З людзьмi i сам-насам
З людзьмi i сам-насам читать книгу онлайн
Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
— Скажыце яму, як вас завуць, дык ён кусацца не будзе.
Я сказаў яму сваё «дзед Ваня» i смялей пагладзіў па чорнай, вельмі ж рухавай лабацінцы, а ён i праўда не стаў кусацца. Нават i руку маю лізнуў. Каб я нагнуўся, дык i твару, відаць, дасталося б, як хлапчуковаму ўвесь час.
* * *
Холад. A ногі мае расходжваюцца. Апроч паходаў па малако, двойчы ўжо хадзіў надвячоркамі i на праходку. Лесам, то ў бок Студзёнкі, то Лузінаўкі. Прыгожыя назвы лясных урочышчаў. Як i само наша Крынічнае.
Май яшчэ ўсё не той па-сапраўднаму. Лес нейкі насцярожаны, нібы ў чаканні яшчэ горшага. Уранні было толькі плюс два, i на траве паблісквала пад сонцам шэрань.
* * *
Акула ў сваіх «Змагарных дарогах», якія больш успаміны, чым раман, як значыцца на тытуле, падае такі дыялог паміж станоўчым палякам Дэмарчыкам i яшчэ больш станоўчым беларусам Спарышом, за якім бачыцца сам аўтар.
«— Скажы мне,— спытаў Сымон,— які народ ты найбольш ненавідзіш?
— Немцаў.
— А пасля?
— Расейцаў. А ты?
— Насамперш маскалёў
— А яшчэ каго?
Сымон адказаў не адразу. Дэмарчык спасцярог хістанне.
— Скажы, скажы, што ненавідзіш палякаў! — спанукаў Сымона».
А той пачаў выкручвацца...
Да пытання пра немцаў не дайшло, паляк не спытаўся.
З-за любасці да маці-Беларусі трэба ненавідзець i палякаў, хоць i няёмка аўтару ў гэтым прызнацца, i літоўцаў, трохі i латышоў, дый украінцаў, што таксама ж бліжэй да нас, чым немцы. Пра тых, геаграфічна далейшых, гаворыцца так, што каб ix не правакавалі партызаны, каб далі ім, немцам, панаваць у нас спакойна, дык яны, памардаваўшы жыдоў, камуністаў i ўсіх іншых, незадаволеных іхнім прыходам, былі б ласкавейшыя да нашых матак i бабуляў, не так шмат палілі б ix жыўцом у родных хатах, гумнах, драўляных цэрквах, разам з дзецьмі i ўнукамі. А да таго ж яны ашчаслівілі Беларусь паліцыяй, самааховай i «кадэцкай» школай...
Колькі нянавісці трэба, каб жыць!
А жыць — каб ненавідзець?
* * *
Гэта i добра, што кнігу Сяргея Панізніка «Асвейская трагедыя» чытаю адразу пасля Акулавых «Змагарных дарог». Успомнілася, як у сваёй газеце «Зважай!» ён, Акула, злосна кіўнуў на «Я з вогненнай вёскі...». Як быццам злачынствамі адных, сталіністаў, можна перакрыць, апраўдаць злачынствы другіх, гітлераўцаў. Галоўнае ж тут — было i засталося — у злачынствах супраць чалавечнасці, якім няма апраўдання.
* * *
Уранні салаўі пераклікаліся як быццам зусім-зусім у нашым агародзе — так блізка, на вішнях каля сеткі агароджы, на чарэшнях i яблынях, якія на градах, нават, здаецца, i на ліпе, за якою дарога i адразу бярэзнік.
— Цяплей ім тут, у зацішку, лепш, чым каля Нёмна,— сказала мая гаспадыня, калі я, вярнуўшыся ад надворнага ўмывальніка, паведаміў ёй у кухні пра новае ў нашым, яшчэ ўсё халодна-сырым жыцці.
* * *
Барыс Пільняк, «О'кэй», раздзел 23: «...Сколько гениальных произведений создано на всяческих (и фактических и психических) чердаках и в голоде? — И писатель подобен птице: птице легче лететь, когда ветер дует ей в грудь».
* * *
Чытаючы «Записные книжки» Ерафеева, мне былі цікавымі яго выпіскі з кніг, якія ён чытаў. Успомніў, што тады падумалася, а цяпер паўтарылася ў памяці, чытаючы Пільняка: i цікава, i добра, i патрэбна яна, такая міжнародная, міжлюдская пераклічка,— для адчування агульнасці, для накірунку на чалавечае братэрства, мара пра якое жыла, жыве i будзе жыць як ідэал.
* * *
Ці будзе такі час, каб наймацней пашкадаваць, што таго чагосьці, што мог i павінен быў зрабіць,— ты не зрабіў, такі дзень, момант найбольшага праяснення свядомасці, каб усё-ўсенька ўбачыць як найлепш?.. A ўбачыўшы, што рабіць далей, плакаць ад немагчымасці не тое, каб паправіць усё, але ж хоць бы штосьці найбольш неабходнае зрабіць?
Тут скажам пра тыя латы i латкі, якімі можна даштукоўваць цэласць апавядання пра сваё жыццс, пра якія думалася ўчора.
Адчування, што ўсё магчымае табою зроблена (так гаварыў Карпюк Калесніку незадоўга да смерці), у мяне няма. Аднак i пра тое яшчэ большае, што трэба, можна i варта было зрабіць, думаецца не надта настойліва ды часта, відаць, i проста ад узроставай ды хвараблівай слабасці, ад натуральнай стомы, вычарпанасці i — дзякуй Богу — здольнасці бачыць межы сваіх творчых магчымасцяў.
Ногі ўсё-такі баляць, адмаўляюць паслушэнства, што адчуў не толькі ўчора пад вечар, але i сёння ўранні, хоць i пасля сямігадзіннай вылежкі. Больш за дзве гадзіны лежачы зноў, дабіваў Амерыку Пільняка, i з санлівасцю незразумелай, i з усмешкай успамінаючы анекдот, у якім немец, пакуль дайсці да адказу на пытанне: «Германія i сланы?» напісаў «шеститомное введение во слоноведение». Пра паўнемца Вагаў-Пільняка тут можна гаварыць з удзячнасцю за яго цікавую грунтоўнасць, аднак i гэтага крышку зашмат. Даб'ю тры дзесяткі апошніх старонак i каментар, у якім, відаць, будзе сказана, чаго аўтару твор гэты, у сукупнасці з іншымі, каштаваў — да пакутніцкай смерці ўключна.
А тады ў мяне будзе Мікола Гайдук з яго «Сполыхам» у «Беларускім календары» за 1981 год, што я ўчора «знайшоў» на адной з паліцаў. Пасля яго легендаў Беласточчыны i нечакана-заўчаснай смерці ёсць у мяне пэўнае адчуванне віны, што я праглядзеў, недаглядзеў як след гэтага значнага, шчырага работніка, які руплівіўся так недалёка, па-суседску...
* * *
Учора апоўдні грэўся на сонцы, седзячы на ганку, упершыню тут адчуўшы гэтую раскошу.
Успомніў, як Пімену спадабалася ў мяне пра старэчае жаданне наглядзецца на ўсё перад разлукаю.
Да радаснейшага пераспеву птушак — яшчэ i памільгванне белых i лімонных матылькоў.
Толькі ластавак яшчэ ўсё як быццам няма.
* * *
«Віцебскі летапіс» у «кнігазбораўскім» томе «Беларускія летапісы i хронікі», стар. 275:
«У год Божы 1660... нарадзіўся вол з дзвюма галовамі i сямю нагамі...»
Сем ног, дзве галавы... Але найболыйы цуд — нараджэнне быка адразу валом. Цікава — кумам быў сам храніст ці наш перакладчык з польскай мовы?
A ўсё ж i добра — хоць усміхнуцца, сустрэўшыся з такім сярод аднастайна, сумна крывавага ў старадаўнім тэксце.
* * *
Цікавая ўкраіначка Ірына Жыленка (у красавіцкім «Полымі»):
«Свет быў для мяне агромністым, i, згубленая ў яго зялёных хвалях, як конік у траве, я ўсё сюрчала ды сюрчала сваю ўдзячнасць Госпаду, пакорліва прымаючы жыццё з усім яго добрым i злым. Такія натуры спакойна прымаюць старасць i нават смерць».
Хораша такое, калі шчыра. А мне яно чымсьці блізкае.
* * *
Стары, з выгляду ўжо зусім нямоглы i назаўсёды інтэлігентна-сціплы чалавек бездапаможна паваліўся са сваёй гаспадарчай сумкай пры тлумнай пасадцы ў перапоўнены трамвай.
I я ў той трамвай прабіваўся i прайшоў, ды праз акно паспеў убачыць, як той стары чалавек цяжка паднімаўся. Непасрэдна маёй віны не было, аднак ён днямі ярка ўспомніўся мне з далечыні маладосці, пасля таго, як i ca мною нядаўна падобнае адбылося каля тралейбуса, у сутыкненні з маладою ci лай...
Колькі ён, той даўні бездапаможны стары, праіснаваў зусім затоена ў глыбінях маёй памяці, каб іменна цяпер з'явіцца!..
* * *
Яшчэ не адышла надежна пасля складанай аперацыі, гаспадаркай добра займаюцца пазменна гарадскія дзеці, змалку прывучаныя да вясковай работы, аднак ёй з кожным днём усё больш не ляжыцца ды не сядзіцца ў хаце.
— Гэта ж пакуль я ў бальніцы ляжала, дык яны, мае хлопцы ды дзеўкі, каб мне гэта лягчэй было, хацелі адну карову прадаць!
Расказвае i ўсміхаецца, паблажэлая красуня на сёмым дзесятку.
— А я, здаецца, i яшчэ адну купіла б, трэцюю. Я ix люблю, яны такія разумныя.