Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] читать книгу онлайн
Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Забягаючы наперад ад таго размагнічвання плёнкі, можна сказаць, што такі недавер, непадтрымка, патайныя i адкрытыя перашкоды ажывіліся на розных узроўнях i ў Мінску i ў Маскве, калі мы пачалі публікаваць сваю працу спачатку ў часопісах, а потым кнігамі, у арыгінале i ў перакладзе на рускую мову.
Праўда, былі i такія, хто памагаў нам, асабліва ў канцы работы, што успамінаецца з удзячнасцю.
А тады, калі мы ў гасцініды сціралі запіс расказу старое настаўніцы, у нас быў ужо пэўны вопыт цяжкасцей i небяспек, было i прадчуванне яшчэ большых, была асцярожнасць i — перш за ўсё — страх за кнігу...
Цяпер такое, можа, i пайшло б у друк, з судовай справай у перспектыве (партрэты герояў могуць i абурацца!..), аднак яго як дакумента няма — таго запісу пра яшчэ адну з «вогненных вёсак».
«Адным вокам...»
Такое бачанне ў нашай кнізе, пры ўсёй добрасумленнасці яе збірання i падрыхтоўкі, ёсць. Мне яно бачыцца i ў тым яшчэ, што мы, сааўтары, «каб больш надзейна, пэўна прайшло», сям-там прыціралі ў людскіх расказах тое, што гаварылася i пра характар партызанскай барацьбы, i пра хітрасці ворага.
— Немец ходзіць па вуліцы, сігарэтку пакурвае, a забіваюць свае, паліцаі, народнікі...
Такое чулася даволі часта i ўсюды, дзе мы пабывалі. Заграбанне жару чужымі рукамі, спрадвечнае «падзяляй i валодай», сляпое ўзаемнае знішчэнне нашымі людзьмі аднымі адных дзеля чужое мэты — у гэтым i хітрасць фашыстаў, i наша бяда. I такое ў сваёй кнізе нам трэба было самім «рэдагаваць», сугучна з умовамі часу...
А пра характар партызанскай вайны, якая ў многім была вайной грамадзянскай, — з усёй палітычнай, класавай, сваяцкай i проста варварскай складанасцю, — пра гэта наогул маўчалася.
Як i маўчыцца дагэтуль...
* * *
Праз год пасля таго, як гэта было напісана («у стол»), мне пазваніў, прыехаўшы з Масквы, Алесь Адамовіч, — спытаўся, ці памятаю я прозвішча той настаўніцы з Віцебшчыны i таго камандзіра атрада, які расправіўся са сваімі. Думаў Алесь Міхайлавіч не толькі пра маю памятлівасць: у нашых колішніх падарожжах абавязкі былі падзелены так: ён, Адамовіч, з магнітафонам, Уладзімір Калеснік з фотаапаратам, a ў мяне блакнот.
Я сказаў, што не памятаю, бо i сапраўды не памятаў, таксама як i раней, улетку 1988-га, калі пісаў у вёсцы гэты ўспамін.
Ды тут ужо мне пачало, як гаворыцца, i муляць. Не мог не думаць пра тое, пачаў шукаць хоць які-небудзь запіс. За некалькі дзесяцігоддзяў блакнотаў сабралася шмат, i я яшчэ раз удзячна ўсцешыўся, што не знішчаю ix пасля выкарыстання запісаў.
У блакноце за чэрвень 1972 года па-чарнавому, па-дарожнаму, як разабрацца толькі самому, значыцца, што расказвала нам пра той жах настаўніца Вера Пятроўна Слабада, якой было 74 гады, у вёсцы Дубровы каля Асвеі. Пра камандзіраў яна, аказваецца, гаварыла двух: у мяне запісаны Калайджан i Блінаў. «Адзін зазлаваў, i другі зазлаваў», — такая ca слоў жанчыны паметка, якую шырэй ажывіць у памяці не магу.
У кнізе «Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны» (Мінск, «Беларусь», 1983 ) прозвішчы абодвух камандзіраў значацца.
Калайджан Ваграм Пагосавіч са жніўня 1942 года да жніўня 1943-га быў камандзірам атрада імя Фрунзе, заснаванага ў Асвейскім раёне «з удзельнікаў падпольных арганізацыяў — партыйна-камсамольскай у г. п. Асвея i камсамолькай у в. Прошкі».
Складаней з другім камандзірам, якога згадвае настаўніца. Блінавых у названым даведніку тры. Найбліжэй да месца расправы — Блінаў Дзмітрый Кузьміч, які камандаваў атрадам імя Кутузава, арганізаваным з жыхароў Полацкага раёна. Да студзеня 1943-га атрад называўся 6-м атрадам 2-й Беларускай брыгады імя Панамарэнкі. 4 сакавіка 1943 года ён выйшаў у савецкі тыл i быў расфарміраваны.
У маім блакноце, апроч старое настаўніцы, запісаны яшчэ два чалавекі. З тых адзіных, што ацалелі ад расправы. З адным, Цімафеем Змітравічам Анісімавым, 73 гады, мы гаварылі раней, чым з настаўніцай, ад расказу яго ў мяне — толькі сказ: «Хто тут застаўся, таго няма, хто не паехаў у лес, як загадалі тыя партызаны». Другое прозвішча дала нам Вера Пятроўна — Рыгор Васільевіч, Шчасны. I тут ужо сказ, пачуты ад настаўніцы: «У себежскай турме дзеці самі сабе з голаду ручкі пааб'ядалі...» А^Шчаснага ў вёсцы мы не засталі.
Калі для пошукаў, для даследавання, дык вось i ўсё. Больш было ў размагнічанай стужцы...
З тым Чырліным, што «хацеў закалоць» Вольгу Мініч, справа прасцейшая. I па часе, i па месцы дзеяння ўсё супадае. І Чырлін Эдзіт Янкелевіч у лютым — верасні 1942 года камандаваў атрадам «Чырвоны Кастрычнік» на Рудабельшчыне. Прасцей справа выглядае тут i таму яшчэ, што! Чырлін, — як ні страшна было Вользе Мініч, калі яна сустрэлася з ім на сваім пакутніцкім шляху другі раз, i як ні крыўдна, калі ўспамінала тую сустрэчу праз дваццаць дзевяць гадоў, — Чырлін усё-такі не забіў яе, a даў двух праважатых, каб завезлі ў больш бяспечнае месца. Тут ужо двайная скідка: на вельмі крутую сітуацыю, у якой быў атрад, i шырэй — на той час, калі пра шпіёнаў, шпіёнства думалася перш за ўсё... Ba ўсякім выпадку справа з ім, Чырліным, непадсудная юрыдычна.
А што цяпер думаць пра тых двух, Калайджана i Блінава, пра тую ажио неверагодна вар'яцкую акцыю?
Запісанага ў блакноце — вельмі мала. Сведкаў тых хутчэй за ўсё ўжо няма: адной, калі б яшчэ жыла, 92, другому, з кім мы гаварылі, на год менш. Дзе шукаць трэцяга, якога мы не бачылі i не ўведалі, куды стары падзеўся? Дзе тыя камандзіры, ці жывуць яшчэ?..
Словам — i цяжка брацца за гэта, і, шчыра кажучы, чамусьці зусім не хочацца. I не таму, што лянуюся ці баюся...
Аднак я пачаў.
У архіве Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, калі я назваў перш за ўсё прозвішча Калайджана, прыязна-руплівая супрацоўніца сказала, што гэтым чалавекам год ці паўтара таму назад «ізноў цікавіліся». У картатэцы на яго анкеце значыцца: «Адмоўная даведка тав. Захарава». У асабістым архіве камандзіра Асвейскай брыгады імя I Фрунзе Героя Савецкага Саюза Івана Кузьміча Захарава, які памёр ужо даўнавата, сярод іншых матэрыялаў захоўваецца напісаная ім уласнаручна, на двух лістах паперы даведка, адрасаваная кудысьці вышэй музея...
Улетку 1942 года, піша камбрыг Захараў, у ix не хапала вопытных камандзіраў, i з-за лініі фронту, «ад Беларускага штаба партызанскага руху», некалькі ix у пачатку жніўня прыслалі. У тым ліку — старшага лейтэнанта Ваграма Пагосавіча Калайджана. Спачатку ён спраўляўся добра,нават да ўзнагароды быў прадстаўлены, а пасля (тут цытую даслоўна):
«Разведкой при помощи партизан были вскрыты крупные недостатки, из которых самым страшным в наших условиях были необузданное самолюбие и властолюбие... Самолично давал распоряжения о расстрелах».
Так па яго загадзе ў адным з баёў хтосьці не названы ў даведцы «пристрочил» начальніка штаба атрада, нібы «за трусость», потым быў расстраляны начальнік паліцыі, які перайшоў да партызанаў i прасіў адправіць яго на Вялікую зямлю. «Имело место и других фактов», піша таварыш Захараў. I выходзіць на наша асноўнае: «Во время карательной фашистской экспедиции в марте 1943 года, скрывающих(ся) 9 семей с маленькими ребятишками из дер. Дубровы в лесу, под видом полицейских, также по его приказу были расстреляны. (Как потом выяснилось, никакие они не полицейские, местные жители.)»
Паколькі Калайджан быў прысланы Беларускім штабам партызанскага руху — туды яго адаслалі ўвосень 1943 года, разам з матэрыяламі пра яго «недостатки».
«Также мне потом не было известно, — ni mą камбрыг, — какое решение в , Штабе МДБ было принято. (Только слухом пользовался, что он к штрафникам был отправлен.) После войны одно письмо его из гор. Казани в/ч 33881 «М» получено, в котором об этом ничего не писал, а только обижался и спрашивал награждения».
Даведка I. К. Захарава напісана была 3 мая 1971 года.
Такім чынам, наш магнітафонны запіс, зроблены ў вёсцы Дубровы 7 чэрвеня 1972 года, не быў бы першаадкрыццём — злачынствам Калайджана, калі меркаваць па камбрыгавай даведцы, заняліся значна раней. Ці знайшлі яго, ці судзілі, ці жывы ён яшчэ, ці памёр — ні ў Музеі гісторыі BAB, ні ў Інстытуце гісторыі КПБ нічога не вядома. У семдзесят другім годзе мы бачылі ў Віцебскім музеі партрэт гэтага «ўладалюбца», а ў 1976-м ён быў па загадзе з Мінска зняты.