-->

Завеi, снежань

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Завеi, снежань, Мележ Иван-- . Жанр: Советская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Завеi, снежань
Название: Завеi, снежань
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 377
Читать онлайн

Завеi, снежань читать книгу онлайн

Завеi, снежань - читать бесплатно онлайн , автор Мележ Иван

«Завеі, снежань» — трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 54 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Тая на момант перастала завіхацца, азірнулася.

— Да як? Жывем.

Зноў адвярнулася да печы, стала чапялой гаспадарыць у глыбіні печы.

— Сын не крыўдзіць?

— Аге! — адказала насмешліва. — Е калі яму! Рэдко і відаць дома!..

— Нявестку б трэба, пэўна?

— Казала яму. Слухаць не хоча. Усё — дзело адно…

— Пары, можа, няма? — памог Башлыкову Дубадзел.

— Етаго цвету хапае. — Маці Глушака паставіла чапялу ў кут. Гаворка, было відаць, зачапіла за жывое. — Дзве было дабрэнныя. Адну, Хадоську, дак думалі ўжэ…

— Мамо! — перабіў Глушак-сын недавольна.

Але яна даказала сваё:

— Празяваў. Хоня забраў.

— Знайдзем другую, цётко! — весела паабяцаў Дубадзел. — І жэнім! У парадку парційнай дзісціпліны! — Ён зарагатаў.

Старой не спадабаліся і яго жарт, і яго рогат. Не тоячыся, нелагодна зірнула на Дубадзела; Башлыкоў заўважыў, што яна наогул не надта шанавала яго спадарожніка.

Не сказала нічога. Аднак спыніла гаворку, павярнулася да печы, узялася за вілкі. Стала гаспадарыць у печы.

Башлыкоў перачакаў, пакуль маці Міканора ўправілася ў печы, перабіў непатрэбнае маўчанне. Павёў гаворку пра тое, што карцела:

— Аўдоцця Пятроўна, скажыце, калі ласка: чаго гэта ў калгас у вашай вёсцы так туга ідуць?

Яна зірнула на Башлыкова, пільна, як бы з недавер'ем. Башлыкову здалося: позірк яе не верыў, што ён пытае гэта сур'ёзна, не ведае сам. Як бы павагаўшыся, адказала:

— Чаму? Баяцца.

— Чаго?

— Цёмны народ, — растлумачыў бацька Глушака, што звешваў ногі з палацяў.

— Як бы не ўскочыць у пельку, баяцца, — прамовіла яна, не слухаючы мужа, а выказваючы сваё. І ўсё быццам не верыла, што Башлыкоў гэтага сам не ведае.

— Чаго тут баяцца!

Маці Міканора нейкі час маўчала. Святло з печы ўскідвалася і ападала на яе твары, на плячы. Рухавы ад святла, у маршчынах, твар быў засяроджаны.

Міканор глядзеў на яе яўна занепакоена. Баяўся яўна нечага.

— Да і тое, — сказала яна задуменна, — вельмі хутко гоняць. А людзям — агледзецца хочацца. Прымерыцца.

— Хто ето гоніць? — абурыўся Глушак-сын. — Што вы кажаце, мамо!

Дубадзела, здавалася, пацешыў сынаў гнеў. Але ён не выказаў весялосці, строга папракнуў:

— Доўго думаюць, цётко!

— Абдумана ўсё, — заявіў Башлыкоў спакойна, паблажліва. — Па ўсіх пунктах. З усіх бакоў. Сур'ёзна абдумана. Можна не сумнявацца.

— Яно-то, пэўна, так, — кіўнула яна. Не то не вельмі паверыла, не то не хацела спрачацца. Далікатна, як бы тлумачачы, выказала: — Толькі ж не ўсе тое знаюць. Да і тое: у кожнаго ж свая галава е.

— У тым-то і бяда! — з'едліва адгукнуўся сын. — Да добра, калі ў каго шчэ разумная!

Башлыкову не давялося сказаць: тут у сенцах стукнулі дзверы і ў хату ступіў дзядзька ў кароткім кажушку і ў ботах. Чыста паголены, з вусікамі, ён з парога скінуў шапку, прывітаўся з усімі: «Здраствуйце». Упэўнена падышоў да Башлыкова, працягнуў руку, з выразнай пачцівасцю назваў: «Таварыш сакратар». Абышоў усіх, падаючы руку, назваў кожнага імем яго — бацькавым.

Справіўшы належна гэты абавязак, дзядзька зноў, з годнасцю, пакіраваў да Башлыкова, сеў побач. Дастаў капшук з-пад кажушка, стаў круціць папяросу. Па-сяброўску пацікавіўся ў Башлыкова:

— Рашылі, значыцца, пасяціць нашу куранёўскую глуш? Паглядзець, чым жыве-дыша ў глушы народ?..

Здавалася, ранейшая гаворка перарвалася зусім і будзе цяпер уладарыць іншая, тая, якую завязаў дзядзька — Андрэй Руды. Так яно нейкі час і было: папыхваючы папяроскай, далікатна пускаючы праз ноздры дым, Андрэй растарэкваў пра цемнату людскую, пра калектывізацыю — новы шлях для людзей, паказваючы, што і тут, у глушы, таксама не ўсе лыкам шыты.

Гаспадыня, здавалася, слухала яго і не слухала. То корпалася пры печы, то неспакойна думала. Было відаць: вярэдзяць старую нейкія турботы, не даюць спакою. Недавольна паглядвала на Рудога: трэба ж, прынесла не ў час балбатуна пустога.

— Да і ето, — адважылася нарэшце, нагадала пра перарваную размову, — гаворкі тут усякія. Пра раскулачанне…

Башлыкоў адвярнуўся ад Рудога, уважліва зірнуў на яе.

— Баяцца етаго. Не наравіцца ето, — горача выказала яна.

— Каму «не наравіцца»? — адразу напаў Глушак-сын.

— Людзям не наравіцца.

— Сказала!

— А то не? Не баяцца?

— Усе?! Кулакі, можа! Кулакам етаго трэба баяцца!

— Правільно, Дамецевіч! — з ухвалай кіўнуў Руды.

Дамеціха не паддалася сынаваму гневу. Нават як бы заўпарцілася.

— Брату на брата нагаворуваюць, — загаварыла галасней, зацята. — Сваяку на сваяка. Як бы кусаць адзін аднаго трэба!

— Кажаце вы, мамо!

Яна зазлавала, ускінулася:

— Дай сказаць людзям! Не з табой гавораць! Слова ўжэ сказаць не можно!

— Гаварыце, да знайце што!

— Правільно, Дамецевіч! — заявіў важка Руды.

— Ты, Андрэй, прыйшоў, дак сядзі! Не лезь, куды не просяць!.. — Яна перавяла дыханне, заявіла сыну, усім: — Знаю! Праўду кажу!.. — Стрымала сябе, сказала цішэй: — От тут у нас сваяк е! Брат мой дваюрадны!

— Знайшлі брата!

— Брат! Халімон! Мая матка і яго бацька — сястра і брат родныя!

— Ето — пра Карча Халімона! Халімона Глушака! — растлумачыў Башлыкову Руды, задаволена пыхнуўшы папяроскай. Было відаць: страшэнна рады быў спрэчцы. Як цікаваму здарэнню.

Міканор з нянавісцю зірнуў на яго: знайшоў забаву. Трэба ж, прынесла ў такі момант, заўтра брахня пойдзе па ўсяму сялу…

— Аге, Глушак. Глушак Халімон, — пацвердзіла старая, у запале не заўважыўшы тону гаворкі Рудога. — Дак чаго ўжэ на яго! — Павяла шчыра, горача, верачы непахісна ў сваю праўду: — Мало таго што налогамі. Дак і ў калгас не пускаюць! Свет чалавеку завязалі! Так ето трэба?

— Сколькі ні талкую, не разумее нічого!

Міканор, ружова-чырвоны, няспрытнымі рукамі скруціў папяросу, схіліўся да Рудога, прыкурыўшы, патупаў да палацяў, сеў на іх. Згорбіўшыся, густа задыміў. Башлыкоў разумеў яго: Міканор Глушак, як на суддзю, глядзеў на яго, сакратара райкома. Быў разгневаны на маці і адчуваў сябе такім вінаватым, што гатоў быў на любую кару.

Так, было чаго хвалявацца: зганьбіла старая, і перад кім, перад сакратаром райкома. Ды перад Дубадзелам, які яўна не спачувае, а як бы потай цешыцца.

— У адносінах да кулацкіх элементаў, Аўдоцця Пятроўна, — лагодна, стрымана сказаў Башлыкоў, — лінія ў нас цвёрдая. Кулацкія элементы мы лічым класавым ворагам.

— Які ён цяпер элемент! — старая зняважліва махнула рукой. — Толькі званне асталося — што багацей!

Дубадзел хацеў падчапіць жартам: не ведаў, што яна такая кулацкая заступніца, але старая не адазвалася на жарт.

Міканор Глушак, хапаючыся, нервова дыміў, ледзь стрымліваў гнеў.

— Падгаварыў ён вас, ці што! — У голасе яго з гневам чулася крыўда.

Башлыкоў улавіў: словы гэтыя былі як бы не толькі да яе, а і да яго з Дубадзелам. Можа, нават — больш да іх дваіх.

— Не можно — штоб брат на брата! — выказала яна зацята, непахісна.

Сын, угневаны, саскочыў з палацяў. Зірнуў злосна на старую, захадзіў нецярпліва.

Башлыкоў узняўся з лаўкі, сказаў, што пара ісці. Час не чакае.

Старая ўраз схамянулася, згадала пра абавязак гаспадыні:

— Дак калі вернецеся? Кеб знаць…

— От як вызвалімся, — няпэўна сказаў Башлыкоў. — Калі справу зробім…

— Дадзім знак як-небудзь! Калі прагаладаемся!

Старая няёмка папрасіла:

— Мо я што не так. То вы не сярдуйце… Я ад душы. Што думаю…

— Не сярдуем, — Башлыкоў паблажліва ўсміхнуўся. — Але з поглядамі вашымі не згодны…

Ён лагодна патрымаў старую за локаць, рушыў з хаты. На двары азірнуўся: усе выйшлі ўслед, нават стары стаяў, у сарочцы, без шапкі. Башлыкоў паклапаціўся перш пра яго: параіў вярнуцца, не прастудзіцца. Потым сказаў возчыку ісці ў хату, чакаць.

Заўважыў: Міканор Глушак лавіў яго позірк. Башлыкоў зрабіў выгляд, што не бачыць гэтага.

Калі выйшлі на вуліцу, Глушак не вытрываў.

— Падгаварыў, мабуць, гад, — сказаў вінавата. Як бы прасіў злітасціцца, зразумець. Дадаў злосна: — У сям'ю маю ўжэ ўлезці хоча!

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 54 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название