-->

Дрэва вечнасцi

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Дрэва вечнасцi, Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч-- . Жанр: Рассказ / Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Дрэва вечнасцi
Название: Дрэва вечнасцi
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 504
Читать онлайн

Дрэва вечнасцi читать книгу онлайн

Дрэва вечнасцi - читать бесплатно онлайн , автор Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 87 88 89 90 91 92 93 94 95 ... 159 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Куды ён ішоў? Не мог нават прыгадаць. Бязмэтна блукаў, узлазіў на горы, спускаўся і паднімаўся, куды ногі неслі. Нарэшце ўбачыў, што сядзіць над ракою. Яна клекатала і шумела ў яго пад нагамі, гэтая зялёная кроў зялёных гор, а ён углядаўся бяздумна ў яе быстрыню, нарэшце ў яго ператомленым мозгу засвяцілася першая думка: гэтаю мясцінаю ішла калісьці Марычка. Тут яе забрала вада. Тады ўжо ўспаміны самі пачалі выплываць адзін за адным, напаўняць парожнія грудзі. Ён зноў бачыў Марычку, яе мілы тварык, яе прастату і шчырую ласкавасць, чуў яе голас, яе каламыйкі... «Мяне ўспомні, мой міленькі, хоць разок адзіны, а я цябе прыгадаю сем раз на гадзіну...» І вось цяпер нічога таго няма. Няма, і не вернецца, як не можа ніколі вярнуцца на рацэ пена, якая сплыла па цячэнні. Калісьці Марычка, а цяпер ён... Ужо яго зорка ледзьве трымаецца на небе, гатовая скаціцца. Бо што наша жыццё? Як бляск на небе, як чарэшневы цвет... нетрывалае і кароткае.

Сонца схавалася за горы, у ціхім вячэрнім сутонні задыміліся гуцульскія хаты. Сіні дым віўся праз шчыліны стрэх, густа ўхутваў хаты, што квітнелі на зеляніне гор, як вялікія блакітныя кветкі.

Жаль абнімаў Іванава сэрца, душа тужыла па нечым лепшым, хоць і невядомым, імкнулася ў іншы, лепшы, свет, дзе можна б спачыць.

А калі надышла ноч і чорныя горы заміргалі святлом самотных паселішчаў, як пачвары злымі вачыма, Іван адчуў, што варожыя сілы мацнейшыя за яго, што ён ужо зламаны ў барацьбе.

***

Іван прахапіўся.

— Уставай, — будзіла яго Марычка. — Уставай, і хадзем.

Ён глянуў на яе і ані не здзівіўся. Добра, што Марычка нарэшце прыйшла.

Устаў і пайшоў з ёю.

Яны моўчкі падымаліся на гару, і, хоць была ўжо ноч, Іван выразна бачыў яе аблічча. Пералезлі цераз жэрдкі, што адгароджвалі царынку ад лесу, і ўвайшлі ў густы ельнік.

— Чаго ты так змарнеў? Ці не захварэў? — загаварыла Марычка.

— Па табе, любая Марычка... па табе тужыў... — Не пытаўся, куды ідуць. Яму было так добра з ёю.

— Ці памятаеш, маё сэрцайка Іванка, як мы сыходзіліся тут, у гэтым лесе: ты мне іграў, а я ўскідала свае рукі табе на шыю дый цалавала кучарыкі любыя?

— Ой, памятаю, Марычка, і век не забуду...

Ён бачыў перад сабою Марычку, але яму дзіўна, бо ён разам з тым ведае, што гэта не Марычка, а маўка. Ішоў поруч з ёй і баяўся пусціць Марычку наперад, каб не ўбачыць крывавую дзірку ззаду ў яе, скрозь якую відаць сэрца, вантробы і ўсё, што там у маўкі ёсць. На вузкіх сцежках ён туліўся да Марычкі, каб ісці побач, каб не астацца ззаду, і чуў цяпло яе цела.

— Даўно я хацела ў цябе папытацца: за што ты ўдарыў мяне па твары? Тады памятаеш, як біліся нашы старыя, а я калацілася пад возам, бачачы кроў...

— Ты пабегла пасля, я ўкінуў твае каснікі ў ваду, а ты дала мне цукерку...

— Я цябе пакахала адразу...

Яны ўсё паглыбляліся ў лес. Чорныя елкі дабрадушна прасціралі над імі свае калматыя лапы, нібы бласлаўлялі. Скрозь панавала строгая, замкнутая ў сабе ціша, і толькі ў далінах разбівалася шумам пеністая сваволя патокаў.

— Аднойчы я хацела цябе напалохаць і схавалася. Закапалася ў мох, зашылася ў папараць і ляжала ціхенька. Ты клікаў, шукаў, ледзь не плакаў. А я ляжала і душыла ў сабе смех. А калі нарэшце знайшоў, то што ты зрабіў са мною?..

— Ха-ха!

— Ага... бессаромнік такі...

Міла надзьмула губы і хітравата паглядзела на яго.

— Ха-ха! — смяяўся Іван.

— Ха-ха! — смяяліся абое, прытуліўшыся адно да аднаго.

Яна прыгадала яму ўсе іхнія дзіцячыя забавы, халод-

ныя купанні ў ручаях, жарты і песні, страхі і пацехі, гарачыя абдымкі і мукі ростані. Усе тыя мілыя дробязі, якія грэлі ім сэрцы.

— Чаму ты так доўга не вяртаўся з паланіны, Іванка? Што так доўга там рабіў?

Іванку карцела ёй расказаць, як голасам Марычкі клікала яго ў паланіны лясная русалка, але ён абмінуў той успамін. Свядомасць яго дваілася. Адчуваў, што каля яго Марычка, і ведаў, што Марычкі няма на свеце, што гэта нехта іншы вядзе яго ў бездань, на дзікія вяршыні, каб там загубіць. Аднак жа яму было добра, ён ішоў за яе смехам, за яе дзявочым шчабятаннем, не баючыся нічога, лёгкі і шчаслівы, як і некалі.

Усе ягоныя клопаты і турботы, страх смерці, Палагна, варожы знахар — усё кудысьці знікла, усё адляцела, нібы ніколі нічога такога і не было. Бесклапотная маладосць і радасць зноў вадзілі яго па гэтых бязлюдных вяршынях, такіх мёртвых і самотных, што нават лясны шэпт не мог утрымацца там і сплываў у даліну шумам патокаў.

— А я цябе ўсё выглядала і ўсё чакала, калі з паланіны вернешся. Не ела, не спала, каламыйкі пагубляла, свет нямілы стаў... Пакуль мы любіліся, сухія дубы цвілі ўсе, а як перасталі, сырыя павялі...

— Не кажы такога, Марычка, не кажы, любая... Цяпер мы ўжо разам і давеку не разлучымся...

— Давеку? Ха-ха...

Іван уздрыгнуў і спыніўся. Сухі злавесны смех разануў яму па сэрцы. Недаверліва зірнуў на яе.

— Смяешся, Марычка?

— Што ты, Іванка! Я не смяялася. Гэта табе прычулася. Ты ўжо прыстаў? Табе цяжка ісці? Хадзем яшчэ трошкі. Хадзем!..

Яна прасіла — і ён пайшоў далей, моцна прытуліўшыся плячом да пляча, з адным жаданнем — ісці так, каб не астацца ззаду і не пабачыць, што ў Марычкі замест адзежы, замест спіны... Э, што там... не хацеў думаць.

Лес усё гусцеў. Прэлы дух гнілых пнёў, пах ляснога могільніку патыхаў на іх з гушчыні, дзе трухлелі мёртвыя елкі і гнездзіліся воўчыя грыбы — бледныя паганкі і мухаморы. Вялікія камяні халадзелі пад слізкім мохам, голыя яловыя карані запляталі сцежкі, укрытыя слоем шыльніку.

Яны ішлі далей і далей, забіраліся ў халодную і непрыветную глыбіню лясістых вяршынь.

Прыйшлі на палянку. Тут было трохі святлей, яліны быццам замкнулі за сабою чарнату глыбокай ночы.

Раптам Марычка ўздрыганулася і стала. Выцягнула шыю і прыслухалася. Іван заўважыў, як трывога слізганула па яе твары, звяла яе бровы. Што сталася? Але Марычка нецярпліва спыніла яго пытанне, паклала палец на губы, каб маўчаў, і тут жа знікла. Усё сталася так неспадзеўна і дзіўна, што Іван не паспеў апамятацца.

Чаго яна напалохалася, куды і нашто ўцякла? Ён пастаяў крыху на месцы, спадзеючыся, што Марычка падыдзе зараз, але калі яе доўга не было, ён ціха паклікаў:

— Марычка!..

Мяккае покрыва яловага галля праглынула той покліч, і зноў стала ціха.

Іван затрывожыўся. Хацеў шукаць Марычку, але не ведаў, у які бок ісці, бо не прыкмеціў, куды яна знікла. Яшчэ гатова заблудзіцца дзе-небудзь у лесе або сарвацца ў прорву. Ці не раскласці вогнішча? Убачыць агонь і будзе ведаць, куды вярнуцца.

Іван накідаў сухога галля і падпаліў. Агонь патрашчаў крыху спадыспаду і пагнаў дым. А калі дым замітусіўся над агнём, загойсалі цені каструбаватых ялін і ажывілі палянку.

Іван сеў на пянёк і агледзеўся. Уся паляна была завалена трухлявымі пнямі, калючаю сеткаю вострых сукоў, між якіх шчаміўся дзікі маліннік. Ніжнія яловыя лапкі, тонкія і пасохлыя, звісалі долу, як рудая барада.

Туга зноў ахапіла Івана. Ён зноў быў адзін. Марычка не ішла. Закурыў люльку і ўглядаўся ў агонь, каб хоць чым-небудзь скараціць чаканне. Мусіла ж нарэшце прыйсці Марычка! Яму нават здавалася, што ён чуе яе хаду і трэск галінак пад нагамі. О! Нарэшце яна... Хацеў устаць і пайсці ёй насустрач, але не паспеў.

Сухое голле рассунулася ціха, і з лесу выйшаў нейкі чалавек.

Ён быў неадзеты. Мяккае цёмнае валоссе ўкрывала ўсё яго цела, акаймоўвала круглыя і добрыя вочы, закліньвалася на барадзе і звісала на грудзях. Ён склаў на вялікім жываце зарослыя рукі і падышоў да Івана.

Тады Іван адразу яго пазнаў. Гэта быў вясёлы чугайстыр, добры лясны дух, што бароніць людзей ад мавак. Ён быў смерцю для іх: зловіць і раздзярэ.

Чугайстыр дабрадушна ўсміхнуўся, хітравата падміргнуў і папытаў у Івана:

— Куды пабегла?

— Хто?

— Маўка.

«Гэта ён пра Марычку, — са страхам падумаў Іван, і сэрца моцна затахкала ў яго ў грудзях. — Вось чаму яна знікла!..»

1 ... 87 88 89 90 91 92 93 94 95 ... 159 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название