Нiчые
Нiчые читать книгу онлайн
Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
У кабінеце сталоў было тры, але толькі за адным з іх сядзеў малады чалавек, у звычайным цывільным касцюме, з вусікамі, — і дзюбаў адным пальцам па клавішах пішучай машынкі. Зза гэтага, відаць, і не чутно было стуку ў дзверы. Не адрываючыся ад свайго занятку, вусаты падбародкам паказаў Трухану на табурэт з другога боку стала.
«Праходзь, прысаджвайся», — і зноў за сваё дзюбанне.
Трухан прысеў. Не забываць нічога, сарціраваць, раскладваць па шуфлядках памяці! Як вось гэтае «прысаджвайся» замест звычайнага чалавечага «сядай» — каб не сурочыць, бо сесці, паіхняму, можна толькі ў турму; нібыта боязь ці нежаданне пакрыўдзіць словам, а на самой справе гэткая здзеклівая даніна «фені», вытанчанавычварнамянтоўская далікатнасць, арыя з той самай оперы, паводле якой, адабраўшы ў п’янага грошы (расказвалі людзі), зняўшы гадзіннік, вянчальны пярсцёнак і нацельны крыж, — словам, абчысціўшы дарэшты, — абавязкова пакінуць пару цыгарэт з запалкамі і драбязу на талончык…
Вусаты дзюбаў сабе і дзюбаў, манатонна, праз аднолькавыя паўзы, аж па мазгах біла. Трухан цярпліва чакаў. І ад няма чаго рабіць употайкі разглядваў памяшканне і гаспадара — разглядваў і дзівіўся: якая ж, аказаваецца, небяспечная рэч літаратура! Не паспеў напісаць ён пра свайго Трухановіча — калі ласка, сам атрымоўвай, — і табурэтку, і казённы кабінет, і следчага, і магчымы скоры пратакол. Раптам ён убачыў на краю стала… сваю папку.
«Твая?» — спытаў вусаты, працягваючы дзюбаць.
«Мая… А адкуль…», — яна ў вас, ледзь не вырвалася ў Трухана, ды ў час апамятаўся. Хто, як не ён, па студэнцкай звычцы, як на канспектах, уласнай рукою запісаў на адвароце папкі ўсе свае дадзеныя: і прозвішча, і адрас, і нават нумар пакоя.
Вусаты меў талент рабіць дзве справы адразу, плюс яшчэ бачыць чалавека, зусім на яго не пазіраючы.
«І што ты там напісаў? Чаго выклікалі?»
«Не ведаю… У сэнсе, што напісаў, ведаю, а чаго выклікалі…»
«Супраць улады штось? Ці парнаграфія?» — нечакана спытаў вусаты.
Ну, канечне. Што ж яшчэ для іх можа лічыцца крамолаю? Трухан асмялеў.
«Можна і так сказаць…»
«Сур’ёзна? — вусаты аж на машынку, на дзюбанне сваё важнае забыўся. І ўпершыню падняў на Трухана вочы. У іх была цікавасць. — Не, праўда парнаграфія?»
«Хутчэй у пераносным сэнсе. Калі мастацкі твор няўдалы, дык можна яго і такім словам назваць…»
Тут расчыніліся дзверы і ў кабінет хуткім крокам увайшоў чалавек. На хаду ён расшпільваў гузікі чорнага паліта. Штось вельмі знаёмае падалося Трухану ў яго абліччы… Ды гэта ж той самы! Паголены, з сумнай вінаватай усмешкаю, які маўчком прасядзеў усю нядаўнюю сходку на Фрунзе, 5; той, у каго ўсё дапытваўся Ведрыч, чаго ён сюды цягаецца, і ці не празаік ён, ці не драматург. І цяпер паголенасць была самай характэрнай дэталлю ў яго твары. Настолькі розніліся голеная частка ад няголенай, што, здавалася, пад носам, на барадзе і на шчоках прыклеена ў чалавека сіняватая маска.
Вусаты пры яго з’яўленні ўстаў. Але паголены, павесіўшы паліто ў шафу, да першага падаўся Трухана.
«Гэта не я спазніўся — вы раней прыйшлі, — сказаў ён, за руку вітаючыся. — Выбачаюся, рука пасля двара халодная… Вас я ведаю, а мяне завуць Іван Паўлавіч. Ды вы сядзіце!»
Што да вусатага, дык з ім Іван Паўлавіч нават рукацца не стаў. Яны абмяняліся позіркамі, пасля чаго вусаты паляпаў сябе па кішэнях — у адказ звякнулі ключы і зашамацелі запалкі — і выйшаў на калідор.
Адзінае, што чамусьці прыходзіла Трухану ў галаву, гэта тое, што адбываецца «кантрастны» допыт: злы, хамаваты адзін следчы — і добры і ўсмешлівы другі; штучка старая, як свет, як сама паліцэйскажандарскаміліцэйская сістэма… Але пры чым тут што? Ніхто ж яго не дапытваў, і яны абодва, здаецца, добрыя, вусаты і паголены… Да таго ж вусаты яўна ніжэй рангам у гэтай іхняй іерархіі. Галоўны тут, канечне, вось хто…
«Распрануцца не хочаце? — пытаў тым часам гэты «хто». — Не? Правільна, не Крым. Мой прынцып — абы чалавеку зручна было. А то навыдумляюць розных умоўнасцей… Вось я, напрыклад, калі гарачую гарбату п’ю, дык сёрбаю, мне і смачней так, і губы не пячэ… Але што ты! Некультурна, непрынята, пальцамі паказваюць, — мякка, соладка гаварыў Іван Паўлавіч, як калыханку баяў. — Дарэчы, можа, гарбаты? Кавы? Тут ёсць электрачайнік, і ўсё іншае знойдзецца… Не? Тады і я не буду — за кампанію».
Іван Паўлавіч прысеў насупраць — нага на нагу, рукі складзеныя на жываце, на твары — тая самая, вінаватая і крыху сумная, усмешка. Калі вусаты за ўвесь час толькі раз зірнуў на Трухана, дык гэты наадварот — вачэй з яго не спускаў.
«Вам сказалі прычыну выкліку сюды? Не? Ну вось, такія ў нас парадкі! А чалавеку перажывай…»
«Я здагадаўся, — сказаў Трухан, ківаючы на папку. — Злавілі тых рабаўнікоў?»
«Ээ… чаму адразу рабаўнікі? — усклікнуў Іван Паўлавіч. — Усё цэлым засталося ў сумцы вашага сябра… Зрэшты, зменім тэму. На добры лад, не тут, — абвёў ён вакол сябе рукою, — не ў такіх умовах павінна было б адбывацца нашае знаёмства. Ды калі ўжо такая нагода з гэтай сумкай... Усё адно трэба было выклікаць вас, каб папку вярнуць, дык заадно ўжо, думаю, і пазнаёмлюся з чалавекам… Калі вы не супраць, канечне!»
«Ну што вы, — паддаўся на абмен ветлівай гэтай саладжавасцю Трухан. — Я вельмі ўдзячны за ўвагу, за павестку…»
«Размова наша будзе максімальна кароткая. Яшчэ раз выбачайце, што не па сваёй волі вы тут. Не здзіўляйцеся, — ён яшчэ больш памякчэў голасам, давёўшы інтанацыю амаль да кампанейскай, — але і не па маёй таксама».
Далей пачало адбывацца ўвогуле штосьці неверагоднае.
«Не будзем мы весці ніякіх пратаколаў — к чорту афіцыёз. Не люблю, не прызнаю! Гэта ім там, — падняў угору ўказальны палец Іван Паўлавіч, —усё паперы падавай, канцылярыстам гэтым», — і Трухан у першы момант не зразумеў — нябесную канцылярыю ён мае на ўвазе, або сваю, зямную, што размешчана за які квартал адсюль. Калі апошняе, дык не проста смела з яго боку, а неяк… незвычайна, нават падазрона: хіба можна ім крытыкаваць начальства (хай сабе і ў «інтэрасах следства»), ды яшчэ пры сведку?!
«…Як дзеці малыя, яйБогу! Вечная падазронасць, усё ім мрояцца падкопы, загавары, дысідэнцтва… Прычым не столькі выкараняць усё гэта збіраюцца, колькі дзеля галачкі — паказаць, што і ў нас, як і ва ўсіх: свае незадаволеныя, свая апальная інтэлігенцыя», — не сунімаўся Іван Паўлавіч, казаў з нейкім вясёлым адчаем у голасе — маўляў, ведаю, хоць і ўляцець можа за гэта, але і маўчаць не магу: раз пайшла такая п’янка — рэж апошні агурок.
«…Хоць бы вас узяць. Збіраюцца маладыя, здольныя, задзірыстыя, пішуць сабе, выступаюць, агітуюць памаленьку… На здароўе! Дык што ты! Дзе ты бачыў!» — цяпер ужо да лёгкай горычы перайшоў Іван Паўлавіч, як бы палемізуючы, не згаджаючыся зараз з кімсьці — з тымі, хто яму, Івану Паўлавічу, гэты занятак прыдумаў, хто даручыў яму такую непапулярную місію; а так сам ён, Іван Паўлавіч, нібыта і ні пры чым, проста вымушаны цераз не хачу рабіць усё гэта для пустой справаздачы.
«…Кантроль ім трэба, адбор, селекцыя, назіранне ў дынаміцы… Не паспее праклюнуцца здольнасць у чалавеку, яшчэ невядома, што з яго атрымаецца, — а ўжо бягом апекаваць, бы тыя сем нянек: хаця каб правільнай дарогай пайшоў, каб не дай Бог шляху пакручастага, калдыбаністага, дэсідэнцкавыгнанніцкага не выбраў!..»
Трухан ужо надзею страціў зразумець хоць штокольвечы. Так заблытаў, задурыў галаву гэты Паўлавіч. І чаго, з якой такой радасці на творчасць перакінуўся?.. І ўсё гэта з нязменнай іроніяй, нібы нечыя чужыя словы вымушаны паўтараць, а сам ён — усё разумее, свой у дошку, на баку менавіта дэсідэнтаў і толькі іхні шлях і прызнае як адзіна правільны.
Нейкія смутныя здгадкі ўспыхвалі, канечне. Што нездарма ўсё гэта, даверлівасць гэтая залішняя, развагі гэтыя салодкія — пра патэнцыяльныя здольнасці, пра апякунства… Трухан перавёў вочы на шэрую папку. І нават машынальна пальцам пакратаў шнуркізавязкі на ёй. Адразу ж на яго рух пасур’ёзнеў і Іван Паўлавіч.
«Мы прачыталі, — проста сказаў ён. — Вы не супраць? Хаця што гэта я: перш уваходжу, а тады дазволу пытаю…»
