-->

Дзе скарб ваш

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Дзе скарб ваш, Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Дзе скарб ваш
Название: Дзе скарб ваш
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 452
Читать онлайн

Дзе скарб ваш читать книгу онлайн

Дзе скарб ваш - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 61 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

А далей — амаль даслоўна тое, што ў «Званочках».

Зрэшты, цяперашнюю маю няёмкасць ён — бачу гэта з журботнай удзячнасцю — назваў бы «миндальничаньем», а то i прасцей, мацней,— «я даў, ты ўзяў — i на здароўе!..».

Цяпер вакол яго манаграфіі пра мяне.

«Народная асвета» заказала яе яму ў пачатку 1981 года. У адпаведную серыю, дзе такія кнігі строга па дзесяць аўтарскіх аркушаў. А ён з творчай свабодай, што з ім здаралася неаднойчы, зрабіў ім амаль удвая больш. I тут пачаліся складанасці. Пра гэта ў далейшых фрагментах з яго пісьмаў. A ў першым — ягоны адказ на маю прапанову даць яму для прачытання некалькі цікавейшых чытацкіх пісьмаў, у тым ліку i замежных.

«...Пісьмы мне будзе цікава i карысна прачытаць хоць бы для таго, каб не меў адразу вялікай механічнай перавагі той біёграф, што будзе пісаць пасля маёй смерці.

Між іншым, пішучы кніжку пра Танка, я ўвесь час адчуваў гэтую сваю недаінфармаванасць, i гэта мяне раззбройвала. Мажліва, таму, што Максім прачытаў мне некалькі дзесяткаў пісьмаў, падшытых у гросбуху, цікавых, але не запрапанаваў перачытаць i зрабіць патрэбныя выпіскі. Біяграфія пасляваеннага часу ў кніжцы пра яго зусім перасохла, гэта заўважылі i чытачы, i рэцэнзенты. Але там была кніжка вучэбная, так што неабавязкова было яе абсталёўваць усімі ветразямі i вёсламі, a кніжку пра Цябе я хачу зрабіць больш раскавана i не паўтараць таго, што ўжо надрукавана, хіба ў парадку палемікі ці спасылкі».

Напісана гэта было ў снежні 1982-га, калі Валодзя яшчэ ўсё здалёк прымяркоўваўся да працы над кнігай. Наступнае пісьмо — праз тры гады, калі работа ўжо ішла.

«...Пасылаю Табе незакончаны варыянт першага раздзела. Прабач, што ён яшчэ ў такім сырым стане, але я баюся, што Ты паедзеш на ўзмор'е i я не змагу давесці гэтага матэрыялу да нейкага ладу, бо ён насычаны біяграфічнымі фактамі i патрабуе гаспадарскага вока. Ведаю сваю слабасць — абыходзіцца з фактамі вольна, г. зн. эмацыянальна. Напэўна тут знойдуцца недакладнасці,— папраў, «поправи мя, Господи!».

Праз адзінаццаць дзён пісьмо наступнае:

«...Прачытаў Твае заўвагі, часам саромеючыся за сырасць матэрыялу, які Табе паслаў, але часцей расчароўваючыся i ў памяці жывой, i ў пісанай, i ў мажлівасцях фантазіі пры апісанні біяграфіі мастака. Збіраў я, як Ты мог заўважыць, крупіны фактаў з розных сваіх нататак, зробленых на хаду, калі Табе ў размове прыгадваўся нейкі біяграфічны эпізод. Наша дзелавая гутарка летам у Крынічным запісана досыць дакладна. Твае расказы дапамаглі збольшага выстраіць біяграфічны ланцуг, але аказалася ў ім багата недакладнасцей, часам, пэўна, я не ўлоўліваў кантэксту, часам Ты гаварыў не зусім выразна... Не ўсё, напэўна, з напісанага варта даваць у друк, i я ўстаўляў спрэчныя ці неабавязковыя моманты, каб пачуць Тваю думку... Дык перастань вагацца,— усё гэта давядзецца-дацягнецца да ладу.

Але не магу пагадзіцца з Табою, што трэба пісаць нейкі утылітарны варыянт манаграфіі, прымальны для настаўнікаў-дыетыкаў, чые страўнікі не змогуць пераварыць матэрыялу, напісанага на ўзроўні сучаснага літаратуразнаўства. Я не хачу i нізавошта не стану пісаць шпаргалак для настаўнікаў. На гэта хапае спецаў, якія ведаюць, што трэба, а чаго не трэба, што можна, а чаго не можна. Няхай яны i пішуць, а я пагарджаю ўсёю тою вульгарнай катавасіяй, якую вядуць знаўцы ідэалагічнай лёгкастраўнасці вакол літаратуры.

У новым праекце праграмы, які меўся адпавядаць рэформе школы, адведзена ўсяго тры гадзіны на «непонятную» старажытную беларускую літаратуру, прытым палавіну часу трэба аддаць на старажытнарускі перыяд, a ў беларускім убіваць у галовы вучняў ідыёцкую думку, што беларусы як нацыя яшчэ ў чэраве гісторыі жылі адзінай марай i мэтай, каб з'яднацца з вялікім рускім народам. Манія з'яднання была такой вялікай у нашых продкаў, што яны не з^ажалі нават на татара-мангольскае ярмо — хоць у ярме, абы быць запрэжаным разам з братам.

Я пісаў рэцэнзію на тую праграму i выказаў свае адносіны да такога роду утылітарызацыі гісторыі ў імя «высокіх мэт» навучання i выхавання пакалення бязродных Іванаў...

He паспеў я адаслаць тое рэцэнзіі, як дайшла з гары Сінай звестка, што рускія «вучоныя»метадысты наогул адмянілі гістарычны прынцып пабудовы школьнага курса літаратуры i «предписали» ва ўсіх класах вывучаць адначасова i класікаў, i сучасных пісьменнікаў уперамешку. Літаратура, такім чынам, аддзяляецца ад гісторыі i ператвараецца ў набор займальных сюжэтаў, вумных маналогаў, прыдатных для «возбуждения положительных чувств». Калі ісці за такою метадычнай навукай i практыкай, якая накшталт Івана-дурня сячэ сук, на якім не паспела яшчэ толкам усесціся пасля кувыркання ў 20-я гады, у эпоху лабараторнага метаду i брыгаднага пражэкцёрства, дык увогуле трэба страціць павагу да сябе.

Тое, якую кнігу захоча выдаваць «Народная асвета», мяне неасабліва цікавіць. Мне хочацца напісаць кнігу сур'ёзную, прафесійна напісаць, лічачы настаўніка літаратуры разумным i падрыхтаваным чытачом, які б знайшоў у гэтай кнізе нешта новае, каб яна абудзіла яго думку i павярнула яе ў рэчышча адказнага грамадзянскага, эстэтычнага i філасафічнага мыслення. Упэўнены, што ў такой кнізе ёсць сапраўдная патрэба. Сам жа я вяду штогод практыку студэнтаў у школах. А выдавецтва?.. Не захоча «Асвета» выдаваць, запрапаную «Вышэйшай школе» ці іншай фірме. Выдадуць, абы кніга была добрай. Зрэшты, няхай лепш ляжыць, чым мае жыць на правах пабірахі ці ўгодлівага прыслужніка нейкага баламута, які сам не ведае, чаго хоча, i не ўяўляе, колькі каштуе фунт творчай працы ды мастацкага густу.

Баюся, што не паспею ў час здаць рукапіс: работа сур'ёзная i цяжкая. Бачыш, нават біяграфічны раздзел зрабіць нялёгка. Праўда, ён мае быць па задуме не проста біяграфічным, але i светапоглядным. Не ведаю, ці гэта адчуваецца...

Даруй, што тлумлю Табе галаву праблемамі, якіх магло б i не быць, каб я сядзеў у акадэміі i памаленьку (па паўстаронкі ў дзень) мог сабе пісаць манаграфію пра пісьменніка. Хачу верыць сабе, што далей такіх заўвагаёмкіх раздзелаў будзе менш, хоць, як Ты мог заўважыць, па плану кнігі (наклееным на вокладцы той папкі, якую я Табе пасылаў), i ў далейшых раздзелах будуць з'яўляцца кавалкі біяграфіі, характарыстыкі жыцця, зробленых цераз прызму Твайго i Вашай брылёўскай сям'і. Усё гэта будзе праецыравацца на творы. Бо дасюлешнія манаграфіі ўсё ж будаваліся па прынцыпу: ад твора да твора. Мне хочацца ісці ад этапа да этапа. Будзе нялёгка. У тых выпадках, дзе давядзецца мець справу з раманам ці цыклам апавяданняў, кніга сама павінна стаць i этапам, цыкл нарысаў — таксама».

Як пастскрыптум — з майго пісьма яму ад 28 студзеня 1986 года:

«...Што да нашай з Табой «старэчай» забыўлівасці i памятлівасці — не думаю, што яны «злосныя» ці «зласлівыя». I мяне ў сім-тым памяць падводзіць, i трэба правярацца. Да пэўных промахаў Тваёй памяці я не магу быць абыякавым: нашы сяброўскія адносіны ў літаратурным свеце (дый шырэй) вядомы многім, i тое, што Ты пра мяне скажаш,— будзе лічыцца самым дакладным.

Так што, дружа, не злуйся i не «казнись».

Ну, а далейшы лёс манаграфіі быў нялёгкі. Аўтару ўсё-такі прыйшлося скарачацца да абавязковага серыйнага памеру, а гэта прывяло да балючых страт...

Мне асабіста з таго, што не ўвайшло ў кнігу, было найбольш шкада Валодзевых разваг пра маё любімае — мініяцюры. Праўда, гэта ён выкарыстаў пазней у грунтоўным артыкуле, змешчаным у яго апошняй прыжыццёвай кнізе «Усё чалавечае».

Усё пра мяне ды пра мяне... А ён жа пісаў мне i пра іншых.

«...З прыемнасцю прачытаў Тваё слова пра Адамовіча, кранае яно гуманістычнай азоранасцю, пераканальна-шчымлівым выяўленнем каштоўнасці жыцця i балючай дыялектыкі, што існуе паміж дружбай, найбольшай блізкасцю i адзінотай, непазбежнасцю адзіноты. Да гэтага далучаецца высокае адчуванне маштабнасці справы, якой мы служым. Апошняе адчуванне дазволіла Табе ўзняцца над юбілейным этыкетам (цяпер розныя віды таварыскіх i службовых этыкетаў знаходзяць масу служак) i гаварыць пра юбіляра, як пра слугу справы i праціўніка ўсякіх этыкетаў, свядомага i прынцыповага працаўніка. Гэта ў Сашы ёсць, i гэта бадай што галоўнае сярод многіх рыс яго характару. Трапна i не назойліва прачытаў Ты раман яго цераз жывы светлы вобраз (прататып) Ганны Мітрафанаўны [35], добра, старанна ацэнены i яго літаратурна-крытычны набытак, удала вырашыў сітуацыю досыць клопатную,— што Твая творчасць знаходзіла ў ім прапагандыста i прыхільніка — не абмінуў i не звёў гаворкі ізноў да этыкетнай удзячнасці.

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 61 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название