-->

У сьвятле гiстарычных фактаw

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу У сьвятле гiстарычных фактаw, Урбан Паўла-- . Жанр: Разное. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
У сьвятле гiстарычных фактаw
Название: У сьвятле гiстарычных фактаw
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 242
Читать онлайн

У сьвятле гiстарычных фактаw читать книгу онлайн

У сьвятле гiстарычных фактаw - читать бесплатно онлайн , автор Урбан Паўла

Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе зьмест брашуры Абэцэдарекага. Яна — звычайны набытак гэтак зваінага «савецкага гуманізму», што пачатак свой бярэ ў... сівой даўнасьці. Калісьці падобная тэрміналёгія прыаэдабляла ведамыя «опусы» й «пасланьні» Івана Грознага, ласьля асабліва маланкай біла, напрыклад, польскую іпалітычную эміградыю XIX стагодзьдзя дый уцекачоў з самое "матушки России» — прыкладам, Герцана, Агарова, Бакуніна, Пляханава. Найбольш яна расквітнела ў вельмі цьвяцістай мове «великого» Леніна, «бацькі народаў» Сталіна ды ўсьцяж красуе ў дачьшеньні да сучасных «антисоветско-антиленинских» плыняў: «маоізму», «тытаізму», чэхаславацкіх «зраднікаў» і г. д. Таму падобнай тэрміналёгіяй ня трэба праймацца.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 46 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Праўда, «патоп» 1654-1667 гадоў і такія ж трагічныя вынікі Паўночнае вайны на пачатку ХVІІІ стагодзьдзя адмоўна паўплывалі на разьвіцьцё гарадоў у Вялікім Княстве Літоўскім. Найперш, шляхта й магнаты, якія тым ці іншым парадкам былі зьвязаныя з гарадамі, вызваліліся з-пад юрысдыкцыі гэтых гарадоў ды атрымалі права на бязмытны гандаль, што, зразумела, падрывала эканоміку гарадоў. Разам з тым надыйшлі абмежаваньні гарадзкога самакіраваньня, што было зьвязана таксама з заняпадам гарадзкога жыхарства й эканомікі ў выніку згаданых войнаў.

Прывілеі ды правы шляхты й магнатаў у Вялікім Княстве добра ведамыя. Будучы занадта ліберальнымі, яны пасьля вырадзіліся ў звычайную анархію, спрычыненую гэтак званым «лібэрум вэто», што і прывяло да палітычнага заняпаду Рэчы Паспалітай. У Маскоўскай дзяржаве гэтая шляхта («помещики» й «дворяне»), а таксама князі й баяры былі «халопамі» вялікага князя й цара. Асабліва пачынаючы ад княжаньня Івана ІІІ, вольнасьці шляхты й арыстакратаў зводзіліся да прынцыпу: «царь приказал, бояре приговорили». Адсюль і добра ведамае ў гістарычнай літаратуры выказваньне Івана Жахлівага, засьведчанае ў ягоным пасланьні да князя Курбскага, які быў уцёк у Беларусь. У гэтым пасланьні цар любіў паўтараць: «А жаловати есмя своих холопей вольны, а и казнити вольны же»[108]. Пра гэта ён пісаў і ў «пасланьнях» да Жыгімонта Аўгуста, падкрэсьліваючы сваю «от Бога даную власть» ды падсьмейваючыся з Жыгімонта Аўгуста, што той, з прычыны шырокае вольнасьці шляхты ў Вялікім Княстве і Польшчы, сам стаўся яе «холопом». За часамі апрычніны Іван Жахлівы занадта быў «вольны казнити своих холопей», і галовы ў баяраў, князёў і звычайнае шляхты зьляталі, як качаны капусты. У такім «халопскім» стане шляхта й баярства ў Маскоўшчыне жылі і перад Іванам Жахлівым і пасьля ягонае сьмерці, прыдбаўшы правы значна пазьней, а перад гэтым у кажным часе яны маглі заплаціць сваімі галовамі, што вельмі часта й здаралася.

Абэцэдарскі, каб падкрэсьліць «бязвыхадны» стан сялянства ў Княстве, паклікаецца таксама на Жыгімонта Гэрбэрштайна, які на пачатку ХVІ стагодзьдзя два разы пабываў у Маскве ды гасьцяваў таксама і ў нашай краіне. Аднак прафэсар мінае тыя мясьціны з успамінаў Гэрбэрштайна, дзе той гаворыць пра агульнае нявольніцтва ў Маскоўшчыне. А Гэрбэрштайн пісаў, што тут вызваленыя на волю нявольнікі адразу «прадавалі сябе» ў новую няволю, бо для іх не было іншага выйсьця. Ён таксама маляўніча апісваў, як жыхарства Маскоўшчыны захаплялася «боствам» свайго вялікага князя-цара, як пры аўдыенцыі зь ім сама знатныя маскоўскія баяры й князі змушаныя былі горбіцца перад ім да стану поўзаньня на ўсіх чатырох і адказваць толькі завучанымі трафарэтамі.

Дарэчы, у савецкай гістарыяграфіі нават жудасьць апрычніны Івана Жахлівага апісваецца, як «прагрэсыўны» фактар. А гэта таму, што быццам бы яна «способствовала централизации» Маскоўскага гаспадарства ды ўмацаваньню ягонае вонкава-палітычнае магутнасьці. У гэтай гістарыяграфіі падобна ацэньваецца тэрор Леніна ды асабліва добра ведамы тэрор Сталіна. Выходзіць, што чалавек, ягонае права на жыцьцё й волю - гэта нішто; галоўнае - палітычная магутнасьць дзяржавы, выйгрыш ад вонкавае экспансіі. Адным словам, дзяржаўная магутнасьць, голая палітычная сіла - гэта той пачварны Малох, якому павінна ахвяравацца ўсё іншае. Парадаксальна, што тая ж савецкая гістарычная й партыйная літаратура ня любіць так званых «гістарычных аналёгіяў», г.зн. ня любіць выводзіць сучасную савецкую рэчаіснасьць ад рэчаіснасьці мінулага Маскоўшчыны-Расеі.

БЕЗ РАСЕІ БЕЛАРУСЬ БЫЛА Б СІРАТОЙ

«Прагрэсыўнае» маскоўскае праваслаўе і іншыя веравызнаньні

Наступныя разьдзелы брашуры Абэцэдарскага - «Беларуская народная рэлігія», «Беларусы і Расія» й «Некаторыя пытанні гісторыі беларускай культуры» - мы разгледзем разам. Іхны зьмест можна ахарактарызаваць словамі з артыкулу Міколы Аляксютовіча «А дзе ж ісьціна аб'ектыўная?»:

«Справа ў тым, - пісаў Аляксютовіч, - што і ў наш час ёсьць яшчэ катэгорыя людзей, няздольных зразумець, што ня ўсё тое, што зьвязана зь дзейнасьцю рускіх цароў і праваслаўнай царквы, было прагрэсыўнае. Таму ўсё тое, што пранікала да нас з краін Заходняй Эўропы (і нават славянскай Польшчы) успрымаецца імі як ад нячысьціка. Адсюль - праклён на адрас усіх каталікоў і дыфірамбы на адрас праваслаўных дзеячоў, асуджэньні манархаў і феадалаў іншаземных і паклоны рускаму цару й памешчыкам, рэверансы ў бок рускай феадальнай дзяржавы і падозранае стаўленьне да Вялікага Княства Літоўскага, якое па сваім этнаграфічным складзе, па сваёй тэрыторыі й культуры было пераважна беларускае.»[109]

Да катэгорыі такіх людзей належыць і прафэсар Абэцэдарскі. «Найбольшым ліхам» для Беларусі ён імкнецца паказаць усё тое, што да яе йшло з Захаду, асабліва стараецца збэсьціць, прыкладам, вуніяцтва ды нават рэфармацыйныя рухі. Тым часам ён сапраўды сьпявае гэтыя дыфірамбы праваслаўю й расейскім царом, наагул усялякаму «прагрэсу», які быццам бы мог ісьці толькі з Маскоўшчыны. Гэтак у яго і атрымоўваецца, што быццам беларускі народ толькі й жыў адным жаданьнем - як хутчэй спалучыць свой лёс з Расеяй.

Выходзячы з атэістычнае ідэялёгіі, якая пануе ў СССР, неяк дзіўным паказваецца прыняцьце боку тае ці іншае рэлігіі. «Опиумом для народа», здавалася б, павінна быць кажнае веравызнаньне. Тым жа часам савецкая гістарыяграфія, сьлядамі якое крочыць і Абэцэдарскі, для праваслаўя чамусьці робіць вынятак, бо яно ж, бач, узгадоўвала «патриотизм» і спрыяла «воссоединению белорусов и украинцев в едином Русском государстве». Што да каталіцызму й вуніяцтва, дык яны дзеілі ў вадваротным кірунку, а таму, паводле Абэцэдарскага, прыкладам, вунія «была сродкам ідэалагічнага заняволення народных мас Беларусі. Яна ставіла за мэту скаваць іх волю да барацьбы за сваё вызваленне, ператварыць іх у паслухмяных рабоў Ватыкана і магнатаў Рэчы Паспалітай» (б.63). Адсюль сама па сабе вынікае, што праваслаўе аніяк ня можна ставіць побач з каталіцтвам, а тым больш уважаць вуніяцтва за «беларускую народную рэлігію». Дарэчы, паводле аўтара, вуніяцтва было не веравызнаньнем, а нейкім гібрыдам. Быццам маскоўскае праваслаўе не было «гібрыдам», паўсталым на аснове ідэалёгіі «царскага боства» й вялікадзяржаўніцтва.

Мы далёкія ад таго, каб захапляцца і каталіцтвам і вуніяцтвам. У Вялікім Княстве Літоўскім было шмат бяды як ад таго, так і ад гэтага, асабліва ў ХVІІ-ХVІІІ стагодзьдзях, калі сілай зачыняліся праваслаўныя цэрквы й манастыры, а самыя вернікі абмяжоўваліся ў правох ды ў шмах якіх выпадках нават караліся. Аднак, як ужо казалася вышэй, за тымі часамі Вялікае Княства не было выняткам. У гісторыі Маскоўскае дзяржавы таксама брутальна перасьледваліся прыхільнікі іншых веравызнаньняў, асабліва гэтак званыя «еретики» - прыкладам, «жидовствующие» ў канцы ХV - пачатку ХVІ стагодзьдзя, або «старообрядцы» ў другой палове ХVІІ стагодзьдзя. Колькі, прыкладам, ведамы гуманісты Максім Грэк за прыпісаную яму «ерась» адседзеў у «заточении»? Цэлае жыцьцё, згодзіцца Абэцэдарскі! Дый Абэцэдарскі шмат піша пра «еретиков» старца Арцёма ды Ф.Касога, якія ў сярэдзіне ХVІ стагодзьдзя ўцяклі ў Вялікае Княства Літоўскае. Аднак ён прыгадвае іх ня дзеля таго, каб паказаць, што і ў Маскоўшчыне вялося рэлігійнае змаганьне, а толькі дзеля таго, каб яшчэ раз падкрэсьліць, што быццам бы ад гэтых уцекачоў у Княстве пачынаецца рэфармацыйны рух. Пэўна ж, вялікая нацяжка цьвердзіць, быццам радыкальныя «ерасі» ў Вялікім Княстве Літоўскім узьніклі не пад заходнеэўрапейскім уплывам, а пад уплывам «рускіх вальнадумцаў». Аднак факт застаецца той, што дзейнасьць згаданых тут старца Арцёма й Касога ў краіне нікім не абмяжоўвалася, што павінна пярэчыць канцэпцыі Абэцэдарскага пра небывалае рэлігійнае засільле тут, нават у ХVІ стагодзьдзі.

Каб згусьціць фарбы рэлігійнага прыгнёту ў Вялікім Княстве Літоўскім, прафэсар, спасылаючыся на расейскіх гісторыкаў-славянафілаў ХІХ стагодзьдзя, цьвердзіць, што «ў Вялікім княстве літоўскім з 1437 г., на 43 гады раней, чым у Іспаніі, была ўтворана інквізіцыя з правам шукаць і караць ерэтыкаў і рускіх адшчапенцаў, прыводзіць іх у паслухмянства рымскаму двару, не дазваляць ім будаваць і аднаўляць цэрквы» (б.59). Дзівіць толькі, як пасьля ўвядзеньня такое інквізыцыі магла захавацца тады ў Княстве праваслаўная царква й як маглі займаць дзяржаўныя пасады «феадалы» праваслаўнага веравызнаньня! Вышэй мы таксама згадалі, што з Рыму сюды накіроўваліся «пасланьні», якія прадпісвалі ўнікаць сужэнства між каталікамі і праваслаўнымі ды да т.п. Такое прадпісаньне, зразумела, магло зьявіцца і ў 1437 годзе, але ж ня гэтая «інквізіцыя». Тым больш, што тады насьпявала Флярэнтыйская царкоўная вунія, у рыхтаваньні да якой, між іншага, браў удзел мітрапаліт Вялікага Княства Літоўскага Гарасім (спалены ў 1435 годзе вялікім князем Сьвідрыгайлам за тое, што ён перайшоў на бок вялікага князя Жыгімонта). Няведама, чым у гэтым выпадку кіраваўся Абэцэдарскі, паўтараючы нацяжкі расейскіх гісторыкаў-русафілаў, аднак трэба сьцьвердзіць, што гісторыя ня ведае ніякіх ахвяраў гэнае «інквізіцыі» ў Вяікім Княстве. Праўда, у летапісах вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч малюецца як «тыран», аднак гэтае ягонае «тыранства» было скіраванае вылучна супраць шляхты й магнатаў праваслаўнага й каталіцкага веравызнаньня, за што ў 1440 годзе ён і заплаціў сваім жыцьцём. Такі «тыранскі» ўхіл Жыгімонта нічога супольнага ня мае зь «інквізіцыяй».

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 46 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название