-->

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ], Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Название: Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 221
Читать онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] читать книгу онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

«Так рабілі ворагі, фашысты. А што рабілі свае ca сваімі?»

На ўвазе меліся трыццатыя гады. Дый пазнейшыя таксама. I гаварыў гэта адзін з маіх даўніх знаёмых, стары талстовец, непахісны на сваім.

Другі максімаліст, настаўнік на пенсіі, чалавек таксама прыстойны, з разборам начытаны, паглядзеўшы кінафільм Э. Клімава i A. Адамовіча «Ідзі i глядзі», пісаў мне:

«Да назвы трэба дадаць яшчэ два словы, каб было так: «Ідзі i глядзі ад ним вокам. Тады будзе правільна».

Раздражняла i гэта — зноў жа паварот да зверстваў не толькі гітлераўскіх. Як быццам яно не падзяляецца, як быццам i аўтары фільма, як i мы раней, аўтары кнігі, што папярэджвала той фільм, маглі сказаць адразу пра ўсё...

Днямі ў «Літаратуры i мастацтве» з'явілася публікацыя З. Пазняка i Я. Шмыгалёва «Курапаты — даpoга смерці», з апісаннем раскопак на лясной ускраіне Мінска, з жывымі сведчаннямі сучаснікаў, навакольных сялян, са здымкамі, на якіх педантычна аднолькавыя дзірачкі ў патыліцах мноства знойдзеных чарапоў... I гэтае жахліва эпахальнае адкрыццё, хоць i перад ім пра сталінскія рэпрэсіі чулася так нямала, яшчэ раз штурханула маю памяць двума ўспамінамі, ужо i даўнімі. З тых летніх дзён на пачатку сямідзесятых гадоў, калі мы, аўтары кнігі «Я з вогненнай вёскі...», слухалі з жудасным холадам у душы расказы пра зверствы фашыстаў...

Слухалі, запісвалі на магнітафонную стужку, а потым вымушаны былі ў некаторых расказах штосьці з пачутага i апускаць.

Дык вось — пра тое штосьці.

З палескай вёскі Хвойня, напрадвесні сорак другога года, маладзіца, цяжарная першым дзіцем, параненая, апаленая ў агні сваёй хаты, кіламетрамі марозна-снежнага бездарожжа несла на сабе цяжка знявечанага гранатай мужа. Потым трохі падвозіла яго на нартызанскіх санях, а тады, перавязанага партызанскім лекарам, цягнула полем ды лесам на саначках. Усё ўцякаючы, хаваючыся ад карнікаў, галодная, засмяглая, у страху за сябе, за мужа, за тое патаемнае жыццё, што несла пад сэрцам немаведама. куды...

Калі яна пра ўсё гэта расказвала нам, гаспадыня хаты, куды мы зайшлі з магнітафонам, палажыла на прыпол суседцы-расказчыцы чысты ручнік — на слёзы.

I найшрш яна, Вольга Мініч, распла калася тады, калі дайшла ў сваёй споведзі да ад ной сустрэчы з групаю партызанаў. Яна ўжо была адна, таму што зусім нечакана сутыкнулася з немцамі i, дарэшты ахопленая жахам, не справілася ўцячы са сваімі санкам i з чыгуначнага насыпу ў лес, — страціла мужа, а сама, параненая яшчэ раз, наўздагон, яшчэ раз сустрэла сваіх, яшчэ раз ратунак. I тут...

Тут яна зарыдала ў чысценькі, па канцах вышываны ручнік, а потым, выцершы твар, такая нестарая, быстрая ў свае пяцьдзесят гадоў, выбухнула бездапаможным праклёнам. Назвала прозвішча таго камандзіра партызанскай групы — Чырлін. Яно не толькі помніцца ёй, тое прозвішча, — яна яго бачыла пад партрэтам у раённым музеі народнай славы. А ён жа, той камандзір, хацеў яе тады дабіць. Не стрэлам, каб не пачулі ворагі, а закалоць кінжалам — як шпіёнку!.. Hi раны яе, ні пакуты, ні плач — нішто не значна было для ягонага падазрэння. Ледзь яго іншыя партызаны адгаварылі...

У нашай кнізе ад гэтага месца ў яе расказе засталіся два сказы:

«Усё, як было, расказала. A камандзір мне не верыць...»

Шматкроп'е — нібы з надзеяй, што i па кропках чытач здагадаецца.

У знятым з магнітафоннай стужкі тэксце, які мы пакінулі сабе, жанчына гаварыла так:

— Я яго, гэта, чэснае слова, каб разыскала... Нехарашо гэта... Я яго адблагадарыла б!.. Я яго разысківала... Дзе-та дырэктарам вінзавода работае... Ну, я ўжо ішла ў готы лес, ішла, ішла i найшла ўсіх тых, Чырліна атрад той. Усё, як было, расказала. А патом ужо i стрэл быў там, дзе я санкі аставіла, дзе жэншчыны ля агню сядзелі. А патом я ўжо хачу ісці назад, а ён на мяне кінуўся з гэтым, са штыхом, i кажа: «Закалоць нада яе! Яна, кажа, узнала, дзе мы, пойдзе даложыць!..» Я проста душу вымаю, гавару — я хачу вярнуцца труп забраць. А як ён сказаў закалоць, дык гэтыя дзеці: «Ой, ой, ой!..» — баяцца, бо дзеці. Дык ён даў каманду хлопцам двум: «Пасадзіце яе i адвязіце ў Заціш'е». Дык я думаю: «Ну, тут дзеці баяцца, каб не ўбілі, дык яны мяне пасадзяць, адвязуць у лес i заб'юць...» Ды ўжо села i думаю: «А Госпадзі, хутчэй бы гэта ўжо!» Ды не ўгадала. Прывезлі яны мяне ў Заціш'е, скінулі на сяле. Я зайшла ў некалькі хат...

Такое праз рэдактуру, цэнзуру ў той час, у палавіне сямідзесятых, прайсці не магло.

Нраз год пасля сустрэчы ў Хвойні, ужо на Віцебшчыне, былі другія падобныя слёзы. Толькі цішэйшыя, з запалоханай асцярогай, з вачэй жанчыны нямогла старэнькай, былой вясковай настаўніцы. Зрэшты, i асцярожнасці ў яе не было, ці гэта мы выклікалі давер, ці ёй ужо ўсё роўна, асцерагацца ці не, i яна расказала.

Не памятаю ўжо нават раёна, не толькі вёскі, дзе гэта ў той адвячорак было, не памятаю i прозвішча старое, — у памяці толькі той ціхі плач, той расказ, як іхнюю вёску, іхніх людзей расстрэльвалі ды палілі — свае...

Нейкі атрад загадаў ім напярэдадні выбрацца ў лес, бо ноччу або на досвітку прыйдуць карнікі i ўсіх паб'юць. Людзі не паслухаліся: «Ну, куды ж гэта зімой выбірацца, куды ісці з малымі ды старымі, хворымі з родных хат? Што ўжо Бог дасць...» Немцы тады не прыйшлі. Назаўтра прыйшлі свае, тыя самыя. Восемдзесят чалавек было забіта, веска спалена...

Жанчыне гэтай, таксама цудам, як некаторым у іншых вогненных вёсках ад ворага, тут ад сваіх удалося ўратавацца. Прыжылася потым у другой вёсцы, дзе мы яе i запісвалі. Яна i прозвішча камандзіра над тымі, што ix каралі, назвала, i мы яго, тое прозвішча, потым прачыталі пад партрэтам у абласным музеі.

A запіс расказу сцерлі з магнітафоннай стужкі ў той самы вечар, калі пачулі яго, пагаварыўшы ў гасцініцы.

Цяпер так часта чуецца, чытаецца пра страх, якім грунтоўна i надоўга, а то i назаўсёды заражаны сучаснікі Сталіна, усе, хто жыў у той час, хто i потым застаўся ў тым страху, нібы i невылечным. Тыран сканаў, быў двойчы развенчаны, як здавалася, назаўсёды, а праз адзінаццаць гадоў пасля начнога санітарнага вынасу з Маўзалея старанна, на вякі закансерваванага трупа ў маршальскім аблачэнні, пасля разбурэння процьмы ягоных, танных i даражэйшых помнікаў дома i ў «пабратаных» краінах, — страх застаўся, нібы паднавіўшыся...

I ў нас, трох партызанаў i, здаецца, не з надта палахлівых літаратараў, — таксама. I ці страх гэта, толькі звычайны, жывёльны страх за самога сябе, ці гэта i «мудра-тактычная» асцярожнасць, заклапочанасць поспехам, лесам справы, якую ты робіш i хочаш зрабіць? Кнігу сваю мы хацелі зрабіць, мы ўжо былі апантаныя ёю, ужо сабралі палавіну патрэбнага матэрыялу, працавалі ў чацвёртай з шасці абласцей рэспублікі i не былі абыякавыя да лёсу будучай кнігі, якую лічылі патрэбнай.

Куды было з тым незвычайным запісам падзецца? Не толькі не надрукуеш яго, але i здымаць са стужкі, перапісваць з пазычанага ў радыёкамітэце рэпарцёрскага магнітафона на вялікія бабіны, для захавання, дыктаваць машыністцы для публікацыі — усё на людзях, усё небяспечна...

У прадмове да адной ca сваіх кніг, выдадзенай у рускім перакладзе для дзяцей, умудроны лагернымі пакутамі Астап Вішня з затоенай усмешкай расказвае, як ён у маленстве, на самым пачатку стагоддзя, служыў у нейкай барыні казачком. Калі яго так крыўдзілі, ён зашываўся ў яганебу дзь куток, плакаў i помсліва шаптаў:

— Вось пачакайце, прыйдзе Вялікая Кастрычніцкая Сацыялістычная Рэвалюцыя — я вам тады пакажу!..

Гэта мне ўспомнілася, легка ўявіўшы голас сучасніка, вядома ж, звонка ды горача маладога:

— Вам захаваць той запіс трэба было, а не апраўдвацца цяпер!..

Што ж, можна па модзе i пакаяцца. У тым, што пра сённяшні час дэмакратыі ды галоснасці мы тады не падумалі, жывучы ў часе іншым.

Мы i тады былі пад пільным вокам, працавалі над кнігай ледзь не падпольна. Самі куплялі плёнку ў радыёкамітэце, з дазволу святлейшых адказных таварышаў, прычым менш светлыя, з ix гаспадарчых намеснікаў, старанна падсоўвалі нам плёнку горшую, не новую. Самі мы выпрацоўвалі маршруты, папярэдне дамаўляліся з мясцовымі ўладамі, зноў жа залежачы ад чалавечага ўзроўню паасобных кіраўнікоў, адны з якіх дапамагалі, другія недаўмявалі i не спяшаліся зразумець, навошта гэта патрэбна, a іншыя проста ігнаравалі такую пісьменніцкую цяганіну. У радыёкамітэце перапісаная для захавання плёнка значылася не за намі, не за мяркуемай кнігай, а за адным з супрацоўнікаў літаратурнай рэдакцыі. Наперадзе чакалі нас цяжкасці з друкаваннем. Службовыя асобы, якім было звычна дый дзеля кар'ернай надзейнасці выгадна перашкаджаць нам, рабілі гэта i тайна i яўна, не чакаючы дабра ад літаратараў не надта пэўных i наогул, i з усёй гэтай іхняй «жертвенностью» i «абстрактным гуманизмом». Чыноўнікам ахвотна памагалі некаторыя нашы «таварышы па пяру», стандартный патрыёты.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название