-->

У сьвятле гiстарычных фактаw

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу У сьвятле гiстарычных фактаw, Урбан Паўла-- . Жанр: Разное. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
У сьвятле гiстарычных фактаw
Название: У сьвятле гiстарычных фактаw
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 240
Читать онлайн

У сьвятле гiстарычных фактаw читать книгу онлайн

У сьвятле гiстарычных фактаw - читать бесплатно онлайн , автор Урбан Паўла

Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе зьмест брашуры Абэцэдарекага. Яна — звычайны набытак гэтак зваінага «савецкага гуманізму», што пачатак свой бярэ ў... сівой даўнасьці. Калісьці падобная тэрміналёгія прыаэдабляла ведамыя «опусы» й «пасланьні» Івана Грознага, ласьля асабліва маланкай біла, напрыклад, польскую іпалітычную эміградыю XIX стагодзьдзя дый уцекачоў з самое "матушки России» — прыкладам, Герцана, Агарова, Бакуніна, Пляханава. Найбольш яна расквітнела ў вельмі цьвяцістай мове «великого» Леніна, «бацькі народаў» Сталіна ды ўсьцяж красуе ў дачьшеньні да сучасных «антисоветско-антиленинских» плыняў: «маоізму», «тытаізму», чэхаславацкіх «зраднікаў» і г. д. Таму падобнай тэрміналёгіяй ня трэба праймацца.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 46 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Колькі ж зь пералічаных тут паноў-радных было гэтак званых «літоўскіх феадалаў»? Два Радзівілы ды князь Р.Ф.Сангушка? Але ж і князі Сангушкі з даўных часоў былі праваслаўныя й падпадалі пад абмежаваньні Гарадзельскага прывілею. Як мы маглі канстатаваць вышэй, Радзівілы таксама ўважалі сябе за выхадцаў з «народу слаўнае славянскае мовы». Іншыя паны-радныя - Хадкевічы, Сапегі, Цішкевічы, Валовічы, Кішкі, князі Астроскія, Збараскія і г.д. - таксама былі праваслаўныя й «кроўныя» беларусы ў сяньняшнім значаньні. Да ўлады ў Вялікім Княстве Літоўскім яны прыйшлі ня ў 1563 годзе, а куды-куды раней, пра што будзе гаворка пасьля.

Дарэчы, паводле Абэцэдарскага, і Літоўскі Статут выданьня 1529 году быццам бы ўводзіў дыскрымінацыю між «беларускімі праваслаўнымі» й «літоўскімі» феадаламі. Прафэсар у гэтым выпадку нават паклікаецца на паасобныя ягоныя артыкулы, як, прыкладам, на артыкул 1 разьдзелу VІ, ды высноўвае, як ўжо згадвалася, што «аб другарадным палітычным становішчы беларускіх феадалаў сведчыць і той факт, што яны былі падсудны не непасрэдна вялікаму князю, а мясьцовым прадстаўнікам вялікакняжацкай адміністрацыі», а «буйныя літоўскія феадалы былі падсудны толькі вялікаму князю».

Скуль гэта ўзяў Абэцэдарскі - няведама. У згаданай мясьціне Літоўскага Статуту 1529 году пра падобную дыскрымінацыю зусім няма гаворкі. Тут проста кажацца, што звычайныя судовыя справы павінны разглядацца мясьцовымі судовымі органамі з удзелам, калі гэта канечна, старастаў і ваяводаў. З гэтае працэдуры, якая павінна асноўвацца на законах гэтага Статуту, ня можа быць якіх-колечы выняткаў, у тым ліку й для паноў-радных. Калі ж правасудзьдзе і законы відавочна парушаліся, у такім выпадку кожны мог зьвярнуцца да вышэйшых судовых інстанцыяў, у тым ліку й беспасярэдне да вялікага князя[66].

Зразумела, і ў гэтым разе Абэцэдарскі ня можа быць вынаходцам, што суд вялікага князя так ці інакш ня мог заладжваць усе судовыя закалоты. Зразумела таксама, што да вялікакнязеўскага суду ці да суду Паноў-Рады ня ўсе маглі даступіцца. Доступ тут мелі найперш магнаты, але ня толькі «літоўскія феадалы», пра якіх няма нават і гаворкі тут.

Шкада, што прафэсар не заўважыў артыкул 9 разьдзелу І Літоўскага Статуту 1529 году. А ён проста кажа:

«Тэж хочем и вставляем, и вечными часы маеть быти ховано, иж вси подданые наши, так вбогие, яко и богатые, которого раду колве або стану были бы, ровно а одностойным тым писаным правом мають сужоны быти.»[67]

Дыскрымінацыйным для «беларускіх праваслаўных феадалаў», што, выглядае, і мае на ўвеце Абэцэдарскі, мог бы быць артыкул 4 разьдзелу ІІІ гэтага Статуту. Але прачытайма ўважліва і гэты артыкул:

«Тэж уставуем: ач-колве право писаное дали есмо земли Великому Князьству Литовскому, а ведже старых врадов воеводства Виленского и воеводства Троцкого, и иных, воевод и кашталянов, и канцлерства, и маршалства земского, и маршалства дворного, и старостове и врадницы наши ничим не вменшаем; мают ся кождый з них у своем повете справоватися: судити, радити и децких своих всылати и врадов своих вживати подле давного обычая; одно судити мають тым писаным правом.»[68]

Калі верыць Абэцэдарскаму, гэты артыкул быццам пацьвярджае тыя абмежаваньні Гарадзельскага прывілею 1413 году, паводле якіх пералічаныя тут пасады, асабліва ў Віленскім і Троцкім ваяводзтвах, маглі займаць толькі «літоўцы каталіцкага веравызнання». Аднак жа ў зацытаваным артыкуле гутарка не пра тое, хто мае займаць гэтыя пасады, а якраз пра тое, якія правы й прывілеі тых, хто іх займае. Дарэчы, практыка шмат раней скасавала абмежаваньні Гарадзельскага прывілею. За часамі выданьня Літоўскага Статуту 1529 году яны былі ўжо анахранізмам.

На месьцы тут зазначыць, што ў агульнадзяржаўных прывілеях вялікіх князёў Аляксандра 1492 году й Жыгімонта ІІ Старога 1506 году чорным на белым канстатавалася, што ўрадавыя й мясьцовыя пасады будуць раздавацца не за «прыгожыя вочы» (паводле Абэцэдарскага - за гэтак званыя «летувіска-каталіцкія вочы»), а выходзячы з заслугаў і здольнасьцяў людзей. У прывілеі Жыгімонта нават падкрэсьлівалася - «літоўскім і рускім нобілям»[69].

Прафэсар Абэцэдарскі канкрэтна пра гэта ня кажа, аднак Літоўскі Статут 1529 году запраўды «абмяжоўваўся» апрычоным актам Жыгімонта таго ж 1529 году. У гэтым акце зноў сьцьвярджалася, што пасады ваяводаў, кашталянаў і г.д. павінны займаць «толькі каталікі» Вялікага Княства, але не чужынцы. Гэты быццам зварот да прынцыпаў Гарадзельскага прывілею быў спрычынены ўзвышэньнем заслужанага ў змаганьні з Маскоўшчынай князя К.І.Астроскага на першае месьца сярод Паноў-Рады Вялікага Княства Літоўскага. Паводле традыцыі, першынство гэтае належала віленскаму ваяводу, які адначасна займаў пасаду канцлера Вялікага Княства. Узьніклыя ў сувязі з гэтым закалоты былі кампрамісна залагоджаныя ў 1522 годзе. Тады вялікі князь Жыгімонт даў згоду, што пасьля сьмерці князя Астроскага ўсё стане на сваё месьца.

Аднак, як вынікае, гэты дыскрымінацыйны прывілей 1529 году быў выкліканы пастановамі каталіцкага сыноду, які адбыўся ў Вільні ў 1528 годзе. Пад ціскам Рыму гэты сынод забавязаўся пачаць бескампраміснае змаганьне супраць «гэрэтычных ідэяў і плыняў»[70], да якіх, зразумела, залічалася й займаньне праваслаўнымі вышэйшых дзяржаўных пасадаў. Ён аднак так і застаўся толькі адчэпным кампрамісам, бо не пакінуў ніякага сьледу ў Літоўскім Статуце 1529 году, не знайшоў таксама й свайго дастасаваньня на практыцы.

Рэлігійныя пытаньні ў Вялікім Княстве

Давядзецца тут, як выглядае, пачаць ад Адама і Евы.

У Сярэднявеччы рэлігія адыгрывала першарадную ролю, у тым ліку і палітычную. Да таго ж яна была нібы сямейнай справай валадароў, скуль ведамы пастулят: «чыё княжаньне, таго і рэлігія». Вялікае Княства Літоўскае было дзяржавай двух веравызнаньняў, але ў ім панавалі князі веравызнаньня каталіцкага, якія адначасна былі каралямі Польшчы - гэтага краю запраўды ваяўнічага каталіцызму. Таму й Вялікае Княства падпарадкавалася гэтаму правілу: «чыё княжаньне, таго і рэлігія» ці, наадварот, «чыя рэлігія, таго і княжаньне». І гэтае правіла найбольш яскрава знайшло сваё адлюстраваньне ў Гарадзельскім прывілеі 1413 году, што быў выдадзены польскім каралём Ягайлам і вялікім князем Вітаўтам. Ягайла тады ўважаўся й за «найвышшага князя літоўскага». Прывілей тварыў наступныя абмежаваньні:

«3. Таксама паны, шляхта й баяры земляў нашых літоўскіх, калі толькі будуць каталікі й падданыя Рымскае царквы ды якія атрымалі гербы, хай цешацца, удзельнічаюць і ўжываюць дараваньні, прывілеі й дазволы, намі ім дадзеныя й падараваныя, так, як гэта паны й шляхта Польскага Каралеўства карыстаюцца сваімі й зь іх цешацца.»

«10. Таксама годнасьці, пасады й урады, як у Польскім Каралеўстве, будуць заснаваныя й разьмешчаныя, а гэта ў Вільні ваявода й кашталян віленскі, таксама ў Троках і ў іншых мясьцох, дзе нам паказвалася б карысьней згодна нашае добрае волі для вечных часоў. А такія годнасьці няхай не абсаджваюцца нікім іншым, як толькі вернікамі каталіцкага веравызнаньня й падданымі Сьвятое Рымскае царквы...»[71]

Гарадзельскі прывілей, такім парадкам, выдзяляў каталікоў і абмяжоўваў у правох праваслаўных. Аднак ён абмяжоўваў у правох ня толькі «беларускіх праваслаўных феадалаў», але й «літоўскіх праваслаўных феадалаў», ня робячы ніякага вынятку й для вялікае грамады ўнукаў, праўнукаў ды яшчэ за жыцьцём сыноў Альгерда й Гедзіміна, што былі праваслаўныя. Ці задумваўся прафэсар Абэцэдарскі над гэтым вымоўным фактам, робячы выснову, што ў Вялікім Княстве «непадзельна панавалі буйныя літоўскія феадалы»? Не выпадкова Гедзімінавічы й Альгердавічы, як і ўсе іншыя «буйныя праваслаўныя феадалы», апынуліся на баку Сьвідрыгайлы, які, стаўшыся па сьмерці Вітаўта вялікім князем (1430-1435), фактычна зьліквідаваў гэтыя абмежаваньні Гарадзельскага прывілею і ў сувязі з гэтым сутыкнуўся зь Ягайлам і Польшчай.

За часамі выданьня Гарадзельскага прывілею ў Эўропе фактычна лютаваў ужо меч інквізыцыі, тут палалі вогнішчы, на якіх спальваліся «гэрэтыкі». Да гэтых «гэрэтыкаў» ледзь не залічаліся таксама гэтак званыя «схізматыкі» - праваслаўныя, а значыцца ў вачох ваяўнічага каталіцызму і яны не маглі карыстацца роўнымі правамі. Гэтая сярэднявечная цемра практыкавалася таксама ў Маскоўшчыне, а сяньня яшчэ практыкуецца ў Савецкім Саюзе, зьмяніўшы тут толькі рэлігійную апранаху на партыйную, з дамешкай, ведама, і гэтае рэлігійнае закваскі, пра што й сьведчыць гэтае «единственно верное марксистско-ленинское учение». Выходзячы з палітычных умоваў у СССР, прафэсар Абэцэдарскі павінен быў бы лепш разумець і тую атмасфэру Сярэднявечча, але яму чамусьці не шчасьціць у гэтым. Наагул, пад ціскам Польшчы дый Рыму сваім актам 1387 году Ягайла забавязваўся ня толькі ахрысьціць і перахрысьціць «усіх літоўскае нацыі», але й «памножыць каталіцтва на землях Літвы й Русі»[72]. Гэтыя пляны неўзабаве пакрыжаваў Вітаўт, выдаўшы ў 1392 годзе новы прывілей. У Вітаўтавым прывілеі ўжо казалася, што віленскі каталіцкі біскуп мае права з свае волі ахрышчваць толькі ліцьвіноў-паганцаў. Што ж да ліцьвіноў-праваслаўных (якія ў акце Вітаўта таксама называюцца «рускія» ці «русіны»), дык да апошніх гэты біскуп ня мог ужываць якога-колечы гвалту. Яны маглі захоўваць праваслаўнае веравызнаньне й маглі пераходзіць у каталіцтва, але з свае добрае волі[73]. Як ведама, у змаганьні тых часоў зь Ягайлам, які й Вялікае Княства «улучаў ды задзіночваў з Польшчай», Вітаўт апіраўся перадусім на сілы праваслаўных князёў - Гедзімінавічаў-Альгердавічаў, Друцкіх, Лукомельскіх, Турава-Пінскіх, Гальшанскіх і г.д.

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 46 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название