Дрэва вечнасцi
Дрэва вечнасцi читать книгу онлайн
Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Бо, забыўшы пра пашану, супярэчыць смееш мне».
Ад цара візір пануры заспяшаўся да спаспета.
Тут ад слуг яго дазнаўся — знік таемна Аўтандзіл.
Ён сказаў: «Пайсці з дакладам — узлуецца цар за гэта;
Хай ідзе, хто больш смялейшы, каму свет ужо не міл».
Вестак цар не дачакаўся, слуг паслаў пра ўсё дазнацца,
Расказаць яму ўсю праўду не адважваўся ніхто.
І раптоўнае сумненне стала ў думкі пракрадацца:
«Збег, напэўна, віцязь мужны, хто адзін мацней за сто».
Галаву схіліўшы долу і ў вялікім засмучэнні
Загадаў ізноў візіра клікаць зараз жа ў палац:
«Хай раскажа, ашуканец, пра нядобрае здарэнне».
Той з'явіўся і ад страху на нагах не мог стаяць.
З асцярогаю да трона падышоў ён анямелы.
Цар спытаў: «Няўжо, як месяц, наша сонейка зайшло?»
І пра ўсё без ашуканства расказаў візір збялелы:
«Наша сонца ўкрылі хмары, нібы чорнае крыло».
Словы гэтыя пачуўшы, цар крычаў, як ачмурэлы,
Валасы ірваў сівыя, раздзіраў шалёна твар:
«Ты нашто мяне пакінуў, выхаванец самы смелы,
У які ты край далёкі свае крокі скіраваў?
Калі розум свой не страціў, ты не будзеш у бядоце.
Апусцеў палац мой пышны, змрок цяпер пануе тут.
На каго мяне пакінуў ты ў сірочай адзіноце?
Покуль разам мы не будзем — не пазбаўлюся пакут.
Больш цябе я не пабачу, як імчышся з палявання,
Не пабачу, як у гульнях ты паказваеш свой спрыт,
Не пачую мілагучны голас, поўны хвалявання,—
Дык нашто мне ўсё багацце, гэты трон, і меч, і шчыт?
У далёкіх вандраваннях не знясіліць цябе голад,
Дапамогуць лук і стрэлы ўзяць здабычу не адну,
Ты пакуты і бядоты пераможаш з божай воляй,
Але хто мяне аплача, калі лягу я ў труну?»
І сышліся ўсе на воклік, і пачуўся плач і лямант,
Валасы з барод ірвалі ўсе, хто блізкі быў цару.
І крычалі: «Меркне сонца, нам у вочы больш не гляне,
Не пабачыць нам у змроку яснатварую зару!»
Валадар сярод прыдворных, што дзялілі з ім гаркоту,
Гаварыў скрозь слёзы: «Гляньце, сонца нам святло не шле.
Чым мы віцязя ўгнявілі, што пакінуў нас употай?
Хто ж цяпер над нашым войскам горда стане на чале?»
І калі рыданні сціхлі, уладар спытаўся ў знаці:
«Адкажыце мне, паехаў ён са світай ці адзін?»
Тут з'яўляецца са скруткам нечакана ў палацы,
Поўны боязі і скрухі, пабялелы Шармадзін.
Ён сказаў: «Пергамент гэты я знайшоў у спачывальні,
Дзе разгубленыя слугі горка плакалі па ім.
Ён зусім адзін падаўся ў ціхі час перадсвітальны.
Самай лютай кары варты недаглядам я сваім».
Запавет перачытаўшы, цар сказаў: «З хвіліны гэтай
Каб ніхто адзенняў пышных на сябе надзець не мог.
Хай удовы і сіроты моляць бога, каб спаспета
Ад няшчасця і напасці ў дарозе засцярог».
АЎТАНДЗІЛ ЕДЗЕ ДРУГІ РАЗ ДЛЯ СУСТРЭЧЫ З ТАРЫЭЛЕМ
Зіхаціць чароўны месяц, калі знікне сонца з неба;
Побач з сонцам прамяністым ён пакорна растае.
А без сонца чэзне ружа, для жыцця святло ёй трэба.
Так і мы гібеем марна, калі мілай нестае.
А цяпер расказ прадоўжым пра блуканні Аўтандзіла.
Поўны смутку ехаў віцязь, засцілалі слёзы даль.
Ён маліў, каб сонца ярка вобраз любай азарыла,
А калі не бачыў сонца, змрокам слалася нуда.
Зубы сціснуўшы маўчаў ён, слова вымавіць не ў сілах,
З плынню шпаркай рэчкі Тыгра слёзы ён свае мяшаў.
Сам не ведаў, куды ехаў, бо з дарогі ліха збіла,
І смылела ў адзіноце шматпакутная душа.
Думаў так ён аб каханай: «Як мне вытрымаць разлуку?
Розум я з табой пакінуў, думкай мкнуся наўздагон.
І ляціць гарачы позірк, абмінуўшы тлён дакукі.
Лёс не лёгкі закаханых, толькі горай без яго.
Не знайду нідзе спакою, смутку цяжкаму адданы.
Я б даўно з сабой пакончыў, ды шкадую слёз тваіх.
Не магу я быць прычынай гора горкага каханай,
І нягоды, і пакуты ўсе сцярплю за абаіх».
Гаварыў ён: «Дзесяць коп'яў сэрца мне працялі. Гэта
Стрэлы-вейкі, што наўкола воч бяздонных сталі ўкруг.
Позірк твой цямней агату спапяліў мяне дашчэнту,
Вусны, бровы паланілі. Я ўспамінамі гару.
Сонца, ты — ўладар сусвету, ноч у дзень ператвараеш,
Часу ты не падуладна, моц вышэйшага ў табе,
Ты сузор'яў мірыяды можаш зрынуць з небакраю,—
Дык пашлі сустрэчу з любай і не дай з нуды гібець.