-->

Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990, Гардзіцкі Аляксей-- . Жанр: Справочники. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990
Название: Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 335
Читать онлайн

Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990 читать книгу онлайн

Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990 - читать бесплатно онлайн , автор Гардзіцкі Аляксей

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 130 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны», Дружбы народаў і медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1974).

Памёр 09.04.1986 г.

Да вайны выступаў як журналіст. Першае апавяданне надрукаваў у 1945 г. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Сад» (1947), «Гартаванне» (1949), «На возеры» (1950), «Новыя сустрэчы» (1950), «Хораша ўзыходзіць сонца» (1952), «Незабыўнае рэха» (1956), «Да ўсходу сонца» (1957), «Дабрасельцы» (аповесць, 1958, часопіс «Маладосць»), «Тут я жыву» (1960), «Зоркі салігорскія» (нарысы, 1960), «Салігорцы» (нарысы, 1964), «Першае чаканне» (1965), «Расце мята пад акном» (1966), «Чыстая мураўка» (апавяданні і гумарэскі, 1968), «Твой шлях перад табою» (1968), «Родныя шыроты» (1978), «Аповесці і апавяданні» (1979), «Белы сокал» (1985), «Тры зоркі» (1988), раманаў «Расстаёмся ненадоўга» (1955), «Сустрэчы на ростанях» (1962), «Васількі» (1981). У 1970-1971 гг. выйшаў Збор твораў у 4 тамах, у 1984 г. - Выбраныя творы ў 2 тамах. Для дзяцей выдаў зборнік апавяданняў «На возеры» (1950), кнігу аповесцей «Белы сокал» (1985). Па матывах аповесці «Нявестка» А.Макаёнкам напісаны сцэнарый мастацкага фільма «Шчасце трэба берагчы» (пастаўлены ў 1958).

Зрабіў літаратурны запіс кнігі В.Казлова «Людзі асобага складу» (1952). Пераклаў раманы Ш.Рашыдава «Мацней за буру» (з П.Кавалёвым, 1963) і Р.Файзі «Яго вялікасць Чалавек» (1978).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986, пасмяротна) за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей, за кнігу аповесцей «Белы сокал».

Кульбак Майсей, нарадзіўся 20.03.1896 г. у горадзе Смаргоні Гарадзенскай вобласці ў сям'і служачага.

Вучыўся ў Валожынскім ешыбоце (1909-1914). Здаў экстэрнам экзамен на званне настаўніка і працаваў у школах і гімназіях Смаргоні, Менска, Вільні. У 1920-1927 гг. жыў у Вільні, у 1928 г. вярнуўся ў Менск. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет, у АН БССР. 11.09.1937 г. быў арыштаваны. 28.10.1937 г. асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Рэабілітаваны 15.12.1956 г. Сябра СП СССР з 1934 г.

Расстраляны 29.10.1937 г.

Друкавацца пачаў у 1916 г. Пісаў на мове ідыш. Аўтар зборнікаў «Вершы» (Вільня, 1920), «Новыя вершы» (Варшава, 1922), «Паэмы і вершы» (1929), раманаў «Месія сын Эфроіма» (Берлін, 1924), «Панядзелак» (Варшава, 1926). Творы пісьменніка ў 1929 г. выдадзены ў Вільні ў 3 тамах. У Менску выйшлі «Вершы і паэмы» (1929), раман «Зельманцы» (кн. 1, 1931; кн. 2, 1935), паэма «Дзісенскі Чайльд Гарольд» (1933), «Выбранае» (1934), у Маскве - «Чалавек добры» (1979). Для дзяцей напісаў казку «Вецер, што быў сярдзіты» (Вільня, 1931).

Аўтар драмы «Якаў франк» (Вільня, 1929), п'ес «Разбойнік Бойтра» (пастаўлена ў 1936), «Беньямім Магідаў» (пастаўлена ў 1937).

Пераклаў на мову ідыш паасобныя вершы Я.Купалы, Я.Коласа, п'есу М.Гогаля «Рэвізор» (1933), раман М.Астроўскага «Як гартавалася сталь» (1935).

Куляшова Валянціна, нарадзілася 27.01.1936 г. у горадзе Менску ў сям'і пісьменніка.

У 1958 г. скончыла філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў Беларускім таварыстве дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі, у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. З 1960 г. жыла ў Сафіі (Балгарыя), працавала настаўніцай сярэдняй школы, вучылася ў аспірантуры (па беларускай мове і літаратуры) Сафійскага ўніверсітэта, была рэдактарам-перакладчыкам на Балгарскім радыё. У 1967 г. вярнулася ў Менск. У 1967-1982 гг. - выкладчык кафедры расейскай мовы БДУ, старшы рэдактар на Беларускім тэлебачанні, загадчык творчага аддзела Рэспубліканскага Дома работнікаў мастацтва.

Літаратурнай працай займаецца з 1967 г. Перакладае з балгарскай, польскай на расейскую і беларускую мовы, а таксама з беларускай на расейскую. У 1983 г. часопіс «Неман» апублікаваў пераклад рамана П.Вежынава «Весы». Пераклала на беларускую мову асобныя творы Х.Васілева, Я.Конюша, А.Сятэцкага, на расейскую - Х.Дэбрэцінава, Г.Алексіева, Х.Васілева. Аўтар літаратуразнаўчай аповесці-эсэ пра А.Куляшова «Лясному рэху праўду раскажу...» (1989) і сцэнарыя дакументальнага фільма пра А.Куляшова «Край крынічны» (1972).

Склала «Анталогію беларускага апавядання» (на балгарскай мове, Сафія, 1968), фотаальбом «Аркадзь Куляшоў» (1985), кнігу «Маналог» А.Куляшова (1989), Збор твораў А.Куляшова ў 2 тамах (Масква, 1989).

Куляшоў Аркадзь, нарадзіўся 06.02.1914 г. у вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

У 1928 г. паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, а ў 1931 г. перайшоў на першы курс літаратурнага факультэта Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута, дзе правучыўся да вясны 1933 г. Быў сябрам БелАПП. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1934), на Беларускім радыё (1934-1936), літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР (1936-1937). У 1941-1943 гг. - на фронце ў армейскай газеце «Знамя Советов», у 1943-1945 гг. - у Беларускім штабе партызанскага руху. У 1945-1946 гг. - рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1958-1967 гг. - начальнік сцэнарнага аддзела, галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». У 1961 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947-1978). Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.

Народны паэт БССР (1968), заслужаны работнік культуры Ўкраінскай ССР (1973).

Памёр 04.02.1978 г.

Першы верш надрукаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай газеце «Наш працаўнік». У рэспубліканскім друку першыя вершы з'явіліся ў 1927 г. у часопісе «Чырвоны сейбіт». Выйшлі кнігі паэзіі «Росквіт зямлі» (1930), «Па песню, па сонца!..» (1932), «Медзі дождж» (1932), паэмы «Аманал» (1933), «Гарбун» (1935), зборнікі «Мы жывём на граніцы» (1938), «Радзіме і правадыру» (1938), «У зялёнай дуброве» (1940), «Добры чалавек» (1941), паэмы «Баранаў Васіль» (1941), «Сцяг брыгады» (паэма і вершы, Масква, 1943), «Прыгоды цымбал» (1945), зборнікі «На сотай вярсце» (1945), «Вершы» (1946), «Паэмы» (1947), «Выбраныя вершы і паэмы» (1948), «Камуністы» (1949), паэмы «Простыя людзі» (1949), «Выбраныя творы» (1947, 1951), паэма «Новае рэчышча» (1951, на расейскай мове апублікавана ў зборніку «Коммуннсты», 1949), «Вершы і паэмы» (1954, 1966), «Граніца» (1954), паэма «Грозная пушча» (1956, 3-е дапрацаванае выданне ў 1963), «Новая кніга» (1964), «Сасна і бяроза» (1970), паэма «Далёка да акіяна» (1972), «Мая Бесядзь» (1973), «Хуткасць» (1976), «Крылы» (1985), «Профілі» (1987), вершы і паэмы «Маналог» (1989). Выдадзены Зборы твораў у 2-х (1957, 1964), 4-х (1966-1967), 5-ці тамах (1974-1977).

Сааўтар сцэнарыяў фільмаў «Чырвонае лісце» (з А.Кучарам, пастаўлены ў 1958), «Першыя выпрабаванні» (па трылогіі Якуба Коласа «На ростанях», з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1960-1961) і «Запомнім гэты дзень» (з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1967).

У яго перакладах выйшлі раман Г.Эрыксана «Валацужная Амерыка» (1932), паэма А.Пушкіна «Цыганы» (1937) і раман у вершах «Яўгеній Анегін» (1949), паэма А.Парніса «Сказанне пра Белаяніса» (1959), «Выбраная паэзія» М.Лермантава (1969), паэма «Энеіда» І.Катлярэўскага (1969), «Спеў аб Гаяваце» Г.Лангфела (1969), зборнік вершаў К.Куліева «Кніга зямлі» (1974), «Выбранае» С.Ясеніна (з Р.Барадуліным, 1976), асобныя творы Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, А.Твардоўскага, М.Ісакоўскага, А.Пракоф'ева, М.Рыльскага, А.Малышкі, М.Нагнібеды, Р.Гамзатава і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) за паэму «Сцяг брыгады», Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Новае рэчышча», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970) за пераклады вершаў і паэм М.Лермантава, «Энеіды» І.Катлярэўскага і «Спева аб Гаяваце» Т.Лангфела, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968).

Куляшоў Фёдар, нарадзіўся 18.06.1913 г. у вёсцы Вялікія Стралкі Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Рана застаўшыся без бацькоў, быў пастухом і парабкам. У 1925-1930 гг. выхоўваўся ў дзіцячых дамах у Бабруйску і Пірэвічах. У 1931-1933 гг. - літаратурны супрацоўнік газеты «Камунар» (Рагачоў) і ўласны карэспандэнт газеты «Савецкая Беларусь». Пасля заканчэння Ленінградскага абласнога настаўніцкага інстытута (1935) працаваў у школе выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры. Адначасова вучыўся завочна ў Ленінградскім педінстытуце (скончыў у 1944). У 1938 г. быў рэпрэсіраваны. Адбываў зняволенне пад Варкутой. Пасля вызвалення (1943) выкладаў расейскую мову і літаратуру ў Кундравінскай сярэдняй школе Міяскага раёна Чэлябінскай вобласці, з лютага 1944 г. - у Чэлябінскім механіка-машынабудаўнічым інстытуце, у 1945-1950 гг. - у Кустанайскім педінстытуце. Адзін год загадваў кафедрай расейскай літаратуры Кзыл-Ардынскага педінстытута. У 1951-1955 гг. - выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1955-1961 гг. - Сахалінскага педінстытута. З 1961 г. - зноў у БДУ (у 1966-1969 загадваў кафедрай расейскай класічнай літаратуры), у 1985-1990 гг. - кансультант пры гэтай кафедры. Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1955 г.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 130 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название