Змагарныя дарогi

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Змагарныя дарогi, Акула Кастусь-- . Жанр: Биографии и мемуары. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Змагарныя дарогi
Название: Змагарныя дарогi
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 286
Читать онлайн

Змагарныя дарогi читать книгу онлайн

Змагарныя дарогi - читать бесплатно онлайн , автор Акула Кастусь

Уладзiмiр Арлоў. Змагарныя шляхi Кастуся Акулы (Уступ да Менскага перавыданьня 1994 году)

Станiслаў Станкевiч. "Змагарныя Дарогi" К.Акулы (Уступ да Таронтска-Мюнхенскага выданьня 1962 году)

Кастусь Акула. Пасьля першых адгалоскаў...

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

"Цiкавы гэта, мусiць, народ" - думаў Сымон. - "Цi-ж ня ўмеюць яны па-людзку весялiцца, радасьцi свае выказаць? А мо гэта так адно публiчна? Усё-ж завялiкая стрыманасьць. Як-бы-ж гэта я цешыўся, калi-б дапамог мне.Бог, скажам, вярнуцца ў свой Менск цi родную вёску... Я з радасьцi хадуром на галаве хадзiў-бы, можа, падскочыўшы з уцехi ў бацькоўскай хаце, столь галавой прабiў-бы... Божа-ж ты мой, Божа! Няўжо-ж не будзе канца гэтай вандроўцы? Якiмi-ж гэта сьцежкамi яшчэ прыйдзецца валачыцца й якiя лiхалецьцi перажыць, пакуль зноў, як калiсьцi, штодня iдучы ў гiмназiю, буду мець магчымасьць пакланiцца Вастрабрамскай Божай Мацi цi раўнамерным крокам мерыць менскi тратуар?.."

III

Вялiкi вайсковы абоз Кэтэрык Кэмп, што знаходзiўся ў Ёркшыры ў адлегласьцi кiлямэтраў чатырох ад мястэчка Рычманд, не належаў да тых, што пад час другой вайны будавалiся брытанцамi на скорую руку. Быў ён цэнтрам панцырнага шкаленьня брытанскае армii. Невялiкая часьць прыдзелена была для ўжытку польскага першага корпусу генэрала Мачка й зьяўлялася цэнтрам панцырнага вышкаленьня польскiх адзьдзелаў у Ангельшчыне. Абоз быў прыгожа расплянаваны, з добра дагледжанымi баракамi, складамi, майстэрнямi. Акрамя такiх аб'ектаў штодзённага ўжытку, як лазьнi, кухнi, сталовыя, кавярнi, меў сваё кiно й большы будынак, якi можна было назваць тэатрам. Там адбывалiся розныя выступы-вар'етэ прыежджых артыстычных трупаў. Сетка цэмэнтовых дарог i сьцежак была асаблiва важнай тут, дзе дажджы падалi часьцей, чым сьвяцiла сонца. Плошча, занятая будынкамi, сягала, пэўна, гэктараў трыста. Навокал раскiнулiся сотнi гектараў няўжыткаў, якiмi Вялiкая Брытанiя даволi ведамая. Там былi стрэльбiшчы для вайсковых практыкаваньняў i поле для аўтамабiльнай i панцырнай язды.

У той час, калi нашы кандыдаты зьявiлiся ў Кэтэрык Кэмпе, было там ня больш трох сотняў палякаў з розных адзьдзелаў першага корпусу. Вучылiся яны рамяству танкiстаў, прычым канчалi звычайна адзiн з чатырох курсаў: танкавага стралецтва, шафёрства танкаў, курс радыёвы (бадай, найцяжэйшы, бо ў праграму навукi ўваходзiла не толькi праца з радыёперадатчыкам, але й вывучэньне ўстаноўленай сiстэмы шыфраў) ды, нарэшце, курс камандзераў танкаў, звычайна прызначаны для падафiцэраў. Аб'ектам вывучэньня быў навейшы ангельскi танк "Кромвэл", хаця знаёмiлiся з "Чэрчылямi" й iншымi ангельскiмi й амэрыканскiмi танкамi.

Польская школа падхаронжых панцырнай зброi, што тут знаходзiлася, праводзiла навуку канвэерным мэтадам - зусiм так, як рабiлi гэта ангельцы.

Кожныя два месяцы пачынаўся новы курс. У лiку яго было дваццаць чатыры чалавекi, якiя для штодзённых заняткаў дзялiлiся на тры роўныя лiкам групы. Адна група, прыкладам, у даны перыяд праходзiла курс радыёвы, iншая стралецкi, трэцяя - шафёрства. Кожны курс трываў чатыры тыднi. З прычыны кароткага часу матэрыялу давалася вучням вельмi шмат. Акрамя ўспомненых трох курсаў усе вучнi школы праходзiлi яшчэ курс шафёрства транспартных аўтамашынаў. Вучылiся езьдзiць, як прынята ў Ангельшчыне, па левым баку дарогi. Практыкавалiся на паўтаратонных "Бэдфордах" i "Фордсанах". Пасьля iшоў курс камандзераў танкаў i кiраваньня зьвязамi. Тапаграфiя й хуткая арыентацыя па мапах была прадметам найбольш iнтэнсыўнага вывучэньня. Ужо напрыканцы вывучаўся агульны курс тактыкi, арганiзацыi армii, стратэгii й зьвязаных з гэтым пытаньняў, што трэба было ведаць будучым танкавым афiцэрам.

Пэрыяд навукi ў школе трываў роўна восем месяцаў. Скончыўшы яго, курсанты былi поўнасьцю падкутымi танкiстамi, што маглi ня толькi справiцца з заданьнем любога зь пяцi чалавек экiпажа танку, але й кiраваць меншымi танкавымi адзьдзеламi ды наогул мелi добрыя асновы для вайсковай кар'еры.

Парогам, якi кожны кандыдат мусiў пераступiць, каб трапiць у школу, быў псыха-тэхнiчны экзамен. Паводде яго вынiкаў кiраўнiкi школы арыентавалiся, цi даны кандыдат надаваўся наогул у панцырную зброю, ды асаблiва на афiцэра. У склад экзамену ўваходзiлi розныя штучкi, некаторыя, здавалася-б, зусiм простыя, разьлiчаныя на пазнаньне хуткасьцi арыентацыi кандыдата. Калi пры выкананьнi адных заданьняў найбольш важнай была хуткасьць у часе, то iншыя, цяжэйшыя, мелi на мэце выяўленьне засягу агульнай i тэхнiчнай адукаванасьцi. Мы не пачнём нудзiць чытача апiсаньнем кожнага зь iх, бо ня ў гэтым ляжыць асноўная мэта нашага апавяданьня. Успомнiм яшчэ, што быў i пiсьмовы экзамен, якi меў даць кiраўнiкам школы агульны вобраз як характару, так i iнтэлектуальнага ўзроўню кандыдата. Адказы на цэлы сьцяг пытаньняў, што ацэньвалiся пунктамi*, давалi трапную ацэнку кандыдата з усiх бакоў.

* Ачкамi, баламi.

IV

Для Сымона Спарыша, што пасьпяхова справiўся з усiмi заданьнямi, найцьвярдзейшым арэхам сталася якраз тое, што для iншых было наймякчэйшым. Група кандыдатаў паклiкана была ў школьны барак. Кожны атрымаў лiст паперы, на якiм стаяла наступнае пытаньне, на якое трэба было адказаць пiсьмова: "Чаму хачу быць афiцэрам панцырных адзьдзелаў польскае армii". Для палякаў адказ на пытаньне быў лёгкiм, для Сымона-ж, як яму здалося, амаль немагчымым. Гэтае вось "чаму" й было тым балючым рычагом, што падчэплiвала самыя кволыя нетры ягонае душы, беларускага й асабiстага "я", iстотнага духовага быту й нябыту. Кiнуўшы вокам направа й налева, хлапец спасьцярог, як узялiся скрабцi паперу пёры суседзяў. Як хто ўмеў, прыводзiў у адказ розныя прычыны, найчасьцей-жа любасьць да польскай бацькаўшчыны, жаданьне ўзмацненьня збройных сiл польскае армii, каб прагнаць з радзiмай зямлi ўсiх захопнiкаў яе, каб помсьцiць за крыўды й iншыя падобныя рэчы.

Сымон сядзеў задуманы колькi часу i незаўважна для сябе церабiў галаву. I часу трацiць нельга было, каб не зьвярнуць залiшняе ўвагi кавалерыста-капiтана, што роўнымi крокамi хадзiў перад фронтам сталоў ды заглядаў то ў адно захмаранае вакно, то ў другое, часта поглядам кiдаючы на жаўнераў.

"Што-ж тут адказаць? - мазолiў мазгi Сымон. - Няўжо-ж таксама аб патрыятызме? Пайшлi вы к чорту з вашым патрыятызмам. Навошта-ж мне крывiцца? Трэба штось кароткае й даволi хiтрае, каб надта не падкапалiся. Пэўна-ж, зьвернуць асаблiвую ўвагу на мой адказ, бо я-ж адзiн беларус сярод iх. Дык, можа, проста тлумачыць звычацным кар'ерызмам? Здаецца, так найлепш. Эх, так i быць. Памажы, Божа!"

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название