Змагарныя дарогi

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Змагарныя дарогi, Акула Кастусь-- . Жанр: Биографии и мемуары. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Змагарныя дарогi
Название: Змагарныя дарогi
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 286
Читать онлайн

Змагарныя дарогi читать книгу онлайн

Змагарныя дарогi - читать бесплатно онлайн , автор Акула Кастусь

Уладзiмiр Арлоў. Змагарныя шляхi Кастуся Акулы (Уступ да Менскага перавыданьня 1994 году)

Станiслаў Станкевiч. "Змагарныя Дарогi" К.Акулы (Уступ да Таронтска-Мюнхенскага выданьня 1962 году)

Кастусь Акула. Пасьля першых адгалоскаў...

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

- Перапрашаю пана маёра, - спахапiўся бледны лейтанант i, хутка выцягнуўшы зь кiшэнi кавалак туалетнае паперы, паднёс яе да вуснаў, улажыў туды жвачку ды, устаўшы з крэсла, выкiнуў яе ў кошык для сьмецьця.

- Колькi пунктаў атрымаў ён на экзаменах?

- Семдзесят два, - адазваўся Баяноўскi.

- Выглядае, што трэба прыняць. З гэтай нацыянальнасьцю, пся косьць, чалавек чужога ўзгадаваньня... Як вы думаеце, пане капiтан?

- Няма прычынаў, каб адкiнуць.

- А вы, пане лейтанант?

- Варта прыняць.

- Няхай так i будзе, - заключыў Палiшэўскi.

VI

Калi абвешчаны былi вынiкi экзаменаў у школу, аказалася, што тры чалавекi былi адкiнуты. Кандыдаты й раней ведалi, што некага мусiлi адкiнуць, бо на дваццаць чатыры месцы было дваццаць сем кандыдатаў. Двое адкiнутых былi жаўнеры зь Iталii. Яны цэлую вайну былi ў панцырных адзьдзелах. Чулiся моцна пакрыўджанымi. Дарма што колькi разоў спрабавалi абiваць парогi ў Палiшэўскага, камандзер i гаварыць не хацеў. Да таго-ж выказалася хутка, што згодна з загадам брытанскiх уладаў восьмы курс меўся быць апошнiм. Гэткiм чынам адкiнутыя ня мелi надзеi паступiць на дзевяты, бо школа мела быць закрытая. Адзiн з гэтых адкiнутых, што па дарозе з Iталii ў Кэтэрык Кэмп пасябраваў з Сымонам, вельмi яму зайздросьцiў такой удачы, намякаючы ў гутарцы й на тое, што Сымон быў беларусам i яго прынялi, а яго - як паляка, дый, пэўна-ж, зусiм ня горшага, калi ня лепшага, - адкiнулi.

Спарыш ня лiчыў таго за такую вялiкую, як выдавалася паляку, удачу. Наогул быў хлапцом здольным, адылi ягоныя зацiкаўленьнi ў навуцы ня былi ў кiрунку тэхнiчным - больш за ўсё любiў лiтаратуру, гiсторыю, фiлязофiю й мовы. Аднак глубока ўнутры, здавалася, навет падсьведама, ганарыўся тым, што ўдалося на жыцьцёвай дарозе пералезьцi яшчэ адзiн парог, дарма што адчыненыя дзьверы вялi ў цемру. Для яго гэта ўдача, як гаварыў адкiнуты паляк, была яшчэ адным доказам сваёй вартасьцi й разьвiтасьцi, асаблiва-ж калi параўноўваў сябе з тымi спрактыкаванымi ваякамi, бальшыня якiх выводзiлася з панцырных адзiнак. Некаторыя былi падафiцэрамi з доўгiм стажам службы, з грудзьмi, поўнымi медалёў. Яшчэ ў пачатковай i сярэдняй школе Сымон стараўся вучыцца й амаль заўсёды быў першым паводле ацэнак у сваёй клясе. Там меў справу заўсёды з аднагодкамi, значыцца, шансы былi амаль роўныя. Даваўся ўсiм роўны й да гэтага часу невядомы матэрыял да вывучэньня, i адно найбольш здольныя й працавiтыя трымалiся на вярху данае клясы. Тут-жа пры экзаменах былi людзi з усiх пластоў грамадзтва, пачынаючы ад князя Юрыя Радзiвiла (аб iм i iншых будзе мова пазьней), пераходзячы да сынкоў бюракратаў i вайскоўцаў ды канчаючы дзяцьмi сялян. Розьнiлiся й паводле сваiх гадоў, i вайсковых ступеняў, i ваеннае практыкi, i ўзгадаваньня, й навуковага падрыхтаваньня. Былi й людзi з вышэйшай асьветай. Дык у тым i меў Сымон асабiстае задаваленьне, што ня толькi наогул трапiў у школу, але паводле ацэнак апынуўся дзесь усярэдзiне.

Быў гэта чэрвень 1945-га году. Мiмаволi прыбягаў Сымону на думку чэрвень мiнулага году ў Менску. Прыгадвалiся афiцыяльна нераспачатыя заняткi Школы Камандзераў БКА, маладыя, поўныя веры ў сябе й свой народ юнакi, што пазьляталiся былi з усiх куткоў Бацькаўшчыны, каб у будучынi стацца авангардам беларускiх збройных сiл. Як хутка ўсё тое расплылося-разьвеялася, зьмянiлася, шмат чаго спарахнела-спапялiлася, iншае зламалася, а некаторае - самае мацнейшае й пасьля вайны яшчэ больш трывалае й узмоцненае - раськiданае было сяньня па ўсiх кутках Эўропы. Была калiсь для ўсiх адна дарога, ясная й простая, быў кiрунак, было кiраўнiцтва. Сягоньня, год пазьней, стаялi на розных сьцежках, у розных месцах кантынэнту, гукалiся й шукалiся мiжсобку ў чужых джунглях. Адно хiба ў iх засталося супольнае - зьнiч непахiснай любовi да Бацькаўшчыны.

Хоць параўнаньнi й прыгадваньнi мiнулага наводзiлi на Сымона вялiкую журботу, закрадалiся сумлевамi ў душу, напаўнялi горыччу сэрца, ня трацiў надзеi, што неба хутка праясьнiцца. Адплылi ўжо ваенныя хмары, створыцца нейкi паваенны лад i парадак, i што хаця Бацькаўшчына апынулася, як казаў той Чэрчыль, за жалезнай заслонай, усё-ж лягчэй будзе адшукаць сваiх родзiчаў, неяк выкарабкацца з чужога лябiрынту, а там ужо вiдаць будзе, ях i што рабiць. Гэткага моманту праясненьня й чакаў Сымон са сталай надзеяй на лепшую будучыню.

Дык на даным этапе, пакуль сваiх ня было яшчэ вiдаць, пакуль ня вызначана была дарога заходняга палiтычнага сьвету, навет i такая маленькая, паводле слоў таго-ж палячка, "удача" была крынiцаю духовай падтрымкi, апраўданьня сваёй вартасьцi, жыцьцёвага дасьведчаньня, поступу й трываласьцi.

Калi ўжо навет i сярод чужых, калi няма iншага выйсьця, дык хаця-ж каб не апошнiм. Надта-ж нядобра цягнуцца ў хвасьце сярод сваiх, хоць гэта яшчэ паўбяды, але-ж сярод чужых (ды яшчэ такiх, што вечна тыцкалi раней i вытыкаюць цяпер сваю вышэйшасьць i лепшасьць), дык гэта было-б для Сымона прост-напраст духовай катастрофай, тым больш што на палякаў глядзеў часта з пагардай, а рэдка з пашанай.

САМАГУБСТВА РАЧЫЦКАГА Й ЛЮДЗI ВОСЬМАГА КУРСУ

I

Ня мiнула пары месяцаў ад пачатку заняткаў восьмага курсу, як лiк вучняў зьменшыўся на аднаго. Улан Рачыцкi пазбавiў сябе жыцьця стрэлам у рот.

Рачыцкага памятаў Сымон з "Лэмi Кэмпу" каля Нэапалю. Улан адразу кiнуўся беларусу ў вочы таму, што хвалiўся ўжо ў той час веданьнем ангельскае мовы. Ясна, Сымон ня мог ацанiць, як добра Рачыцкi ведаў мову. У гаворцы, якую ўлан вёў быццам з сабою, быццам зь iншымi, нiчога ня ведаючымi, як Сымон здагадваўся, было шмат "лацiны", г. зн. лаянкi. Сьпяваў па-ангельску адну цi другую песьню, тое-сёе гаварыў да iншых сяброў, быццам каб пахвалiцца веданьнем мовы, i, самае галоўнае, мог навет у кавярнi дагаварыцца з ангельскiмi вайсковымi жанчынамi. Шмат хто яму ўжо тады гэтак моцна зайздросьцiў, бо як-нiяк ехалi-ж у Ангельшчыну, й кожнаму веданьне мовы прыдалося-б.

Быў гэта шыракаскулы ў твары, чорны, сярэдняга росту, мускулiсты й добра збудаваны мужчына гадоў звыш трыццацi. Паходзiў дзесьцi з Заходняе Ўкраiны, што была пад польскай акупацыяй, быў сынам асаднiка, прайшоў савецкiя канцлягеры, трапiўшы ў 1939 годзе да бальшавiкоў у палон. Ваенны шлях ягоны цягнуўся ад Тобруку ў Афрыцы аж да Балёнii. Аб ваенных здольнасьцях сьведчылi два шэрагi берэтак вайсковых медалёў на левым баку грудзей мундзiра. Рачыцкi вельмi любiў сьпяваць i быў гаспадаром прыемнага басу. Звычайна, кончыўшы "Над Янцэ-Кянгам зьзяе месяц", пачынаў "Сагару", а часта заводзiў, наўмысьля выкрыўляючыся й сакавiта пераплятаючы "лацiнай", "Я - стары араб".

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название