-->

Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990, Гардзіцкі Аляксей-- . Жанр: Справочники. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990
Название: Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 335
Читать онлайн

Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990 читать книгу онлайн

Беларускiя пiсьменнiкi: 1917-1990 - читать бесплатно онлайн , автор Гардзіцкі Аляксей

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 130 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1932 г. Піша на расейскай і беларускай мовах. Аўтар літаратурна-крытычных прац, артыкулаў і рэцэнзій. Выдаў крытыка-біяграфічныя нарысы «Жизнь и творчество Л.Н.Толстого» (1953), «Сатирическая поэзия Н.А.Некрасова» (1954), «Жизнь и творчество А.П.Чехова» (1954), «Антон Павлович Чехов» (Паўднёва-Сахалінск, 1959), «Буревестник революции» (1968), манаграфіі «Міхась Лынькоў» (1961, перапрацаванае выданне ў 1974 і 1979), «Творческий путь А.М.Куприна» (1963, перапрацаванае выданне ў 2 тамах у 1983 і 1987), «Іван Мележ» (1968), «Подвиг художника: Литературный путь И. Мележа» (2-е выданне дапоўненае і перапрацаванае ў 1982), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Эцюды аб прозе» (1964), «Літаратурныя партрэты» (1983), «У дарозе» (1988), нарыс «Современная белорусская проза» (Масква, 1970), вучэбныя дапаможнікі для студэнтаў-філолагаў «М.Ц.Лынькоў: Семінарый» (1963), «Лекции по истории русской литературы конца XIX - начала XX в.» (ч. 1, 1976, ч. 2, 1980), «Л.Н.Толстой: Из лекций по русской литературе XIX века» (1978).

Склаў зборнікі «А.П.Чехов о литературе и искусстве» (1954), «Максім Горкі і Беларусь» (1968), «А.И. Куприн о литературе» (1969), «Леў Талстой і Беларусь» (1980), а таксама кнігі прозы А.Купрына «Листригоны», Л.Андрэева «Красный смех», І.А.Буніна «Избранное», В.Верасаева «К жизни», Г.Караленкі «Избранное», двухтомніка «Повести о любви» і інш.

Куніцкі Сымон, нарадзіўся 19.11.1902 г. у вёсцы Гарані Менскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў вясковай школе, на рабфаку ў Менску. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1931). Працаваў вучоным сакратаром Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1931-1936). Быў сябрам БелАПП. 26.11.1936 г. Арыштаваны, асуджаны на 10 год зняволення. Рэабілітаваны 18.12.1954 г.

Памёр, верагодна, на Калыме 14.10.1940 г. У друку выступіў упершыню з апавяданнямі ў 1928 г. (газета «Чырвоная змена»). З 1929 г. пачаў выступаць як крытык. У калектыўных зборніках, у часопісах «Маладняк», «Полымя рэвалюцыі» і іншых перыядычных выданнях змяшчаў рэцэнзіі, нарысы і літаратурна-крытычныя артыкулы пра творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, А.Александровіча, С.Баранавых, В.Каваля, М.Лынькова, Б.Мікуліча, Я.Скрыгана, Х.Шынклера і інш.

Купала Янка (сапр. Луцэвіч Іван), нарадзіўся 07.07.1882 г. у фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладэчанскі раён Менскай вобласці) у сям'і арандатара.

У 1898 г. скончыў Беларуцкую народную навучальню. Пасля смерці бацькі (1902) год працаваў на гаспадарцы, потым - хатні настаўнік, пісар у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшы прыказчык у памешчыка ў Сенненскім павеце Магілеўскай губерні (1904), практыкант і памочнік вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Менскам, на бровары ў Яхімоўшчыне на Маладэчаншчыне, у маёнтку Дольны Сноў Наваградскага павета (1905-1908), супрацоўнік «Нашай нівы» і адначасова бібліятэкар бібліятэкі «Веды» Б.Л.Даніловіча (Вільня, 1908-1909). У 1909-1913 гг. вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А.С.Чарняева ў Пецярбургу. З кастрычніка 1913 г. зноў у Вільні, супрацоўнік «Беларускага выдавецкага таварыства», рэдактар «Нашай нівы» (1914-1915). У верасні 1915 г. выехаў у Маскву, дзе вучыўся ў Народным універсітэце. У студзені 1916 г. прызваны ў армію. Служыў у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін у Менску, Полацку, а таксама ў Смаленску, дзе сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю. У 1919 г. пераехаў у Менск, дзе і жыў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у стварэнні нацыянальнага тэатра, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі навук БССР, у разгортванні выдавецкай справы. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, у пасёлку Пячышчы каля Казані. Абіраўся кандыдатам у сябры ЦВК БССР (1927-1929), сябрам ЦВК БССР (1929-1931, 1935-1938), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1940 г.). Акадэмік АН БССР, АН УССР. Сябра СП СССР з 1934 г. Народны паэт БССР (1925). Узнагароджаны ордэнам Леніна. Трагічна загінуў 28.06.1942 г. у Маскве. Урна з прахам перавезена ў Менск у 1962 г.

Пісаць пачаў на польскай мове. Першы вядомы беларускі верш «Мая доля» датаваны 1904 г. Першы надрукаваны верш на беларускай мове - «Мужык» (15 траўня 1905 г. у менскай газеце «Северо-Западный край»). У 1908 г. пецярбургскае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» выпусціла першы зборнік паэта «Жалейка» (факсімільнае выданне ў 1982), у 1913 г. - зборнік «Шляхам жыцця». Зборнік вершаў «Гусляр» (1910) выдадзены ў Пецярбургу А.Грыневічам. У савецкі час выйшлі кнігі паэзіі «Спадчына» (1922), «Безназоўнае» (1925), «Апавяданні вершам» (у 2 кнігах, 1926), паэмы «Магіла льва» (1927), «Над ракою Арэсай» (1933), «Курган» (1987), зборнікі «Адцвітанне» (1930), «Песня будаўніцтву» (1936), «Беларусі ардэнаноснай» (1937), «Ад сэрца» (1940), «Беларускім партызанам» (вершы і артыкулы, Масква, 1942), кнігі выбраных вершаў, паэм (1930, 1935, 1936, 1946, 1947, 1948, 1952, 1958, 1967, 1970, 1972 - малафарматнае выданне, 1978, 1980, 1981, 1982 (4 выданні), 1987, 1988 (3 выданні), 1989 (2 выданні) і Зборы твораў у 6-ці (1925-1932), 3-х (1928-1932), 6-ці (1951-1954, 1961-1963), 7-мі (1972-1976) тамах. Многія вершы пакладзены на музыку. Для дзяцей неаднаразова выдаваліся вершы «Хлопчык і лётчык», «Алеся» і інш.

Аўтар драматычных паэм «Адвечная песня» (Пецярбург, 1910, пастаўлена ў 1921) і «Сон на кургане» (Пецярбург, 1912, пастаўлена ў 1928), п'есы «Паўлінка» (Пецярбург, 1913, пастаўлена ў 1913, у 1952 па спектаклю тэатра імя Я.Купалы створаны аднайменны кінафільм, у 1973 г. - аперэта), драматычнай паэмы «На папасе» (1913, ставілася самадзейнасцю), драмы «Раскіданае гняздо» (Вільня, 1919, пастаўлена ў 1917, аднайменны кінафільм - у 1982), сцэнічнага жарту «Прымакі» (1920, ставіўся самадзейнасцю ў 20-я гады, у тэатры пастаўлены ў 1936), п'есы «Тутэйшыя» (1924, пастаўлена ў 1926), драматычнага абразка «На Куццю» (Вільня, 1928, ставіўся ў самадзейных гуртках). У 1989 г. выйшлі «Паэмы. Драматычныя творы» (уключаны трагікамедыя «Тутэйшыя», паэмы «Калека», «На Куццю» і іншыя творы, якія доўгі час былі забаронены).

Выступаў як публіцыст і літаратурны крытык. У 1972 г. выйшла кніга «Публіцыстыка».

Пераклаў на беларускую мову «Слова аб палку Ігаравым» (прозай і вершам), міжнародны пралетарскі гімн «Інтэрнацыянал», польскі тэкст у п'есах В.Дуніна-Марцінкевіча «Ідылія» і «Залёты», лібрэта оперы «Галька» С.Манюшкі, паэму А.Пушкіна «Медны коннік», шэраг вершаў і паэм Т.Шаўчэнкі, асобныя творы М.Някрасава, І.Крылова, А.Кальцова, А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, М.Канапніцкай, Ю.Крашэўскага, У.Бранеўскага, Е.Жулаўскага, П.Панча і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) за зборнік «Ад сэрца».

Курдзін Дзмітры, нарадзіўся 13.10.1899 г. у Пензенскай вобласці (Расея) у сям'і настаўніка.

У 1925 г. скончыў Саратаўскі ветэрынарны інстытут. Служыў у Чырвонай Арміі. У 30-я гады служыў у Віцебску старшым ветэрынарным лекарам артылерыйскага палка. У 1937 г. рэпрэсіраваны. Асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957 г. Сябра СП СССР з 1934 г.

Расстраляны 12.12.1937 г.

Творчую працу пачаў пад псеўданімам А.Сапёлка ў 1925 г. з вершаў. Аўтар п'ес «Міжбур'е» (другі акт апублікаваны ў кнізе «Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі», 1975, пастаўлена ў 1929), «Контратака» (апублікаваны ўрыўкі ў 1932), «Чалавек вырашае» (пастаўлена ў 1934), «Азеляненне цэха» (апублікаваны ўрыўкі ў 1934-1935).

Курто Яўген, нарадзіўся 07.07.1924 г. на хутары Рачыборак Бярэзінскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Магілеўскім настаўніцкім інстытуце (1940-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік камсамольскага падполля ў Багушэвічах, а з 1943 г. - партызан. Быў цяжка паранены (1944). Працаваў бухгалтарам Бярэзінскага райпрамкамбіната, загадваў Капланецкім млыном. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949). У час вучобы працаваў у газетах «Сталинская молодежь» (1946), «Зорька» (1948-1960). З 1960 г. - рэдактар, потым старшы рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР (пазней - «Беларусь»), у 1972-1987 гг. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1962 г.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 130 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название