальца╝ сачылася кро╝. Жа╝неры рэгулярнай арм╕╕ зараджаюць свае в╕нто╝к╕ кулям╕-'ас╕л╕дам╕', як╕я разрываюцца ╝нутры цела, выдз╕раючы жмуты мяса ╕ крышачы костк╕. Болю ён тады не адчу╝. Жа╝нер стая╝ над параненым ╕, хмылячыся, глядзе╝, як той курчыцца на зямл╕, выхаркваючы кавалк╕ ╝ласнага лёгкага разам з крывёй. Гэта Стах помн╕╝. Потым глеба пад ╕м х╕снулася ╕ расплылася смаляной ямай, ╕ яго пацягнула некуды ╝н╕з. Ун╕з - ╝ апраметныя прорвы, дзе зв╕вал╕ся, шыпячы, залатавок╕я гадзюк╕ ╕ варушылася бледнае карэнне, цягнучыся да чорных крын╕ц, што н╕кол╕ не ведал╕ сонечнага святла. Ён убачы╝ падземных ╕стот, як╕я прагрызал╕ сабе лёх╕ ╝ тлустым чарназёме сярод крохк╕х збялелых костак ╕ раструшчаных чарапо╝. Ун╕з, ун╕з...рэйк╕.
Рэйкавая дарога пралягала цераз выпалены сонцам стэп. Вакол, накольк╕ вока сягае - бяскрайняя ра╝н╕на, пляскатая, як па╝м╕сак. ╤ н╕ дрэ╝ца тут, н╕ рачулк╕, тольк╕ каменныя крушн╕ ды пажо╝клая трава да самага далягляду, дзе бляклае бясколернае неба быццам зл╕ваецца з зямлёй. ╤х везл╕, як жывёлу, у перапо╝ненай цяплушцы. Ваду там давал╕ двойчы ╝ сутк╕, па кона╝цы ╝ рук╕. Вада была саланаватая, са шматкам╕ ╕ржы. Ежу давал╕ таксама двойчы. Ран╕цой сух╕ шэры хлеб, як╕ крышы╝ся ╝ руках, увечары нейкую калатушку, падобную да жа╝таватай блявоц╕ны. Мужчын везл╕ ╝ ╕ншым вагоне. Тут был╕ тольк╕ жанчыны з дзецьм╕. Вочы ╝ жанчын был╕ нежывыя ╕ чорныя, як асмалк╕. Дзец╕ пражыл╕ яшчэ вельм╕ нядо╝га, ╕ Вандро╝н╕к не паспе╝ авалодаць ╕х душам╕. Вочы ╝ дзяцей был╕ чыстыя ╕ мел╕ колер. Яны пам╕рал╕. Пам╕рал╕ яшчэ ╝ дарозе. Дарога ╝ базальтавую пустыню - таксама выпрабаванне. Не ╝се вытрымл╕ваюць. Спачатку памерла дз╕ця, потым жанчына. Цягн╕к спын╕╝ся, целы падчап╕л╕ на крук ╕ павалакл╕ да дзвярэй. Вось ╕ ╝сё. У стэпе ╝здо╝ж рэйкавай дарог╕ цягнуцца мог╕лк╕ з безыменным╕ маг╕лам╕. У цяплушках, як╕я па╝зуць на по╝дзень, да самерытавых шахт, увесь час нехта пам╕рае...