-->

Беларусы, вас чакае Зямля

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Беларусы, вас чакае Зямля, Акула Кастусь-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Беларусы, вас чакае Зямля
Название: Беларусы, вас чакае Зямля
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 237
Читать онлайн

Беларусы, вас чакае Зямля читать книгу онлайн

Беларусы, вас чакае Зямля - читать бесплатно онлайн , автор Акула Кастусь

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 91 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Кастусь Акула

Беларусы, вас чакае Зямл

Памяцi змагароў, што ахвяравалi жыцьцё за волю Беларусi

1

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.

Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.

Вайна!

Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.

Вайна!

Пяцiлiтарнае слова пырхала з адных вуснаў у другiя, насьцярожвала твары, моршчыла iлбы, спаралiжавала гарэзьлiвасьць i вясёласьць. Некаторыя твары распрамянiлiся цi ня ў сiлу таго, што «нiхай абы чорт прыйдзiць, абы ня гэтыя, абы зьмена». Скупасьць вестак пра вайну лажылася на заклапочаных тварах загадкай. Ведама было, што «Немiц бамбiў Кiеў i Коўна» яшчэ недзе на золаку. Хто каго пагнаў? Хто дужэйшы? Ведалi, што напаў «Немiц» ды i ўсё. Вестка тая зьявiлася, вiдаць, у траскучым дэтэктары «ня з гэтага, а таго боку». Значыцца, праўда, бо «брахнi з гэтага боку» даўно верыць перасталi. Скупасьць навiн нарадзiла трывогу, няпэўнасьць. Што яна, гэта новая катастрофа, прынясе?

Злосны Янук, схiлiўшы галаву, памалу рушыў сьцежкай ля гасьцiнцу. Чэрцi! Пачакаць не маглi! Такую аграмадную гару каменьня вывез, кабылу зацягаў, першы ў жыцьцi касьцюм спадзяваўся сабе справiць. Ужо вакол таго касьцюму пляны вялiкiя снаваў. Уяўляў, як зьдзiвiцца Дуня, калi так прыгожа, як дзяцюк апрануўшыся, на вечарынку яе павядзе.

Рупiла Януку перад Стасем новым касьцюмам «пафарсiць». А як-жа! I перад Уладзiкам навет! А чаму-ж-бы й не перад iм? Тады няхай-бы зайздросьцiлi. Сваймi-ж рукамi зарабiў. А Дуня… Нашто ўжо ёй тады было-б на каго аглядацца, калi такога прыгожага свайго дзяцюка на вечарыне забаўляла-б… Дый тут мо не пра агляданьне на iншых iшло. Яна-ж ягоная дзяўчына была, прынамся так здавалася, хоць часам, — Бог яе ведае, — надта-ж гарэзiла. Упiкала яго гэта ейная нейкая зьверхнасьць, лёгкаважаньне. Быццам ласку табе рабiла прыгажуня, прост-напраст цудоўная, у панскiя модныя транты аздобленая. Што й гаварыць… Ляпей было-б дзяўчыну пры сабе трымаць, ад нейкiх чужнiкаў-байцоў яе адгарадзiць. Няхай бы бачыла, што ён — не жабоцька нейкi, а зусiм ужо ўзрослы, дасьпелы дзяцюк. Вось як!

Салодкая, прынадная думка прапала, як мыльны пузыр. Няведамы прагавiты напасьнiк, што праглынуў ладны кавалак Эўропы, пакрыжаваў i сьцiплыя Януковы пляны. Намагаўся хлапец вайну ўявiць. Цяжка. Мала што старыя апавядаюць: «сьвiшчуць кулi, як касой людзей косяць, з арудзiяў бухаюць, ура крычаць, конныя й пехата шквалам налятаюць!» I што яшчэ? Словы, словы. Можа калi й было так… I нiчагусенькi пра танкi й самалёты. Трывожнае паднечаньне прыйшло на зьмену таму вялiкаму жалю, што цяжка запрацаванага касьцюму няма як купiць. А перадусiм няпэўнасьць. Цi прыйдзе вайна сюды? А калi так, што яна прынясе?

Быцам пляшамi на хворай галаве, лапiклы нiваў сьвяцiлiся пусткаю, пазарасталi лебядой, пырнiкам, сьвiрэпкай i асотам. Гэта там, дзе каторыя сяляне, ня вытрымаўшы вялiзных бальшавiцкiх падаткаў, пакiдалi родныя нiвы. Бедная зямля! У iншых мясцох пышнымi дыванамi каласiлася, гойдалася жыта, араматам пракосам млелi сенажацi, пырхалi мiж красак шматкалёрныя матылькi, гудзелi шмялi й пчолы, зыгавалi пры кустох ад аваднёў каровы. Сьвятая нядзелька спынiла працавiтыя мазольныя рукi. Добраслоўлены супакой. Пад загрозай калгаснай прыгоншчыны, гаспадар павольным, удумлiвым крокам брыдзе па полi, любуецца поўнай нiвай i сьлязу выцiскае над апустошанай. I ў дзень такi цi-ж льга было паверыць, што дзесьцi на захадзе разгарэлася ўжо вялiкае полымя, што паўзе сюды, уядаецца ў цiхую й зьнявечаную старонку?

Гул пачуўся з заходняга боку. Янук стрымаў крок, закрыў брылём далонi ад сонца вочы ды ўглядаўся ў смуглява-блакiтны прастор неба. Адзiн-адзiноханькi малы самалёцiк плыў паволi чорным крыжыкам так высока, што нельга было ягоных знакаў распазнаць. Мiзэрненькая сiрата, наводля тых з калiсь расхваленага «баёвага лётнiцтва моцарствовай». У вялiкiм i чыстым прасторы сакавiтай прыроды ён гудзеў недарэчным шаршнём.

Неўзабаве гул ацiх i Янук паклыпаў далей пыльнай сьцежкай ля гасьцiнцу. Прысьпешыў кроку. Трэба было жвавей дахаты. Выйшаў рана, калi яшчэ не раскатурхалася вёска. Цяпер, пэўне-ж, нязвычайная навiна ўжо ў лiтоўскiя начоўкi даляцела.

Перад хатай гаманiлi Пракоп i Алесь. Янук падыйшоў да iх.

— А што-ж ён… Ну, кажыць, нiчаво няiзьвесна, — гаварыў швагру Пракоп. — Вайна то вайна, кажыць, будзiм сматрэць…

— Пра каго гэта ты, тата? — спытаў сын.

— Ды пра Хвёдара. Я ў Гацях быў, каб даведацца што там дзе робiцца. Ну а ты? Дзе твой касьцюм? Чаму з пустымi рукамi?

— Вайны спалохалiся, крамы пазачынялi, нiчога ня купiш, — крыўдзiўся Янук.

— Ты глядзi як, — разважаў Пракоп. — Ну а што ў горадзе чуваць?

— Мала. Пра вайну ля царквы чуў, а так нiхто болi нiчога нi знаiць Кажуць што яшчэ на золаку Немiц Коўна й Кiеў збамбiў.

— Бог знаiць што будзiць, — сказаў бацька. — Ну што там, Уладзiмер, чуваць? — гукнуў да Пятуха, якi ад лекара Зянькевiча выйшаў.

— Нешта яны зь Менску, чэрцi, нiчога не гавораць. Кажуць, што на «сьвяшчэнным рубяжы» баi заядлыя, што «доблiсная» сьцяной стаiць, алi хто каго… нiчога анi гу-гу… А так усё баявыя песьнi граюць.

— Дзе гэта так? — спытаў Янук.

— Ды ў радзiве, — адказаў Уладзiмер. — Мусiць там нейкiя нiпiралiўкi ў iх. Каб пагналi Немца, ох як гарлапанiлi-б…

2

Марыя Iванаўна тупала па абшырным пакоi, цёрла вочы й паўтарала:

— I што я буду цяпер рабiць? Што буду рабiць?

Жанчыну асядлаў страх. Рассыпаныя валосы, стары зношаны сарафан. Яна, здавалася, пастарэла ад першай сустрэчы ў Лiтоўцах на гадоў дзесяць.

— Як ён мог так зрабiць, пакiнуць нас самых, нi сказаўшы, цi вернецца цi не! I што я буду рабiць, як гiрманцы прыйдуць, га?

Бахмачы сядзелi на шырокай, папраседжанай, зь дзiркамi, скуранай канапе, што, вiдаць, часы «севера-западной жалезнай дарогi» прыгадвала. Пакой знаходзiўся ў вадным з абшырных будынкаў блiзу гацкае станцыi. Гэтта некалi «каляяжы» жылi. Апроч старой рудой канапы ў пакоi стаяла яшчэ старамодная шафа з пасудай i стол з чатырма, даўно не аднаўлянымi, крэсламi — цэлы камплет. Калiсьцi чырвоная драўляная падлога цяпер прасьвечвалася пратоптанымi да гладзi драўляных слаёў сьцежкамi.

На абклееных паперай у краскi сьценах стоўпiлiся ў зашклёных рамках сямейныя здымкi. На аднэй зь iх Хвёдар Бахмач трымаў позу — проста ў лоб, у поўным муньдзiры чыгуначнiка ў нейкага традыцыйнага фатографа. Сур'ёзны, бяз усьмешкi, васковы твар. Вiдаць, што фатографы гэныя можа на цэлую шырыню «нiаб'ятнай» дый калiшняй Рэчыпаспалiтай ад аднаго нямудрага бацькi вялiся: «Рукi так во перад сабой, нi глядзець у бакi, вачмi ня моргаць, а так во проста на плёнку. Не, не варушыцца, бо ня выйдзе…» Тэхнiка! Чорт вас ведае, — думаў аб'ект плёнкi, — можа й ня брэшаце. Руб цi злот улепiш i хвашчыся тады, як ня выйдзе!

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 91 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название