-->

Дрэва вечнасцi

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Дрэва вечнасцi, Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч-- . Жанр: Рассказ / Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Дрэва вечнасцi
Название: Дрэва вечнасцi
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 501
Читать онлайн

Дрэва вечнасцi читать книгу онлайн

Дрэва вечнасцi - читать бесплатно онлайн , автор Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 159 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Хто здалёку слаў вітанні, хто абняць жадаў мяне;

А настаўнікаў калішніх знакаміты рой вяльможны

Ўсё здзіўляўся, колькі меч мой ссек галоў у той вайне.

Войска шмат па ўсёй краіне разаслаў сабраць даніну;

А вярнуліся з багаццем — даў ім волю для забаў,

Кроў праліць я ім дазволіў тых, хто ў здрадзе быў павінны.

Браў я крэпасці без бою, гарады без бою браў.

Я сказаў Рамазу: «Ведаў, што рыхтуеш ты мне здраду;

Зараз ты ў мяне ў палоне, дык загладзь свой грэх цяжкі:

Без змагання ўмацаванні здай усе пад нашу ўладу,—

А іначай — сам наклічаш гнеў караючай рукі!»

Адказаў Рамаз панура: «Пакарыцца мушу сіле.

Мне з былых маіх прыдворных аднаго вяльможу дай,—

Я пашлю яго з загадам, каб змаганне ўсе спынілі.

Аддаю табе ўсё ханства, ты — герой, ты і ўладай!»

Даў Рамазу я вяльможу. З ім байцоў паслаў адборных.

Хутка з крэпасцяў хатайскіх знаць сабралі да мяне.

Гарады і ўмацаванні — ўсё здалі яны пакорна,—

Тых здабыткаў не падлічыш, што здабыў я на вайне.

Па зямлі заваяванай я праехаў пераможна,

Скарбы скрозь бясконца неслі, аж мігцела ўваччу.

Абвясціў я ўсім хатайцам: «Хай жыве без страху кожны!»

І дадаў: «Я — ваша сонца і спаліць вас не хачу!»

Я агледзеў падрабязна ўсю казну, ўсе склепы-сховы,—

Падлічыць усе багацці не хапіла б сіл маіх:

Бачыў там я шаль дзівосны, горы ўбораў пурпуровых,—

Ты б вачам сваім не верыў, калі б сам пабачыў іх!

Зразумець я быў няздольны, дзе і кім яны сатканы,

Кожны, ўбачыўшы, здзіўляўся, божым цудам называў.

Не відаць было ні нітак, ні парчы залататканай,

Нібы хто тканіны тыя ў агні загартаваў.

Іх я ўзяў у падарунак для сваёй непараўнанай.

З лепшых лепшыя здабыткі ўласнаручна адабраў

І на тысячу вярблюдаў пагрузіў для Парсадана

І з прыемнай весткай тут жа ў знак пашаны адаслаў».

ПІСЬМО ТАРЫЭЛЯ ДА ІНДЫЙСКАГА ЦАРА І ВЯРТАННЕ З ПЕРАМОГАЙ

«Напісаў цару: «Ўладар мой, лёс цябе спаткаў шчаслівы!

Рыхтаваў мне вораг здраду — заплаціў сваёй крывёй.

Ты даруй, што я спазніўся з весткай гэтаю праўдзівай,—

Хан хатайскі, скарбаў безліч ляжа ніц перад табой».

Пакарыўшы край хатайскі, я бязладдзе хутка знішчыў,

Іх зямлёй і ўсім багаццем назаўсёды заўладаў.

Не хапіла мне вярблюдаў, на валах я вёз здабычу.

Славу, гонар, перамогу — ўсё здабыў, чаго жадаў.

Хан палонны ехаў следам, апусціўшы вочы долу.

Поўны радасці вялікай, нас індыйскі цар страчаў.

Колькі славы і пашаны на маю прыпала долю!

Парсадан рукою ўласнай рану мне перавязаў.

Стракацела плошча людам, каляровымі шатрамі.

Каб убачыць пераможцу, шмат прыйшло туды людзей.

Баль вялікі цар наладзіў, весяліўся разам з намі,

Пасадзіў мяне з сабою, з ласкай цёплаю глядзеў.

Балявалі да світання, разлягаўся гоман гучны,

Ранкам рушылі ў горад. Слугам цар сказаў сваім:

«Войска ўсё сюды паклічце, каб з'явіўся кожны лучнік,—

Пакажыце ўсім Рамаза і палонных разам з ім!»

Зганьбаванага палонам да цара прывёў я хана;

Цар сустрэў яго ласкава, быццам хлус той быў дзіцём,

З крывадушным ліхадзеем абышоўся ён з пашанай:

Пераможца не пакрыўдзіць тых, хто скрыўджаны жыццём.

У размове далікатнай спраў не кратаў недарэчных,

Частаваў цара хатайцаў, быў гасцінным перад ім.

А на золаку паклікаў і спытаў мяне сардэчна:

«Ці даруеш ты хатайцу, што быў ворагам тваім?»

Адказаў яму з павагай: «Бог даруе грэх любому,—

Будзь таксама міласэрны да знясіленых душой!»

Цар сказаў Рамазу: «Ведай, адпушчу цябе дадому,

Толькі больш сябе не ганьбі крывадушнаю маной!»

Дзесяць тысяч драхмаў мусіў хан плаціць цару ў даніну,

Звыш таго — тканін багата, і атласу і парчы;

Цар адзенне даў Рамазу, загадаў адзець дружыну

І пусціў усіх на волю, не зрабіўшы зла ні ў чым.

Галаву схіліўшы ўдзячна, адказаў Рамаз пакорны:

«Уладар, мяне за здраду бог сурова пакараў.

Калі зноў табе я здраджу, адплаці мне смерцю чорнай!»

І, сабраўшы сваю світу, рушыў ён у родны край.

Ледзь развіднела, з'явіўся чалавек, царом пасланы:

«Ўжо тры месяцы мінула, як ты знік з маіх вачэй,

Я не еў даўно дзічыны, я не быў на паляванні,—

Хоць і стомлены ты, пэўна, аль ўсё ж прыходзь хутчэй!»

Я ў палац з'явіўся хутка. Бачыў там гепардаў зграю,

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 159 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название