Дрэва вечнасцi
Дрэва вечнасцi читать книгу онлайн
Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Што раджалася без болю? Дык нашто ж твае літанні?
Хто сарваў без церняў ружу, хоць і быў той ружы рад?
Запыталі неяк ружу: «Ты красою ўсіх чаруеш,
Дык чаму шыпамі раніш?» Адказала ружа так:
«Паспытаўшы смак гаркоты, асалоду лепш адчуеш.
А краса, што ўсім даступна, траціць свой прывабны смак».
Калі кветка нежывая так разумна адказала,
Хто ж тады здабудзе шчасце без нягод і без турбот?
Не было б ад зла ратунку, каб дабро не панавала.
Ганіць свет — дарма, калі ты не зазнаў яго даброт.
Слухай, што табе скажу я. На каня хутчэй садзіся,
Думкі змрочныя гані ты ад сябе далёка прэч.
Ты жаданням сваім прагным не паддайся, не скарыся,
І гару пакут сардэчных скіне розум светлы з плеч».
Тарыэль яму гаворыць: «Слоў няма на довад важкі.
Зразумець твае папрокі сіл не мае розум мой.
Калі гора гне другога, нам лячыць яго не цяжка.
Сваю радасць адшукаю там, дзе вечны супакой.
Аднае жадаю ласкі перад смерцю я ад бога,
Каб разлучаных на гэтым, ён злучыў на свеце тым.
Каб, сустрэўшыся з каханай, кроплю шчасця меў нябога.
Будзь, прашу я, верным братам да магільнае пліты.
Зноў спаткацца з любай сэрцу ўсёй душою я жадаю,
З ёю буду я шчаслівы, як на той з'яўлюся свет.
Калі любая заплача, у адказ я зарыдаю,
Вось найлепшая парада — не губляць за сэрцам след.
Вось табе мая ўся праўда: да жыцця няма звароту,
Смерць лунае нада мною, дык жыццём не спакушай,
А пакінь мяне ў спакоі; тленне хай пачне работу,
Каб хутчэй у свеце духаў апынулася душа.
Слоў тваіх я не прымаю, не патрэбны мне парады.
Смерць пільнуе, бо замкнуўся вузкі круг майго жыцця.
Усяму, чым свет багаты, я, вар'ят, цяпер не рады,
Хутка сам я прахам стану ў цёмным царстве небыцця.
Мудрасць? Хто ёй служыць мудра? Хіба ж будзе ёй слухмяны
Той, хто сам, вар'ятам стаўшы, гіне ў роспачы цяжкой?
Не цвіце без сонца ружа, без яго прамення вяне.
Дружа, марна не турбуйся, трэба мне адно — спакой».
Аўтандзіл яму пярэчыў, заклікаў яго ўпарта:
«Ты пагібелі шукаеш — за дабро ты плаціш злом.
Кінь вар'яцтва, ўгаманіся, ваяваць з сабой не варта!»
Тарыэль яго не слухаў, быў глухі да гэтых слоў.
Аўтандзіл сказаў: «Не хочаш голас братні слухаць, дружа?
Што ж, спрачацца больш не трэба, я не буду дакучаць.
Калі ты жадаеш смерці — хай дачасна звяне ружа.
Толькі я прашу...» — І слёзы заблішчалі на вачах:
«Тую, хто абліччам — ружа між празрыстага крышталю,
Я пакінуў дзеля друга, рушыў сам у дальні шлях.
Словы царскія, ўгаворы маю волю не стрымалі,
А цяпер і ты адрокся — ўсё рассыпалася ў прах.
Дык не муч мяне дарэмна, хоць адну зрабі мне ласку —
На каня ты сядзь, саколе, дай на зуха паглядзець.
Можа,з сэрца здымеш камень, а з душы бяды апаску,
А пасля рабі, што хочаш, не спыню тваіх я дзей».
Шмат разоў упрошваў: «Едзем», бо яму было вядома,
Што журбу развеяць можа варанога шпаркі бег.
Той узняў павольна вейкі, глянуў небу ў твар бяздонны
І згадзіўся нечакана, сам не верачы сабе.
«Прывядзі каня. Я згодзен!» — адказаў на словы друга.
Аўтандзіл, каня падвёўшы, падсадзіў яго ў сядло.
Сум развеяўся паволі, коні беглі полем, лугам,
З юных душ усё цяжкое, што было, само сплыло.
Аўтандзіл, што ехаў побач, вёў душэўную размову.
Дзеля друга, як каралі, ззялі вусны ў яго.
І стары з тае гаворкі маладым бы стаў нанова.
Тарыэль святлеў абліччам, друга слухаўшы свайго.
Ну, а той — ад смутку лекар,— што ад немачы пазбавіў,
Сам заззяў у захапленні, нібы ружы яркі цвет.
Сваім словам ход разумны неразумнай даўшы справе,
Звар'яцелага сабрата ён вярнуў на гэты свет.
Момант зручны падлавіўшы, ён сказаў: «Дазволь спытацца.
Бранзалетку, бачу, носіш — падарунак дарагі,—
Знак увагі ад каханай. А скажы — не можа стацца,
Што тваё ён сэрца раніць — знак няўтольнае тугі?»
Адказаў ён: «Слоў не хопіць, каб уславіць вобраз гэткі!
Ён жыццё маё і радасць, ён — прычына ўсіх пакут.
Перад ім — усё нікчэмнасць: неба, рэкі, дрэвы, кветкі;
Слухаць тое, што не хочаш,— горш, чым горкі смак атрут».
Аўтандзіл сказаў: «Другога я чакаць не мог адказу.
Ты паслухай, што скажу я без ліслівых лішніх слоў:
Падарункам цешыш вока, пра Асмат жа ані разу
Ты не ўспомніў. Прыгадаю — хоць не думаў сеяць зло.