У сьвятле гiстарычных фактаw
У сьвятле гiстарычных фактаw читать книгу онлайн
Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе зьмест брашуры Абэцэдарекага. Яна — звычайны набытак гэтак зваінага «савецкага гуманізму», што пачатак свой бярэ ў... сівой даўнасьці. Калісьці падобная тэрміналёгія прыаэдабляла ведамыя «опусы» й «пасланьні» Івана Грознага, ласьля асабліва маланкай біла, напрыклад, польскую іпалітычную эміградыю XIX стагодзьдзя дый уцекачоў з самое "матушки России» — прыкладам, Герцана, Агарова, Бакуніна, Пляханава. Найбольш яна расквітнела ў вельмі цьвяцістай мове «великого» Леніна, «бацькі народаў» Сталіна ды ўсьцяж красуе ў дачьшеньні да сучасных «антисоветско-антиленинских» плыняў: «маоізму», «тытаізму», чэхаславацкіх «зраднікаў» і г. д. Таму падобнай тэрміналёгіяй ня трэба праймацца.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Да гэтых паноў і князёў, што варочалі дзяржаўна-палітычнымі справамі Вялікага Княства Літоўскага, можна далучыць яшчэ іншых, як, прыкладам, пана Алізара Шыловіча, які ад 1450 да 1486 году быў старастам луцкім і маршалкам Валынскае зямлі, або ягонага сына - Сеньку Алізаравіча, што ад 1488 году быў маршалкам Вялікага Княстваи і намесьнікам берасьцейскім. У ХVІ стагодзьдзі, як ведама, узвышаюцца таксама паны Цішкевічы, Гарнастаі, Гарабурды дый іншыя. Прыкладам, да 1569 году пан Васіль Цішкевіч быў ваяводам падляскім і старастам менскім, ў 1569-1571 гадох - намінальным ваяводам смаленскім. Ягоны сын, Юрай Васілевіч Цішкевіч, у 1566-1576 гадох займаў пасаду ваяводы берасьцейскага. З свайго боку, пан Гаўрыла Іванавіч Гарнастай быў ваяводам менскім (1566-1576) і берасьцейскім (1576-1588).
Усе тут згаданыя паны й князі адначасна ўваходзілі ў склад Паноў-Рады Вялікага Княства Літоўскага. Да яе належалі таксама буйныя ўдзельныя князі, як, прыкладам, князі Слуцкія, Мажайскія (апошнія былі ўцякачамі з Маскоўшчыны) ды іншыя. Абэцэдарскі мае рацыю, калі гаворыць, што да яе не належалі прадстаўнікі вышэйшага праваслаўнага духавенства. Што ж да іншых сяброў Паноў-Рады, дык між іх ніякае розьніцы не рабілася. Тым часам гэтая Рада абмяжоўвала ўладу вялікага князя й неўзабаве фактычна сталася найвышэйшым органам улады. Да таго ж яшчэ дайшла іншая інстытуцыя - сойм, які наагул не прызнаваў якое-колечы дыскрымінацыі ды выпрацоўваў адпаведныя інструкцыі як для Паноў-Рады, гэтак і для вялікага князя.
Адным словам, прафэсар Абэцэдарскі проста фальшуе гісторыю, калі катэгарычна цьвердзіць, што «беларускія феадалы», асабліва праваслаўныя, зусім былі адсунутыя ад дзяржаўна-палітычнага жыцьця ў Вялікім Княстве Літоўскім. Ды, дарэчы, што ўяўлялі cабой «літоўскія феадалы»? Калі нават дапусьціць, што іхныя продкі былі балцкага паходжаньня, дык у ХV-ХVІ стагодзьдзях яны выступалі ўжо як носьбіты і прадстаўнікі тае ж беларускае мовы й культуры.
Пра назоў «Беларусь»
У гэтым разьдзеле свае брашуры прафэсар закранае і праблему паходжаньня назоваў «беларускі» й «Беларусь». Пытаньне гэтае ён таксама разьвязвае даволі проста й тапорна. Калі, прыкладам, у ХІV стагодзьдзі адзін-адзінюсенькі раз найменьне «Белая Русь» было ўжытае й да Полацку, дык у сьцьверджаньні Абэцэдарскага тады ж паўстала й сама Беларусь. Ён без ценю сумневу цьвердзіць, што, дастасаваны да сяньняшняе Беларусі, гэты назоў быў шырока ўжываны ў ХІV стагодзьдзі, а ўжо ад ХVІ і асабліва ад ХVІІ стагодзьдзя «самі беларусы не блыталі, а дакладна адмяжоўвалі сваю дзяржаўную прыналежнасць ад этнічнай прыналежнасці». Яны проста называлі сябе беларусамі, хоць гэты назоў прыкладаўся й да іншых, небеларускіх тэрыторыяў (б.22-23, 36-37).
Язэп Юхо, спасылаючыся на расейскіх гісторыкаў, асабліва В.Н.Тацішчава, у сваім артыкуле «Пра назву "Беларусь"» зьвярнуў увагу на тое, што яшчэ ў ХІІ-ХІІІ стагодзьдзях гэтае найменьне было добра ведамае ў Растове-Суздальскай зямлі, у выніку чаго князь Андрэй Багалюбскі выступаў як «князь Белай Русі»[83]. Бясспрэчна, у гэтым выпадку і Язэпа Юхо можна залічыць да «фантазёраў», але ён грунтуецца на ведамках, пачэрпнутых у расейскіх гісторыкаў. Назоў «Белая Русь» даволі часта выступае ў заходнеэўрапейскіх крыніцах ХІV стагодзьдзя, а гэта ў вершаваных творах Фрыдрыха Кройцпэха, Ганса Траўнэра й Пётры Зухэнвірта, прысьвечаных паходам крыжакоў-мечаносцаў. «Белая Русь» гэтых крыніцаў - найперш Пскоўшчына і Ноўгарадчына. Гэтая тэрыторыя - дзесьці на поўнач ад Полаччыны - азначалася як «Белая Русь» і на картах першай паловы ХVІ стагодзьдзя Робэрта Торна (1527), Гергарда Мэркатара (1538) і Якуба Гастольда (1548). У польскай «Ананімнай кроніцы» канца ХІV стагодзьдзя, аўтарства якой прыпісваецца Янку з Чарнкова й на якую спасылаецца Абэцэдарскі, пад 1382 годам Полацак названы горадам «Белай Русі». Баварскі краністы Ўльрых Рыхенталь, які асабіста быў на Канстанцкім саборы, сваім парадкам пісаў, што сярод паслоў на гэты сабор вялікага князя Вітаўта знаходзіліся «князі зь Белай Русі». Але ў склад гэтага пасольства Вітаўта ўваходзілі таксама прадстаўнікі ад Пскова, Ноўгарада й Цьверскага княства, а таму цяжка сказаць, скуль паходзілі гэтыя «князі зь Белай Русі». Тая вестка польскае «Ананімнае кронікі» таксама магла паўстаць і ў ХVІ стагодзьдзі, калі гэтая кроніка была перапісаная.
Рэч у тым, што, прыкладам, на картах ХV стагодзьдзя Фра-Маўро (1459), Кардынала з Кузы (1460) ды іншых аўтараў пад назовам «Белай Русі» выступала Маскоўшчына. Якіх-колечы памылак тут не магло быць, бо й манах Сымон Суздальскі, які асабіста быў на Флярэнтыйскім саборы ў 1439 годзе ды апісаў гэты сабор, у гэтым сваім нарысе Маскоўшчыну называе «Белай Русяй». Дарэчы, маскоўскі вялікі князь Іван ІІІ у сваёй грамаце 1469 году да папы Паўла ІІ тую ж Маскоўшчыну называе «Белай Русяй» («Московія сівэ Альба Руссія»), а ў пасольстве 1472 году да таго ж Рыму ён таксама выступае як «князь Белай Русі» («послы государя Белой Руси»). «Белай Русяй» Маскоўшчына была названая і ў лісьце да папы Клемэнта VІІ маскоўскага вялікага князя Васіля ІІІ (1505-1533).
Дарэчы, вэнэцыянскі дыплямат Амброджо Кантарыні, які ў канцы 1476 - на пачатку 1477 г. наведаў Маскву, у сваіх успамінах таксама называе Івана ІІІ «князем Вялікай Белай Русі» («signor della Gran Rossia Bianca»)[83а].
Праўда, як вынікае з «Звычаяў усіх народаў» Яна Багемскага выданьня 1538 году, разам з Маскоўшчынай «Белай Русяй» тады яшчэ называліся Пскоўшчына й Ноўгарадчына. Згэтуль, магчыма, і адпаведнае азначэньне на картах Робэрта Торна й Гергарда Мэркатара. Але, прыкладам, польскі біскуп Ян Ласкі ў сваёй справаздачы на Лятэранскім саборы 1514 году «белых рутэнаў» атаесамляў з «маскавітамі». Пасланьнік Вэнэцыі Марко Фаскарыно ў 1557 годзе таксама згадваў пра «Верхнюю Белую Русь», што «належыць Маскоўшчыне». Яшчэ адзін вэнэцыянскі пасланьнік у Маскву Франко Т'еполё ў 1560 годзе ў такой жа справаздачы пісаў, што «Белая Русь» становіць валоданьні маскоўскіх князёў і «цяпер завецца Масковіяй» ды мяжуецца з «Чырвонай Русяй» па рацэ Дняпры. Нарэшце, і Мацей Стрыйкоўскі ў сваёй кроніцы выразна атаесамляе «Белую Русь» з Маскоўшчынай, але згадвае таксама й пра «літоўскіх беларусаў», не ўдакладняючы, аднак, іхнага месца знаходжаньня. Аляксандар Гваніні ў сваёй «Кроніцы Эўрапейскай Сарматыі», згадваючы пра Белую, Чорную й Чырвоную Русь, пісаў, што «Белая Русь знаходзіцца каля Кіева, Мазыра, Амсьціслава, Віцебску, Воршы, Полацку, Смаленску ды ў Северскай зямлі, якія здаўна належалі Вялікаму Княству Літоўскаму». «Чорную Русь» ён зьмяшчаў у «Маскоўскай зямлі каля Белага возера». Кроніка Стрыйкоўскага выйшла ў 1582 годзе, а кроніка Гваніні - у 1578 годзе.
З гэтых ведамак вынікае, што пачынаючы ад другой паловы ХVІ стагодзьдзя найменьне «Белая Русь» з Маскоўшчыны перавандроўвае далей на захад - на сучасныя ўсходнія беларускія й украінскія землі. Гэтае ягонае перамяшчэньне было зьвязанае з новым наступам Маскоўшчыны супраць Вялікага Княства Літоўскага, які тады выліўся ў ведамую Інфлянцкую (Лівонскую) вайну. Запраўды, у працы польскага гісторыка Кромэра «Пра паходжаньне й гісторыю палякаў», што выйшла ў 1568 годзе, пад «Белай Русяй» ужо разумеюцца сучасныя паўночна-ўсходнія беларускія землі, якія былі тады захопленыя Маскоўшчынай або на якія яна мела прэтэнзіі. У данясеньні ў Рым папскага нунцыя ў Польшчы, якое датуецца 26 траўнем 1569 году і ў якім паведамлялася пра падзеі на Люблінскім сойме, Кіеў называўся «сталіцай Белай Русі»[84]. Такім парадкам, ужо тады назовам «Белая Русь» пачалі пакрывацца і ўсходнія землі Ўкраіны, тым больш Кіеўшчына зь Кіевам, якія так імкнулася захапіць Маскоўшчына. «Белая Русь», прытарнаваная да Ўкраіны, асабліва ўвыпукляецца ў сярэдзіне ХVІІ стагодзьдзя - у эпоху гэтак званае «освободительной борьбы украинского и белорусского народов за воссоединение с Россией». У сувязі з гэтым тады ж гетман Багдан Хмяльніцкі выступаў і як «гетман Белай Русі». Паводле азначэньня ягонага пісара Івана Выгоўскага, якое дайшло да нас у пераказе маскоўскіх паслоў, гэтая «Белая Русь» тады прасьцягалася «от Смоленска к Киеву, и к Чернигову, и к Белой Церкве, и к Старому Констентинову», улучаючы гэтак у сябе Цэнтральную Ўкраіну ды ўразаючыся нават у Падольле[85].