-->

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ], Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Название: Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 221
Читать онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] читать книгу онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Па-дастаеўску трэба дадумваць тую сустрэчу братоў... А я тут думаю пра самога сябе. I мой, намнога старэйшы, родны, але далекаваты не толькі таму, што жыў на паўночным Урале, а што таксама свяшчэннік, пісаў мне, i неаднойчы, які я «премудрый пескарь» — ніяк не збяруся наведаць яго па-братняму. I цяпер я шкадую. Яго ўжо даўно няма, i я даўно ўжо шкадую.

Дружба...

Мая з Паўлам Арсеньевічам пачалася з таго, што ён — i перад вайной, i ў партызанскім лесе, i пасля — сябраваў перш за ўсё з Мішам. Прывяду некалькі сказаў з Паўлавага пісьма пасля Мішавай смерці. Сам ён тады, у сакавіку шэсцьдзесят шостага, ляжаў у мінскай бальніцы з цяжкім пераломам нагі, i я, наведаўшы яго, не змог сказаць яму пра наша гора. Даведаўся ён пазней, ад іншых наведвальнікаў. «Няўжо гэта праўда? — пісаў мне. — ' Чаму ты нічога не сказаў? Мне ён быў блізкі i дарагі. Любіў я яго за светлы розум, за адкрыты сумленны характар. У сваёй працы ён заўсёды быў прамалінейны, не здольны крывіць душою., Шмат гадоў я працаваў з ім у Міры, пасля ў Карэлічах. Ён часта прыходзіў да мяне, i ўспамінаецца, як мы радаваліся тваім першым літаратурным поспехам. Сваёю працай Міхаіл Антонавіч пакінуў значны след на зямлі...» У абодвух названых раёнах брат кіраваў сельскім будаўніцтвам, літаральна да самай раптоўнай смерці. I яшчэ што — у партызанах гэта ён сказаў Паўлу, што дома я пісаў i з яго, Жалезняковіча, камісара атрада i наогул паважанага таварыша, пачалася ўвага камандавання нашай брыгады да мяне як маладога літаратара, там радавога разведчыка.

У лістападзе семдзесят першага года, вярнуўшыся з падмаскоўнага Дома творчасці, я застаў на стале нераспячатанае пісьмо Жалезняковіча, напісанае не ім самім. Яго ўжо не было... Ах, гэты клопат пра нас нашых блізкіх!.. Жонка мая, калі ёй пазванілі пра смерць Паўла Арсеньевіча, вылічыла, што я ўсё роўна не паспею на пахаванне, i не патурбавала мяне гэтай весткай.

Я напісаў жанчыне, якой ён дыктаваў тое апошняе пісьмо.

«...Увесь час, — адказала яна, — ён успамінаў сяброў, таварышаў i многа расказваў пра сваё жыццё, пра кнігі, якія былі яму падараваныя. Паказаў усе Вашы кнігі. Ён вельмі хацеў напісаць Вам пісьмо, але пісаць ужо не мог. I калі я прапанавала яму свае паслугі, ён усцешыўся i ca слязьмі ў вачах пачаў дыктаваць. Пісьмо папрасіў неадкладна занесці на пошту, а потым яшчэ некалькі разоў пытаўся, ці паслала я тое пісьмо...»

Цяпер — з тое дыктоўкі:

«...Атрымаў ад Цябе кнігу i пісьмо i за ўсё вялікі дзякуй. Я з нецярплівасцю чакаў сустрэчы з Табой, з Валодзем Калеснікам i другімі таварышамі, аднак, на жаль, атрымалася інакш. Не вельмі круглую дату 65-годдзя з дня нараджэння 10 кастрычніка прыйшлося сустракаць у бальніцы. З 21 кастрычніка я дома, але цяжка хворы i пісаць Табе не магу, i таму па маёй просьбе гэтае пісьмо піша Алена Антонаўна Заяц, работнік райкома партыі, сяброўка маёй нябожчыцы Сусанны, наогул даўні друг нашай сям'і. Вялікі дзякуй Табе i Максіму за нашу дружбу. Сустрэчы з Вамі незабыўныя. Вы пазнаёмілі мяне з многімі таварышамі па пяру, i кожная кніга ад ix, атрыманая мною, была для мяне вялікай радасцю... Моцна абнімаю Цябе i Максіма. Цалую Вас моцна i жадаю Вам i Вашым сябрам вялікіх творчых поспехаў... , Шчырае прывітанне Ніне i ўсёй Тваёй сям'і».

Імя i прозвішча, i дата, i час — 22.Х.71, 22 гадзіны — усё ўжо не яго рукою.

Максіму Танку гэтае развітальнае слова перадалося тады, калі ён ведаў ужо, таксама ca спазненнем, пра адыход нашага сябра, шчырага прыхільніка роднай літаратуры.

Павел Арсеньевіч настроіў мяне на нарыс пра свайго шматгадовага друга, па панскіх астрогах i пасля, — Рафаіла Сяржанта.

Міша, які сыходзіўся з людзьмі лягчэй за мяне, нядрэнна ведаў i Сяржанта. Так што калі мы з Рафаілам Іванавічам улетку пяцьдзесят восьмага пазнаёміліся ў яго Баранавічах, мы ўжо былі да пэўнай блізкасці падрыхтаваныя, не толькі Паўлам, але i Мішам.

Прыемна помніцца, як Павел Арсеньевіч ці сказаў мне так, ці напісаў, што ён хацеў бы прысутнічаць на нашай першай з Сяржантам сустрэчы. Таксама сведчанне яго нястомнай маладой душэўнасці.

Можа, яно i дарэчы будзе сказаць, што хоць пра Жалезняковіча я пісаў з усёй шчырасцю i ўвагай, хоць нарыс гэты i меў нядрэнны поспех, слова пра Сяржанта, амаль не заўважанае крытыкай, самому мне падабаецца ці не больш. У «Дружбе народов» быў, чамусьці не падпісаны, водгук на «Сэрца камуніста», які мне з усёй друкаванай i вуснай хвальбы найвыразней запомніўся: «У каго матэрыялу на нарыс, той піша раман, а тут, дзе можна было б напісаць раман, аўтар піша нарыс». У гэтым сэнсе напісанае пра Сяржанта, «Партрэт старэйшага таварыша», здаецца мне якраз i лепшым: у ім я, наколькі аўтару відаць гэта самому, больш паспяхова вучыўся спраўляцца з жалезнай рамкай факта, вучыўся строга i лаканічна спалучаць рэальнае з мастацкім. Няхай мне тут даруецца нясціпласць...

Яшчэ адну просьбу Паўла Арсеньевіча я не выканаў i дагэтуль — вось ужо трыццаць гадоў.

Ішлося пра асташынскае паўстанне 1932 года, якое ў гісторыі барацьбы працоўных Заходняй Беларусі за сваё сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне значыцца як адно з найбольш актыўных i масавых, побач з паўстаннем кобрынскіх сялян i нарачанскіх рыбакоў, адпаведна ў трыццаць трэцім i трыццаць пятым гадах.

У нашай энцыклапедыі яно ідзе як «Асташынскае выступленне сялян». Пасля яго разгрому ваенна-палявы суд у Наваградку чатырох удзельнікаў «выступлення» асудзіў на павешанне, пяць чалавек на пажыццёвае зняволенне, астатнія сорак чатыры чалавекі атрымалі ў агульнай колькасці 241 год турмы.

Улетку пяцьдзесят першага года, калі мы з Уладзімірам Калеснікам падарожнічалі на веласіпедах па Наваградчыне, у Асташыне мы былі. I ў гэтай вёсцы, i ў навакольных людзі нам сёе-тое расказвалі пра паўстанне, у памяці іхняй i тады ўжо далекаватае. А чаму «сёе-тое»? Каб з намі не было тады нашага сябра, які родам з тых мясцін, настаўніка Міхася Петрыкевіча, былога падпольшчыка i вязня санацыйных турмаў, дык людзі нам хутчэй за ўсё i столькі б не расказалі. Сталінскі роспуск КПЗБ у трыццаць восьмым годзе спарадзіў, пасля вызвалення Заходняй, недавер i падазронасць да былых падпольшчыкаў, асабліва тых, каго Верасень застаў не за кратамі, a ў родных вёсках. Гэта прынізіла нядаўніх змагароў i насцярожыла ix настолькі, што i ў першыя пасляваенныя гады яны не вельмі ішлі на шчырасць, тым больш з людзьмі незнаёмымі, няхай сабе яны i пісьменнікі: хто яго ведае, што яны там напішуць, што з гэтага яшчэ можа быць?..

A ўжо ў пяцьдзесят восьмым, калі Павел нарэшце ўгаварыў мяне заняцца асташынскай тэмай, з даверам стала лягчэй — КПЗБ была рэабілітавана, колішнія падпольшчыкі зірнулі на свет свабадней. A ўсё ж i тады я папрасіў Петрыкевіча, які настаўнічаў у надсвіцязянскай Валеўцы, паехаць са мною ў патрэбныя Мольнічы i Несутычы. Яны не надта блізка ад Міхасёвага роднага Падкасоўя, але ў Несутычах замужам яго старэйшая сястра, i яго там ведалі, хто як родзіча, а хто i як падполылчыка, i ён таксама ведаў многіх i многае.

А чаму не ў Асташын наша дарога, a ў іншыя вёскі? Бо адтуль былі пакараныя смерцю i трох з няці пажыццёвых, яны — i вёскі, i людзі — бачыліся калі не цэнтрам усёй справы, дык адпраўным пунктам у яе даследаванні.

Жалезняковіч зрабіў для нас усё што мог. Адзін з найзначнейшых наваградскіх падпольшчыкаў, былы грамадавец з вёскі Горная Рута, Іван Кузьміч, зрабіў для мяне даволі грунтоўны спіс мольніцкіх i несутыцкіх удзельнікаў асташанскага паўстання — i тых, што былі павешаны, i пажыццёвых, i іхніх бацькоў, сваякоў i суседзяў, хто яшчэ жыў i можа патрэбнае расказаць. Апроч гэтага спісу я атрымаў ад Паўла, таксама перададзены яму Кузьмічом, прымяты i пажаўцелы скрутак ватману, на якім мясцовы самадзейны мастак калісьці зрабіў з фотаздымка акварэльны партрэт маладога чарнявага дзецюка, Сашы Мальца, аднаго з павешаных; атрымаў я i запісаны рукою Кузьміча на сшыткавым лістку прымітыўны тэкст таксама самадзейнай песні пра тых чатырох, якая ў свой час жыла ў наваколлі i «заклікала да барацьбы».

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название