-->

Дрэва вечнасцi

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Дрэва вечнасцi, Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч-- . Жанр: Рассказ / Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Дрэва вечнасцi
Название: Дрэва вечнасцi
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 505
Читать онлайн

Дрэва вечнасцi читать книгу онлайн

Дрэва вечнасцi - читать бесплатно онлайн , автор Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

— Бяжым хутчэй адсюль! — жонка схапіла яго за руку, і яны пабеглі. Але адбегліся яны недалёка, ззаду затупалі нечыя ногі, потым яго адпіхнулі, і ён толькі пачуў, як трэснула жончына кофта, як яна пачала адбівацца ад некага: «Пусціце мяне! Пусціце!» З растапыранымі рукамі ён кінуўся на невядомага ворага...

Апрытомнеў ён і пасля гэтага разу. Падняўся і пабрыў. Балючая чорная бездань стукалася аб яго то сукамі і карою дрэў, то абшаствала яго лістамі, то прыпякала ў лоб...

Ён стаяў з працягнутай рукою і маліў у гэтай бездані скарынку хлеба і глыток вады... Праз некалькі дзён, чуючы непадалёк панскую гаворку, ён, знясілены, апусціўся ля нечага цвёрдага, абмацаў яго і здагадаўся, што гэта камень.

Гэта быў валун.

Дваццатае стагоддзе

1942 год.

Сцяпан выйшаў на ўскрай бярэзніку, сунуў руку ў кішэню кажуха, саграючы цяплом далоні шурпатую паверхню лімонкі. Ён ішоў якраз той сцежкаю, на якой летась ляжала двое шаснаццацігадовых партызанаў: іх накрылі сонных на хутары, і, перш чым завезці і кінуць тут, фашысты — па ўзросту бацькі тым дзецям — паскручвалі калючым дротам ім рукі і ногі, павыколвалі штыкамі вочы, паадразалі вушы і насы і павырэзвалі на спіне зоркі.

Сцяпан пастаяў, паазіраўся... Цішыня. Усё нібы вымерла. Вунь тая крайняя хата, у якую ён баіцца зараз зайсці. Пустуе яна ці не? Учора ж людзей ачапілі аўчаркамі, аўтаматчыкі пагналі на станцыю... Што, калі ён заявіцца ў гэтую хату, а да яго так і не кінецца на шыю пяцігадовы сын? Той сын, якога ён садзіў на плечы некалі даўным-даўно, садзіў і нёс праз увесь усеяны сінімі званочкамі луг... Пустуе хата ці не?

Клубы марознае пары вырываліся з рота, шчокі заходзіліся так, нібы з іх таркай злузвалі скуру.

Ён перавёў дыханне ля прыдарожнага каменя.

Гэта быў валун.

***

Ляжыць валун, а паўз яго праходзяць і праходзяць людзі — то басанож, то пры лапцях, то пры чаравіках, то пры чобатах; пазіраюць, праходзячы паўз яго, то з-пад хусткі, то з-пад кепкі, то з-пад вушанкі; затрымліваюць на ім свае позіркі — хто на міг, хто на хвіліну, хто на болей; і ён, валун, чуе людскія гаворкі, уздыхі, шэпты, малітвы, клятвы, змовы, плач, смех...

Ляжыць валун, а паўз яго праходзяць стагоддзі і тысячагоддзі. Ляжыць? Хаця не... Па амаль кругавым шляху бяжыць ён разам з Зямлёю, каб аббегчы за год Сонца.

Як нешта адвечнае ўзвышаецца валун, але калі падумаеш, што на тым месцы, дзе ўзвышаецца ён, было некалі мора, потым горы, потым зноў мора, потым зноў горы, потым зноў... зноў...— калі падумаеш пра ўсё гэта — адчуваеш, як мала адпушчана пражыць нават гэтаму валуну, як хутка нават ён растворыцца ў бязлітаснай бездані... Але калі тое будзе? Будзе тое няхутка, а зараз да гэтага валуна, ля якога пабывалі і Даўмант, і Бірута, і Андрэй... прытуліўся спіною яшчэ адзін чалавек — Алесь.

Пра яго я і хачу расказаць.

Эліза Ажэшка

Зімовым вечарам

Яшчэ было не позна, але вельмі цёмна. На хмарным небе — аніводнай зорачкі. Вецер вірыў над самай зямлёю, слупамі ўздымаўся ўгару, шумам, енкам і свістам спяваў у глыбокай катлавіне, па дне якой праходзіў роўны, шырокі шлях замерзлай ракі. Рака з яе нізкімі берагамі і высокія адкосы катлавіны ледзь-ледзь прасвечвалі праз імглу цьмянай беллю снегу. З аднаго боку, на ўзвышшы, было зусім пуста, толькі сям-там тарчалі тонкімі рысамі дрэвы, а з другога, вышэйшага, боку па фоне цемры яшчэ чарней выступалі плямы сялянскіх двароў. Яны паблісквалі радочкам агеньчыкаў, нібы адтуль падміргвалі чырванаватыя вочы.

Над самым рэчышчам сунулася наперад постаць самотнага чалавека. На фоне цьмянай белі снегу постаць гэтая здавалася тонкай рысачкай, што хутка ўразалася ў яшчэ чарнейшую цемру. Высокія адкосы катлавіны, што ўздымаліся абапал чалавека, рабілі яго яшчэ меншым, і можна было падумаць, што гэта штосьці зусім маленькае плыве сабе па моры неабдымнай велічы. Прасторы ночы і адзіноты разліваліся вакол гэтай постаці; шумлівыя хвалі завірухі, здавалася, неслі яе па шырокім, дзікім, панурым улонні прыроды, і перад сілай яе, пагрозамі і веліччу постаць тая была кропляй, крушынкай, зярняткам пяску, каліўцам травы, якое ўпала ў бездань...

Ды так толькі здавалася, бо чалавек, што ішоў па дне той бездані, відаць, быў дужы, бо таксама, як спрытны, натрэніраваны плывец разразае ўспененыя накаты хваль, ён хутка, рашуча распорваў нізкія снежныя хвалі і вірлівыя слупы завеі. Усё, што акружала чалавека, — хоць і чорнае, дзікае, пустыннае, — не запавольвала яго хады, не рабіла яе няўпэўненай. Наадварот, штосьці папіхала яго з-заду, падганяла наперад усё мацней ды мацней. Куды? Можа, да нейкага месца ратунку ці прытулку, бачнага толькі яго вачам, што слеплі ад цемры і націску завірухі, а можа, і гэтым вачам невядомага, толькі напісанага ў цемры вогненнымі літарамі, як покліч: «Наперад! Наперад! Абы далей!»

Чалавек ішоў хутка, напрасткі, ціха, як прывід, пасоўваўся па крыху святлейшай за яго самога цемры. Часамі толькі каля ног чалавека чуўся кароткі металічны стук кія па не схаваным у снезе ўзбярэжным каменні.

Раптам чалавек спыніўся, узняў галаву ў той бок, дзе былі чорныя плямы, што цягнуліся на гары ланцугом, мільгаючы чырванаватымі агеньчыкамі. Ён глядзеў, відаць, на гэты ланцуг, а з посвістам завірухі, якая слупам узнялася з-пад яго ног, змяшаўся чалавечы стогн, поўны здзіўлення, адзін толькі працяглы гук:

— А-а-а!

Чалавек здзівіўся. Некалькі хвілін глядзеў угару, і яшчэ раз, але ўжо цішэйшы ды карацейшы покліч пачуўся з вуснаў яго паміж двух бясконца доўгіх стогнаў завірухі:

— А-а-а!

Потым ён зноў ішоў далей, аднак куды павальней, чым дагэтуль. Па рухах галавы можна было б пазнаць, з якім напружаннем чалавек глядзіць на раку, на пустыннае ўзвышша супрацьлеглай сцяны, дзе толькі зрэдку заўважаюцца тонкія рысы дрэў, як насцярожана пазірае ён на цьмянавата-белыя ўпадзіны і бугры гэтага ўзвышша, пад якім цяпер ідзе, усё больш ды больш запавольваючы хаду.

...Калісьці, у блакіце і золаце летняга дня, над гэтай ракой нахілялася яшчэ маладая сялянка ў падкасанай стракатай спадніцы, з пранікам, якім яна з лёскатам біла па шэрым палатне, прыкрытым крышталёвай плынню вады. Побач з жанчынай, на беразе, з лазовага каша, прыкрытага чырвонай хусцінай, выбіралася на свет малое мардаценькае дзіця і прагнымі вачыма пазірала на ўсеяны каменнем узбярэжны пясок, на крышталёвую плынь вады і на схіленую над вадою маці, якая, моцна стоячы на аголеных нагах, лупіла белым пранікам па шэрым палатне...

Чалавек зноў спыніўся. На ўзгорку мільгала апошнім агеньчыкам крайняя, чорная, большая за іншыя, падоўжная пляма будынкаў. Туды ішла дарога, што пачыналася ўнізе і ўсё вышэй уздымалася па адхоне, які быў менш стромы за іншыя. З аднаго боку дарогі стаялі ў цемры і ціха шумелі сосны, з другога — віліся вострыя невыразныя цені агароджы, на якую, як на парэнчы панскага ганка, снег паклаў пушыстыя падушкі.

Чалавек спыніўся. Напружана паглядзеў па дарогу, што ўздымалася ўгару. З шумам ветру, што гойсаў па нерухомым крышталі ракі, зноў змяшаўся напоўнены здзіўленнем чалавечы голас:

— А-а-а!

Чалавек доўга стаяў на дарозе, якая тут пачыналася. Вагаўся ці змагаўся сам з сабою. Моцна ўдарыў кіем па каменні. Узняў руку да галавы, але адразу апусціў яе. Паволі, вельмі паволі пачаў узбірацца па адхоне, усё вышэй ды вышэй.

...Калісьці па гэтай дарозе, на гэты адхон узнімаўся мужчына высокі і дужы, кашуля яго бялела ў асенняй імгле, босыя ногі брылі па пяску, а на плячах была сетка, праз вялікія вочкі якой паблісквала сярэбраная луска і ружавелі жабры злоўленай рыбы. За мужчынам бег босы падлетак, з горда ўзнятай галавой, з даўжэзнай вудай на плячы; ён, як жарабя з развеянай грывай, падбягаў да братоў, што з цікаўнасцю пазіралі з-за плота, расказваў ім пра рыбацкія прыгоды так гучна, з такім трыумфам, што голас яго разносіўся далёка па вёсцы, а даляцеўшы ў рэдкі сасоннік, распадаўся над магіламі на мноства напеўных вясёлых званочкаў...

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название