У сьвятле гiстарычных фактаw
У сьвятле гiстарычных фактаw читать книгу онлайн
Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе зьмест брашуры Абэцэдарекага. Яна — звычайны набытак гэтак зваінага «савецкага гуманізму», што пачатак свой бярэ ў... сівой даўнасьці. Калісьці падобная тэрміналёгія прыаэдабляла ведамыя «опусы» й «пасланьні» Івана Грознага, ласьля асабліва маланкай біла, напрыклад, польскую іпалітычную эміградыю XIX стагодзьдзя дый уцекачоў з самое "матушки России» — прыкладам, Герцана, Агарова, Бакуніна, Пляханава. Найбольш яна расквітнела ў вельмі цьвяцістай мове «великого» Леніна, «бацькі народаў» Сталіна ды ўсьцяж красуе ў дачьшеньні да сучасных «антисоветско-антиленинских» плыняў: «маоізму», «тытаізму», чэхаславацкіх «зраднікаў» і г. д. Таму падобнай тэрміналёгіяй ня трэба праймацца.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Што да запраўднага назову нашага народу тых часоў, дык тут мы скіруем нашых чытачоў да згаданага вышэй артыкулу Язэпа Юхо. Прааналізаваўшы архіўныя дакумэнты й кронікі, ён прыйшоў да наступнае высновы:
«У афіцыйных дакумэнтах ХVІ-ХVІІІ стагодзьдзяў, апроч "Літвы", для ўсяе тэрыторыі Беларусі другога найменьня наагул не існавала, і ўвесь народ называлі Літвою. У нашай жа гістарычнай літаратуры да цяперашнага часу ігнаруюць гэтае найменьне народу, якое ён насіў больш чым 500 гадоў»[88].
«НАРОДАПРАЎСТВА» І «ЗАЛАТЫ ВЕК»
Гэтак саркастычна загалоўлены наступны разьдзел брашуры Абэцэдарскага (б.41-57). У гэтым разьдзеле аўтар разглядае сацыяльнае й праўнае становішча сялянства ды гарадзкога жыхарства ў Вялікім Княстве Літоўскім, выступаючы адначасна супраць тых, што «заяўляюць, што прыгон у Беларусі быў лягчэйшы, чымся ў іншых гаспадарствах, і шмат лягчэйшы, чымся ў Расеі», ды ствараюць такую ж ідылію й каля стану гарадзкога жыхарства. Адным словам, паводле Абэцэдарскага, «буржуазна-нацыяналістычныя фальсіфікатары гісторыі ўпэўніваюць, што ў Расеі феадальны прыгнёт быў значна мацнейшы, чым у Вялікім княстве літоўскім»» не беручы нават на ўвагу тое, што «ў Беларусі прыгоннае права было ўстаноўлена ў 1588 г., а ў Расеі - у 1649 г., на 60 гадоў пазней» (б.47).
Спасылаючыся на паведамленьні чужаземцаў, што наведалі Беларусь, на паведамленьні польскіх публіцыстаў, а таксама на гістарычныя акты, адмыслова падабраныя ім, Абэцэдарскі імкнецца давесьці адваротнае, а гэта, што, раўнуючы да Расеі, у гэтым дачыненьні Вялікае Княства было краем «суцэльнага нявольніцтва». Праўда, у адным месцы ён усёткі прызнае, што «ў ХVІІ ст., калі ў Расіі феадалы ўжо амаль усюды вялі паншчынную гаспадарку, ступень феадальнага прыгнечання беларускіх і рускіх сялян стала прыкладна аднолькавай» (б.48).
Наколькі нам ведама, ніхто на эміграцыі сацыяльнымі пытаньнямі ў Вялікім Княстве Літоўскім не займаўся. Гэтыя праблемы парушаліся беларускімі навукоўцамі ў 1920-х гадох і ў БССР імі зацікавіліся цяпер. Такім чынам, сваю крытыку Абэцэдарскі скіроўвае супраць «буржуазна-нацыяналістычных фальсіфікатараў гісторыі» ў самой БССР. Як бачым, прафесару, а фактычна Маскве, не падабаецца, што беларускія навукоўцы даволі сьціпла наважыліся разьвеяць міт савецкае гістарыяграфіі, паводле якога Расея заўсёды выступала «вызвольніцай» ня толькі ад «нацыянальнага» й «духоўнага» прыгнечаньня, але і ад прыгнечаньня сацыяльнага.
Становішча калгасьніка ў СССР-БССР
Як і ў іншых выпадках, пры разглядзе сацыяльных дачыненьняў у Вялікім Княстве Абэцэдарскі зусім абстрагуецца ад сучаснага становішча ў СССР. Аднак якраз у Савецкім Саюзе сканцэнтравалася ўсё тое «рабства-нявольніцтва», якім так вольна шантажуе Абэцэдарскі, спасылаючыся на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Возьмем, прыкладам, становішча ў Княстве нявольнікаў (тут нявольніцтва пачало адміраць на пачатку ХVІ стагодзьдзя і наагул было скасаванае Статутам 1588 году). Працаздольныя нявольнікі, у тым ліку й жанчыны, на пражыцьцё на асобу атрымлівалі на год 4 бочкі збажыны, пераважна жыта. Калі лічыць, што адна бочка зьмяшчала 285 кг жыта (былі таксама й большыя), дык на год гэты нявольнік атрымліваў 1.140 кг жыта. У тым выпадку, калі нявольніцкая сям'я мела свой надзел зямлі («бонду», або «прыробку»), ёй дадавалася яшчэ па паўтары копы жыта на год на кажнага працаздольнага чалавека.
Зьвернемся цяпер да матар'яльнага становішча калгасьніка ў СССР і ў паасобку ў БССР. Да вайны на свой «працадзень» калгасьнік у БССР атрымліваў каля 200-500 грамаў дый шмат менш гэтак званае «гірсы», а ад сваіх прыватных «сотак» сям'я калгасьніка мусіла яшчэ выплочваць дзяржаве ня толькі грашовы падатак, але й падатак мясам, малаком, яйкамі. Падлічыце гэты «заможны» дастатак савецкага калгасьніка!
Пасьля вайны доўгі час калгасьнікі БССР наагул нічога не атрымлівалі за сваю «паншчыну» ў калгасе[89], але з тых жа сваіх «сотак» мусілі выплочваць ня толькі падатак грашыма, мясам, малаком ды яйкамі, але й падатак збожжам, якое яны змушаныя былі вырошчваць на гэтых сваіх сьлёзных «сотках». Агледзеўшыся, што без «матэрыяльнай зацікаўленасці» (з паўгалоднымі рабамі) камунізму не пабудуеш, сваім часам гэты жахлівы стан зьмяніў Хрушчоў, скасаваўшы прымусовыя падаткі (мізэрныя грамы на свае працадні калгасьнікі БССР пачалі атрымліваць крыху раней). Але гэта сталася пасьля сьвяткаваньня 40-годзьдзя «заможнага жыцьця» - на парозе «пераходу ад сацыялізму да камунізму».
Дарэчы, зірнем на сучаснае становішча савецкага калгаснага сялянства. У другой палове лютага 1971 году ў Менску адбыўся ХХVІІ зьезд кампартыі Беларусі. З дакладу на гэтым зьезьдзе першага сакратара гэтае партыі П.М.Машэрава мы дазнаёмся, што пачынаючы ад 1965 году «даходы калгаснікаў ад грамадскай гаспадаркі выраслі на 60 працэнтаў» і ў 1970 годзе іхны «сярэднемесячны заработак склаў 55 рублёў, а механізатараў - 102 рублі». Паводле Машэрава, «у новай пяцігодцы» (г.зн. да 1975 году) гэтыя «даходы калгасьнікаў ад грамадскай гаспадаркі ўзрастуць на 42 працэнты»[90] і, такім чынам, можна спадзявацца, што да 1975 году «сярэднемесячная зарплата» калгасьнікаў дамкне да 78 рублёў, а гэтых «механізатараў» (трактарыстаў і г.д.) - да 145 рублёў. Ад гэтае сумы трэба яшчэ адкінуць 9%, што ідуць на сплочваньне «падаходнага падатку». Наагул, як нам здаецца, гэтая «сярэднемесячная зарплата» вылічана з улікам шмат вышэйшага заробку калгасных кіраўнікоў, «выдатніцаў» сьвінарак, даярак дый іншых, вартасьць працадня якіх штучна завышаецца.
Аднак будзем выходзіць з гэтага «сярэднемесячнага» максімуму для асноўнае масы калгасьнікаў ды параўнаем яго з цэнамі некаторых тавараў і прадуктаў. З грашова-рэчавых лятарэяў, розыгрыш якіх адбыўся 2 лютага і 2-3 сакавіка 1971 году ў Баранавічах і Менску, мы дазнаёмся пра наступныя цэны: матацыкль «К-650М» - 1.400 рублёў, матацыкль «М-105» - 350 руб., ровар мужчынскі дарожны - 53 руб. 30 к. і жаноцкі - 57 руб. 60 к., халадзільнікі «ЗІЛ-Масква» - 335 руб., «Мінск-5» - 265 руб., «Днепр-2» - 250 руб. і «Саратаў-2» - 150 руб., тэлевізары «Гарызонт» - 430 руб., «Зорка-2» - 336 руб., «Рэкорд-68» - 270 руб., пральныя машыны «Вална-59» - 125 руб., «Тула-6» - 100 руб. і «Ака-3» - 85 руб., радыёпрыёмнікі «Акіян» - 121 руб. 02 к., «Спідола ВЭФ-201» - 93 руб. 02 к. і «Мікрон-5» - 22 руб. 90 к., радыёлы «Сірыус» - 79 руб. 60 к. і «Рэкорд-68» - 72 руб., электрычны апарат для выцісканьня соку - 35 руб., фатаапараты «Зоркі-10» - 100 руб., «ФЭД-ЗЛ» - 47 руб. і «Чайка-2» - 23 руб., пыласмокі «Уралец» - 53 руб. і «Буран» - 42 руб., дыван берасьцейскі - 180 руб., дыван віцебскі - 67 руб., дарожка дывановая памерам 3 х 1 м. - 30 руб., абрус і 12 сурвэтак - 30 руб., 6 нажоў і відэльцаў - 17 руб. 70 к., коўдра ваўняная - 17 руб. 50 к. - 24 руб., залаты жаночы гадзіньнік - 95 руб. 50 к., пазалочаны - 26 руб. і пазалочаны мужчынскі - 40 руб. 70 к., ваўняны спартовы мужчынскі гарнітур - 61 руб. 30 к., трыкатажны ваўняны жаночы гарнітур - 57 руб. 40 к. - 65 руб. 40 к. - 72 руб. 40 к. (у залежнасьці ад памеру), трыкатажная ваўняная жаночая сукенка - 41 руб. 50 к. - 43 руб. 50 к. - 46 руб. (у залежнасьці ад памеру), хромавыя жаночыя боты - 40 руб., жаночае футра з аўчыны - 251 руб., набор жаночай бялізны - 10 руб. 18 к., сумка жаночая - 4 руб. 50 к., рукавіцы мужчынскія - 4 руб. 60 к. і жаночыя - 4 руб. 30 к., аўтамабіль «Масквіч-412» - 4.936 руб., аўтамабіль «Запарожац-966» - 3.500 рублёў, і г.д.[91]
Зь іншых паведамленьняў ведама, што, прыкладам, звычайны мужчынскі й жаночы плашч-дажджавік каштуе 55-60 руб., чаравікі скураныя - 30-45 руб., добры мужчынскі касьцюм - 120-150 руб., добрая кашуля - 30 руб. і капялюш - 15 руб. (гл. «ЛіМ» 29.01.1971, у рубрыцы «Вясёлая трасянка»). Звычайную кашулю можна купіць, пачынаючы ад 7 рублёў. Затое ў сыстэме «эканомікі No.2» (на чорным рынку) за мадэрны мужчынскі касьцюм можна заплаціць і 400 рублёў, а за «моднае манто» - 250 рублёў.