-->

Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990, Гардзіцкі Аляксей-- . Жанр: Справочники. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990
Название: Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 334
Читать онлайн

Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990 читать книгу онлайн

Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990 - читать бесплатно онлайн , автор Гардзіцкі Аляксей

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 130 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, орданамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.

Народны паэт БССР (1926). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1944).

Памёр 13.08.1956 г.

Пісаць пачаў на расейскай мове. У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску «Наш родны край» (14 верасня 1906 г. газета «Наша доля»). У 1910 г. у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песні-жальбы» (факсімільнае выданне ў 1982), затым - кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з'явы» (1914). У Пецярбургу ў 1913 г. асобнымі выданнямі выйшлі апавяданні «Тоўстае палена» і «Нёманаў дар», апавяданні вершам «Прапаў чалавек. Паслушная жонка. Грушы сапяжанкі» і «Батрак. Як Юрка збагацеў». У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў «Казкі жыцця» (1926, 1-е выданне - Коўна, 1921), зборнік вершаў «Водгулле» (1922), паэма «Новая зямля» (1923), аповесць «У палескай глушы» (1923), зборнікі апавяданняў «Крок за крокам», «На рубяжы», «Першыя крокі», «У ціхай вадзе», паэма «Сымон-музыка» (усе ў 1925), аповесць «На прасторах жыцця» (1926, экранізавана ў 1929; уключаны і апавяданні, 2-е дапоўненае выданне ў 1928), аповесці «У глыбі Палесся» (1927), «Адшчапенец» (1932), «Дрыгва» (1934), зборнікі вершаў «Нашы дні» (1937), «Адпомсцім» (1942), «Голас зямлі» (1943), паэмы «Суд у лесе» (Масква, 1943), «Адплата» (1946), зборнік вершаў «Мой дом» (1946), паэма «Рыбакова хата» (1947), трылогія «На ростанях» (1955, інсцэніравана пад назвай «Навальніца будзе» ў 1958; экранізавана ў 1960-1961 гг.), зборнік вершаў «Жыве між нас геній» (1952) і інш. Многія вершы Я.Коласа пакладзены на музыку. Аўтар твораў для дзяцей - паэмы «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаванай казкі «Рак-вусач» (1938), зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікаў апавяданняў «У старых дубах» (1941), «Раніца жыцця» (1950). Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак.

Аўтар п'ес «Антось Лата» (1917, пастаўлена ў 20-х гадах), «Забастоўшчыкі» (1925), «Вайна вайне» (1927, канчатковая рэдакцыя ў 1938, пастаўлена ў 1937), «У пушчах Палесся» (1938, пастаўлены ў 1937), аднаактоўкі «На дарозе жыцця» (1917).

Выступаў у галіне публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі. У 1957 г. выйшаў зборнік «Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы». Выдаў падручнікі «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (Пецярбург, 1909) і «Методыка роднае мовы» (1926).

Пераклаў на беларускую мову паэмы «Палтава» А.Пушкіна, паасобныя творы Т.Шаўчэнкі, П.Тычыны, А.Міцкевіча, Р.Тагора і інш. Быў адным з рэдактараў «Русско-белорусского словаря» (1953).

Выйшлі Зборы твораў у 7-мі (1952), 12-ці (1961-1964), 14-ці (1972-1978) тамах. Неаднаразова перавыдаваліся Выбраныя творы (апавяданні, вершы і паэмы).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) за вершы ваеннага часу, Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Рыбакова хата».

Конан Уладзімір, нарадзіўся 23.04.1934 г. у вёсцы Вераскава Наваградскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1952 г. скончыў Вераскоўскую сярэднюю школу, працаваў камсоргам у школе (1952-1953), затым у мясцовым калгасе. У 1954 г. паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1959) - настаўнік, а з 1960 г. - дырэктар Стражоўскай васьмігадовай школы Вілейскага раёна. Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце філасофіі і права АН БССР (1964) - навуковы супрацоўнік, затым загадчык сектара эстэтыкі і сацыяльнай псіхалогіі, з 1986 г. - вядучы навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Доктар філасофскіх навук. Сябра СП СССР з 1982 г.

Даследуе пытанні гісторыі і тэорыі эстэтыкі і літаратуразнаўства Беларусі. Першы артыкул надрукаваў у 1963 г. (часопіс «Весці АН БССР»). Піша на беларускай і расейскай мовах. Аўтар кніг «Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі. 1917-1934 гг.» (1968), «Демократическая эстетика Белоруссии. 1905-1917» (1971), «Очерк истории эстетической мысли Белоруссии» (з Э.Дарашэвічам, Масква, 1972); «Адам Бабарэка: Крытыка-біяграфічны нарыс» (1976), «От Ренессанса к классицизму» (1978), «Эстетическая мысль Советской Белоруссии» (1978), «Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала XX в.» (1985), «Беларуская эстэтыка і мастацкая культура: гістарычныя традыцыі і сучаснасць» (1988), «Ля вытокаў самапазнання: станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору» (1989), брашур «Святло для людзей» (1989), «Боская і чалавечая мудрасць» (1990). У перыядычным друку выступае з артыкуламі пра творчасць беларускіх пісьменнікаў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) за цыкл калектыўных даследаванняў па гісторыі філасофіі і грамадскай думкі Беларусі.

Корбан Уладзімір, нарадзіўся 25.08.1910 г. у пасёлку Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і рабочага.

Працоўны шлях пачаў токарам на аршанскім заводзе «Чырвоны Кастрычнік» у 1926 г. Сярэднюю адукацыю атрымаў у вячэрняй школе (1930). У 1930-1932 гг. - токар на Ленінградскім суднабудаўнічым заводзе. У 1932-1934 гг. - у Чырвонай Арміі. Потым працаваў старшынёй заўкама аршанскага завода «Чырвоны Кастрычнік», старшынёй будкама льнокамбіната. Удзельнічаў у паходзе 1939 г. у Заходнюю Беларусь. Завочна вучыўся ў Менскім юрыдычным інстытуце (скончыў два курсы). У гады Вялікай Айчыннай вайны камандаваў стралковай ротай, працаваў у аператыўным аддзеле штаба дывізіі, удзельнічаў у баях пад Бранскам і Арлом, за вызваленне Беларусі, ва Ўсходняй Прусіі. У 1946 і ў 1948-1952 гг. зноў на заводзе «Чырвоны Кастрычнік» - галоўны механік, начальнік цэха, начальнік апдзеда кадраў. З канца 1946 да студзеня 1948 г. - дырэктар цвікавага завода ў Лідзе. З 1952 г. працаваў у часопісе «Вожык», у 1967-1971 гг. - галоўны яго рэдактар. Сябра СП СССР з 1948 г.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1970).

Памёр 30.11.1971 г.

Першыя байкі надрукаваў у рэспубліканскім друку ў 1946 г. Аўтар зборнікаў вершаў, баек і фельетонаў «Мы іх ведаем» (1950), «Байкі» (1953), «З вецярком» (1957), «Дакладныя прыкметы» (1958), «Гарачая прыпарка» (1959), «Дзе гэта вуліца?» (1961), «Сіняк» (1964), «Не на сваім месцы» (1965), «Свінні ў рэпе» (1968), «Дзям'янава юшка» (1970), «Шклянка чаю» (выбранае, 1970), «Закаханы морж» (1972), «Выбранае» (1976), «Жук і мёд» (1980), «Не на сваім месцы» (1990), зборнікаў гумарыстычных апавяданняў «Да цешчы на бліны» (1963), «Дзядзькава крыўда» (1982). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў і баек «Янка і санкі» (1957), «Пра жывёл і пра звяроў» (1963), «Учора, сёння і заўжды» (1963), «Суседні двор» (1967).

На беларускую мову пераклаў творы І.Крылова, Лесі Ўкраінкі, Т.Масэнкі, Мірмухсіна, А.Юшчанкі і інш.

Корзун Мікола, нарадзіўся 01.05.1934 г. у вёсцы Заўшыцы Салігорскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1937-1938 гг. памерлі бацькі. Выхоўваўся ў Слуцкім дзіцячым доме. У 1956 г. скончыў Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. Працаваў на розных пасадах у саўгасах «Бараўляны» (Менскі раён), імя Янкі Купалы (Радашковіцкі раён), у Інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (Менск). Завочна вучыўся ў Менскім педагагічным інстытуце. У 1973-1976 гг. - загадчык філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы, у 1976-1978 гг. - навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Якуба Коласа, у 1978-1981 гг. - дырэктар «Кнігарні пісьменніка», у 1982-1986 гг. - садоўнік, аграном Літаратурнага музея, Янкі Купалы, у 1986-1989 гг. - афаном Аб'яднання літаратурных музеяў БССР. Сябра СП СССР з 1981 г.

Першае апавяданне апублікаваў у 1958 г. (часопіс «Бярозка»). Піша для дзяцей. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Жывы куток» (1962), «Віця Сітніца» (дакументальная аповесць, 1964), «Тры сонцы» (1971), «Чырвоныя зоркі на танках» (1974), «Навальнічная паласа» (дакументальная аповесць, 1979), «Святло чароўнай зоркі» (1989).

Коршак Аляксей, нарадзіўся 22.02.1920 г. у вёсцы Вуглы Капыльскага раёна Менскай вобласці.

Скончыў Капыльскую сярэднюю школу (1938). Вучыўся на літаратурным факультэце Менскага педагагічнага інстытута (1938-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны жыў у Капылі. У 1944 г. прызваны ў Савецкую Армію. Быў разведчыкам.

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 130 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название