-->

Дрэва вечнасцi

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Дрэва вечнасцi, Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч-- . Жанр: Рассказ / Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Дрэва вечнасцi
Название: Дрэва вечнасцi
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 504
Читать онлайн

Дрэва вечнасцi читать книгу онлайн

Дрэва вечнасцi - читать бесплатно онлайн , автор Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

Уздоўж дарогі бяжыць то хвойнік, то бярэзнік:

— Зірні, мама, які вялікі камень пры дарозе!..

Эміля зірнула і войкнула: трое мужыкоў, якія вельмі ж былі падобныя на тых, што агалялі галовы, выскачылі з сякерамі з-за каменя.

— Стой! — грымнуў адзін з іх і тузануў дзверцы каляскі.

— Не чапайце кошкі мае! Не чапайце! — толькі і паспела крыкнуць Эміля.

Кошкі, вядома, ніхто не зачапіў. Яе толькі адпіхнулі локцем убок. Яна адбеглася на абочыну дарогі, і тут пачула жудасныя ўскрыкі свае гаспадыні... Што такое? Пасядзеўшы трохі, кошка падкралася да каменя... Яе гаспадыня з сынам ляжалі тварамі ўгору ў крыві. Кошка жалобна замяўкала і пачала лапкай гладзіць, суцяшаць сваю гаспадыню, ёй усё здавалася, што яе гаспадыня вось-вось падымецца і засмяецца.

Маўкліва пазіраў на ўсё гэта прыдарожны камень.

Гэта быў валун.

Васемнаццатае стагоддзе

Ідзе Паўночная вайна Расіі і Швецыі. Некалі шведы будуць разбіты, будзе прасечана акно ў Еўропу, і Пётр Першы ўскочыць на святочны, устаўлены вінамі, стол і будзе танцаваць на ім і распяваць песні. Усё гэта будзе некалі, а зараз 1706 год, нізенькія і крывыя халупкі мястэчка Мір, заінелыя каўняры і бароды, рып палазоў па снезе, і Насця, паціраючы то адну, то другую шчаку, пазірае ў снежнае поле, дзе роўным, у чатыры шарэнгі, сгроем адбіваюць цвёрды крок рускія салдаты і пакрыкваюць унтэр-афіцэры. Недалёка ад казармы строй салдат рассыпаецца. Нейкая сіла цягне Насцю ўзірацца ў іх зялёныя кафтаны, чорныя вуглаватыя капслюшы, у іх чорныя вусы і доўгія валасы, што падаюць ледзь не на плечы. Аднойчы сіні драгун, што гарцаваў на кані, сарваў з пляча ружжо і прыцэліўся ў яе. Канечне, жарт, але яна войкнула і шмыгнула за вароты пад дружны салдацкі рогат. Прыадчыніўшы весніцы, калі смех аціх, Насця ўбачыла, як да драгуна падляцеў салдат са сціснутымі кулакамі... Насцін заступнік, хударлявы і стройны хлопец, на другі дзень пасля гэтае сутычкі падышоў да яе, папытаўся, як зваць, і сам назваў сваё імя, потым паведаміў ёй, што ён дваранін і з цягам часу будзе унтэрам, але, па загаду іхняга цара, ён спачатку павінен цягнуць лямку салдата. Пагаварыць Насці добра не ўдалося, бо з хаты высунулася яе маці і загадала ёй таўчы проса ў ступе. «Я ж натаўкла ўжо»,— заўпарцілася была Насця, але, убачыўшы, як маці прытопнула на яе нагою, абарвала гаворку і паклыпала ў хату. Не, яна зусім не разумее маці... Чаму яна павінна асцерагацца гэтага двараніна?

Хіба ён будзе шпагаю калоць не шведа, а яе? Ён жа такі прыветлівы, так ласкава паціскаў ёй далонь. Не, яна зусім не разумее маці...

Насця бачыць, як салдаты купкамі стаяць ля казармы, а вунь і той дваранін: ён таксама заўважае яе і вітае паднятай угору шпагаю... Вось ён падыходзіць да яе.

— Маці ваша дома? — пытаецца.

— Што, вам паклікаць яе? — з радаснай гатоўнасцю ўслужыць яму адказвае яна, і ён чаму сьці хмурнее пасля яе адказу і зу бамі шчыпле свой вус.

— Ды не... — ён перамінаецца з наг і на нагу.

Нейкі момант яны пазіраюць адно на аднаго і смяюцца. I Насця дазваляе яму расказваць пра сябе і дакранацца да свайго пляча, адчуваючы, як гэта мала, безнадзейна мала і што вось-вось высунеццаз хаты маці і зноў пакліча яе таўчы проса...

Прайшло больш года. Бяздзетны шляхціц Зыгмусь, гарбаты і нізкі, расчырванелы ад чаркі, грукае кулаком па стале — «У мяне зямлі — во!» — і лезе да Насці са сваімі расольнымі губамі, і Насця змушана цалавацца з ім. Нічога не паробіш, змушана.

Насціна маці таксама падвыпіла і ўсхліпнула:

— Не ўберагла я цябе, дачушка... А салдат ёсць салдат.

У калысцы, падвешанай да столі, заплакала Насціна малое...

28 верасня 1708 года. Рускія палкі ідуць у атаку на шведаў ля вёскі Лясной. Грымяць пушкі, трашчыць ружэйны і пісталетны агонь, ламаюцца шпагі, акрываўленыя палашы і коннікі падаюць пад капыты... О, каб ведала Насця, хто мёртвым зваліўся з каня!

Але Насця, канечне, гэтага не ведае. Чапляецца павуцінне за крывавыя каліны абапал дарогі. Яна і Зыгмусь плятуцца па сцежцы. Ён добра пад чаркаю і ўпарта мямліць адно, што ён, Зыгмусь, з ёю, Насцяю, будзе рабіць што захоча, і просіць яе, каб яна нахілілася да яго і падставіла яму свае губы. Насця азіраецца, ці няма паблізу каго з людзей, і нахіляецца... Нічога не зробіш, змушана, бо хто яе, акрамя Зыгмуся, возьме з дзіцём...

— Ты не глядзі, што я такі малы. А я, можа, вышэй от за гэтага чорта... — гаворыць Зыгмусь і паказвае на прыдарожны камень.

Гэта быў валун.

Дзевятнаццатае стагоддзе

Атлусцелы і куцы — у зялёным мундзіры і чорным трохвугольным капелюшы — Напалеон, чалавек, якому амаль усе імператары і каралі Еўропы падстаўлялі свае аголеныя галовы і віскалі ад захаплення, калі ён паблажліва паляпваў іх па спіне,— прыжмурыўся ў падзорную трубу: маршалы яго на чале сваіх карпусоў перапраўляліся на ўсходні бераг Нёмана.

10 ліпеня 1812 года непадалёку ад Міра ў зялёнае жыта ўбілася карова. Панскі пастух Мікола кінуўся з дубчыкам следам. Аборка з яго лапця развязалася, зашлёгала па густой траве, заскакала па сцежцы, пераскочыла праз канаву. Аборка блыталася і вужылася следам...

У гэты міг проста на Міколу ляцелі ўзнятыя шаблі, разяўленыя конскія морды і паласатыя грудзіны коннікаў...

Мікола рвануўся, каб выбегчы з-пад тысячы капыт, ад якіх задрыжала зямля... За нейкую патырчаку зачапілася аборка, і ён упаў.

Ён апрытомнеў, і яму захацелася агледзецца, дзе ён і што з ім. Вакол была нясцерпна балючая цемра, і ён раптам здагадаўся, што цемра была не ад таго, што стаяла ноч. Нешта слізкае, перамешанае з пяском ён адцёр са шчок і, усё яшчэ спадзеючыся на лепшае, асцярожна пальцамі дакрануўся да слізкіх, балючых і, мабыць, зусім пустых вачніц, ад якіх зараз пачыналася гэтая невыносна пякучая ноч. Чаму капыты не ўдарылі яго ў якое-небудзь другое месца? Чаму іменна сюды? I няўжо праўда, што ён зараз да самага скону павінен рукамі абмацваць сябе і тую велізарную, вогненную і чорную яму, у якой ён апынуўся?

Мікола ступіў у гэтую яму... Першы крок... другі... трэці... Потым ён задзёр угару свой твар і прыслухаўся: награецца твар ад сонца ці не? Шчокі нагрэліся — значыць, стаяў дзень. Дзень, якога ён не бачыць.

Чорная бездань, па якой ён пабрыў, то мякка шастала, то сцёбала па яго калашынах, то чвякала пад лапцямі, то зярніста і вусата тыкалася яму ў далоні. З чорнай вышыні ўсё тое, што было і тады, калі ён жыў у іншым свеце, ціўкала, шчабятала і срэбна пералівалася.

Нечакана ён зачапіўся за нешта і ўпаў. Што б гэта магло быць? Ён абмацаў грыву, капыты і сядло на спіне...

Ён брыў навобмацак і, спатыкаючыся, шмат разоў абмацваў то капыты, то сёдлы, то хвасты, то рукі, то шаблі... Недзе блізка нехта стагнаў... Далей адсюль! Далей!

Ён прыслухаўся: чуваць гаворка, смех, паасобныя выкрыкі. Але гавсрка нетутэйшая, панская. Мікола неаднойчы разводзіў на палянцы панам вогнішчы і чуў панскую мову і нават ведаў з гэтае мовы слова «мерсі». Ён узрадаваўся: вось-вось да яго падбягуць паны. Што з табою, Мікола? Доктара хутчэй! Доктар яго абгледзіць, і тады...

Ён ужо чуе трэск падпаленага ламачча, панскія галасы і рогат... Закудахкала кура, і нехта з тупатам прабег следам за тым кудахканнем. Недзе мэкнула авечка, але ляснуў стрэл, і мэкання больш не было чутно. Ад свежага паху смажаніны, якую, відаць, елі, у Міколы закружылася ў галаве. Панскія галасы нейк адразу ж змоўклі, значыць, ён, Мікола, наблізіўся да панскага вогнішча так, што яго заўважылі і апазналі...

Зараз, зараз яго перавяжуць, напояць, накормяць...

I раптам яго штурханулі ў плечы, ён захістаўся і ледзь не ўпаў... Вакол рагочуць? Што ж гэта такое? I чаму ён усюды натыкаецца на тыя ж вогнішчы з чужой гаворкаю? I чаму яго адусюль адштурхоўваюць?

— Божа мой, Мікола, што з табою? — пачуў ён раптам жончын голас. I ў наступны міг мяккія жончыны рукі абвілі яго. Так, гэта яна. Вось нават ён абмацвае на шыі яе тыя маністы, што падарыла ёй некалі пані.

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название