-->

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ], Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Название: Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 221
Читать онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] читать книгу онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Дзяўчынку пацяшаюць нейкая добрая цёця i п'янаваты дзед, хутчэй за ўсё пенсіянер-рабочы.

Дзед грубавата гыркнуў на добрую цёцкх. прадаўшчыца ўмяшалася, i пачалася сварка. Сталі збірацца людзі.

Малая расплакалася яшчэ горш. I ўсё толькі паўтарае назву вуліцы, нумар дома i кватэры.

Перагнуўшыся цераз прылавак, прадаўшчыца зашаптала мне, незнаёмаму, што маці дзяўчынкі «зноў з некім на блядаход да дому падалася, сцерва. Дзевачка ім мяшае...».

Прыйшоў міліцыянер, i малая, забраўшы сваю шакаладку, пайшла з ім у аддзяленне.

Жонка, калі я дома расказаў ёй пра гэта, параіла напісаць навелу. Але тут жа сама сябе i паправіла: будзе нетыпова...

Да запісу, зробленага тады, просіцца дата: канец шасцідзесятага.

* * *

Ніколі не вядома, дзе што згубіш, дзе што знойдзеш.

У наваполацкай гасцініцы, слухаючы па рэпрадуктары абласную радыёперадачу, раптам пачуў ад вясковага дзеда такое акрэсленне нашай «галоснасці» — неціхота.

«А дяпер неціхота такая, дык гэта добра!..»

У народа ёсць усё.

* * *

У ашчадным банку нестарая бойкая жанчына справядліва абураецца, як марудна ёй афармляюць штосыц ў чэкавай кніжцы.

— Я ноч прастаяла каля станка, i тут яшчэ трэба стаяць? Я вось зараз вазьму!..

I гэтак далей.

Падышла загадчыца, ветліва пачала растлумачваць кліентцы, якая тут у ix сёння загружанасць. A работніца маладая. На сценачку перагародкі загадчыца, i сама маладжавая, усперлася аголенымі да локцяў рукамі i прыстойным бюстам. Кліентка зноў не вытрымала:

— А ты вось не стаяла б ды не лэхтала, а памагла б ёй узяла!..

У нашым «рюскім», а кажуць яшчэ «камароўскім», дыялогу, які не хочацца перадаваць без перакладу, гэтае лэхтанне, пачутае мною ўпершыню, i смешна гучыць, i даўнавата помніцца. Абы зайшоў ды ўбачыў тую загадчыцу.

* * *

Сціплы, сумнавата ўсмешлівы Сярожа Міхальчук, хлопец з бедным маленствам, з цяжкім салдацкім раненнем, старанны, уважлівы выдавецкі рэдактар. A ўзяў ды ўпёрся на адным слове ў маім рукапісе: зладзяйчук. Карандашныя «птушкі» на полі, i раз, i два, i тры...

— А што? — спытаўся я.

— Па слоўніку трэба зладзюжка.

Пры маладосці яшчэ i рашучасць — ані з месца. Я пачаў' гаварыць, як тады гаварылася, што першы пасляваенны руска-беларускі слоўнік выйшаў пад вырашальным удзелам двух уздзенцаў, Крапівы i Глебкі, i ў ix нямала «зямляцкамясцовага ўплыву»... Не памагло. Пад руку трапіў яшчэ адзін аргумент:

— Ну сам жа ты, Сяргей, не Міхалюшка, а Міхальчук!

Усміхаецца.

— Давай пазвонім Глебку!

Згадзіўся.

Заўсёды спакойны, мудра-ленаваты, як лічылася, наш эрудыт... Як ён хораша, сумна бачыцца цяпер на фоне хоць бы толькі мнагатомнага збору фальклору, саліднага трыццацітомніка, пачатага ім!.. Яшчэ i вясёлы, Пятро Фёдаравіч выслухаў мяне, за гэты час у галаве яго няспешна i грунтоўна выспеліўся адказ, які мне выразна помніцца ўжо больш за трыццаць гадоў:

— Слоўнік гэты не тлумачальны, па-руску кажучы — не талковы, i ўсе талковыя хлопцы могуць яго, вядома, дапаўняць, дасканаліць для другога выдання.

— Можа, вы i рэдактару скажаце гэта?

Ён — весялейшым голасам:

—Ну, дай яму трубку, калі ўжо ён так, цераз цябе, не верыць.

Сярожа выслухаў i праверыў.

A ў пяцітомным тлумачальным «зладзейчука» ўсё ж няма. Той самы толькі «зладзюжка». Універсальны.

* * *

Бела-ружовая пяшчотнасць яблынькі, каля якой стаю. Сябар маленства — шпак сядзіць амаль побач, на краечку шыфернага даху павеці; ён час ад часу, у развод паварушваючы крыллямі, пакрэхтвае, трэба думаць, ад задавальнення. За сеткай агароджы, у зарасніку альховай латачыны — салавей, да якога, як заўсёды здаецца, падаць рукою. Далей, у радкаватай яшчэ лістоце дубоў, таксама час ад часу жаўна падае сваё «тр-р-р!», нібы кіёчкам па штыкетніку. Успомніўся Багдановіч:

...а там каля акна

Малінаўка пяе i стукае жаўна.

Не стукае, а трашчыць, хоць яна i дзяцел.

Празаічная прычэпка?

* * *

Апавяданні Гарэцкага, якія не пайшлі, бо не маглі ў той час пайсці ў чатырохтомніку, а таксама «Жартаўлівы Пісарэвіч».

Думалася пра мову Максіма Іванавіча, пра тое, як яна адрозніваецца — мастацкая ў апавяданнях i ў «Пустарэвічы», — ад публіцыстычнай у артикулах i ў крытыцы. У лепшы бок, вядома, бо ён жа перш за ўсё мастак, i калі ўздымаецца да сваёй галоўнай сутнасці, тады i гаворыць сваёю мовай, ускормленай народнасцю.

Так, дарэчы, i ў Ларысы Геніюш — мова яе «Споведзі» даволі прыкра засмечана разнамоўнасцю, а мова вершаў — непараўнана чысцейшая.

* * *

Неяк пасля вайны я прыехаў у родную вёску. Тады яшчэ з адчуваннем, што не ў госці, а дахаты. На шарай гадзіне, адзін у матчынай хаце, не знайшоў запалак, а праз акно ўбачыў, што цераз вуліцу, на суседскай лаўцы кураць.

Аказалася — дзядзька Кандрат, тады часовы фінагент, i нейкі райупаўнаважаны, незнаемы. Пакуль я падышоў да ix, дзядзька шапнуў яму пра мяне, i ён, даўшы мне прыкурыць i запрасіўшы прысесці, пачаў:

— Дык што, ты пісацель?

— Ara, — адказалася неахвотна.

— Эпізадыст? Эпізоды апісваеш?

Не памятаю ўжо, што я на гэта адказаў. А яшчэ i такое акрэсленне жанру, якім ахвотна карыстаюся, сяды-тады ўспамінаецца.

* * *

Хваліць наймалодшых, новае пакаленне літаратараў, трэба ўсё-такі памятаючы, што, пакуль гэтае пакаленне пакажа сябе па-сапраднаму, спакваля астыўшы ад самазахаплення, надыдзе пакаленне новае, з тымі самымі, а то i з большымі прэтэнзіямі на сваю выключнасць.

За многія пасляваенныя гады мы ўжо такое бачылі ў некалькіх варыянтах.

* * *

Немаўлятка крычыць непрыгожа. Хоць i сваё, але ж плач той — грымаса грымасай.

Сапраўдная радасць прыходзіць да бацькоў, калі яно ўсміхаецца. Ужо адухоўлена.

Гэта — пра наймалодшых у літаратуры. Вось i яшчэ адно пакаленне пачынае са скаргаў, з плачу ды крыку, з грымасаў. Цяпер ужо на тое, што бацькі ix абакралі, пазбавілі роднай мовы!.. Толькі бацькі!.. Сам ён, бачыце, не можа яе а ні як след любіць, a ні вывучыць. Хоць i ганяў футбол на поплаве, побач з бібліятэкай, да васемнаццаці гадоў.

Хочацца іхняй усмешкі — як адзнакі росту.

* * *

Ацэньваючы таго ці іншага пісьменніка, мы сёння зусім не ўжываем слова «здольны», а замест «таленавіты» гаворым «надзвычай таленавіты», у чым як мне дык i чуецца штосьці накшталт «аж лішне таленавіты». Пакуль што зрэдку, але ўжо дабіраемся, пра жывых гаворачы, да акрэслення «геніяльны», нават «гігант» ды «тытан», прычым «сусветнага маштабу», не чакаючы, што скажа яго вялікасць Час... I вось, чытаючы проста таленавітую кнігу, хочацца выкарыстаць моднае ў моладзі слова «нармальна», сказаць: нормальна таленавіты пісьменнік.

* * *

«А еще я пою. Теперь же все поют...» Трапна, але i крыху збянтэжана гаворыць такое па тэлевізары сімпатычны юнак, адзін з пасрэдных універсалаў ад усіх відаў мастацтва.

Ад гэтага «все поют», улічваючы i большасць нашых бардаў ды бардзіхаў, бывае проста моташна — ад вякання нейкай рыфмоўкі, глухавата развязнага брынчання, захопленага, як ад козыту, павісквання, хрыпу ажно з утробным бульканнем...

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название