Нiчые

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Нiчые, Федарэнка Андрэй-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Нiчые
Название: Нiчые
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 654
Читать онлайн

Нiчые читать книгу онлайн

Нiчые - читать бесплатно онлайн , автор Федарэнка Андрэй

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 113 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

«Таму што кожны адукаваны чалавек ведае іх са школьнай праграмы, павінен ведаць, прынамсі; а той, хто не ведае — дык навошта такі чытач?»

«Другое — як ты справішся з факталогіяй? Як будзеш апісваць побыт, характары… маўчы! Ведаю, што скажаш, што табе сніцца ўся гэтая лухта, а ты толькі механічна яе занатоўваеш... Дык вось, можаш не старацца, у мяне такія нумары не праходзяць. Адно табе напаследак параю — не збіся на творы іншых пісьменнікаў на гэткія ж тэмы, бо, сам таго не хочучы, пачнеш паразітаваць на іх, у лепшым выпадку парадыраваць... І яшчэ пытанне: пад каго ты ўвогуле пішаш?»

«Як гэта?»

«Я да якога пісьменніка цябе ні прымяраю, усё ты вылузваешся, наравішся, не ўкладваешся…»

«А­а, дык у цябе такія крытэрыі? Самыя прымітыўныя — параўнання? Каб абавязкова было пад кагосьці? А ты не дапускаеш, што я — новы? Я — прыйшоў!» — гарачыўся Трухан.

«Чужое... Так з цябе гэтыя цытаты і пруць, так і сыплюцца… Ты ж начытаны, праўда?»

«Паляжаў бы ты з маё па бальніцах, яшчэ б не так начытаўся…»

«…Трухан, устаньце! Трэці раз да вас звяртаюся! Чым вы там займаецеся?!»

Трухан устаў з­за парты, лыпаючы шырока расплюшчанымі і адсутнымі, як у лунатыка, вачыма. Ніякага Ведрыча не было ў паміне. А была аўдыторыя — вялікі, напалавіну запоўнены студэнтамі і студэнткамі дзвюх груп клас, з будкай кафедры каля дзвярэй, з шэрай школьнай дошкаю на сцяне. З першага раду, павярнуўшыся, глядзела сюды, на «камчатку», Нэлі — пазірала на Трухана акурат такімі ж вачыма, як і яго гераіня Наста на свайго кантужанага дзевера.

А перад Труханам — па іроніі ці па заканамернасці лёсу стаяла выкладчыца беларускай літаратуры, таго самага прадмета, якім ён усю амаль лекцыю сам з сабою забаўляўся і які на іспытах ледзь выцягваў на дохлую «троечку»; зрэшты, выдатнікам яго цяжка было назваць і па ўсіх іншых дысцыплінах.

Вольга Сяргееўна ведала гэта. Яна стаяла цяпер перад Труханам і паляпвала па далоні ўказваю, спецыяльнай такой шарыкавай ручкай, што выцягваецца на манер антэны.

«Дазвольце пацікавіцца: што ў вас ў сшытку? Што вы так старанна запісвалі? Вы ж галавы не адрывалі ад яго цэлую лекцыю!»

Трухан загарнуў сшытак. Потым на вачах выкладчыцы паклаў яго ў сумку. І ўсё гэта моўчкі. А і праўда, — падумаў ён, — чым я тут займаюся, на што час марную, калі мне, можа, жыць два панядзелкі засталося…

Ні слова не кажучы, ён устаў. Узяў сумку, выбраўся на праход і як ні ў чым не бывала, як так і трэба, пайшоў сабе да дзвярэй.

«Трухан, вы што? — пачулася ззаду разгубленае. — вярніцеся! Я…»

Стукнулі дзверы і ўсё сціхла.

А які быў снег на вуліцы! Якое сонца! Якое марознае паветра! І як не хацелася ісці па гэтым чыстым скрыпучым белым сняжку да шэрага, змрочнага, скразнякамі прадзьмутага інтэрната­інкубатара, у камеру­клетку, да вечнай адзіноты...

Карацей, Ведрыч — не ўяўны, не ў сшытку прыдуманы, а сапраўдны, аб’явіўся толькі дні праз тры, вечарам. Дастаў з кішэні кажуха хурміну, з другой — другую, моўчкі паклаў на стол; такія вялікія, цёмна­аранжавыя, з пражылкамі спеласці заморскія плады сярод зімы. Трухан, чамусьці падумаўшы, што зараз пачнецца між імі дыялог кшталту таго, змадэляванага ім на лекцыі, спытаў:

«Ну як? Многа заўваг?»

«Пра што ты? — здзівіўся Ведрыч. — А­а, пра сваю пісаніну? Ведаеш, я не чытаў. Нават папкі разгарнуць не паспеў. Зараз раскажу. Вяртаюся тады ўночы ад цябе, тут шах — у прахадным двары трое, засланяюць дарогу. Адзін за сумку, помніш, у мяне была такая афіцэрская («ахвіцэрская», вымаўляў Ведрыч). Ах, ты, думаю! Размахнуўся, я­а­ак умазаў гэтай сумкай па галаве! Ён з капытоў, сумка адарвалася, тыя ўцякаць, я за імі!.. Не здагнаў. Вяртаюся — ні таго, ні сумкі. А там грошы, дакументы, вершы… Папка твая. Асабліва літфондаўскага білета шкада. Прыгожы такі».

«А вершаў?» — смеючыся, спытаў Трухан.

«Вершаў таксама, я ж іх не запамінаю».

Шкада было, канечне, і Трухану папкі. Але ў адрозненне ад Ведрыча ён помніў кожнае сваё слова напамяць, нават у якім месцы ў рукапісе яно стаяла. Ды і навошта яму тэкст? Нікому больш ён яго паказваць не збіраўся. Толькі падумаў, што вось яшчэ і такая — практычная — карысць можа быць ад роднай літаратуры: гэта ж яго папка і Ведрычавы вершы фізічна, у прамым сэнсе памаглі адбіцца ад нейкіх прыдуркаў!

5

«…З усіх законаў Прыроды, магчыма, самы найлепшы —

выжыванне слабага»

Яшчэ дні праз тры — субота якраз была, Трухан ляжаў на засланым ложку, абапіраючыся на локаць, перад разгорнутай на семнаццатай старонцы кнігаю «Ідыёт», што служыла яму не так пастаўшчыком ежы духоўнай, колькі ў якасці медыцынскага дапаможніка — ён адсочваў паводзіны хворых герояў і са сваімі іх параўноўваў.

Ды нешта не йшло чытанне. На філасофію цягнула. Лезла розная дрэнь у галаву. Нейкая містыка, нейкія сімвалы бачыліся яму і ў назве кнігі, і ў лічбе старонкі — з сінім бібліятэчным штэмпелем знізу («семнаццаць год — вясна, каханне…»), на якой яго так безнадзейна тармазнула, а найбольш — у самой цяперашняй сітуацыі. Ігарава дзяўчына — можа, тая самая, якой ён ногі закрываў капаю, калі прыводзіў сюды Ведрыча, можа, другая — сноўдалася, ляпаючы дзвярыма, то ў пакой, то на кухню, гатавала вячэру, пакуль сам Ігар у кіно, ці ў кавярні, ці проста па горадзе з яшчэ адной дзеўкаю гуляе. Вернецца Ігар, вясёлы, аб’явіць, што галодны, вячэраць сядуць, Трухана пазавуць за кампанію… Ну, не дзіва?!

І рэч не ў тым, што ў Ігара дзве іх, ці некалькі, гэтых дзевак, а ў мяне ніводнай, — думаў Трухан, ямчэй у ложку ўкладваючыся, — і не ў тым, што Ігар мае такое шчасце, як ведаць, што яго заўсёды чакаюць і вячэру яму гатуюць...

Якраз зайздрасці да Ігара ён і не адчуваў. Тут хутчэй наадварот, «мела месца» нейкае мазахісцкае задавальненне — ад нармальнасці рэчаў, ад правільнага іх падзелу, як у тым анекдоце: чорным чорны хлеб, белым — белы… Калі б, інакш кажучы, Ігару ўздумалася раптам падзяліцца з ім сваім гарэмам, і самі наложніцы не пярэчылі б — дык ён, Трухан, быў бы супраць і такога дарунка не прыняў бы.

Кожны хай ведае сваё месца і займае толькі яго — згодна з прададзеным Лёсам­касірам плацкартным білетам. Бо інакш што ж атрымаецца? Хаос, бардак, неразбярыха! А так усё правільна. Прырода сама сябе аберагае. Натуральны адбор, выжыванне мацнейшых, калі не паляпшэнне пароды, дык хоць бы захаванне яе, — філасофстваваў, лежачы ў прагнутым студэнцкім ложку­начоўках, Трухан. Да таго за сваё адносна невялікае жыццё быў ён выматаны сіроцтвам, адзінотаю, хваробамі, няўдачамі, настолькі ўжо звыкся з гэтым сваім пастаянным — аж да непрыстойнасці — няшчасцем, што пачаў прымаць яго за належнае, як субстанцыю, пачаў нават насіцца з ім, цаніць яго — так, як іншыя носяцца і цэняць у сабе ўдачлівасць, талент, здароўе…

Ды і што значыць: шчаслівы — нешчаслівы? Ці не такі ж гэта натуральны падзел, як і на людзей высокіх і нізкіх, на мужчын і жанчын, на дзень і ноч… Не будзеш жа так ставіць пытанне: хто лепш — мужчына ці жанчына? Яны роўнавартыя, каштоўныя кожны ў сваёй «вагавай катэгорыі»… Дык ці не азначае гэта, што і ён, г.зв. «няшчасны» Трухан, зусім не горшы за г.зв. «шчаслівых» Ігара з Церашковым — проста яны з іншага «класіфікацыйнага разраду», розныя ў іх плюсы і мінусы…

Яшчэ зручней улёгся Трухан у сваіх ночвах — ногі на біла, збітую ў камячок цвёрдую падушку — пад бок, і пачаў праганяць нядаўнія думкі па другім крузе, каб у памяці аформіць іх у кароткія, граматычна­правільныя сказы.

Не проста аказалася гэта пасля стылю аўтара «Ідыёта». Дарэчы — вось хоць бы і гэты Ідыёт, гэтае вечнае жаданне паказаць і даказаць, што толькі юродзіваму, дзіваку, хвораму можа быць справа да такіх абстракцый, як дабро, гуманізм, чалавекалюбства… Яшчэ б! Цяжка ўявіць вясёлага сангвініка, які займаўся б тым, чым цяпер Трухан займаецца. Які валяўся б днямі ў ложку, чытаючы кнігі, або марнаваў час, бяздумна сузіраючы прыроду, або забіваў сабе галаву разборам паводзінаў «бліжніх сваіх», альбо — яшчэ горш: схіліўшыся над аркушыкамі паперы, з дня ў дзень выдумляў несапраўднае жыццё, калі вунь за вакном — сапраўднае, якім жыць трэба, усюды паспець, як мага больш ад яго ўхапіць…

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 113 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название