Нiчые

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Нiчые, Федарэнка Андрэй-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Нiчые
Название: Нiчые
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 654
Читать онлайн

Нiчые читать книгу онлайн

Нiчые - читать бесплатно онлайн , автор Федарэнка Андрэй

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 113 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Пагаліцца! Калі ўжо ён прывыкне, дзе ён, і ў якім часе знаходзіцца! Так гэта проста: утыркнуў электрабрытву ў разетку ды пагаліўся. Ці пайшоў ванну прыняў, з экстрактам хвоі і марскіх соляў!

І справа нават не ў гэтым. Можна, канечне, абы захацеў, папрасіць у нянечкі кіпятню, і мыла знайшлося б, і свечкі агарак… Справа ў тым, што Трухановіч за гэтыя два з паловаю месяцы апусціўся да непрыстойнасці. Прычым свядома. Ён даўно адзінай сваёй рукою махнуў на такія штукі, як абавязковае галенне, ці штодзённая чыстка зубоў, ці рэгулярнае абрэзванне пачарнелых і цвёрдых, як капыты, дужак пазногцяў; займаўся гэтым тады толькі, калі прыпякала, калі доктар Партной даваў заўвагу ці калі самому рабіць не было чаго. Уся гэтая абавязковая «гігіена», «санітарыя» здавалася яму лішняй нават у тым — колішнім будучым часе, дзе ўсе ўмовы былі для гэтага; і там людзі насіліся са сваім здароўем, як з пісанай торбай, лічачы свае целы самай найкаштоўнай рэччу ў свеце.

Цяпер жа, у гэтым часе, ды яшчэ ў яго, Трухановічавым, становішчы гэтая «гігіенічная» [22] мітусня лішняй здавалася і падаўна, асабліва ў параўнанні з галоўным. Не да барады з пазногцямі, калі галава злятае і рукі не гілдуюць... Бо ні з якага не са шпіталю, калі на тое пайшло, ён цяпер не выпісваецца! Няма чаго паддурваць сябе. І параўнанне ў яго выпадку можа быць хіба што адно: з выпіскаю з раддому, дзе ён пару месяцаў назад з’явіўся на свет, паспеў за гэтыя месяцы ператварыцца ў дваццацігадовага дзецюка Трухановіча, паваяваць на вайне, атрымаць кантузію, скалечыць руку, страціць пальцы на назе, перанесці некалькі аперацыяў па выдаленні асколкаў, абрасці барадою… І вось, калі ласка! Выпіска! Таксоўкі толькі не хапае, ды маткі, маладзейшай за сваё, пару месяцаў назад народжанае «немаўля», ды шчаслівага бацькі, які з букетам у руцэ і з адвіслай сківіцай талопіцца на свайго барадатага, неахайнага нашчадка, вышэйшага за сябе ростам!

Ён яшчэ доўга стаяў перад вакном, знарок не расчыняючы форткі, тым больш вакна. Баяўся, каб скразняком ці шумам ад станцыі не пабудзіла суседзяў. Стаяў да таго часу, пакуль на дварэ не пачало крыху віднець.

І калі ён азірнуўся, абрысы невясёлага яго апошняга прытулку выступілі перад ім з нядаўняй цемры. Палата, доўгая і вузкая, як конская морда, з нізкай столлю, з чатырма сценамі, з трыма салдацкімі ложкамі… Трухановіч вярнуўся і прысеў на ложак. Таксама: кожны прэнт быў тут тысячу разоў абгледжаны і абмацаны, вядомая была кожная трэшчынка, вышчарбінка, выпукласць, кожная кропелька засохлай фарбы на біле.

Асцярожна, стараючыся, каб не скрыпнуў пад ім ложак, ён павярнуўся і лёг на бок. Аднак асцярога было дарэмнай. За ім даўно ўжо, аказваецца, назіралі.

— Не спіцца? — сіпла спытаў Антонаў. Ён падцягнуўся за біла і сеў зручней, амаль задніцай на падушку. — Дахаты сёння? Чуеш, ты? — інакш, як ты, у вочы ён Трухановіча не зваў, а за вочы — малахольным, кантужаным, бяспомным альбо псіхам. — Ты? Чуеш?

— Добрай раніцы, — сказаў Трухановіч.

І раптам зноў яму так радасна зрабілася. Ад таго, што чуе і бачыць усё гэта ў апошні раз. Хоць бы і гэтага вось «таварыша па няшчасці», які ўжо дастаў яго за цэлае амаль лета сваёй тупасцю, хамствам, няўменнем цярпець, які проста задзяўбаў то жаласлівым канючаннем, то на ўсю палату стогнамі, то істэрычным рогатам, то труслівым плачам (ён вельмі баяўся смерці), а найбольш лаянкай, складанай, брыдкай, з наваротамі, з нязменнымі згадкамі і Бога, і Духа Святога і ўсіх дванаццаці апосталаў…

— Дурным рай, — уздыхаючы, казаў цяпер Антонаў, — а ты, Васілёк (сябе маючы на ўвазе), ляжы, мучайся, гній… (маць­маць­маць!)

Была нейкая вышняя суровая справядлівасць у тым, што і кара гэтага тупога багахульніка спасцігла адпаведная: гангрэна абедзьвюх ног — антонаў агонь, які ніяк не маглі патушыць. Пачалося з нявінных плямаў на ступаках, а цяпер ног у яго не было вышэй каленяў, хірургі адрэзвалі іх па частках, як бервяно на паленцы, і ўсё марна, агонь забіраўся, поўз усё вышэй і вышэй… «Прысуд адсекчы хвост па самую галаву», — міжволі прыходзіла на розум Трухановічу, калі пасля чарговай аперацыі гэтае няшчаснае непрытомнае цела, якое з кожным разам рабілася ўсё карацейшым, прыносілі на насілках і згружвалі на ложак.

Сёння Антонаў быў у настроі.

— Паслухай, ты, — што скажу!

І акрамя радасці, што не ўбачыць яго больш, Трухановічу стала і шкада гэтага чалавека, які не адной, а двума сваімі ўкарочанымі нагамі ўгрузаў у магілу, і захацелася нават штосьці прыемнае зрабіць яму. Ён дастаў з тумбачкі тры апошнія сухары, цвёрдыя, як камень, паднёс і моўчкі паклаў перад Антонавым на коўдру.

— Што гэта? Ты чаго? — занепакоіўся Антонаў, баючыся якой каверзы; сваякоў у яго не было, ніхто да яго не прызджаў і нічога не прывозіў, таму гасцінцы былі яму ў навіну. — А, разумею! Ты ж і дома пад’ясі! Ну, давай, пакрышу зубы…

— Дзякую, — сказаў за яго Трухановіч, і за сябе: — Калі ласка.

Словамі ветлівасці, рознымі «добрымі раніцамі», ды «калі ласкамі», ды «дзякуямі» Антонаў пагарджаў, лічачы іх непатрэбнымі, яны поўнасцю адсутнічалі ў яго небагатым лексічным запасе. Ён зараз жа ўзяўся грызці сухар, са страшным трэскам на ўсю палату, нібы і праўда разам з перасушаным хлебам ламаліся ў яго зубы.

— Ты… вось… што…

У падзяку за пачастунак, у паўзах паміж храбустам і чаўканнем ён вырашыў падвучыць крыху Трухановіча жыццёвай мудрасці.

— … Кніжачка ў цябе ёсць, так? Грамаце не забыўся, раз усё пішаш нешта, усё крамзоліш? Добра. Ты слухаеш? Запамінай, запамінай… тваю маць!

Трухановіч маўчаў. Тут яго нібыта «кантузія» служыла яму добрую службу. Прынамсі, можна было прыкінуцца дурнем, каб у сапраўды дурныя размовы не ўступаць і на дурныя пытанні не адказваць.

— Сачы за думкаю! У цябе ж мазгі адбітыя, розум кантужаны, ты ж ні храна не помніш, так? Вось, скажам, ты ажэнішся. Яна цябе не пакорміць, а скажа — ты еў, толькі забыў. Тады так: насі кніжачку, алавік і ўсё чыста запісвай. А потым рэвізію наладзь. А кніжачку хавай, добра хавай, — усё вучыў Антонаў і адначасова грыз сухар, храбусцеў, чвякаў, перыядычна выпускаў газы, суправаджаючы гэта рознымі жартамі: «Агонь па батарэях — плі! Рванула!»

— Сочыш за думкаю? Запамінай — згадзіцца. Далей. Пойдзе яна, дапусцім, на б…кі, так? Нагуляе дзіця, а скажа — тваё! Я ж з табою спала! А ты хрэн помніш. Рай, а не жытка ёй за табою будзе!

І замаркоціўся Антонаў, уздыхнуў, зайздросцячы той будучай Трухановічавай жонцы, ды і ўвогуле будучай яго райскай жытусе.

— Чуеш? Ты?

Замест адказу Трухановіч прысеў перад тумбачкай, расчыніў яе, і Антонаў заціх, сочачы за ім, спадзеючыся, відаць, яшчэ на гасцінец. Але з тумбачкі дастаўся і лёг на ложак невялікі пакуначак. Асцярожнымі, беражлівымі рухамі, нібы меў справу з чымсьці крохкім, Трухановіч разгарнуў брудную марлю. У ёй аказалася некалькі груба сшытых па краях стосікаў шэрай паперы — кожны стосік з кішэнны блакнот памерам, а таксама два цэлыя алоўкі і адзін агрызак. Палюбаваўшыся на сваё багацце, Трухановіч прыхапіў агрызак алоўка і адзін з «блакнотаў» і зноў пацёгся да вакна. Пры хадзе ён прыкульгваў. Ля вакна было ўжо зусім светла, можна было свабодна чытаць і пісаць. Шырокі зручны падаконік служыў яму сталом. Трухановіч нагнуўся над сваім рукапісам. Вочы яго ў соты, у тысячны мо ўжо раз упіліся ў такія знаёмыя — да кожнай рысачкі, да кожнага выпадковага следу алоўка — літары.

— Што ты там робіш? — непакоіўся за яго спінаю Антонаў. — Ты, чуеш?

Трухановіч, узброены агрызкам алоўка, чытаў самога сябе, — і як у той казцы, як па якім шчупаковым загадзе пакрысе пераставаў адчуваць палату. Аддаляўся, глушэў, аж покуль нарэшце зусім не прапаў Антонава голас… Зазвінела ў вушах рознагалоссе вялікага вячэрняга горада… Па спіне прабег ветраны восеньскі холад… І нават ноздры Трухановіча, падалося, замест смуроду палаты ўхапілі пах маладога свежага снегу, «які сыплецца і не растае»…

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 113 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название